Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Шпаргалкb по Истории Беларуси.doc
Скачиваний:
5
Добавлен:
14.04.2019
Размер:
370.69 Кб
Скачать

Вопрос 7. Станауленне раннефеадальных дзяржауных утварэнняу усходних славян. Киеуская Русь.

Утварэнне першых княстваў на Беларусі ішло адначасова з фарміраваннем старажытна-рускай дзяржавы ўсходніх славян са сталіцай ў Кіеве. Кіеўская Русь утварылася ў другой палове 9 ст. і праіснавала як адносна-адзінае ўтварэнне да сярэдзіны 12 ст.

Існуе тры групы ўнутраных і знешніх прычын утварэння гэтай дзяржавы.

1)Першая з іх – сацыяльна-эканамічныя прычыны. Развіццё земляробства і жывёлагадоўлі, а таксама гарадоў, рамяства і гандлю патрабавала еднасці славянскіх зямель. Удасканальваць вытворчую гаспадарку, паглыбляць эканамічныя сувязі, фарміраваць міжгаспадарчыя адносіны на аснове прынцыпа “куплі-продажу”, авалодваць унутраным і знешнім рынкам і атрымліваць прыбыткі можна было больш паспяхова ў рамках адзінай дзяржавы.

2) Другая група прычын звязана з унутрыпалітычным развіццём усходнеславянскіх зямель. Працэсы славянізацыі краю і неабходнасць падпарадкавання мясцовага балцкага, фіна-угорскага і цюркскага насельніцтва, з’яўленне мясцовых князёў (“княжанняў”) і маёмаснай няроўнасці, захоп родаплемянной знаццю зямель сваіх супляменнікаў і стварэнне зямельных уладанняў – вотчын (іменняў феадалаў), збор даніны з насельніцтва, прымус залежных сялян працаваць у гаспадарках землеўладальнікаў – усё гэта патрабавала фарміравання інстытута феадальнага права і сістэмы феадальных адносін, узмацнення палітычнай улады і вайсковай сілы феадалаў, іх яднання. Унутрыпалітычная сітуацыя ўзмацняла зацікаўленасць феадалаў і падштурхоўвала іх да стварэння адзінай дзяржавы.

3) Трэцяя група прычын звязана са знешнепалітычнымі абставінамі. Неабходнасць абароны славянскіх зямель ад нападзення з боку суседніх дзяржаў і ад набегаў з боку печанегаў, полаўцаў і іншых, пераадолення спусташальных міжкняжацкіх усобіц выклікала думку на карысць яднання. Урэшце-рэшт гэта прывяло да аб’яднання ваенных, эканамічных і людскіх рэсурсаў і стварэння вялікай і магутнай дзяржавы – Кіеўскай Русі.

У сучаснай гістарыяграфіі тэрмінам “Кіеўская Русь” абазначаецца раннефеадальная дзяржава – манархія ўсходніх славян на чале з вялікім князем кіеўскім. Яна ўзнікла ў выніку аб’яднання двух усходнеславянскіх дзяржаўных утварэнняў – “Куявы” (палітычны саюз палян, северан і вяцічаў, цэнтр – Кіеў) і “Славіі” (чудзь, славене, мера, крывічы, цэнтр – Ноўгарад) і якая існавала ў ІХ – ХІІ стст. на тэрыторыі, блізкай да шляху “з вараг у грэкі”.Гісторыя Старажытнарускай дзяржавы пачынаецца з 862 г.

У 882 г. Алег (па летапісу – сваяк Рурыка, які правіў пасля яго Ноўгарадам за малалетняга сына Ігара Рурыкавіча) зрабіў паход на поўдзень, узяў Смаленск, Любеч і прыйшоў да Кіева, дзе правілі Аскольд і Дзір. Выдаўшы сябе за купца, які ідзе з таварам у Візантыю, Алег забіў іх і зрабіў Кіеў сталіцай аб’яднанай дзяржавы. Сеўшы на прастол у Кіеве, Алег пачаў будаваць крэпасці як апорныя пункты для ўпраўлення і збора даніны, а таксама абароны рубяжоў Русі ад ворагаў. Усе были абкладзены пастаяннай данинай.Ён далучыу Радзимичау у састау Киеускай руси.

Пасля смерці Алега кіеўскім князем стаў Ігар. Ён падавіў паўстанне супраць Кіева, завяршыў пачатае пры Алегу падпарадкаванне і ўключэнне ў склад Старажытнарускай дзяржавы иншых плямён. У 941 і 944 гадах Ігар зрабіў паходы на Візантыю. Апошнім актам у дзейнасці Ігара быў яго паход за данінай. Даніна ў той час з’яўлялася асноўнай крыніцай існавання князя і яго дружыны. Сабраўшы вялікую даніну, Ігар вырашыў, што гэтага мала. Ён адпусціў дружыну і з невялікай яе часткай вярнуўся, “желая больша именья”. Гэта выклікала абурэнне ў драўлян. Яны схапілі Ігара і казнілі яго, прывязаўшы нагамі да двух сагнутых бяроз, якія, выпраміўшыся, разадралі цела Ігара на дзве часткі.

Сын Ігара Святаслаў правіў да 972 г. Выдатны палкаводзец і буйны палітычны дзеяч свайго часу, Святаслаў усё жыццё правёў на баявым кані і амаль не ведаў паражэнняў.

Уладзімір І (“Красное Солнышко”), яки падманам забиу свайго брата Яраполка, завяршыў падпарадкаванне Кіевам усходнеславянскіх зямель, пасадзіў сваіх 12 сыноў у гарадах усходніх славян, увёў хрысціянства на Русі. Пры им Киеуская Русь дасягнула найвышэйшага росквиту.

Разам з тым пастаянна адбываліся войны князёў-сваякоў за кіеўскі прастол. Спроба князёў уладкаваць свае адносіны на з’ездзе ў Любечы ў 1097 г. прывяла да фактычнага раздраблення Кіеўскай Русі. У першай палове ХІІ ст., пасля непрацяглага ўзмацнення цэнтральнай улады кіеўскага князя Уладзіміра ІІ (Манамаха), Кіеў паступова губляе сваё дамінуючае становішча. У 30-я гады ХІІ ст. Кіеўская Русь як адносна адзіная дзяржава прыпыніла сваё існаванне.

У письмовых крыницах самае магутнае дзяржаунае утварэнне гэта Полацкае княства. Яго цэнтрам з’яуляуся Полацк,што ляжаў у басейне галоўнай ракі Заходняй Дзвіны, якая была часткай найважнейшага гандлёвага шляху “з варагау у грэки”. Выгаднае геаграфичнае становишча спряла хуткаму росту Полацка и ператварэння яго у буйны цэнтр гандлю и рамёствау. Насялялі княства адзіны народ – крывічы-палачане. Полацкія ўладары зваліся крывіцкімі князямі. Першым гістарычна вядомым полацкім князем быў Рагвалод, які прыйшоў з-за мора (магчыма, як і Рурык, быў варагам). Менавіта ў час яго праўлення канчаткова сфарміраваліся межы княства, упарадкаваліся палітычная сістэма і гаспадарчыя адносіны, была вызначана сталіца .Упершыню Полацк узгадваецца у латапісах(“Аповесць мінулых гадоў”) пад 862 г. У 882 г. сталіцу крывічоў падпарадкаваў старажытнарускі киеуски князь Алег.У 10-11 ст. Полацкае княства з`яўлялася адным з буйнейшых і магутнейшых княстваў на тэр-рыі зах. Еўропы. У 40-е-70-е гг. 10 ст. Полацк выйшаў з-пад улады Кіева і аднавіў сваю паліт. самастойнасць.

Пасля гібелі вялікага князя кіеўскага Святаслава Ігаравіча паміж яго сынамі Яраполкам і Уладзімірам успыхнула барацьба за кіеўскі прастол. Першы сядзеў у Кіеве, другі – у Ноўгарадзе. Магчыма, з мэтай набыць сабе магутнага саюзніка, абодва браты – Яраполк і Уладзімір – дамагаліся рукі дачкі Рагвалода Рагнеды. Маладыя князі паслалі сватоў да полацкай княжны. Летапіс паведамляе: Рагнеда, даведаўшыся, што Уладзімір быў сынам Святаслава і нявольніцы, не захацела стаць жонкай рабыніча і з пагардай адказала так: “Не хочу разути рабынича, я за Ярополка иду”. Калі Уладзіміру перадалі адказ Рагнеды, ён у 980 г. разбіў полацкае войска, забіў Рагвалода і яго двух сыноў, а Рагнеду гвалтоўна забраў у жоны.

Паданне гаворыць пра тое, што Рагнеда, якой ужо было дано имя Гарыслава (“ззяе славай” або наадварот “славутая горам”) у 988 спрабавала адпомсціць Уладзіміру за сваю знявагу, смерць бацькі і братоў. Яна вырашыла забіць Уладзіміра, калі той спаў, але спроба не ўдалася. Ён раптам прачнуўся і схапіў яе за руку. Па тагачасным законам яе павинны были забиць,але на абарону маці таксама з мячом у руках стаў іх малалетні сын Ізяслаў, яки сказау “Бацька!Ты тут не адзин!”. Уражаны яго паводзинами Уладзимир загадау выслаць Рагнеду з сынам у Изяслауль(новы горад, названы имем сына) и павинен быу пасадзіць там на княжанне свайго малалетку Ізяслава. Ён стау вядомы як князь-книжник, яки пашырыу письменства и хрысциянства у Полацку.Ізяслаў стаў не толькі полацкім князем, але і заснавальнікам новай дынастыі Ізяславічаў. Ён памёр у 1001 г.Разам з тым полацкіх князёў летапісы часта звалі Рагвалодавымі ўнукамі.Менавита,Рагнеда пайшла на забойства, бо Уладзимир, прыняушы хрысциянства, якое забараняла мнагажонства, прапанавай ёй стаць жонкай я-н. знатнага чал.,адмовиушыся яна падстрыглася, и пайшла у манашки пад имем Анастасия. Яна вядома як князёуна з 3 имёнами.Яе други сын(вялики киеуски князь Яраслау Мудры),хворы ад нараджэння пачуушшы адказ маци на прапанову Уладзимира, раптам падняуся з кален маци и з таго часу пачау хадзиць.