Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Стылістыка беларускай мовы.docx
Скачиваний:
29
Добавлен:
14.04.2019
Размер:
237.51 Кб
Скачать

Афщыіна-дзелавы стыль

Афіцыйна-дзелавы стыль — гэта стыль дзяржаўных дакументаў, указаў, дагавораў, законаў і кодэксаў, актаў, даверанасцей, распісак, пратаколаў, справаздач, аб'яў і г. д. Сярод іншых кніжных стыляў мовы афіцыйна-дзелавы вылучаецца пэўнай устойлівасцю і адасобленасцю.

Асаблівасці мовы афіцыйна-дзелавога стылю абумоўлены ўмовамі яго ўжывання. Кожны дакумент патрабуе дакладнасці, акрэсленасці ў падачы фактаў, паслядоўнасці, лагічнасці, адназначнасці фармулёвак. Для ўсіх дзелавых папер уласціва сцісласць, эканомнасць выкладу. Патрабаванне максімальнай дакладнасці ў перадачы інфармацыі спрыяла выпрацоўцы агульнапрынятай, устойлівай формы размяшчэння матэрыялу ў дзелавых паперах (даведка, за-ява, пратакол, распіска, аўтабіяграфія і інш.). У пэўных сітуацыях выкарыстоўваюцца гатовыя бланкі (розныя пасведчанні, дыпломы, атэстаты, грашовыя дакументы і інш.).

Прыклад афіцыйна-дзелавога дакумента:

Партійная рэкамендацыя

Я, адказны сакратар газеты Палітупраўлення Заходняга фронту старшы батальённы камісар Лынькоў Міхаіл Ціханавіч, ведаю старшага сяржанта тав. Грамовіча Івана Іванавіча з 1936 года. Ведаю як здольнага пачынаючага пісьменніка, як чэснага, дысцыплінаванага камсамольца, адданага Савецкай Радзіме і нашай Камуністычнай партыі.

Тав. Грамовіч надрукаваў у беларускіх савецкіх газетах і часопісах некалькі твораў, у якіх праявіў нядрэнныя літаратурныя здольнасці, гарачую любоў да савецкага чалавека і сацыялістычнай Радзімы.

Лічу, што старшы сяржант тав. Грамовіч Іван Іванавіч цалкам варты прыёму ў рады нашай слаўнай Камуністычнай партыі.

Член ВКП(б) з 1926 года, старшы батальённы камісар Міхась Лынькоў.

Партбілет № 0887390 20.V.1942 г.

Або:

Пастанова Камітэта па міжнародных Ленінскіх прэміях «За ўмацаванне міру паміж народамі»

Аб прысуджэнні міжпародных Ленінскіх прэмій за 1979 год

За выдатныя заслугі ў барацьбе за захаванне і ўмацаванне міру прысудзіць міжнародныя Ленінскія прэміі «За ўмацаванне міру паміж народамі»:

Урха К. Кеканену — прэзідэнту Фінляпдскай Рэспублікі. Ле Зуанугенеральнаму сакратару ЦК Камуністычнай партыі В'етнама.

Мігелю Атэра Сільва — пісьменніку, грамадскаму дзеячу (Вене­суэла).

Эрве Базену пісьменніку, грамадскаму дзеячу (Францыя).

Абдурахману аль-Хамісі — пісьменніку, грамадскаму дзеячу (Араб­ская Рэспубліка Егіпет).

Старшыня камітэта М. М. Блахін (СССР).

Члены камітэта: Р. В. Аляксандраў (СССР), Луі Арагон (Фран­цыя), Мір'ям Вірэ-Туамінен (Фінляндыя), Рэната Гутуза (Італія), Ганна Зэгерс (ГДР), Кешаў Дэва Малавія (Індыя), Сойла Марынельо (Куба), Джэймс Олдрыдж (Вялікабрытанія), Нгуен Тхі Бінб (СРВ), М. В. Томскі (СССР), Юзэф Цыранкевіч (ПНР), А. Б. Чакоўскі (СССР).

Абодва тэксты характарызуюцца дакладнасцю (называюцца прозвішчы, краіны, занятак і грамадскае становішча асоб), тэматычна абумоўленай лексікай, ужытай з прамым значэннем, тэрміналагічнай фразеалогіяй (Паліт-упраўленне Заходняга фронту, старшы батальённы камісар, сацыялістычная Радзіма, Міжнародныя Ленінскія прэміі, выдатныя заслугі, барацьба за захаванне і ўмацаванне міру, Генеральны сакратар, член камітэта, грамадскі дзеяч). Выклад дакументаў лаканічны, сінтаксічныя канструкцыі простыя, насычаныя інфармацыяй.

У афіцыйна-дзелавым стылі не ўжываюцца эмацыянальна-экспрэсіўныя, дыялектныя, прастамоўныя, жаргонныя словы і выразы, фразеалагічныя словазлучэнні, словы з пераносным значэннем, усе віды экспрэсіўных сінтаксічных канструкцый (пытальныя, клічныя, эліптычныя сказы, ін-версійныя, парцэляваныя выразы), простая мова.

Афіцыйна-дзелавы стыль характарызуецца:

своеасаблівай лексікай, якая не ўжываецца або амаль што не ўжываецца ў іншых кніжных стылях: ануліраваць, безадкладна, вышэйпададзены, ніжэйназваны, ніжэйпамянёны, ніжэйпадпісаны, суправадокальны, наяўнасць, паве дамленне; абанент, ісцец, адказчык, контрагент, атрымаль-нік, прад'явіцель і г. д.;

тэматычна абумоўленай тэрміналогіяй (бухгалтарскай, юрыдычнай) і тэрміналагічнай фразеалогіяй: баланс, «За­бег, дэпанент, дэнамінацыя, крэдыт, поліс, дэмарш, дэнансаванне і г. д.; выпіска з загаду, грашовае ўзнагароджанне, аднаразовая дапамога, кампенсацыя за адпачынак, бес-перапынны стаж і г. д.;

ужываннем аддзеяслоўных назоўнікаў з адмоўем і без яго: узгадненне, пагадненне, затрыманне, устанаўленне, перанясенне, невяртанне, незварот, невыкарыстанне, непрымяненне, непарушнасць і інш.;

ужываннем дзеяслоўных словазлучэнняў (дзеяслоў + назоўнік) замест дзеясловаў: дапамагчы — аказаць дапамогу, удзельнічаць — прымаць удзел, кіраваць — ажыццяўляць кіраўніцтва і інш.

Для сінтаксісу афіцыйна-дзелавога стылю характэрныя складаныя канструкцыі, дзеепрыметныя і дзеепрыслоўныя звароты, складаныя злучнікі у выніку таго, што..., у сувязі з тым, што... і г. д.

Своеасаблівыя фразеалагічныя адзінкі афіцыйна-дзела-вога стылю часта называюць «канцылярызмамі», «канцы-лярскімі штампамі», «шаблонамі». У дачыненні да афіцыйна-дзелавога стылю такая ацэнка гэтых моўных адзінак наўрад ці правільная. За словам «штамп» ужо замацавалася пэўнае значэнне — 'слоўнае пустазелле, выдаткі мовы, з якімі трэба змагацца, якія трэба выкараняць'. У афіцыйна-дзелавым стылі канцылярскія выразы патрэбныя. Тут яны ўжываюцца з мэтай лагічнага і тэрміналагічнага ўдакладнення, надаюць мове катэгарычнасць, недвухсэнсоўнасць, афіцыйнасць. Строгая рэгламентацыя лексічных і сінтаксічных сродкаў выражэння пры перадачы інфармацыі ў афіцыйна-дзелавым стылі робіць мову эканомнай і спрыяе жыццяздольнасці гэтых канцылярызмаў, клішэ, шаблонаў. Ужытыя ў мове загадаў, інструкцый, заяў і іншых дакументаў, такія найменні, як матэрыяльныя каштоўнасці, транспартныя сродкі, прадукты харчавання, аддзяленне сувязі і інш., аблягчаюць правільнасць перадачы і ўспрымання пэўных звестак.

У гутарковым, публіцыстычным стылях і стылі мастацкай літаратуры канцылярызмы выкарыстоўваюцца толькі з пэўнай стылістычнай мэтай. Канцылярызмы, якія стылістычна кантрастуюць з нейтральным фонам, рэалізуюць усю шкалу іранічнай экспрэсіі — ад жарту да сарказму. Нематываванае ўжыванне канцылярызмаў у іншых стылях, а таксама выкарыстанне ў афіцыйных дакументах моўных адзінак, неўласцівых дзелавому стылю, лічыцца стылістычнай памылкай.

Напрыклад:

Вецер зламаў верхавіну даволі тоўстай асіны. Застаўся ад дрэва вялікі пень, а ў ім — дупло: хатка з усімі зручнасцямі. Летам тут вяліся шпакі. Вывадак іх аперыўся і шчасліва паляцеў у вырай.

Праходзячы нядаўна каля пня-церамка, заўважыў новага кватэ-раздымшчыка... рыжую вавёрку.

Убачыўшы пад дрэвам на чыстым снежным абрусе мноства раздзёўбаных шышак, зразумеў, што на гэтай сасне пастаяннае месца прапіскі стракача. Тут на тоўстым са шчылінай суку ён прыстасаваў сваю «кузню».

НАВУКОВЫ СТЫЛЬ

Навуковы стыль збліжаецца з афіцыйна-дзелавым аб'ектыўнасцю, акрэсленасцю, лаканічнасцю выкладу, інфармацыйнай иасычанасцю. Як і афіцыйна-дзелавому, навуковаму стылю неўласцівыя эмацыянальна-экспрэсіўныя сродкі мовы, вобразнасць.

У навуковым стылі ўжываюцца нейтральныя словы з прамым (намінатыўным) значэннем спецыяльныя тэрміны. Так, у фізіцы выкарыстоўваюцца назвы: альфа-прамені, бэтараспад, каагуляцыя, нейтроны, пі-мезоны, цыкла-трон і інш., у хіміі — адсорбцыя, акрыланітрон, галагены, актан, алеандаміцын, прапілен і інш., у мовазнаўстве — артыкуляция, аорыст, афіксацыя, афрыката, білабіяльны, вакалізм, дыфтонг, фанема, марфема і інш. Шматлікія навуковыя тэрміны маюць інтэрнацыянальны характар, гэта пераважна найменні, утвораныя ад грэчаскіх і лацінскіх каранёвых марфем. Напрыклад, элемент астра- (ад грэч. astron — зорка) выяўляецца ў словах: астралогія, астральны, астралябія, астраметрыя, астранавігацыя, астраномія, астранаўт і інш.; элемент геліё- (гелія-) (ад грэч. helios — сонца) у словах: геліёграф, геліёметр, гелій, геліягравюра, геліяскоп, геліятрапізм, геліятроп, геліятэра-пія, геліятэхніка, геліяцэнтрызм і інш.; элемент макра- (ад грэч. makros — вялікі) у словах: макраклімат, макракосм, макрараён, макраскапічны і інш.

Для сучаснай навукі наогул характэрна збліжэнне роз­ных дысцыплін і — адпаведна—тэрміналогіі: матэматыкі і лінгвістыкі (структурная лінгвістыка), фізікі і біялогіі (біяфізіка), геаграфіі і медыцыны (геагігіена). Астрабатаніка, астрабіялогія, астрагеалогія, астрафізіка — раздзелы астраноміі, якія вывучаюць біялагічныя, геалагічныя і фізічныя з'явы і працэсы ў Сусвеце.

У навуковым стылі ўжываюцца іншамоўныя словы і выразы, якія перадаюцца на пісьме графічнымі сродкамі мовы-крыніцы, напрыклад у мовазнаўстве: singularia tan-tum, pluralia tantum, cum historicum, ablativus absolutus i інш.

Сучасны навуковы стыль вызначаецца ўжываннем фор­мул, умоўных абазначэнняў, графікаў, схем, прычым не толькі ў дакладных навуках — матэматыцы, фізіцы, хіміі, але і гуманітарных — псіхалогіі, мовазнаўстве і інш. Шыро­ка выкарыстоўваюцца канструкцыі з рознымі ўстаўкамі, паясненнямі, якія па-за межамі навуковага стылю, як пра­вша, не ўжываюцца.

Прыклад навуковага тэксту:

МОВЫ ПРАГРАМАВАННЯ, сродкі дакладнага апісання алгарытмічных працэсаў (і аб'ектаў, што ўдзельнічаюць у іх) для наступнай рэалізацыі іх на электронна-вылічальных машынах (ЭВМ). Апісаць мову праграмавання — значыць задаць набор асноўных сімвалаў (алфавіт), правілы пабудовы тэксту ў мове (сінтаксіс) і вызначыць, якія дзеянні і аб'екты апісваюцца сінтаксічна дапушчальнымі тэкстамі мовы (семантыка).

Для задач апрацоўкі сімвальнай інфармацыі (апрацоўка тэкстаў, аналітычныя выкладкі і інш.) карыстаюцца мовай праграмавання ЛІСП, СНАБОЛ і інш. На шляху да універсалыіай мовы праграмавання рас-працаваны ПЛ/1 і АЛГОЛ-68. Для кожнай мовы праграмавання мяркуецца наяўнасць транслятара (кампілятара)—службовай праграмы, што забяспечвае магчымасць выконваць запісаны на мове прагра­мавання алгарытм на канкрэтнай ЭВМ. (БелСЭ)

Сінтаксіс навуковага стылю вызначаецца шматкампанентнымі складанымі сказамі злучнікавага злучэння, а таксама складанымі сінтаксічнымі канструкцыямі з некалькімі дзеепрыметнымі і дзеепрыслоўнымі словазлучэннямі. На­прыклад:

Дастасоўваючы дыялектыку да канкрэтна-гістарычных умоў грамадскага развіцця, Ленін раскрыў супярэчнасці найвышэйшай стадыі капіталізму — імперыялізму, асаблівасці і заканамернасці яго развіцця, пераканаўча даказаў, што «эпоха капіталістычнага імперыялізму з'яўляецца эпохай выспеўшага і пераспеўшага капіталізму, які стаіць напярэдадні свайго крушэння, наспеўшага настолькі, каб уступіць месца сацыялізму» (Тв., т. 22, с. 97). (БелСЭ)

Для навуковага стылю характэрныя такія складаназалежныя сказы, даданая частка якіх заключав асноўную інфармацыю, а галоўная частка зусім або амаль зусім пазбаўлена зместу. Гэта канструкцыі, дзе ў ролі галоўнай часткі выступаюць фармуліроўкі тыпу: Трэба сказаць, што... Варта падкрэсліць, што... Неабходна адзначыць, што... і г. д.

Сучасная вытворчасць цесна звязана з навукай, абапіраецца на дасягненні навукі, таму многія тэрміны ўжываюцца як у навуковай, так і ў вытворча-тэхнічнай сферы. Аднак вытворча-тэхнічная тэрміналогія адрозніваецца ад навуковай, бо служыць для называния працэсаў вытворчасці, механізмаў, інструментаў, дэталей, матэрыялаў, прадуктаў вытворчасці і г. д., напрыклад, у паліграфічнай і выдавецкай справе: вёрстка, лінатып, матрица; гранка, карэктура, курсіў, нонпарэль, петыт, разрадка і інш.

Тэхнічныя тэксты маюць і пэўныя марфалагічныя асаблівасці. Так, напрыклад, тут ужываюцца формы множнага ліку рэчыўных назоўнікаў: маслы, смолы, гліны, солі. Сінтаксічныя канструкцыі больш простыя, шматкампанентныя складаназалежныя сказы звычайна не выкарыстоўваюцца. Для тэхнічных тэкстаў характэрна ўжыванне няпэўна-асабовых сказаў з галоўным членам — дзеясловам у форме 3-й асобы множнага ліку цяперашнягу часу: Станок ста­ранна змазваюць... Рычагі падымаюць да ўпору...

Прафесійна-тэхнічная тэрміналогія — значны пласт лексікі ў спецыяльных тэкстах, але яна не павінна ўжывацца так шырока ў публікацыях, разлічаных на масавага чытача. Трэба сачыць, каб «тэхніцызмамі», напрыклад, не за-смечвалася мова газет.

Прафесійныя тэрміны нельга змешваць з жаргоннымі словамі і выразамі, якія часам ужываюцца ў пэўнай сферы вытворчасці. Тэрміналогія — адзін з пластоў лексікі літаратурнай мовы, жарганізмы застаюцца па-за яе межамі (баранка — руль, левы — незаконны, кірпіч — дарожны знак і г. д.).

Адгалінаванне навуковага стылю — стыль навукова-папулярны. Навукова-папулярныя выданні разлічаны на шырокае кола чытачоў, якія цікавяцца дасягненнямі навукі, культуры, тэхнікі. Таму ў навукова-папулярным стылі вузкаспецыяльныя тэрміны звычайна не ўжываюцца. Калі ж яны выкарыстоўваюцца, то абавязкова павінны тлумачыцца — у самім тэксце або ў зносках. чНавукова-папулярны стыль карыстаецца вобразнымі сродкамі мовы, гутарковымі словамі і выразамі, словамі абмежаванага ўжывання. Гэта дае магчымасць перадаць навуковую інфармацыю жыва, цікава і даступна.

Параўнаем два тэксты — навуковы і навукова-папулярны.

1. СЛАВЯНСКІЯ МОВЫ, мовы славян. Належаць да індаеўрапейскіх моў. Найбольш блізкія да іх балтыйскія мовы, з якімі славянскія на раннім этапе развіцця ўтваралі моўную супольнасць. Славянскія мовы падзяляюцца на 3 групы: усходнюю, заходнюю і паўднёвую. Да ўсходняй адносяцца руская, беларуская і ўкраінская мовы; да заходняй —чэшская, славацкая, сербскалужыцкія (ніжнелужыцкая і верхнелужыцкая), палабская (мёртвая), польская, кашубская; да паўднёвай— славенская, сербскахарвацкая, македонская, балгарская. На славянскіх мовах гаворыць болей за 250 млн. чалавек. Славянскія мовы карыстаюцца кірыліцай і лацінскім алфавітам. На раннім этапе развіцця стараславянскай пісьменнасці ўжывалася і глаголіца. (БелСЭ)

2. Першапачатковая група, або сям'я, славянскіх моў складалася з пяці моў-сясцёр — старажытнабалгарскай і старажытнасербскай на поўдні, старажытначэшскай і старажытнапольскай на захадзе, старажытнарускай на ўсходзе. Розніца паміж імі была яшчэ нязначнай. Славянскія народы таго часу без цяжкасцей разумелі адзін другога.

Усе сучасныя славянскія мовы —гэта наступнае «пакаленне» славянскіх моў. Яны складваліся ўжо ў нашым тысячагоддзі ў выніку раздрабнення па розных гістарычных прычынах старажытнаславянскіх моў.

Сучасныя славянскія мовы даволі выразна падзяляюцца на тры групы — паўднёвую, заходнюю і ўсходнюю. Тут прасвечвае якраз раз'яднанне славян у выніку вялікага рассялення.

У паўднёвую групу ўваходзяць дзве «дочкі» старажытнабалгар­скай мовы — балгарская і македонская. Заходняя група славянскіх моў складаецца з розных паміж сабой польскай, кашубскай і сербскалужыцкай, а таксама чэшскай і славацкай. Усходняя група славянскіх моў — самая вялікая па колькасці гаворачых на ёй людзей, якія належаць да трох славянскіх народаў (каля 200 мільёнаў чалавек). Яна складаецца з трох моў—рускай, беларускай і ўкраінскай, звязаных паміж сабой усходнеславянскім (старажытнарускім) моўным адзінствам. Ад гэтага адзінства і пачынаецца гісторыя развіцця ўсходнеславянскіх моў, у тым" ліку і нашай беларускай мовы. (А. Крывіцкі. «Наша родная мова»)

У першым тэксце ставіцца задача найбольш поўна, энцыклапедычна (выданне — Беларуская Савецкая Энцыклапедыя) ахарактарызаваць славянская мовы, паказаць заканамернасці іх гістарычнага развіцця, іх узаемасувязь і своеасаблівасць. Тэкст вызначаецца лагічнай паслядоўнасцю выкладу матэрыялу, сцісласцю, дакладнасцю словаўжывання, адназначнасцю выказвання, шырокім ужываннем тэрміналагічнай (лінгвістычнай) лексікі.

Другі тэкст прысвечаны той жа праблеме. Тут падаюцца тыя ж навуковыя факты, называюцца лінгвістычныя тэрміны, але стыль гэтага тэксту інфармацыйна «аблегчаны». Складаныя навуковыя палажэнні тлумачацца вобразна — прыдаткамі (група, або сям'я; мовы-сёстры; балгарская і македонская мовы — «дочкі» старажытнабалгарскай мо­вы; сучасныя славянскія мовы — наступнае «пакаленне» славянскіх моў), папулярна каменціруюцца (Розніца паміж імі была яшчэ нязначнай. Славянскія народы таго часу без цяжкасцей разумелі адзін другога).