Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
история конспект .doc
Скачиваний:
12
Добавлен:
15.04.2019
Размер:
400.9 Кб
Скачать

34) Новая экономическая политика на Беларуси.

Разбурэнні,беспрацоўе,неабдуманае ўсеагульнае адзяржаўленне сродкаў вытворчасці,харчразвёрстка выклікалі незадаволенасць народа,асабліва сялянства.Прычынай цяжкага эканамічнага і палітычнага крызісу на рубяжы 1920–1921 гг. было разбалансаванне палітычных і эканамічных інтарэсаў.З’явілася новая эканамічная палітыка, распрацаваная У. Леніным і прынятая Х з’ездам РКП(б) у сакавіку 1921 г.Сродкамi яе рэалiзацыi вызначалiся: харчпадатак, кааперацыя,свабоднае прадпрыймальнiцтва i свабодны рынак.Сутнасць нэпа зводзілася да максімальнага пад’ёму вытворчых сіл і паляпшэння становішча рабочых і сялян дзеля захавання савецкай улады.Галоўнай мэтай нэпа стала замена харчразвёрсткі харчовым падаткам.Дазвалялася здаваць зямлю ў арэнду і выкарыстоўваць наёмную працу пры ўмове,што члены сям’і наймальніка таксама працуюць.У гады нэпа ажыццяўляліся тры віды гандлю:прыватны,кааператыўны і дзяржаўны.Дзяржбанк ў канцы 1922 г. выпусціў новыя грашовыя знакі- чырвонцы.Былі адменены ўсе абмежаванні на сумы ўкладаў,якія маглі захоўваць грамадзяне і арганізацыі ў ашчадных банках.Дзяржава стала падтрымліваць дробныя і сярэднія прыватныя і кааператыўныя прадпрыемствы.Дазвалялася арэнда прамысловых прадпрыемстваў іншаземнымі фірмамі ў форме канцэсій.Радыкальныя змены адбыліся ў кіраванні дзяржаўнай прамысловасцю.Узнаўлялася грашовая аплата працы.Заняпаўшая ў гады вайны і рэвалюцыйных пераўтварэнняў эканоміка Беларусі з пераходам да нэпа пачала адраджацца.Аднак поспехі першых гадоў нэпа прынеслі і вялікія эканамічныя праблемы.Яны былі выкліканы крызісам збыту,які ўзнік у выніку няправільнай цэнавай палітыкі дзяржавы,вялікай розніцы паміж коштам прамысловых і сельскагаспадарчых тавараў.Разыходжанне ў цэнах прывяло да таго, што селянін за прададзеную прадукцыю мог набыць прамтавараў у параўнанні з даваенным часам у 7 разоў менш.Крызіс збыту абвастрыў фінансавую праблему.У ходзе пераадолення крызісу прымаліся меры па зніжэнні сабекошту прамысловай прадукцыі,цэн на тавары,скарачэнні накладных расходаў, дасканальвалася дзейнасць кіруючага апарату і інш.У выніку павысілася рэнтабельнасць прадпрыемстваў,узніклі ўмовы для зніжэння цэн на прамысловыя тавары.Хуткаму аднаўленню прамысловай вытворчасці садзейнічала не толькі новая эканамічная палітыка,але і творчая ініцыятыва рабочых,укараненне прагрэсіўных метадаў працы.Правядзенне ў жыццё новай эканамічнай палітыкі дазволіла ў кароткі тэрмін аднавіць прамысловасць,стабілізаваць эканоміку.Доля прыватніка ў валавой прамысловай прадукцыі зменшылася.У тых умовах выцясненне прыватніка было адной з памылак у справе кіраўніцтва эканомікай краіны. У 1927г. аб'ём валавай прадукцыi iндустрыi БССР перавысiу даваенны узровень.На долю дзяржаунай прамысловасцi прыходзiлася амаль 3/4 усёй прамысловай прадукцыi. Палепшылiся у параунаннi з даваеннымi, умовы працы i быту,павысiуся жыццёвы узровень.Паднялася вытворчая i грамадска-палiтычная актыунасць рабочых.

35) Экономика бсср в 30-е гг хх в.

36) Общественно-политическая жизнь Беларуси в условиях большевистского тоталитаризма 30-х гг хх в.