Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
бел 51-60.doc
Скачиваний:
26
Добавлен:
16.04.2019
Размер:
77.31 Кб
Скачать

58. Аднародныя члены сказа

Два ці больш члены сказа, якія выконваюць аднолькавую сінтаксічную функцыю, адносяцца да аднаго і таго ж слова або словазлучэння і характарызуюцца інтанацыяй пералічэння, называюцца аднароднымі.

Аднароднымі ў сказе могуць быць дзейнік, выказнік, дапаўненні, азначэнні і акалічнасці.Прыемна глядзець на новыя, вялікія, чыстыя, хаты сяла .

Памiж аднароднымi членамi ставiцца коска,калi няма злучнiка.

59.Аднародныя,неаднародныя азначэннi.

Азначэннем называецца даданы член сказа, які паказвае на прымету, якасць ці уласцівасць прадмета. Азначэнні бываюць аднародныя і неаднародныя. I. Азначэнні аднародныя, калі абазначаюць:а) адметныя прыметы прадметаў;

б) розныя прыметы аднаго і таго прадмета,характарызуючы яго з аднаго якога-небудзь боку (знешні выгляд, якасць, форма і інш:Свечкі разлівалі мяккае, спакойнае святло. Аднародныя азначэнні1. Калі пералічваюць прыметы прадметаў (колер, якасць, форма, знешні выгляд):Жоўтыя, чырвоныя, ружовыя астры цвілі ў палісадніку. 2. Калі дапасаваныя азначэнні стаяць пасля азначаемага слова:Лес, ціхі, маўклівы, сустрэў нас непрыветна. 3. Мастацкія азначэнні - эпітэты:Мы выйшлі з сада і акунуліся ў сінія, шаўковыя туманы.

4. Калі першае азначэнне выражана прыметнікам,адругое –дзеепрымет-нікам або дзеепрыметным зваротам:

І прыйшлося Васілю хочаш не хочаш адкрывацъ недаверлівае, закрытае на моцны замок сэрца. Неаднародныя азначэнні

1. Калі азначэнні характарызуюць прадмет з розных бакоў: Пад сонцам грэліся бярозы ў белым тонкім палатне.2. Калі першае азначэнне паясняе спалучэнне азначэнне + назоўнік, а не сам назоўнік:Стол засланы белым ільняным абрусам. неаднародныя аддзяляюцца коскамі, калі другое азначэнне паясняе, канкрэтызуе, удакладняе сэнс першага:Апошняя, найбольш чаканая сустрэча не прынесла Івану палёгкі, Вера яго так і не зразумела.

60.Адасабленне дапаўненняў, акалічнасцей..Сэнсава і інтанацыйна выдзеленыя члены сказа называюцца адасобленымі.Адасабляцца могуць усе члены сказа..Адасобленыя члены сказа ўтрымліваюць элемент дадатковага паведамлення. Абавязковай умовай адасаблення з'яуляецца адсутнасць цеснай сувязі члена сказа з паяснёным словам. Калі выражаны спалучэннем прыназоўнікаў: У хаце, акрамя дзеда, нікога не было. Адасабленне далучальных членаў сказа Выражаюць дадатковыя паведамленні да асноўнага сказа ці яго часткі. Далучаюцца да сказа:з дапамогай злучнікаў: і, ды, але, і то, ды і то слоў: асабліва, напрыклад, у першую чаргу, у адпаведнасці… Выдзяляюцца коскамі, радзей працяжнікамі:Падышлі Петрусёвы сябры - Колька з Віктусём, ды і Міхась .(Адасобленнае дапауненне). Адасабленне акалічнасцей

Выражаюцца1. Дзеепрыслоўнымі зваротамі:

Вуліца змоўкла, слухаючы гул у небе. 2. Адзіночнымі дзеепрыслоўямі: Усміхнуўшыся, Валя падала руку. 3. Спалучэннямі назоўнікаў з прыназоўнікамі:Дзякуючы сястры, я здолеў закончыць ВНУ.

Адасабляюцца

1. Калі выражаны дзеепрыслоўнымі зваротамі (незалежна ад месца):

2. Адзіночнымі дзеепрыслоўямі са значэннем дадатковага дзеяння або стану (акрамя спосабу дзеяння):

3. Дзеепрыслоўі і дзеепрыслоўныя звароты, перад якімі стаяць словы, як, нібы, быццам:

Вёска прыціхла, як бы патануўшы ў цемры.

4. Калі выражаны назоўнікамі з прыназоўнікамі нягледзячы на, дзякуючы, якія стаяць перад выказнікамі:

Нягледзячы на моцную завіруху, мы вырашылі паслаць наперад разведку.

5. Калі выражаны назоўнікамі з прыназоўнікамі паводле, насуперак, у адпаведнасці з, згодна з, з прычыны:

6. Калі акалічнасці ўдакладняльныя (канкрэтызуюць, удакладняюць сэнс папярэдняй акалічнасці):

На узгорку, побач з хатай, расце высокі дуб.

.