- •Хронология событий государство вкл (1253 - 1565).
- •13 Стагоддзе
- •1250-Я гады — 1263 г.
- •1260Г., 1з ліпеня.
- •1264 Г., 22 снежня.
- •Каля 1270 г.
- •14 Стагоддзе
- •1305, 1306, 1311 (Двойчы) г.
- •1320—1330-Я гады.
- •1330-Я гады.
- •1360-Я гады.
- •1380 Г., 8 верасня.
- •1387 Г., 20 і 22 лютага.
- •Канец 14 ст. — пачатак 15 ст.
- •15 Стагоддзе
- •1401 Г., 18 студзеня, 11 сакавіка.
- •1432—1440 Г., 14 красавіка.
- •1450 Г., 19 ліпеня.
- •Сярэдзіна 15 ст.
- •Каля 1460—1530 г.
- •1468 Г., 29лютага.
- •1470-Я гады.
- •Каля 1487 г.
- •Каля 1490г. — каля 1551 г.
- •16 Стагоддзе
- •1502 (Двойчы) г.
- •1503 Г., 4 сакавіка.
- •1507 Г., студзень.
- •1514 Г., ліпень.
- •1514 Г., 8 верасня.
- •1529Г., 29 верасня.
- •1530—1593 Г., 13 студзеня.
- •1535 Г., лета.
- •1537 Г., люты.
- •Каля 1540 г. — каля 1604 г.
- •1562 Г., 13 вврасня.
- •1564 Г., 26 студзеня.
- •1564 Г., люты.
- •1564 Г., сакавік.
- •1566 Г., 11 сакавіка.
- •1566 Г. У Брэсце заснавана аптэка — адна са старэйшых на Беларусі. 1567 г., ліпень.
- •1567 Г., верасень.
- •1568 Г., верасень.
Хронология событий государство вкл (1253 - 1565).
13 Стагоддзе
1253 г.
Вялікі князь Вялікага княства Літоўскага Міндоўг прыняў тытул караля; каранаваўся ў сваёй рэзідэнцыі ў Новагародку каронай, прысланай ад імя папы Інакенція IV.
1254 г.
Мірны дагавор паміж вялікім князем Міндоўгам і галіцка-валынскім князем Данілам Раманавічам.
1256 г.
Паход на яцвягаў кааліцыі князёў: ваўкавыскага Глеба, свіслацкага Ізяслава, новагародскага Рамана Данілавіча, а таксама галіцка-валынскіх і польскіх князёў.
1258 г.
Літоўскія князі Войшалк і Таўцівіл узялі ў палон новагародскага князя Рамана Данілавіча і забілі яго.
1258 г.
Напад на зямлю Нальшчаны (на паўночным захадзе Беларусі) мангола-татарскіх войск хана Бурундая і ўладзіміра-валынскага князя Васількі Раманавіча; падобныя набегі мангола-татараў на землі Беларусі і Літвы паўтараліся у 1259, 1275, і 1287 гадах.
1259 г.
Першыя летапісныя звесткі пра ўдзельнае княства Дайноўскае; існавала у 13—14 ст. паміж Нёманам і Віліяй, дзе жылі нашчадкі яцвяжскага племя; у 1270-я гады тут княжыў Трайдзень.
1250-Я гады — 1263 г.
Княжанне у Полацку Таўцівіла (забіты у 1263 г. вялікім князем літоўскім Транятам).
1260Г., 1з ліпеня.
Разгром войскам Вялікага княства Літоўскага крыжакоў каля возера Дурбе.
1262 г.
Дагавор паміж вялікім князем Вялікага княства Літоўскага Міндоугам і наўгародскім князем Аляксандрам Неўскім пра сумесную барацьбу супраць Лівонскага ордэна.
1263 г.
Першыя звесткі пра Ляшчынскі манастыр; размяшчаўся у Лешчы - прадмесці Пінска.
1263—1264 г.
Княжанне у Вялікім княстве Літоўскім Траняты.
1263(?)—1267 г.
Княжанне у Полацку Гердзеня Давыдавіча (сын Віцебскага князя Давыда Расціславіча; некаторыя гісторыкі лічаць Гердзеня бацькам вялікіх князёў літоўскіх Гедзіміна і Віценя, полацкага князя Воіна).
1264 Г., 22 снежня.
Мірны і гандлёвы дагавор Полацка (падпісаны князем Гердзенем) з горадам Рыгаю і Лівонскім ордэнам; у адпаведнасці з дагаворам Полацк адмаўляўся ад прэтэнзіі на ніжняе Падзвінне і Латгальскія землі, Ордэн гарантаваў непарушнасць полацкіх зямель; вызначаліся правы нямецкіх купцоў у Рызе.
1264—1267 г.
Княжанне ў Вялікім княстве Літоўскім Войшалка, які, абапіраючыся на беларускіх баяраў і галіцка-валынскіх князёў, заваяваў Нальшчаны (сталіца — горад Крэва) і Дзяволтву, аб'яднаў Новагародскую, Пінскую, Полацкую і Віцебскую землі (у 1267 г. Войшалк пайшоў у манастыр).
1266—1267 г.
Паходы пскоўскага князя Доўманта на полацкія землі; у бітве 1267 г. загінуў полацкі князь Гердзень Давыдавіч.
1267 г.
Першыя звесткі пра горад Магілёў (паводле Магілёўскай хронікі; іншыя дакументы адносяць заснаванне горада Маплёва да 1320 г.).
1267—1270 г.
Княжанне у Вялікім княстве Літоўскім Шварна Данілавіча (Свараміра Данілавіча) — аднаго з князёў галiцка-валынскага княства, жанатага з дачкой Міндоўга; велікакняжацкую ўладу яму перадаў Войшалк, які пайшоу у манастыр.
Каля 1270 г.
Знак "Пагоня" зафіксаваны як герб князя Гердзеня і, верагодна, горада Новагародка.
1270—1282 г.
Княжанне у Вялікім княстве Літоўскім Трайдзеня.
1271—1288 г.
Пабудова Камянецкай вежы (Камянецкі стоўп, Белая вежа); дойлід Алекса.
1274 г.
Першыя летапісныя звесткі пра горад Капыль.
1274 г.
Вялікі князь Трайдзень сіламі гарадзенцаў захапіў на Падляшшы горад Дарагічын Надбужскі.
1274 г.
Няўдалая аблога Новагародка аб'яднанымі галіцка-валынскім і татарскім войскамі.
1275 г.
Удзел тураўскіх і пінскіх войск у паходзе галіцка-валынскіх і іншых князёў на Новагародак; захоп і разрабаванне імі горада.
1276 г.
Першыя летапісныя звесткі пра горад Камянец.
1277 г.
Аб'яднаны паход мангола-татараў і паўднёварускіх князёў на Гарадзенскае княства і на Новагародак; войскi Трайдзеня разбілі гэтыя аб'яднаныя войскi каля Гародні.
1279 г.
Літоўска-беларускія войскi адбілі паход лівонскіх рыцараў.
1281 г.
Літоўска-беларускія войскі захапілі г.Герцыке (былую полацкую крэпасць); Лівонскі ордэн абмяняў яго на г.Дынабург (цяпер Даўгаўпілс).
1284 г.
Разгром войскамі літоўскага князя Рынгальда мангола-татарскіх войск каля вёскі Магільна (цяпер Уздзенскі раён Мінскай вобл.).
1284 г.
Аблога Гародні (Гродна) войскамі крыжацкага Лівонскага ордэна на чале з магістрам Конрадам Цірнбергам.
1287 г.
Першыя летапісныя звесткі пра горад Кобрын.
1293—1316 г.
Княжанне у Вялікім княстве Літоўскім Віценя; умацоўваў дзяржаву, абапіраючыся на Новагародскае, Гарадзенскае, Полацкае і інш. княствы.
1294 г.
Вялікі князь Віцень заваяваў Жамойцію і задушыў там паўстанне.
1296 г.
Паходы (зімовы і веснавы) на Гарадзенскі замак тэўтонскіх крыжакоў на чале з Рэйбергам (загінуў) і Зуцвертам.
1298 г.
Мірны дагавор Вялікага княства Літоўскага з горадам Рыгаю.
1298 г.
Беларуска-літоўскія войскі адбілі напад крыжакоў на Жамойцію.
1300 г.
Гандлёвы дагавор Полацка з горадам Рыгаю.
13 ст.
Заснаванне горада Свір; паводле падання, заснаваны князем Доўмантам на месцы язычніцкага капішча бога Перуна.
13 ст.
Будаўніцтва у горадзе Новагародку замка — рэзідэнцыі князёў Новагародскіх і Вялікага княства Літоўскага.
13—14 ст.
На тэрыторыі Беларусі перапісаны вядомыя евангеллі: Полацкае, Лаўрышаўскае, Аршанскае, Мсціслаўскае, Друцкае.