Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Ist_kult_bel.doc
Скачиваний:
21
Добавлен:
21.04.2019
Размер:
487.94 Кб
Скачать
  1. Архітэктура і выяўленчае мастацтва ў першай палове XIX ст.

Такім чынам, беларускія землі паступова набывалі ўсё болы выразны беларускі этнакультурны воблік. У першай трэці XIX ст| працэс беларускага культурнага накаплення адбываўся ў межг ліцвінства. ГІаступова ён дапоўніўся тэндэнцыяй беларускага куль^ турнага накаплення ў межах заходнерускай культурнай традыцыі| Апошняя актыўна развівалася ў 30 - пачатку 60-х г XIX ст.

Цэнтрам культурнага жыцця Беларусі і Літвы па-ранейшамч была Вільня 3 Віленскай акадэміяй, рэарганізаванай у 1803 г. ўзору новаеўрапейскіх універсітэтаў, звязана пераадольванне сха ластычнай навукі. Практычна ўсе мясцовыя працаўнікі літаратл'і ры і навукі былі гадаванцамі гэтай навучальнай установы.

Пры універсітэце склалася Віленская мастацкая йікола (ка федра малюнку, жывапісу, скульптуры, гравюры). дзе выкладал Ф.Смуглевіч. Я.Рустэм і К.Ельскі. Яе асаблівасць - імкненнс адлюстравання падзей. звязаных з гісторыяй краю. Найбольш і домымі мастакамі Беларусі таго часу былі ў гістарычным жанрь Ян Дамель (1780-1840), у партрэтным - Валенцій Ваньковіч (1799 1842) і Іосіф Аляшксвіч (1777-1830), у класічным нацюрморцс Іван Хруцкі (1810-1885). Іхтворчасць паўплывала настанаўлснн(| беларускай школы выяўленчага мастацтва

Псршая трэць XIX ст. пазначана росквітам класіцызму ў гра-мадзянскай, к>'льтавай і жыллсвай архітэктуры. Час захаваў імё-ны таленавітых дойлідаў гэтага стылю (К.Багаміле, О.Бстыні. Дж.Кларк, Ю Лянчоўскі, В.Міхаэліс, Ф.Санкоўскі, М.Чахоўскі і інш.). Архітэктл ра бсларускага класіцызму грунтуецца на дамінан-тах гэтага стылю - выкарыстанні канструктыўных і дэкаратыў-ных магчымасцей антычнай ордэрнай сістэмы, сінтэзе расійскай, заходнееўрапейскай эстэтыкі XVIII ст. і мясцовых традыцый. За-хаваліся ўзоры гэтага стылю - Гомельскі палац П.А.Румянцава (1785), Жыліцкі палац(Кіраўскі р-н; пабудаваны ў 1830-я г), Сноўскі палац (Нясвіжскі р-н; пабудаваны ў 1827 г). Дамінавалі палацава-сядзібныя комплексы віленска-варшаўскай архітэктурнай школы. У культавым будаўніцтве прыярытэты аддаваліся праваслаўным храмам (Петрапаўлаўскі сабор у Гомелі, 1809 - 1811; царква Ра-ства Багародзіцы ў в.Дубае Пінскага раёна, 1811 г. і інш). Тыпо-выя каталіцкія храмы ў стылі класіцызму - Іосіфаўскі касцёл пія-раў у Лідзе (1787-1825), касцёл святой Тэрэзы ў Шчучыне (1829).

3 1840-х г назіраюцца адыход ад класічных архітэктурных школ, распад стылявога адзінства, пашырэнне готыкі ў рэчышчы рэтраспектыўнай (эклектычнай) плыні, спалучэнне класіцызму (аб'-ёмна-прасторавая кампазіцыя) і элементаў гатычнага дэкору (па-лац у Косаве Івацэвіцкага р-на5 архітэкгары Ф.Яшчолд і УМарконі; Петрапаўлаўскі касцёл у в.Ражанка Шчучынскага р-на і інш). Архітэктары будавалі навучальныя ўстановы пад рэнесанс, тэат-ры - пад барока, касцёлы - пад готыку.

  1. Агульная характарыстыка ўмоваў і асаблівасцяў культурнага працэсу ў Беларусі ў другой палове XIX ст. - пачатку XX ст. "Польскае пытанне" і развіццё беларускай культуры. Рэлігійная сітуацыя.

У перыяд усталявання рускай дамінацыі (другая палова XI ст.) культурная прастора Беларусі істотна змянілася. Навукова1' мастацкая творчасць беларусаў стала магчымай толькі ў руска-моўнай форме. Царызм імкнуўся ізаляваць беларускі край польска-еўрапейскіх уплываў і гвалтам насаджаў тут расійскаі візантыйскія культурныя традыцыі. Польскамоўная духоўная творі часць губляла дзяржаўную падтрымку. Беларускі друк фактычні забараняўся. У краі не было ніводнай вышэйшай навучальнай ycJ тановы. Ўсё гэта прыгнятала і збядняла культ>'рныя працэсы ў БоІ ларусі. Яны не былі ўжо тут такімі вірлівымк як у 20-50 гады Парэформенныя дзесяцігоддзі XIX - пачатак XX ст. сталі важ-ным перыядам для працэсу паступовага фармавання беларускай нацьп. Нацыя, па вызначэнню А.Смаленчука, - гэта сацыяльная група. прасякнутая нацыянальнай свядомасцю, складовымі якой з'яўляюцца ўсведамленне супольнасці інтарэсаў, адметнасці ўлас-най культуры, мовы, рэлігіі і палітычнай гісторыі, )'яўленне пра ўлас-ную этнічную тэрыторыю. Надзвычай неспрыяльныя ўмовы цар-скай Расіі замаруджвалі складванне беларускай нацыі (і нацыяналь-най самасвядомасці беларусаў як асноўнай прыкметы нацыі), і гэты працэс застаўся незавершаным.

Падзеі першай паловы 60-х гадоў моцна паўплывалі на далей-шую эвалюцыю працэса беларускага культурнага накаплення. Адмена прыгоннага ладу (1861) і паўстанне 1863 г. значна прыспе-шылі працэс пэўнай дэмакратызацыі грамадства, які генетычна звязаны з нацыянальным Адраджэннем. Аднак гэтая дэмакраты-зацыя, а дакладней, мадэрнізацыя грамадства адбывалася ва ўмо-вах рэзкага ўзмацнення палітыкі русіфікацыі. Тым не менш працэс беларускага культурнага накаплення, якое адбывалася ў межах ліцвінскай і заходнерускай культурных традыцыяў, паспрыяў афарм-ленню уласна белбррускай кулыпурнай традыцыі. Прычыніліся да гэтага і ліцвіны і «заходнерусы». Беларускасць у пэўным сэнсе была спробай прыМірэння двух розных цывілізацыйных тыпаў, якія дзялілі Беларусь.

Першая публічная праява беларускай культурнай традыцыі адначасова была спізобай яе прарыву на «палітычную тэрыторыю». У канцы 70 - пача^ку 80-х гадоў беларускія народнікі выступілі з тэарэтычным абгрунтаваннем існавання беларусаў як «асобнай галіны славянскагаіплемені» (у народніцкіх выданнях «Пісьмы пра Беларусь. Пісьмо першае» Данілы Баравіка, «Пасланне да земля-коў беларусаў» Шчырага беларуса, двух нумарах часопіса «Го-мон» ды інш.)

Ідэю самастойінасці беларусаў адстойвалі аўтары публікацый У легальнай лібера^ьнай газеце «Мінскі лісток» (1886-1902). Гісто-рык Мітрафан Доўнар-Запольскі (1867-1934) ў сваіх артыкулах (1888) на старонкак газеты даказваў існаванне беларускай нацыі, падкрэсліваючы самабытнасць беларускай гісторыі і мовы. Газе-та гуртавала вакол сябе цэлую групу аматараў беларускай культу-ры і гісторыі. Свае допісы яны друкавалі і ў штогоднім дадатку да газсты пад назвай «Паўночна-Заходні каляндар» (1888-1893). Яго складальнікам удалося надрукаваць вершы Янкі Лз'чыны на бела-рускай мове. Пад выглядам «Календара» фактычна з'явіўся альманах, які прысвячаўся вывучэнню Беларусі.

Такім чынам, у другой палове XIX ст. над Беларуссю павісла змрочная атмасфера русіфікацыі, якая прыніжала годнасць бела-рускага народа, калечыла этнічную самасвядомасць, фармавала сіндром непаўнавартасці. Далучэнне насельніцтва да рускай мовы і культуры ва ўмовах адсутнасці ўласнай дзяржавы і адметнай рэлігіі давала эфект дэнацыяналізацыі. Аднак царызм аказаўся не ў ста-не дэнацыяналізаваць шматмільённы беларускі народ. Яго ра-тавала, на думку даследчыка З.В.Шыбекі, дастаткова магутная этнічная маса, руска-польскае супрацьстаянне, непрывабнасць імперскіх ідэалаў, а пазней - абуджаны нацыянальны дух. З.В.Шы-бека звяртае ўвагу на феномен выжывання нацыянальных куль-, тур ва ўмовах нацыянальнага прыгнёту, Аб поўнай дамінацыі рускай культуры ў Беларусі не магло быць і гаворкі. Культурная пераарыентацыя на Расію закранула ў большай ступені яўрэяў і праваслаўных беларусаў, у меншай - палякаў і беларусаў-католі-каў. Чэрава Расійскай імперыі аказалася не здатным псраварыць пазнастайнасць культур. што існавалі на беларускіх землях. і спа-радзіць нейкую інтэгральную расійскую культуру. Тут складваўся пласт шматкультурнай інтэлігенцыі, прадстаўнікі якога залічалі сябе адначасова да некалькіх культур. Традыцыя полікулыпурнасці існа-вала на беларускіх землях здаўна. Яна дапамагала народам, якія тут пражывалі, ратавацца ад поўнай русіфікацыі, а пры спрыяль-ных умовах магла служыць невычэрпнай скарбніцай развіцця бе-ларускай элітарнай кулыуры.

Перыяд другога беларускага нацыянальна-культурнага Адраджэння пачаўся пасля рэвалюцыі 1905 г. Адваёваныя свабо-ды (у тым ліку і дазвол беларускіх выданняў) спрыялі збіранню творчых сіл. Назіраўся ўздым яўрэйскай і польскай культуры, былі відавочнымі поспехі ў мастацкай творчасці суседніх ўкраінцаў і літоўцаў. Культурны працэс у краі зноў узбагаціўся і ўзбагачаў беларусаў. Пасля рэвалюцыі інтэлігенцыя пачала шырока папаў-няцца з шэрагаў сялянства. Яна лягчэй далучалася да адраджэн-скага руху, бо стаяла бліжэй да патрэб пераважна сялянскай нацыі. Нацыянальнае адраджэнне магло разлічваць напачатку XX ст. і на j 0, нейкае спачуванне беларускіх прадпрымальнікаў. Некаторыя апа-, лячаныя землеўладальнікі пад уздзеяннем нацыянальна-культурнага руху ўспаміналі пра сваё беларускае паходжанне.

У гэты перыяд праявілася спецыфічная для запозненых\ нацый заканамернасць паскоранага станаўлення культурнай традыцыі. Так, расійская класічная літаратура развівала-ся амаль стагоддзе ад А.Пушкіна да А.Блока. Беларуская ж літаратурная класіка склалася ў 1905-1920 г. За даволі непра-j цяглы перыяд нашаніўскага адраджэння ў асноўным завяршы-І лася станаўленне беларускай прафесійнай культуры. У дзей-І насці ўрада Беларускай Народнай Рэспублікі (1918) яна ўпер-шыню знайшлаафіцыйную падтрымку і выходзіла на ўзровень партнёрства з іншымі культурамі Але гэты працэс быў псра-пынены ў выніку савецка-польскай вайны 1919-1921 г. Бела-І рускія землі былі падзелены паміж ваюючымі бакамі. Культурная традыцыя нашаніўскай пары часткова прыхоўвалася толькі ў Заходняй Беларусі (да 1939 г), пазней - у эміграцыі. а ў БССР да канца 20-х гадоў была вынішчана.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]