Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
шпоры ист.бле.doc
Скачиваний:
9
Добавлен:
22.04.2019
Размер:
531.46 Кб
Скачать

14. Архітэктура, выяўленчае і дэкаратыўна-прыкладное мастацтва ў Беларусі ў 9 – 13 ст.

Пасля прыняцця хрысціянства на тэрыторыі Беларусі распаўсюдзіўся візантыйскі крыжова-купальны архітэктурны стыль. Трапіўшы на беларускую глебу ён раздзяліўся на дзьве архітэктурныя школы полацкую гродзенскую(пад словам “школа” тут разумеецца спосаб будаўніцтва). Да полацкай архітэктурнай школы адносяцца такія помнікі архітэктуры як Сафійскі сабор, Спасаефрасіньеўскыя царква, царква Бельчыцкага манастыра і інш. Асноўнай прыкметай полацкай архітэктурнай школы з’яўляецца спосаб кладкі сцяны які называецца тэхніка схаванага рада. Спачатку клаўся рад з плінфы (плінфа – цагліна 30 на 30 н 3 см) потым рад з булыжнага камяню, потым зноў з плінфы і зноў з камяню і так ад падмурка да самага даху. Рады з булыжніку паміж радамі плінфы хавалісь за тоўстым слоем цэмянкі (цэмянка, вапенны росчын які да другой паловы 19 ст. выкарыстовываўся замест цэментавага). Такім чынам сцяна атрымлівалася шэрай у чырвоную палосачку. Пасля завяршэння ўзвядення ўся сцяна тынкавалась і бялілась.Да гродзенскай архітэктурнай школы адносяцца Барысаглебская або Каложская царква ў Гродне, Ніжняя царква, рэшткі княжацкага замка і яшчэ тры гродзенскія царквы, што да нашага часу не захаваліся. Пры пабудове гэтых цэркваў выкарыстовываўся звычайны спосаб кладкі але звонку ў сцяну ўмуровываўся ўзор з шліфаваных валуноў і маёлікавай пліткі (маёліка – каляровае шкло). Таксама ў сцены ўмуровываліся збаны галаснікі, якія, само сабой разумеецца, выходзілі вусцем унутр памаяшкання (гэта разумеюць далека не ўсе студэнты:). Галаснікі патрэбны для паляпшэння акустыкі. Падлога цэркваў гродзенскай архітэктурнай школы таксама выкладалась з маёлікавай пліткі. Унутры праваслаўныя храмы аздабляліся іконамі і фрэскамі. Фрэскі гэта выявы зробленыя на сырой атынкоўцы. Атынкоўка сохне прыблізна 8 гадзін, за гэты час старажытны мастак павінен быў паспець поўнасцю намаляваць выяву святога ці якую-небудзь біблейскую падзею. Малюнак на сырой атынкоўцы заховываўся вякамі. Фрэскі і іконы выконвалісь па грэчаскім канонам (патрабаванням). Згодна канонам твары людзей мелі тонкія рысы, вялікія вочы, постаці былі занаддта выцягнуты вертыкальна.У 13 ст. на тэрыторыі Беларусі з’яўляюцца шматлікія данжоны – трыдцацімятровыя цыліндрычныя вежы, якія будавалісь для прыкрыцця гарадскіх варот у час аблогі. Да нашых дзён на тэрыторыі Беларусі захавалыся толькі адна “Белая” вежа у горадзе Камянцы Брэсцкай вобласці.Шэдэўрам дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва гэтай эпохі стаў крыж Ефрасінні Полацкай створаны ў 1161 г. ювелірам Лазарам Богшай. Галоўным упрыгожваннем гэтага крыжа з’яўляюцца выявы святых, выкананыя ў тэхніцы перагародчатых эмалей. Контурны малюнак рабіўся з залатога дроту і напайваўся на залатую пласціну потым расфарбовываўся каляровым шлом, у гэтай тэхналогіі няма нічога складанага калі не ўлічваць тое, што агульная плошча малюнка ледзь перавышала квадратны см.; пры гэтым работа выконвалась у 12 ст. калі не было яшчэ дасканалых аптычных прыбораў.Такім чынам архітэктура выяўленчае і дэкаратыўна-прыкладное мастацтва ў Беларусі ў 9 – 13 ст. дасягнула высокага узроўню.