- •1.Гісторыя – навука, якая вывучае ўсю сукупнасць з’яў грамадскага жыцця на працягу існавання грмадства.
- •2.Старажытны перыяд гіст.Бел. Падзяляецца на 3 перыяды:
- •3.Экан.Развіццё бел.Зямель. 9-12ст. – фарміраванне феад.Адносін. Існавала 2 формы
- •5. Барацьба насельніцтва беларускіх зямель супраць крыжакоў і манголаў у xiiIст
- •6. Культура беларускіх зямель у IX – XIII стст.
- •7. Утварэнне Вялікага княства Літоўскага і ўваходжанне ў яго склад беларускіх зямель.
- •8. Унутрыпалітычнае развіццё вкл у канцы XIV-першай паловеXvi ст.
- •9. Знешняя палітыка вкл у канцы XIV-першай паловеXvi ст
- •10. Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх зямель у складзе вкл у XIV- першай палове XVI ст.
- •12. Утварэнне Рэчы Паспалітай. Вкл у палітычнай сістэме рп.
- •13. Рэлігія і царква на Беларусі ў XIV- XVI ст.
- •14)Палітычнае і эканамічнае развіцце Беларусі у др.Пал. XVI- xviIстст..
- •15)Эканамічны і палітычны стан Беларусі ў xviіі ст.
- •17. Падзелы Рэчы Паспалітай. Уваходжанне беларускіх зямель у склад Расійскай імперыі
- •18. Сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі ў кан. Xviіі ст. – першай палове хіх ст
- •19. Беларусь у вайне 1812 г.
- •20. Грамадска-палітычны рух на Беларусі ў першай пал. Хіх ст.
- •21. Паўстанне 1830-1831 гг. На Беларусі і яго вынікі
- •22. Адмена прыгоннага права на Беларусі
- •23. Паўстанне 1863-1864 гг. На Беларусі і яго вынікі.
- •24. Буржуазныя рэформы другой пал. Хіх – пач. Хх ст. На тэрыторыі Беларусі
- •25. Сацыяльна –эканамічнае развіццё беларускіх зямель у другой пал. Хіх ст
- •26.Грамадска-палітычны рух на Беларусі ў другой пал. Хіх ст
- •28. Рэвалюцыя 1905 -1907 гг.
- •29.Беларусь у гады Першай сусветнай вайны.
- •31.Беларускі нацыянальна-вызваленчы рух. Абвяшчэнне бнр.
- •33.Развіццё эканомікі бсср у перыяд нэПа.
- •34.Індустрыялізацыя і калектывізацыя ў бсср.
- •35.Грамадска-палітычнае жыццё бсср у 1921 – 1939 гг.
- •36.Заходняя Беларусь пад уладай Польшчы (1921 -1939 гг.).
- •37.Абвастрэнне супярэчнасцяў паміж вядучымі краінамі свету і пачатак Другой сусветнай вайны.
- •38.Пачатак Вялікай Айчыннай вайны. Ваенныя дзеянні на тэрыторыі Беларусі ў чэрвені –жніўні 1941 г.
- •39.Акупацыйны рэжым на тэрыторыі бсср у гады Вялікай Айчыннай вайны.
- •40.Падпольны і партызанскі рух на тэрыторыі Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
- •41.Вызваленне Беларусі. Вынікі Вялікай Айчыннай вайны.
- •42. Бсср у першае пасляваеннае дзесяцігоддзе (1944-1955 гг.). Шляхі і метады аднаўлення эканомікі.
- •43.Развіццё прамысловасці і сельскай гаспадаркі бсср ў 1955 г. – 1980-х гг. Хх ст.
- •45.Сацыяльна-эканамічныя і палітычныя рэформы 1985 -1991 гг. Ў бсср.
- •46.Беларуская савецкая культура (40-80 гг. Хх ст.)
- •47.Абвяшчэнне незалежнасці Рэспублікі Белаусь. Сацыяльна-эканамічныя і палітычныя рэформы першай пал. 90-х г. Хх ст.
- •48.Асаблівасці грамадска-палітычнага і эканамічнага развіцця Белаурсі ў 1995 – 2008 гг.
- •49.Рэспубліка Беларусь на міжнароднай арэне (1991 -2008 гг.).
- •50.Адукацыя, навука, культура Беларусі на сучасным этапе (1991 – 2008 гг.).
20. Грамадска-палітычны рух на Беларусі ў першай пал. Хіх ст.
Ліквідацыя дзяржаўнасці Рэчы Паспалітай у цэлым і Вялікага княства Літоўскага ў прыватнасці, перадавыя французскія і ўвогуле заходнееўрапейскія ідэі, падзеі вайны 1812 г. аказалі вялікі ўплыў на развіццё грамадскай думкі Беларусі. Шляхецкая інтэлігенцыя, вучнёўская моладзь аб'ядноўваліся ў гурткі і таварыствы для выпрацоўкі і дасягнення сваіх сацыяльных і нацыянальных ідэалаў. Яны былі ідэйна і часта арганізацыйна звязаны з грамадскім рухам у Польшчы. А мэтай рэвалюцыйнага руху ў Польшчы было адраджэнне перш за ўсё польскай дзяржаўнасці, лёс Вялікага княства Літоўскага палякаў мала хваляваў. Больш таго, польскія рэвалюцыянеры марылі аб адраджэнні Польшчы не ў межах Каралеўства Польскага, а Рэчы Паспалітай.У 1817 г. па ініцыятыве студэнтаў Віленскага універсітэта - Адама Міцкевіча, Тамаша Зана, Яна Чачота - было створана "Таварыства філаматаў" (аматараў навук), якое мела аддзяленні (філіялы) у Свіслацкай гімназіі, Полацкім піярскім вучылішчы і іншых навучальных установах. Яны прапагандавалі сярод навучэнцаў і насельніцтва ідэі роўнасці і свабоды. На Беларусі жылі і дзейнічалі ў складзе раскватараваных тут расійскіх войскаў многія дзекабрысты - М.М. Мураўёў, А.А. Бястужаў (Марлінскі), К.Г. Ігельстром, С.І. Трусаў і інш. У 1823 г. быў распрацаваны так званы бабруйскі план паўстання: арышт цара і яго світы ў час агляду войскаў у Бабруйскай крэпасці, але з-за непадрыхтаванасці і рознагалоссяў у кіраўніцтве дзекабрысцкімі арганізацыямі не быў ажыццёўлены. 24 снежня 1825 г. таварыства "Ваенныя сябры" сарвала цырымонію прысягі на вернасць Мікалаю І у Асобным літоўскім корпусе, размешчаным на Беласточчыне. У лютым 1826 г. дзекабрысты Палтаўскага палка спрабавалі захапіць Бабруйскую крэпасць. Гэтыя першыя рэвалюцыянеры хоць і спачувалі сялянам, але не лічылі іх рэальнай сілай і не абапіраліся на іх у сваёй дзейнасці.У сярэдзіне 20-х гадоў тайныя таварыствы на Беларусі былі разгромлены.
Рэвалюцыя 1830 г. у Францыі ўскалыхнула Еўропу і нанесла моцны ўдар па сістэме Свяшчэннага Саюза, аплотам якога былі дзяржавы, што падзялілі Рэч Паспалітую. Мікалай I спрабаваў арганізаваць контррэвалюцыйную інтэрвенцыю спачатку ў Францыю, потым у Бельгію, якая дабілася незалежнасці ад Нідэрландскага каралеўства. Гэта падштурхнула да адкрытага выступлення польскіх шляхецкіх рэвалюцыянераў. У лістападзе 1830 г. у Варшаве пачалося вызваленчае паўстанне, кіраўнікі якога ставілі галоўнай мэтай аднаўленне Рэчы Паспалітай у межах 1772 г. Хутка яно ахапіла ўсё Царства Польскае.
Вясной 1831 г. у руках паўстаўшых аказаўся шэраг паветаў Заходняй Беларусі. Паўстанне развівалася тут у многім стыхійна, хоць і існаваў Віленскі цэнтральны паўстанцкі камітэт. Сяляне і мяшчане мабілізоўваліся ў атрады пераважна пад прымусам і не былі зацікаўлены ваяваць без вырашэння сваіх сацыяльных праблем. У той жа час царскія ўлады абяцалі ім вызваленне ад паноў-паўстанцаў. Кульмінацыяй падзей стала бітва за Вільню 19 чэрвеня 1831 г., у якой аб'яднаныя паўстанцкія сілы края разам з прысланым у дапамогу польскім корпусам не змаглі дасягнуць перамогі над царскімі войскамі. Усяго за зброю ўзяліся 15-19 тыс. чалавек. Легендай засталася ў гісторыі дзейнасць маладой шляхцянкі Эміліі Плятэр, якая ўзначаліла паўстанцкі атрад у некалькі тысяч ваяроў.
Летам 1831 г. асобныя выступленні адзначаліся ў паўднёвых паветах Беларусі, але ў цэлым паўстанне на беларускіх землях пайшло на спад і ў жніўні было задушана. Многія яго ўдзельнікі былі аддадзены пад суд. У шляхцічаў канфіскоўваліся маёнткі, асоб недваранскага паходжання аддавалі ў салдаты ці ссылалі ў Сібір.
Хто змог, эміграваў, пераважна ў Францыю. Адтуль паўстанцкая эміграцыя засылала сваіх эмісараў для працягу барацьбы.
Шляхецкія рэвалюцыянеры ўлічылі ўрокі паўстання. Іх рух, асабліва ў 40-я гады, дэмакратызаваўся і радыкалізаваўся, набываў аграрны характар. У ім удзельнічала ўсё больш прадстаўнікоў разначыннай інтэлігенцыі, якая імкнулася павесці за сабой сялянскія масы. Ідэі правадыра польскай дэмакратыі Іаахіма Лялевеля, які настойваў праз вызваленне сялян далучыць масы насельніцтва да рэвалюцыі, знаходзілі шмат паслядоўнікаў.
Студэнт Медыка-хірургічнай акадэміі ўраджэнец Піншчыны Франц Савіч (1815-1845) заснаваў у 1836 г. у Вільні "Дэмакратычнае таварыства", члены якога прапагандавалі ідэі дружбы народаў у барацьбе супраць самадзяржаўя, стаялі за вызваленне сялян і надзяленне іх зямлёй. "Ліцвін, валынец, падайце ж мне рукі... Царам - на згубу, панам - для навукі", - заклікаў Савіч у сваім вершы "Дзе ж тое шчасце падзелася?.." Праз тры гады ўдзельнікі гэтага таварыства былі арыштаваны.
У 1846-1849 гг. у Вільні, Мінску, Гродне, Лідзе, Ашмянах і іншых гарадах існавала тайная арганізацыя "Братні саюз літоўскай моладзі" ("Саюз свабодных братоў"), якая налічвала каля 200 членаў. Вялася прапаганда сярод салдат і афіцэраў мінскага гарнізона, выраблялася зброя, завязваліся непасрэдныя кантакты з сялянамі аж да ўцягнення іх у арганізацыю.
1848 г. у Еўропе стаў годам буржуазна-дэмакратычных рэвалюцый, накіраваных супраць феадальна-абсалютысцкіх рэжымаў, засілля вярхушкі буржуазіі, іншаземнага прыгнёту. 22-24 лютага пачалася рэвалюцыя ў Францыі, якая адразу ж знайшла водгук у германскіх дзяржавах. 13 сакавіка пакрыліся барыкадамі вуліцы Вены, за Венай паўстаў Будапешт, затым Прага. Рэвалюцыя ахапіла ўсю шматнацыянальную Аўстрыйскую імперыю. 18 сакавіка перамагло паўстанне ў Берліне. Моцным быў рух у Італіі, дзе патрыёты паспяхова змагаліся з войскамі аўстрыйскіх акупантаў. Супраць турэцкага іга падняліся малдаўскі і валашскі народы. Бурліла Іспанія, Швейцарыя, Бельгія. Рэвалюцыйная хваля змятала палітычныя рэжымы, троны, манархаў, міністраў. Рэвалюцыі сыгралі вялікую ролю ў аслабленні манархічных рэжымаў і феадальна-прыгонніцкіх парадкаў: знішчаны прыгонны стан сялян у Аўстрыйскай імперыі, уведзены некаторыя буржуазна-ліберальныя рэформы ў Германіі. Зменшыўся нацыянальны прыгнёт, замацаваліся палітычныя пазіцыі буржуазіі.
Рэвалюцыйная хваля спынілася ля граніц Расійскай імперыі: Мікалай I супрацьпаставіў ёй "бар'ер - са штыкоў". У заходнія губерні рушыў армейскі корпус у якасці паліцэйскага кардона ад "рэвалюцыйнай заразы". Генерал-губернатарам прадпісвалася прыняць "усе неабходныя для захавання грамадскай бяспекі меры" на выпадак актыўных дзеянняў шляхты супраць урада. Тут з'явіліся нелегальныя рукапісныя лістоўкі, адозвы, звароты, пісьмы пра рэвалюцыйную барацьбу народаў Еўропы, з заклікамі далучыцца да іх. Аднак напружанасць і вастрыня асобных падзей у масавыя выступленні ў Беларусі, як і ў суседнім Царстве Польскім, не перайшлі.
Ідэя адраджэння Вялікага княства Літоўскага паступова адыходзіла ў гісторыю, а беларуская нацыянальна-дзяржаўная ідэя ў грамадскім руху канца XVIII - першай паловы XIX стст. яшчэ не аформілася. Але калі дзекабрысты наогул ігнаравалі нацыянальныя правы беларускага і іншых народаў Расійскай імперыі, то ўдзельнікі гурткоў і арганізацый, створаных на мясцовай, хаця і моцна спаланізаванай, глебе, праяўлялі "літоўскі сепаратызм", любілі родны край, што пры збліжэнні іх з беларускай сялянскай масай стварала неабходныя перадумовы для фарміравання беларускай ідэі і выдзялення яе як самастойнай у недалёкай будучыні.