Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Adkazy.doc
Скачиваний:
3
Добавлен:
28.04.2019
Размер:
95.23 Кб
Скачать
  1. Тыпы кіраўнікоў фальклорных калектываў.

Псіхолагі і педагогі вылучаюць 3 этапы кіраўнікоў увогуле: аўтарытарны, ліберальны, дэмакратычны.

Аўтарытарнаму лідару ўласціва ўладарнасць, нежаданне выслухоўваць думкі іншых. Гэты стыль кіравання – сухасць. Такі кіраўнік не пажаданы. Справа ў тым, што кожны творчы чалавек жадае павагі з боку кіраўніка, адсутнасць зносін удзельнікамі фальклорнага тыпу кіраўніка, прыводзіць да распаду калектыва.

Не пажаданы і ліберальны. Ен пускае справу на самацек, спадзяецца на “авось”. Не плануе работу калектыва, не цікавіцца.

Найбольш адпавядае – дэмакратычны тып кіраўніка. Ен планіруе работу, паважае думкі кожнага, абапіраеццана калектыў пры вырашэнні арганізацыйных і творчых задачах.

  1. Методыка адбру рэжысёрам музыкальнага фальклору да свята.

Рэжысёр абавязаны ведаць, што не ўсё, што бытуе ў народным асяроддзі можна выкарыстоўвацца на сцэне: многія творы не адпавядаюць эстэтыцы сучаснага ўспрыняцця людзей, валодаюць архаічным зместам, а часам нецэнзурным зместам. Напрыклад: прыпеўкі. Непажадана, каб апошнія выкарыстоўваліся. Трэба адбіраць іх, каб не былі вульгарнымі. Адбор твораў трэба ажыццяўляць з улікам:

  • Характэрных на мясцовасці;

  • Наяўнасць рыс канцэртнасці ў фальклорных творах, яскравай мелодыі, высокага ўзроўня тэксту;

  • Пры разучванні рэжысерам можа ўносіць у карэктывы ў выкананні народных песень (паскарэне);

  • Неабходна ўлічваць, што абрадавыя песні выконваць трэба без усялякай апрацоўкі.

  1. Прыёмы і метады вывучэння рэжысёрам народнага (мясцовага) фальклору.

Найбольш прымальныя і лагічныя з іх (прыёмаў):

  • Вывучэнне фальклорнага і этнаграфічнага матэрыялу ў літаратуры асабліва працы вучоных Інстытута мастацтвазнаўства, у прыватнасці БНТ;

  • Вывучэнне практычнага фальклорнага матэрыялу ад непасрэдных носьбітаў традыцый, вывучэнне мясцовага фальклора пры арганізацыі і правядзенні народнага свята. Менавіта ён надае святу непаўторнасць.

  1. Тэатралізацыя рэжысёрам музычнага фальклору ў свяце.

Увесь фальклор пранізаны элементамі гульні, народнага тэатра, пантамімы, руху і інш. У жывым бытаванні фальклорныя творы заўсёды выконваюцца з элементамі тэатралізацыі як раз для сучаснага выканання фальклору. Характрэрны некаторыя адмоўныя моманты: адсутнасць мезансцэн, руху, выкарыстанне персанажаў, няўменне кіраўніка і ўдзельнікаў у авалоданні акцёрскай ігры і інш.

Тэатралізацыя ўключае наступныя прыёмы і метады: аб’яднанне фальклорных твораў адзіным сюжэтам (“вянкі” народных песень – купальскія, вясковыя і г.д.).

  • Авалоданне мезансцэнамі, прыёмамі і навыкамі акцёрскай ігры, пантамімы і інш.

  • Ілюстрацыя зместу фальклорных песень – увядзенне персанажаў, вобразаў і інш.

  • Падрыхтоўка касцюмаў, пераапрананні ўдзельнікаў у розных персанажаў (мядзведзь, каза).

  • Распрацоўка рэысерам выступлення фальклорнага калектыву ў форме маленькага спектакля з завязкай і фіналам.

  • Авалоданне выступаючымі, элементарнымі жэстамі і паваротамі корпуса, галавы, уменнямі прыгожа выйсці на сцэну.