Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
канспект лекцый-1.doc
Скачиваний:
75
Добавлен:
04.05.2019
Размер:
802.82 Кб
Скачать

Скланенне займеннікаў

СЯБЕ, ТЫ

Н. – ты

Р. сябе цябе

Д. сабе табе

В. сябе цябе

Т. сабой(ою) табой(ою)

М. аб сабе аб табе

САМ

адзіночны лік множны лік

Н. сам само сама самі

Р. самога самога самой саміх

Д. самому самому самой самім

В. самога само самую (-у) як Н. або Р.

Т. самім самім самой (-ою) самімі

М. (аб) самім самім самой саміх

САМЫ

адзіночны лік множны лік

Н. самы самае самая самыя

Р. самага самага самай (-ае) самых

Д. самаму самаму самай самым

В. як Н. або Р. як Н. або Р. самую як Н. або Р.

Т. самым самым самай (-аю) самымі

М. (аб) самым самым самай самых

НЕХТА НЕШТА НІХТО НІШТО

Н. нехта нешта ніхто нішто

Р. некага нечага нікога нічога

Д. некаму нечаму нікому нічому

В. некага нешта нікога нішто

Т. некім нечым нікім нічым

М. (аб) некім нечым ні аб кім ні аб чым

Правапіс лічэбнікаў

1. Пішуцца разам:

складаныя колькасныя лічэбнікі, апошняй часткай якіх з'яўляецца -дзясят, -сце, -ста, -сот: шэсцьдзясят, дзвесце, трыста, пяцьсот;

складаныя парадкавыя лічэбнікі, апошняй часткай якіх з'яўляецца -дзясяты, -соты, -тысячны, -мільённы і інш.: пяцідзясяты, трохсоты, двухтысячны, сямімільённы, пяцімільярдны, двухсотпяцідзесяцівасьмімільённы і інш.

2. Асобна пішуцца састаўныя колькасныя, парадкавыя і дробавыя лічэбнікі: сто дваццаць пяць, трыццаць тры, тысяча пяцьсот адзін, сто дваццаць пяты, трыццаць трэці, тысяча пяцьсот першы, два з паловай, пяць з чвэрткай, тры пятыя, пяць дзясятых, сем сотых.

3. Пішуцца праз злучок:

парадкавыя лічэбнікі, напісаныя лічбамі, пры спалучэнні іх з канчаткамі, часткамі канчаткаў, састаўнымі часткамі ў выглядзе слоў: 25-ы, на 10-м км, 31-га, 10-мільённы, 18-мільярдны;

лічэбнікі, напісаныя словамі або лічбамі, якія абазначаюць прыблізны лік: восем-дзевяць гадоў, дзве-тры гадзіны, сёмае-восьмае стагоддзе, 2-3 гады.

4. Ставіцца працяжнік:

у складаных і састаўных лічэбніках прыблізнага ліку: праз трыццаць пяць – трыццаць сем год, 50 – 60-я гады;

пры умоўным пералічэнні: артыкулы 2 – 7, 1 – 10 класы.

Сувязь лічэбнікаў з назоўнікамі

Колькасныя лічэбнікі ў сказе звязаны з назоўнікамі і ўтвараюць з імі колькасна-іменныя спалучэнні, якія з’яўляюцца адным членам сказа: Высока ў блакітным небе луналі чатыры буслы.

Сінтаксічная сувязь лічэбнікаў з назоўнікамі выражаецца ў форме дапасавання ці кіравання.

Лічэбнік адзін дапасуецца да назоўніка ў родзе, ліку, склоне: Н. адзін дуб, адна хата, адно воблака, адны дамы; Р. аднаго дуба, адной хаты, аднаго воблака, адных дамоў і г.д.

Пры лічэбніках два, тры, чатыры назоўнікі і прыметнікі звычайна ўжываюцца ў форме назоўнага склону множнага ліку: два новыя сталы, тры светлыя пакоі, чатыры маленькія хаткі, трыццаць чатыры маладыя дрэвы, сорак два шчаслівыя гады. Пры астатніх лічэбніках – у форме роднага склону множнага ліку: пяць новых сталоў, дваццаць залатых медалёў, семдзесят маладых хлопцаў.

Зборны лічэбнік абодва спалучаецца з назоўнікамі мужчынскага і ніякага роду: абодва браты, абодва вучні; з назоўнікамі жаночага роду – лічэбнік абедзве: абедзве сяброўкі. Калі размова ідзе пра асоб і мужчынскага, і жаночага полу, ужываецца зборны лічэбнік абое: Маці з бацькам працавалі разам, абое закончылі сельскагаспадарчую акадэмію.

Зборныя лічэбнікі двое–дзясяцера спалучаюцца: а) з асабовымі займеннікамі: нас двое, трое з іх; б) з назоўнікамі, якія абазначаюць асоб мужчынскага полу: трое хлопцаў, пяцёра вучняў; в) з наазоўнікамі, якія маюць форму толькі множнага ліку і падлягаюць лічэнню: двое дзвярэй, трое саней; г) з назоўнікамі, якія абазначаюць маладых істот: трое кацянят, сямёра ягнят; д) з назоўнікамі дзеці, гусі, свінні: чацвёра дзяцей, трое коней.

Дробавыя лічэбнікі складаюцца з колькаснага і парадкавага лічэбнікаў. Калі першай часткай дробавага лічэбніка з’яўляюцца словы два, тры, чатыры, то другая частка мае форму назоўнага склону множнага ліку: дзве пятыя, тры шостыя, чатыры сёмыя.

Калі ў першай частцы дробавага лічэбніка ўжываюцца словы пяць, шэсць, сем, восем і г.д., то другая частка лічэбніка мае форму роднага склону множнага ліку: пяць сёмых, сем восьмых, шэсць дзявятых.

Лічэбнікі паўтара і паўтары ва ўсіх склонах маюць аднолькавую форму: паўтара (вядра), паўтары (тоны). Лічэбнік паўтара спалучаецца за назоўнікамі, якія абазначаюць асоб мужчынскага полу, паўтары – з назоўнікамі, якія абазначаюць асоб жаночага полу.