Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
лекцыя 10.docx
Скачиваний:
4
Добавлен:
13.07.2019
Размер:
23.39 Кб
Скачать

8.Пануючая канфесія - праваслауе.

Пасля далучэння беларускіх зямель да Расійскай імперыі пануючай канфесіяй становіцца праваслаўе. У пачатку 19 ст. на тэрыторыі Беларусі існавала 5 праваслаўных епархій: Гродзенская, Літоўская, Магілёўская, Мінская, Полацкая.

Захоўвалася ў недатыкальнасці ўласнасць каталіцкіх касцёлаў і кляштараў. Ва ўсходняй Беларусі, далучанай да Расійскай імперыі ў выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай 1772 г., працягвалася дзейнасць ордэна езуітаў (нягледзячы на афіцыйнае скасаванне ордэна паводле булы папы рымскага Клімента XIV 1773 г.). Езуіты захавалі ўсю сваю маёмасць, а таксама атрымалі прывілей на вызваленне ад падаткаў. У 1774 г. было заснавана Беларускае каталіцкае біскупства з цэнтрам у Магілёве. Беларускі, як і іншыя каталіцкія біскупы ў Расійскай імперыі, фактычна знаходзіліся ў залежнасці ад царскай адміністрацыі.

Уніяты пераводзіліся у праваслауе.

Сярод рэлігійных меншасцяў у Беларусі ў гэты час дзейнічалі таксама хрысціянскія (лютэране, кальвіністы, стараверы) і нехрысціянскія канфесіі (іудзеі, мусульмане, караімы).

4. Сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі ў першай палове 19ст.

Сельская гаспадарка. Крызіс феадальна-прыгонніцкай сістэмы.

Сельская гаспадарка - вядучая галіна эканомікі беларускіх зямель. Формы ўласнасці: дзяржаўная і прыватная. Сяляне карысталіся зямлей, і выконвалі павіннасці на карысць уласніка зямлі.

У выніку падараванняў расійскім чыноўнікам часткі дзяржаўных і канфіскаваных шляхецкіх зямель пасля падзелаў Рэчы Паспалітай, вайны 1812 г. і паўстання 1830-1831 гг. павялічылася роля буйнапамеснага землеўладання.

Буйныя землеўласнікі арыентаваліся на продаж прадукцыі сваіх гаспадарак на знешнім і ўнутраным рынку і імкнуліся да павелічэння сваіх прыбыткаў. Узнікаюць капіталістычныя метады гаспадарання: увядзенне шматпольных севазваротаў, прымяненне сельскагаспадарчых машын (малатарні, веялкі, сечкары, сеялкі, жнейкі), выкарыстанне працы наёмных рабочых.

Аднак захоувалася феадальная эксплуатацыя сялянства(пашырэнне памешчыцкага землекарыстання шляхам абеззямельвання сялянства, перасялення сялян на горшыя землі, а таксама ў павелічэнні паншчыны і іншых павіннасцей).

Сялянства гэтага перыяду падзялялася на дзве асноўныя групы: прыватнаўласніцкія (каля 70%) і дзяржаўныя (каля 27%). Асноўныя формы феадальных павіннасцей сялян - паншчына і чынш. Існавалі таксама дадатковыя павіннасці (дарожныя, будаўнічыя і г.д.). Амаль ва ўсіх сялянскіх гаспадарках панавалі прымітыўная сельскагаспадарчая тэхніка і трохпольныя севазвароты.

У памешчацкіх гаспадарках на продаж вырошчваліся бульба, цукровыя буракі, кармавыя травы.

У сярэдзіне 19 ст. назіраецца крызіс феадальна-прыгонніцкай сістэмы ў сельскай гаспадарцы Беларусі.

- зніжэнне ўраджайнасці, пагалоўя жывёлы;

- зніжэнне даходнасці памешчыцкіх гаспадарак, павелічэнне колькасці маёнткаў, якія былі закладзены ў банк і прададзены з таргоў;

- узрастанне колькасці сялянскіх хваляванняў.

Прычына - супярэчнасць паміж працэсамі паступовага ўваходжання сельскай гаспадаркі ў сістэму капіталістычных таварна-грашовых адносін і захаваннем феадальных вытворчых адносін, аснову якіх складала прыгоннае права.

Рэформа дзяржаўнай вёскі П.Д. Кісялёва 1837-1841 гг. і інвентарная рэформа 1844-1857 гг.:

- рэформа сістэмы кіравання дзяржаўнымі сялянамі: была адменена арэнда дзяржаўных маёнткаў; уводзілася сістэма мясцовага самакіравання для сялян пад наглядам дзяржаўных органаў улады; дзяржаўныя сяляне атрымлівалі некаторыя грамадзянскія правы: права на атрыманне спадчыны, уласнасці, займання гандлем;

- “папячыцельская палітыка”: уключала ў сябе арганізацыю харчовай дапамогі сялянам, пачатковага навучання для дзяцей і медыцынскай дапамогі ў дзяржаўнай вёсцы;

- люстрацыя дзяржаўных маёмасцяў: прадугледжвала пераразмеркаванне зямельнага фонду паміж маёнткамі і сялянскімі дварамі, рэгламентацыю сялянскіх павіннасцяў. Перавод сялян з паншчыны на аброк.

Мэтай дадзенай рэформы з’яўлялася павышэнне плацежаздольнасці дзяржаўнай вёскі. Вынікам яе стала змяншэнне феадальных павіннасцяў дзяржаўных сялян і некаторае павышэнне таварна-грашовых адносін у вёсцы.

Аднак памешчыцкія сяляне не былі ахоплены дадзенай рэформай. Рэгуліраваліся адносіны памешчыка і іх прыгоннымі - інвентарамі(гаспадарчае апісанне памешчыцкіх маёнткаў) (закон 1844 г) Інвентары павінны былі змяшчаць фіксіраваныя нормы сялянскіх надзелаў і павіннасцей, якія выконваліся за карыстанне імі. Аднак правядзенне дадзенай рэформы праходзіла марудна.Нормы інвентароў складаліся камісіямі, галоўная роля ў якіх належыла самімі памешчыкам. Таму істотных вынікаў інвентатная рэформа не прынесла.

Такім чынам, у сельскай гаспадарцы Беларусі у першай палове 19 ст. назіраецца паступовае развіццё капіталістычных таварна-грашовых адносін. Аднак панаванне прыгоннага права істотна тармазіла дадзены працэс. Супярэчнасць паміж аб’ектыўнымі працэсамі паступовага ўваходжання сельскай гаспадаркі ў сістэму капіталістычных таварна-грашовых адносін і захаваннем феадальных вытворчых адносін прывяла да крызісу прыгонніцкай сістэмы.

Прамысловасць.

Тып прамысловых прадпрыемстваў Спецыфіка прамысловай вытворчасці

Дробныя рамесныя прадпрыемствы Вытворчая дзейнасць ажыццяўляецца сіламі рамеснікаў-майстроў, членаў іх сем’яў, невялікай колькасці чаляднікаў і вучняў; выкарыстоўваюцца ручныя прылады працы; спецыялізаваны падзел працы адсутнічае.

Мануфактуры Вытворчая дзейнасць ажыццяўляецца калектывам рабочых, у межах якога існуе прафесійная спецыялізацыя і звязаны з ёй падзел працы; выкарыстоўваюцца ручныя прылады працы.Металургічны завод у Налібоках князя Вітгенштэйна.

Фабрыкі Вытворчая дзейнасць ажыццяўляецца калектывам рабочых, у межах якога існуе прафесійная спецыялізацыя і звязаны з ёй падзел працы; выкарыстоўваюцца машыны ў якасці асноўных сродкаў вытворчасці. суконныя заводы у м. Хомску Кобрынскага і м. Косаве Слонімскага паветаў

Узнікненне фабрычных прадпрыемстваў з’яўлялецца пачаткам такого сацыяльнага працэсу як прамысловая рэвалюцыя, што азначае пераход ад працы, заснаванай на ручной тэхніцы, да машыннай індустрыі, у выніку якога прамысловасць пераўтвараецца ў галоўную галіну грамадскай вытворчасці.

Такім чынам, у першай палове 19 ст. назіраецца працэс паступовага развіцця прамысловасці на тэрыторыі Беларусі, узмацнення ў ёй ролі капіталістычных элементаў. Аднак панаванне феадальна-прыгонніцкіх адносін замаруджвала дадзены працэс: натуральная гаспадарка ў прыгоннай вёсцы стрымлівала попыт на прамысловыя тавары; прымусовая праца прыгонных сялян на прадпрыемствах была неэфектыўнай.

Гарады. Гандаль.

У першай палове 19 ст. назіраецца хуткі рост гарадскога насельніцтва на тэрыторыі Беларусі. Найбольш буйнымі гарадамі былі Віцебск, Мінск, Магілёў, Гродна. У гарадах павялічваецца ўдзельная вага рамесна-гандлёвага насельніцтва. Значную ролю ў гэтым адыграла ўвядзенне мяжы яўрэйскай аселасці і прымусовае перасяленне яўрэяў з вёсак у гарады і мястэчкі

Развіццё прамысловасці і рост гарадскога насельніцтва стумулявалі развіццё гандлю. Гэтаму садзейнічаў ўздым цэн на хлеб у першай палове 19 ст.

1. кірмашы. Большасць кірмашоў з’яўляліся універсальнымі, на іх можна было гандляваць любымі таварамі. Самымі буйнымі былі кірмашы ў Зэльве Гродзенскай губерні, Бешанковічах і Любавічах Магілеўскай губерні.

2.развозна-разносны гандаль. Многія гарадскія купцы скуплялі ў вёсках сельскагаспадарчую прадукцыю, сартавалі яе, збіралі ў вялікія партыі і прадавалі аптавікам.

3.стацыянарны гандаль, які адбываўся ў штодзённа працуючых гандлёвых установах – лаўках, крамах, карчмах, кавярнях і г.д.

Важная роля ў развіцці ўнутранага рынку і таварна-грашовых адносін належала транспарту. Да сярэдзіны 19 ст. яго асноўным відам з’яўляўся водны. Водны транспарт заставаўся ў асноўным парусным, аднак узнікаюць першыя параходы.

Другім відам шляхоў зносін былі сухапутныя. У першай палове 19 ст. ажыццяўлялася будаўніцтва гасцінцаў.(дорог) (Маскоўска-Варшаўская, Пецярбургска-Кіеўская і Маскоўска-Рыжская шашэйныя дарогі).

Развіццё шляхоў зносін садзейнічала пашырэнню знешняга гандлю. За мяжу з беларускіх губерняў вывозілі прадукты земляробства і жывёлагадоўлі, лес і драўляныя вырабы, прадукцыю перапрацоўчай прамысловасці. Імпартаваліся еўрапейскія фабрычныя тавары, металы, соль, рыба, фабрычнае абсталяванне.

Такім чынам, у эканоміцы беларускіх зямель у першай палове 19 ст. адбываецца працэс паступовага развіцця капіталістычных таварна-грашовых адносін. Аднак панаванне феадальна-прыгонніцкай сістэмы істотна тармазіла і дэфармавала дадзены працэс. К сярэдзіне 19 ст. у эканамічнай сістэме Беларусі панаваў аграрны сектар; сельская гаспадарка мела пераважна натуральны характар; у прамысловасці дамінавала дробная рамесная вытворчасць, заснаваная на перапрацоўцы мясцовай сыравіны.