Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
контрольная по бел історіі.docx
Скачиваний:
2
Добавлен:
16.07.2019
Размер:
37.2 Кб
Скачать

Гарады, рамествы, гандаль

  Гарады Беларусі ў эпоху росквіту феадалізму становяцца сапраўднымі цэнтрамі культуры, рамяства і гандлю. У XIV ст. на тэрыторыі Беларусі было больш за 40 гарадоў, у XVII ст. ужо 467 гарадоў і мястэчак. Гарады былі буйныя, такія як Полацк, Віцебск, Пінск, Слуцк (больш за 8 тыс. жыхароў); сярэднія (5-8 тыс. жыхароў) - гэта Брэст, Быхаў, Гродна, Мінск; малыя (2 тыс. - 200 жыхароў) - Бабруйск, Кобрын, Ліда, Орша, Крычаў. Існавалі і мястэчкі, якія ў асноўным належалі феадалам.       Каля 40% гарадоў былі прыватнаўласніцкімі, яны належалі феадалам, на карысць якіх жыхары выконвалі павіннасці. Але і ў буйных гарадах былі «юрыдыкі» - часткі горада, якія належалі феадалам, і жылі там па іх правілах і парадках. 80% жыхароў у гарадах складалі беларусы, але жылі і літоўцы, палякі, немцы (ХІV-ХV стст.), яўрэі і татары. У горадзе развіваліся рамёствы, такія як апрацоўка металаў (каля 25 прафесій), дрэваапрацоўчая вытворчасць (27 прафесій), ганчарства, гарбарная вытворчаць (25 прафесій), ткацтва. У другой палове XVI ст. дакументы ўзгадваюць болын за 100 прафесій і спецыяльнасцей. Рамеснікі аб'ядноўваліся ў цэхі, што складаліся прыкладна з 60-70 чалавек. Цэхі мелі свае традыцыі, статут, граматы, прывілеі, эмблему і г. д. Развіццё рамяства прывяло да пашырэння гандлю. У гарадах існавалі ярмаркі (1-3 разы ў год) і пастаянны гандаль у крамах. Купцы аб'ядноўваліся ў брацтвы ці гільдыі. Паміж купцамі розных гарадоў існавалі сувязі і заключаліся дагаворы. Развіццё' гандлю садзейнічала будаўніцтву дарог і іншых шляхоў зносін. Беларускія купцы гандлявалі з польскімі, чэшскімі, германскімі гарадамі, з Венгрыяй, Валахіяй, а некатарыя дабіраліся да Візантыі. На Беларусь увозілі жалеза, медзь, волава, свінец, сукно, галандскае палатно, заморскія віны, упрыгожванні, зброю. З Беларусі вывозілі сала, воск, футра, лес, лён, скуры, збожжа, дзёгаць, хмель, пяньку і іншыя тавары.       Каб пазбавіцца феадальнай залежнасці гарады імкнуліся да права на самакіраванне. Яно атрымала назву «магдэбургскае права». Магдэбургскае права першым атрымала сталіца Вільна (1387), потым Брэст (1390), Гродна (1391), Слуцк (1441), Полацк (1498), Менск (1499) і г. д., усяго больш за 40 гарадоў. Па гэтаму праву гараджане плацілі адзін падатак (грашовы), яны вызваляліся ад суда і ўлады велікакняжацкіх чыноўнікаў. Галоўным органам кіравання быў магістрат, які ўзначальваў войт. Магістрат складаўся з рады (выбарнага органа кіравання) і лавы (суда). Месцам работы рады быў спецыяльны будынак - ратуша. Пачатак эмісіі літоўскіх дынарыяў быў звязаны з імем Кейстута. На тэрыторыі ВКЛ мелі шырокае хаджэнне грыўна, рубель, палціна, пражскія грошы, лівонскія шылінгі, польскія злотыя.

Магдэбургскае права

Магдэбургскае права — гэта феадальнае гарадское права, якое склалася ў нямецкім горадзе Магдэбург у ХІІ-ХІІІ ст.

Яно мела універсальны характар, г.зн. трактавала розныя віды праваадносін: дзейнасць гарадской улады, суда, яго кампетэнцыю і парадак судаводства, пытанні зямельнай уласнасці «ў межах горада», парушэнні ўладання, захопу нерухомасці, устанаўлівала пакаранні за розныя віды злачынстваў і г.д. Асобае месца займалі нормы, што рэгулявалі гандаль і рамесніцтва, дзейнасць цэхаў і купецкіх гільдый, парадак падаткаабкладання. Магдэбургскае права з'явілася юрыдычным замацаваннем поспехаў гараджан у барацьбе з феадаламі за самастойнасць. Яно давала гораду права на самакіраванне і ўласны суд, права зямельнай уласнасці і вызваленне ад большай часткі феадальных павіннасцей. Магдэбургскае права было перанята многімі гарадамі Усходняй Германіі, Усходняй Прусіі, Сілезіі, Чэхіі, Венгрыі, Польшчы.

3 XIV ст. Магдэбургскае права распаўсюдзілася і на гарады ВКЛ, што азначала ўключэнне нашых гарадоў у агульнаеўрапейскі кантэкст эканамічнага і грамадскага жыцця. Жыхары гарадоў, якія атрымлівалі Магдэбургскае права, вызваляліся ад феадальных павіннасцей, ад суда і ўлады ваяводаў, старостаў і інш. дзяржаўных службовых асоб.

Прывілеі на самакіраванне, што выдаваліся за подпісам вялікага князя, ні ў якім разе не супярэчылі традыцыйнаму мясцоваму праву, а пазней – беларускім агульназемскім законам і тым больш не адмянялі іх. Яны толькі пашыралі і паглыблялі старасвецкае звычаёвае права, а з часам і агульнадзяржаўнае заканадаўства, улічваючы менавіта спецыфіку гарадскога жыцця. Такім чынам, магдэбургскае права было па сутнасці толькі своеасаблівым адгалінаваннем тагачасных законаў Вялікага Княства Літоўскага. А паколькі не ўсе нашыя гарады жылі паводле самакіравання, то магдэбургскае права можна назваць яшчэ й адметным накірункам тагачаснага беларускага гарадскога права.

Паводле граматаў на Магдэбургскае (па-старабеларуску Майдэборскае, Майтборскае) права ў гарадзе ствараліся органы самакіравання, незалежныя ад ваяводаў і старастаў. Гарадское кіраваньне ўзначальваў войт, прызначаны вялікім князем. Разам з ім дзейнічала гарадская рада. Дзейнасьць рады ў фінансавай сферы кантралявалася выбарным органам з мужоў паспалітых, або прысяглых. Існаваў уласны судовы орган па крымінальных справах — лава, куды ўваходзілі лаўнікі пад старшынствам войта. Штодзённымі справамі займаліся бурмістры, якія па сканчэньні паўнамоцтваў рабілі справаздачу перад радай, а пазней — на агульным сходзе гараджан. Бурмістарскі суд, куды ўваходзілі бурмістры з радцамі, разглядаў грамадзянскія справы. Гарадская рада і лава разам складалі магістрат. У судовай практыцы магістратаў Беларусі разам з Магдэбурскім выкарыстоўваліся нормы агульнадзяржаўнага права — Статутаў ВКЛ

Атрыманьне горадам магдэбурскага права вылучала яго з мясцовай феадальна-адміністрацыйнай сістэмы, падпарадкоўваючы вялікаму князю. Статус ягоных жыхароў істотна падвышаўся: яны рабіліся вольнымі, набывалі права на зямельную ўласнасць, вызваляліся амаль ад усіх феадальных павіннасьцяў — нарыхтоўкі сена, выдзялення фурманак і інш., якія неслі дагэтуль разам з сялянамі воласці, ад суда і ўлады дзяржаўных службовых асобаў. Дазвалялася будаваць у горадзее ратушу, мець крамы, мануфактуры, загадваць вагамі і мерамі, будаваць млыны, лазьні і г. д. Прадугледжваліся і пэўныя гандлёвыя ільготы. Магдэбургскае права мелі каля 60 гарадоў і мястэчак Беларусі.

26 ліпеня 1511 года на брэсцкім сейме Навагрудку было дадзена Магдэбурскае права – права на самакіраванне. (Сёння гэты прывілей знаходзіцца ў Нацыянальным гістарычным музеі Літоўскай Рэспублікі ў Вільнюсе.).

Тады, у пачатку XVI стагоддзя, Наваградак лічыўся адным з асноўных гарадоў у Вялікім княстве Літоўскім, з 1507 года стаў ваяводскім цэнтрам з добра развітымі рамествамі.

Згодна з прывілеем 1511 года, ў Навагрудку ўсталёўвалася структура самакіравання, якая была абумоўлена статутамі магдэбургскага права. Уводзіліся пасады войта, бурмістраў, радцаў і лаўнікаў. У Навагрудку колькасць гарадскіх службоўцаў вызначана ў фундацыйным прывілеі: войт, 2 бурмістры, 6 радцаў, 8 прысяжнікаў.

Гараджане вызваляліся ад вялікакняжацкай улады і падсуднасці. Ім гарантавалася эканамічная дзейнасць і ўласнасць. Былі ў іх і пэўныя абавязкі. Плацілі падаткі. Кожны год давалі ў гарадскую казну 50 залатых, сярэбшчызну, плату з карчмы, з рамеснай дзейнасці, з лавак. Кожную суботу пастаўлялі ў замак мяса, пры неабходнасці давалі падводы, выстаўлялі ахову. 3 атрыманнем прывілея на магдэбургскае права не спынілася ўздзеянне на горад дзяржаўнай улады. Многія акты вялікага князя павялічвалі ролю Наваградка як эканамічнага цэнтра. Распараджэннямі (прывілеямі) вялікага князя мяшчане вызваляліся ад пэўных падаткаў, атрымлівалі дазвол на будаўніцтва прадпрыемстваў (напрыклад, цагельня, млын, васкабойня). 3 1597 года дазвалялася два разы ў год праводзіць кірмашы. Асновай жыцця Навагрудка XVI стагоддзя былі рамёствы і гандаль. У той час тут налічвалася да 30 відаў рамеснай вытворчасці. Кожны тыдзень праводзіліся базары. 3 Наваградка вывозіліся воск, футры, некаторыя рамесныя вырабы. Атрымліваў ён сукно, соль і інш. На базар прыязджалі купцы з Вільні, Віцебска, Магілёва і іншых месцаў. Пры праездзе праз горад іншагароднія плацілі пошліну.

У другой палове XVIII ст. многі беларускія гарады страцілі гэтае права. Аднак Навагрудку Канстытуцыя Варшаўскага сейма 1776 года яшчэ раз пацвердзіла магдэбургскае права, бо горад “ва ўсіх адносінах задавальняў справу вырашэння публічных судоў… І гэта патрэбна было для яго вартасці”.

На Беларусі Магдэбургскае права скасавана паводле ўказаў Кацярыны II. У заходняй Беларусі — у снежні 1795.

Крыніцы і літаратура

1 Вялікага княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 2 т. Т. 1-2. / рэдкал. : Г.П.Пашкоў (гал. Рэд.) і інш. – 2-е выд. Мінск: БелЭн, 2007.

2 Гiстoрыя Беларусi: У 6 т. Т. 2. Беларусь у перыяд Вялiкага Княства Лiтоускага / Ю. Бохан (i iнш.); рэдкал.: М. Касцюк (гал.рэд.). - Мiнск: Экаперспектыва, 2008. - 688 с.

3 Гісторыя Беларусі: У 2 ч. Ч. 1. Ад старажытных часоў – па люты 1917 г.: вучэб. дапам. / Пад рэд. Я.К.Новіка, Г.С.Марцуля. – Мн.: Універсітэцкае, 1998. – 416 с.

4 Гудавичюс Э. История Литвы с древнейших времен до 1569 года. Т. 1. пер. на рус. яз. Г. И. Ефремова. Издательство: Фонд Имени Сытина, 2005 г. - 679 с.

5 Дакументы і матэрыялы па гісторыі Беларусі ў сярэднія вякі (VI-ХV ст.ст.). Пад. Рэд. Г.В.Штыхава. – Мн.: Народная асвета, 1998. – 191 с.

6 Кузнецов И.Н., Шелкопляс В.А. История государства и права Беларуси. – Мн.: Дикта, 1999. – 272 с.

7 Нарысы гісторыі Беларусі: У 2 ч. Ч.1. М.П.Касцюк і інш. - Мн.: Беларусь, 1994, - 527 с.

8 Сагановіч Г. Нарыс гісторыі Беларусі ад старажытнасці да канца XVIII ст. – Мн.: Энцыклапедыкс, 2001. – 412 с.

9 Спиридонов М. Закрепощение крестьян Беларуси (XV – XVI вв.). – Мн., 1993.

10 Цітоў А. Вольныя беларускія месты: самакіраванне ў нашых гарадох ХIV–ХVIII стст. – Мн., 1996.

11 Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. Т. 1-6. / рэдкал.: Г.П.Пашкоў [і інш.]; Мн.: Беларус. Энцыкл., 1993-2003.