- •1. Уводзіны
- •3. Пачатак Другой сусветнай вайны і падзеі ў Беларусі
- •12 Сакавіка 1940 г. Мірнае пагадненне было падпісана ў Маскве, Фінляндыя захавала свой суверэнітэт, але ўмовы ссср ёй прыйшлося выканаць усе і ў поўным аб’ёме.
- •4. Акупацыя Германіяй краін Еўропы
- •5. Ссср напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны
- •7. Акупацыйны рэжым
- •7 Лістапада 1941 года знішчыў 43 тысячы мірных беларусаў.
- •8. Партызанская і падпольная барацьба на акупіраванай тэрыторыі
- •9. Падзеі на франтах вайны. Крушэнне наступальнай стратэгіі германскага вермахта
- •28 Чэрвеня 1942 г. Нямецкія войскі перайшлі ў наступленне і прасунуліся на 150-400 км, захапілі Данбас, стварылі непасрэдную пагрозу Паўночнаму Каўказу і Сталінграду.
- •23 Жніўня горад быў вызвалены, стварыліся ўмовы для далейшага вызвалення Левабярэжнай Украіны і выхаду да Дняпра.
- •10. Вызваленне Беларусі ад германскіх захопнікаў
- •11. Савецкі тыл у гады вайны
- •12. Заканчэнне Вялікай Айчыннай і Другой сусветнай войнаў. Перамога
- •8 Жніўня 1945 г. Савецкае кіраўніцтва заявіла японскаму паслу, што з 9 жніўня ссср знаходзіцца з Японіяй у стане вайны. Значна раней, 5 красавіка, Масква разарвала пакт аб ненападзе.
- •2 Верасня 1945 г. Японія падпісала Акт аб безагаворачнай капітуляцыі. Другая сусветная вайна закончылася перамогай антыфашысцкай кааліцыі.
- •13. Заключэнне
13. Заключэнне
Шмат часу прайшло з моманту завяршэння Вялікай Айчыннай вайны, зыходзіць пакаленне, якое памятае жахі гэтай страшэннай трагедыі нашага народу. Але людзі памятаюць пра вайну. Яна прайшла праз кожную хату ці кватэру, у кожнай сям’і ёсць загінуушыя ў віхуры ваенных падзей. Таму не можа згінуць так проста памяць пра тое гора, якое прыйшло да нас 65 год таму назад.
Павінны мы памятаць і пра нашых герояў. Каля 400 тыс. воінаў-беларусаў узнагароджаны баявымі ардэнамі і медалямі, урадавымі ўзнагародамі СССР. 444 беларусы ўдастоены звання Героя Савецкага Саюза, чацвёра з іх – маёр авіяцыі П.Я.Галавачоў, камандзір танкавай брыгады І.І.Гусакоўскі, камандзір танкавай брыгады С.Ф.Шутаў, камандзір танкавай брыгады І.І.Якубоўскі – двойчы. 67 беларусаў сталі кавалерамі ордэна Славы трох ступеней – савецкага аналага Георгіеўскага крыжа Расійскай імперыі.
Сотні тысяч беларусаў самааддана працавалі ў савецкім тыле, у прамысловасці і сельскай гаспадарцы, забяспечвалі Чырвоную Армію зброяй, боепрыпасамі, амуніцыяй, харчовымі прадуктамі. Дзесяткі тысяч нашых суайчыннікаў за свой працоўны подзвіг у час Вялікай Айчыннай вайны былі ўзнагароджаны ордэнамі і медалямі. Пяцёра машыністаў-чыгуначнікаў сталі Героямі Сацыялістычпай Працы: А.В.Глебаў, М.А.Макараў. І.П.Першукевіч, А.М.Чухнюк, А.А.Янкоўскі.
Подзвіг нашых герояў увекавечаны ў шматлікіх мемарыялах, помніках, манументах і абелісках на нашай зямлі і за яе межамі. У 1949 г. у Берліне ў Трэптаў-парку адкрыты помнік, які сімвалізуе Перамогу над фашызмам і нацызмам. У Польшчы, Чэхіі, Славакіі, Венгрыі, Балгарыі, Югаславіі пасля вайны адчынены мемарыялы загінуўшым на тэрыторыі гэтых краін савецкім салдатам.
У рэспубліках былога СССР уведзена больш за 100 тыс. помнікаў і мемарыялаў. На беларускай зямлі 8,5 тысяч помнікаў, мемарыялаў, абеліскаў з імёнамі тых, хто не вярнуўся з вайны, быў закатаваны акупантамі, і без імёнаў.
Увекавечванне памяці загінаўшым у баях з нямецка-фашысцкімі захопнікамі пачалося яшчэ ў ваенныя гады. Увекавечыць памяць аб важнейшых бітвах імкнуліся перш за ўсё самі воіны. І ужо за гады вайны з’явілася шмат часовых абеліскаў і проста крыжоў над магіламі нашых салдат. У сакавіку 1944 г. СНК БССР прыняў пастанову «Аб ахове і выкарыстанні гістарычных і архітэктурных помнікаў і ўвекавечваць памятных месцаў і падзей, якія звязаны з вызваленнем Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў». А пасля заканчэння вайны, у ліпені 1945 г. Вярхоўны Савет БССР прыняў Закон «Аб азнаменаванні перамогі і ўвекавечванні памяці воінаў Чырвонай Арміі і партызан, загінуўшых у барацьбе з нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны Савецкага Саюза».
Менавіта ў ім упершыню 3 ліпеня аб’яўлялася усенародным святам Перамогі і вызвалення беларускага народа. Закон прадугледжваў узвядзенне помніка Перамогі ў Мінску і шматлікіх помнікаў на магілах воінаў і партызан, над якімі бралі шэфства школы, прамысловыя прадпрыемствы, грамадскія арганізацыі.
У 1966 г. урад рэспублікі прыняў рашэнне аб стварэнні Хатынскага мемарыялу – помніка 9200 беларускім вёскам, якія поўнасцю ці часткова былі знішчаны фашыстамі. Мемарыял быў адчынены 5 ліпеня 1969 г. да 25-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і стаў адразу вядомы ва ўсім свеце. Менавіта гэты мемарыял сімвалізуе ўсе тыя незвычайныя, невыносныя пакуты, якія зведаў беларускі народ. Уражлівае помнік у горадзе Жодзіна ў гонар маці-патрыёткі Анастасіі Фамінічны Купрыянавай, чые пяць сыноў змагаліся з нямецка-фашысцкімі захопнікамі і загінулі. Малодшы з іх – Герой Савецкага Саюза Пётр Купрыянаў закрыў сваім целам амбразуру варожага дзота, паўтарыўшы подзвіг А.Матросава.
Асобае месца ва ўшанаванні подзвігу салдата, які змагаўся супраць нацызму і фашызму, займае Брэсцкая крэпасць. Мемарыял крэпасці-герою быў адкрыты 25 верасня 1971 г. Кампазіцыйным цэнтрам ансамбля з’яўляюцца галоўны манумент «Мужнасць» – нагрудная скульптура воіна і штык-абеліск вышынёй 100 м. Побач – трыбуны і трохярусны некропаль, дзе пахаваны астанкі 850 абаронцаў крэпасці, непадалёк гарыць Вечны агонь Славы. Мемарыял ствараўся як помнік гераізму савецкіх салдат, але не трэба забывацца і на тое, што ў верасні 1939 г. крэпасць зведала тыднёвую жорсткую асаду нямецкіх войск, і абаранялі яе беларусы, салдаты польскай арміі.
Як даніна ўдзячнасці беларусаў Чырвонай Арміі вырас і 5 жніўня 1969 г. быў адкрыты велічны Курган Славы. Сотні тысяч людзей прыняло ўдзел яго насыпанні. Сімвалам славы беларускіх воінаў і партызанаў з’яўляецца ансамбль плошчы Перамогі ў Мінску, дзе Вечны агонь – гэта жывы напамінак аб патрыётаў, аддаўшых жыццё за Беларусь.
Помнікаў трохгадовай партызанскай барацьбы з’яўляецца мемарыял «Прарыў», які створаны ў 1971 г. паблізу Ушач у Віцебскай вобласці. На вяршыні ўзгорку ў разрыве бетоннай глыбы бронзавая 9-метровая фігура партызана, нахіленая наперад. Побач умураваны 33 надмагільныя пліты з імёнамі герояў прарыву.
Імёны воінаў, партызан, падпольшчыкаў увекавечаны ў назвах паркаў, плошчаў, праспектаў, вуліц гарадоў і гарадскіх пасёлкаў. Своеасаблівым летапісам народнага подзвігу стала кніга «Навечна ў памяці народнай», у якой сабраны біяграфіі больш за 2 тыс. Герояў Савецкага Саюза, прадстаўнікоў 42 нацыянальнасцяў, якія змагаліся за вызваленне Беларусі ад гітлераўскіх захопнікаў. Праяўленнем глыбокай павагі і светлай памяці воінаў, партызан, падпольшчыкаў і мірных жыхароў, расстраляных і спаленых жывымі з’яўляецца 146-тамовае выданне гісторыка-дакументальных хронік «Памяць».
Ніхто не забыты, нішто не забыта – гэтыя словы гавораць аб тым, што гераічнае мінулае навекі застанецца ў народнай памяці як слава ветэранаў, як боль страт. Жыве гэтае мінулае ў свядомасці і сэрцах не толькі людзей старэйшага пакалення, але і іх дзяцей, унукаў, праўнукаў, якія не ведалі вайны. Жыве і вучыць жыць па самых высокіх мерках патрыятызму і маралі. Вучыць ненавідзець вайну, цаніць і абараняць мір.