Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
КАГАНЕЦ.doc
Скачиваний:
8
Добавлен:
22.07.2019
Размер:
92.67 Кб
Скачать

I памятуй на патомкаў

Нашых, сталых і маленькіх,

Крэпкіх, кволых і слабенькіх!20

Апошняя страфа гэтага верша змяшчае элемент малітоўнай падзякі Богу за тое, «што дзядоў прыждалі і дар з рук Тваіх здаровы спажывалі».

Малітоўная просьба (аб урадлівасці і сялянскім дабрабыце) з'яўляецца важным стылеўтваральным кампанентам у вершах «Каляды» і «Юр'е»; у вершы ж «Купалле» традыцыйным хваласпевам-гімнам Богу вылучаецца ўрачысты мажорны пачатак, які нібыта ўвабраў у сябе ўсю сонцастваральную энергію і моц лета:

Божэ, сіла усё тварашча,

Усю прыроду ажыўляшча.

Без пачатка й безканечна,

Жыццё твору. быль адвечна.

Судзьба міра да й нязменна,

Сіла жыва і бязмерна;

Свята сонца Ты зачатак,

Нашай мыслі ты пачатак...21

Сярод іншых духоўных вершаў К. Каганца можна вылучыць уласна малітоўны цыкл («Малітва вячэрняя», «Малітва рання», «Аб долю сям'і»), да якога прымыкаюць вершы «Дайся ў вапеку ты Госпаду свому», пад якім пад-пісана «пераклад з ляцкага», і напісаны на евангелічны сюжэт «Вялікі чэтвер». У апошнім творы пераказваецца вядомы эпізод з жыцця Хрыста напярэдадні распяцця, калі ён адчувае, што прыйшоў Час спаўнення волі Бога-Айца — Час Яго вялікай ахвяры. К. Каганец апісвае евангелічную падзею без нейкіх уласных адступленняў і каментарыяў, з-за чаго верш мае характар пераважна ілюстрацыйны, стылёва блізкі да эпічнай народнай духоўнай паэзіі. Што датычыць верша «Дайся ў вапеку ты Госпаду свому», то ён уяўляе сабой паэтычны парафраз на беларускай мове 90-га псалма, зроблены, як сведчыць подпіс, з польскага ўзору. Параўнаем урыўкі перакладнога і біблейскага тэксту, дзе гаворыцца аб Боскай апецы і дарах, якія атрымае шчыры ў сваей веры чалавек:

Анёлам сваім кажэ ця ўкрываці,

Дзс толькі ступіш будуць пеставаці

На сваіх руках, каб йдучы у дарогу

На гойстры камень не скалечыў ногу.

Будзеш смелява па змеях гадзючых

Да і па гадах ступаці паўзучых,

Лева лютага смела асядлаеш

I цмока-змея досуж зауздаеш.22

Кананічны ўрывак гэтага тэксту гучыць наступным чынам: «Бо Анёлам Сваім дасць загад аб табе — сцерагчы цябе на ўсіх сцяжынах тваіх; На руках панясуць цябе, і ты не спатыкнешся аб камень нагою тваёю; На змеяў гадзючых і яшчараў будзеш наступаці, ільва і цмока прыручыш» (Пс: 90; 11 — 13). Варта задумацца, з якога поль­скага адпаведніка перакладаў К. Каганец? Вядома, што на польскую мову з латыні Псалтыр бліскуча пераклаў Ян Каханоўскі. Яго пераклады лічыліся найбольш удалымі ў эпоху Рэнесансу і аказалі значны ўплыў на іншыя славянскія літаратуры. Як адзначае І. Галянішчаў-Кутузаў, пакладзеныя на музыку кампазітарам M. Гамулкам «псал­мы Каханоўскага карысталіся шырокай папулярнасцю ў народзе: іх спявалі ў праваслаўных цэрквах не толькі на Украіне і на Літве, але і ў Маскоўскай Русі»23. Адзначае даследчык і непасрэдны ўплыў тэкстаў Я. Каханоўскага на «Рифмотворную Псалтир» Сімяона Полацкага. Можна меркаваць, што польскамоўны Псалтыр Яна Каханоўскага, з'яўляючыся бліскучым нацыянальным парафразам (бо менавіта парафраз, а не пераклад, як сцвярджае I. Галянішчаў-Кутузаў, «быў найулюбёнейшым літаратурным прыёмам XVI ст.»24) біблейскіх тэкстаў, быў і крыніцаю натхнення для навейшых беларускіх пісьменнікаў у справе стварэння беларускамоўнага паэтычнага Псалтыра. Да гэтага спрычыніўся К. Каганец, відавочна, пера-клаўшы непасрэдна 90-ты псалом з Я. Каханоўскага, а пазней свае выдатныя арыгінальныя парафразы псалмоў зробіць К. Сваяк. Ёсць адпаведныя творы і ў Я. Купалы.

Такім чынам, стварэнне навейшай нацыянальнай літаратуры на пачатку XX ст. прадугледжвала і новы этап засваення біблейскіх тэкстаў. Як, паводле слушнай высновы Г. Тварановіч, «С. Полацкі сваім перастварэннем Псалтыра працягваў традыцыю, закладзеную ў Вялікім княстве Літоўскім»25 Францыскам Скарынам, так, заўважым мы, новая плеяда беларускіх пісьменнікаў-адраджэнцаў (К. Каганец, Я. Купала, К. Сваяк) на пачатку XX ст. уносіла свой уклад у развіццё гэтай плённай традыцыі, пашыраючы культурнае поле беларускай літаратуры і паглыбляючы яе духоўную сувязь са славянскім і ў цэлым з еўрапейскім гісторыка-літаратурным кантэкстам. К. Кага­нец у сваей паэтычнай творчасці быў тут у пэўным сэнсе першапраходцам і наватарам, пракладваючы шлях іншым.