Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Metodichka_3.doc
Скачиваний:
6
Добавлен:
13.08.2019
Размер:
136.19 Кб
Скачать

3. Лексіка паводле значэння

Паводле характару значэнняў слоў і іх суадносін, а таксама фанетычнага афармлення размяжоўваюць:

  • Сінонімы

  • Антонімы

  • Амонімы

Сінонімы

Сінонімы (грэч. synonymos – аднайменны) – розныя гучаннем, але блізкія або аднолькавыя значэннем словы, якія абазначаюць адну і тую ж з’яву рэчаіснасці і адрозніваюцца сферай ужывання, адценнямі значэнняў, стылістычнай афарбоўкай або тым і другім адначасова.

Сінонімы адрозніваюцца:

1). Сэнсавым адценнем: добры (станоўчы) – выдатны (вельмі добры) – цудоўны (надта добры).

2). Па сферы ўжывання: цемра (літ.) – цямрэча (гут.) – сутонне (дыял.).

3). Паводле стылістычнага афармлення: памерці (нейтр.) – развітацца з жыццём (паэт.) – акалець (груб.).

У сучаснай беларускай мове вылучаюць сінонімы:

1). Лексічныя – гэта словы, якія аб’яднаны ў лексіка-семантычныя групы (сінанімічныя рады) на аснове блізкасці значэнняў (даўні, старадаўні, стары, старажытны).

2). Марфалагічныя – гэта сінанімічныя формы слоў (ранняй (Р.скл.) – ранняя (Н.скл.) – раннюю (В. скл.).

3). Сінтаксічныя – гэта сінанімічныя канструкцыі: Стаматыт можа працякаць у вострай форме, калі запаленне слізістай абалонкі развіваецца хутка, вылучаецца моцнай балючасцю. - Калі запаленне слізістай абалонкі развіваецца хутка і вылучаецца моцнай балючасцю – гэта вострая форма стаматыту.

Прадметам вывучэння лексікалогіі з’яўляюцца лексічныя сінонімы. Сярод лексічных сінонімаў вылучаюць наступныя:

1). Семантычныя

2). Стылістычныя

3). Сэнсава-стылістычныя

Акрамя названых груп асобна вылучаюць сінонімы:

1). Абсалютныя (ці лексічныя дублеты) – словы, якія не адрозніваюцца ні сэнсам, ні стылістычна (лінгвістыкамовазнаўства, асіміляцыя – прыпадабненне).

2). Кантэкстуальныя – словы, якія захоўваюць сінанімічнасць у кантэксце.

Хранічная форма стаматыту мае вялае, працяглае цячэнне з невялікай балючасцю.

Шляхі ўзнікнення сінонімаў:

1). Супадзенне значэння спрадвечнага і іншамоўнага слова (страхадах (ням. Dach), канчатак – флексія (лац. Flexio), вываз – экспарт (англ. export).

2). Паралельнае існаванне літаратурных і дыялектных слоў (агоньцяпло, бусел – бацян).

Сукупнасць сінонімаў той ці іншай мовы называецца сінанімікай. Багацце сінанімікі – сведчанне высокай ступені развіцця мовы, яе вялікіх магчымасцей выражэння самых тонкіх адценняў думкі.

Антонімы

Антонімы (грэч. anti – супраць і onyma – імя) – словы адной часціны мовы з супрацьлеглым значэннем (продкі – нашчадкі, сяўба – уборка, плакаць – смяяцца). Здольнасць слоў уступаць у процілеглыя адносіны, а таксама і сам працэс семантычнага супрацьпастаўлення носіць назву антаніміі.

Адрозніваюць:

1). Моўныя антонімы, якія захоўваюць антанімічнасць па-за кантэкстам (белы – чорны, цеплыня – холад).

2). Кантэкстуальныя, якія набываюць антанімічнасць у кантэксце (добры чалавек – скупы чалавек, тоўстае дрэва – маладое дрэва).

Стаматыт можа працякаць у вострай форме, калі запаленне слізістай абалонкі развіваецца хутка, вылучаецца моцнай балючасцю. Хранічная форма стаматыту мае вялае, працяглае цячэнне з невялікай балючасцю.

Мнагазначныя словы могуць утвараць некалькі антанімічных пар, суадносных з кожным значэннем мнагазначнага слова (кароткі – доўгі (сук), кароткі – высокі (чалавек), кароткі – шматслоўны (выклад), кароткіпрацяглы (гук), кароткі – поўны (прыметнік).

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]