Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
КСР Харктарыстыка климата Беларуси.doc
Скачиваний:
3
Добавлен:
13.08.2019
Размер:
1.58 Mб
Скачать

Мал. 1. Ружа вятроў, мс Уша.

ТЭМПЕРАТУРА ПАВЕТРА

Паводле данных (табл. 11) разлічыць сярэднегадавую тэмпературу, вызначыць максімум і мінімум тэмпературы, гадавую амплітуду тэмпературы. Параўнаць гэтыя паказчыкі з тэмпературамі ў Лондане, Іркуцку (падручнік Хромава, раздзел 4), патлумачыць прычыны адрозненняў, пабудаваць графік і вызначыць тып гадавога хода тэмпературы (узор графіка на малюнку 2). Пры дапамозе графіка вызначыць даты пераходу тэмпературы паветра праз 0°, 5°, 10° вясной і восенню і падлічыць колькасць дзён за перыяд з гэтымі тэмпературамі.

Прааналізаваць абсалютныя максімальныя і абсалютныя мінімальныя тэмпературы паветра (табл. 12,13). Адлюстраваць графічна ход гэтых тэмператур (узор мал. 2) і вызначыць іх экстрымальныя значэнні за год.

Ахарактарызаваць цеплавыя рэсурсы тэрыторыі. Утабл. 14 прыведзены сумы актыўных тэмператур – гэта сумы сярэдніх сутачных тэмператур, што перабольшваюць біялагічны мінімум (0,5, 10 і 15°С). Яны вылічаны па сярэднім сутачным тэмпературам за перыяды ад даты пераходу сярэдніх сутачных тэмператур праз 0,5, 10 і 15°С вясною да даты пераходу праз гэтыя ж межы восенню.

Даць ацэнку магчымасцей вырошчвання сельскагаспадарчых культур. Пералічыць культуры, якія ў адпаведнасці з іх біялагічнымі патрабаваннямі, можна рэкамендаваць для распаўсюджання ва ўмовах наяўных цеплавых рэсурсаў (сум актыўных тэмператур) (табл. 15). Біялагічнай сумай тэмператур называюць суму сярэднесутачных тэмператур за перыяд вегетацыі даннай культуры ад пачатку росту (біялагічны мінімум) да выспявання. Біялагічныя сумы тэмператур паветра характарызуюць патрэбнасць сельскагаспадарчых культур у цяпле.

ВІЛЬГОТНАСЦЬ ПАВЕТРА

Падлічыць сярэднегадавыя значэнні адноснай вільготнасці паветра і пругкасці вадзяной пары (табл. 16, 17), вызначыць мінімум і максімум, а таксама гадавыя амплітуды, адлюстраваць на графіку гадавога ходу (узор мал. 2).

ВОБЛАЧНАСЦЬ

Воблачнасць як кліматаутваральны фактар, яе сувязь з цыркуляцыяй атмасферы, барычнымі сістэмамі і адноснай вільготнасцю (табл. 18). Разгледзець гадавы ход воблачнасці, выявіць максімальныя і мінімальныя значэнні, наібольш пахмурны і найбольш ясны месяц, даць тлумачэнні.

АТМАСФЕРНЫЯ АПАДКІ

Падлічыць гадавую суму ападкаў (табл. 19), а таксама суму ападкаў за халодны (лістапад-сакавік) і цёплыя перыяды (красавік-кастрычнік), іх працэнтныя суадносіны ад гадавой велічыні. Адзначыць месяцы з максімальнай і мінімальнай колькасцю ападкаў. Адлюстраваць графічна (узор мал. 2) і патлумачыць прычыны гадавога ходу ападкаў.

УМОВЫ ЎВІЛЬГАТНЕННЯ

Умовы ўвільгатнення ацэньваюцца пры дапамозе гідратэрмічнага каэфіцыента паводле Г. Т. Селянінава (ГТК). ГТК – умоўны пакажчык увільгатнення. Ён уяўляе адносіны сумы ападкаў (Р) за пэўны перыяд да сумы тэмператур вышэй 10°С за той жа перыяд (t), паменшанай ў 10 разоў.

Σ Р

ГТК= ———

Σ t:10

На аснове ГТК вылучаюць наступныя ступені ўмоў увільгатнення тэрыторыі: больш 1,6 – вільготныя, ад 1,6 да 1,3 – аптымальныя, ад 1,3 да 1,0 – слабазасушлівыя, ад1,0 да 0,7 – засушлівыя, ад 0,7 да 0,4 – вельмі засушлівыя, ад 0,4 да 0,2 – сухія, ад 0,2 і менш – вельмі сухія.

Прааналізаваць умовы ўвільгатнення па данным табл. 20,21. У табл. 20 змешчаны сярэднія шматгадовыя велічыні ГТК за перыяд з тэмпературай паветра вышэй 10°С. Табліца 21 утрымлівае велічыні ГТК за асобныя месяцы (VI-VIII) вегетацыйнага перыяду.

ЛІТАРАТУРА

  1. Агроклиматические ресурсы Белоруссии. – Минск, Белгидромед, 1985. 451с.

  2. Агроклиматический справочник. – Минск: Ураджай. 1970. – 248с.

  3. Грингоф И. Г., Попова В. В., Страшный В. Н. Агрометеорология, Гидрометеоиздат, 1987. – 309с.

  4. Ковриго П. А. Микроклимат болотных экосистем и его оптимизация. - Минск: Універсітэцкае, 1995. – 154с.

  5. Каўрыга П. А. Вучэбная практыка па метэаралогіі і кліматалогіі. - Мінск: Універсітэцкае, 1995. – 36с.

  6. Климатические ресурсы Белоруссии и рациональное их использование. - Минск: Універсітэцкае, 1986. – 142с.

  7. Шкляр А. Х. Климатические ресурсы Белоруссии и использование их в сельском хозяйстве. Минск: Вышэйшая школа, 1973. – 302с.

  8. Шульгин А. М. Агрометеорология и агроклиматология. – Л.: Гидрометеоиздат, 1978. – 200с.

  9. Хромов С. П. Метеорология и климатология для географических факультетов. – Л.: Гидрометеоиздат, 1983. – 492с.

Табліца 1