Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Организация и технология библиографической рабо...doc
Скачиваний:
4
Добавлен:
13.08.2019
Размер:
815.62 Кб
Скачать

Лабараторная работа 8 (2 гадзіны)

Тэма «Стварэнне базы даных "Артыкулы"»

Мэта: падрыхтаваць электронны варыянт сістэматычнай картатэкі артыкулаў (СКА) у выглядзе базы даных "Артыкулы", выкарыстоўваючы праграмнае забеспячэнне Магс.

Заданне: да заняткаў кожны студэнт павінен аформіць тры карткі для сістэматычнай картатэкі артыкулаў і ўвесці іх у ствараемую базу даных.

Методыка выканання. Паслядоўнасць выканання аперацый:

1. Выйсці ў праграму Маrс 3.4, absmarc.ехе.

2. Для ўвядзення назвы ствараемай БД трэба ўвайсці ў меню "Сервис", выбраць аперацыю "Создание" і ўвесці імя базы даных з чатырох літар.

3. Для выбару палёў у меню РІО у рэжыме "Настройка" выбраць аперацыю "Создание" і з агульнага пераліку палёў адабраць тыя, якія неабходны для стварэння СКА. Пасля заканчэння фарміравання палёў націскаем "Еsс".

4. Для захавання адабраных палёў у рэжыме "Настройка" выбіраем "Сохранить", націскаем "Ввод".

5. На экране з'явіцца таблічка: "Д: 6201 / "Маrс 3.4"/contig.abs уже суіцествует. Перепясать Д/Н". Націскаем "Да".

6. На экране з'яўляецца таблічка "База не содержнт документов". Неабходна ўвесці бібліяграфічныя запісы згодна адабраных палёў. Трэба сачыць, каб у правым вуглу экрана было ўказанне, што ўводзяцца артыкулы. Каб адзначыць, што аб'ектам бібліяграфавання з'яўляюцца артыкулы, трэба націснуць клавішы Alt+F2.

7. Пасля ўвядзення ўсіх звестак аб дакуменце для захавання інфармацыі націскаем F2.

8. Ачышчаем экран націскам клавішы "Esc".

9. Для ўвода інфармацьгі аб наступным дакуменце націскаем FЗ.

10. Для атрымання неабходных выхадных формаў націскаем F6. Выбіраем форму "Картачка" і праглядваем на адпаведнасць прынятай форме.

Лабараторная работа 9 (4 гадзіны)

Тэма "Параўнальны аналіз другасных дакументаў"

Мэта: авалоданне практычнымі навыкамі логіка-граматычнага падыходу да адрознівання (распазнавання) другасных дакументаў (ДД).

Заданне: даць прыклады даведачнай анатацыі, рэфератыўнай анатацыі, рэферата і рэкамендацыйнай анатацыі.

Методыка выканання. Кожны студэнт, выкарыстоўваючы логіка-граматычны падыход, павінен знайсці ў рэфератыўным часопісе Усерасійскага інстытута навукова-тэхнічнай інфармацыі "Інфарматыка" і прывесці па адным прыкладзе даведачнай анатацыі, рэфератыўнай анатацыі і рэферата, з рэкамендацыйнага паказальніка — рэкамендацыйную анатацыю. Лагічны (змястоўны) аналіз прадугледжвае вызначэнне ў сказах другасных дакументаў суб'екта думкі (тэмы) і прэдыката думкі (рэмы), а на ўзроўні тэксту — тэкставага суб'екта і тэкставага прэдыката. Сказы, якія змяшчаюць у сабе толькі суб'ект думкі (тэму), называюцца анататыўнымі. У іх называюцца, але не раскрываюцца тэмы, якія вызначаюць аспекты зместу ДД, — аб чым ён. У гэтым выпадку мы маем справу з "чыстай" даведачнай анатацыяй.

Гэтыя анатацыі можна таксама распазнаваць і з дапамогай граматычных (фармальных) сродкаў: сказы, як правіла, пачынаюцца славеснымі клішэ (маркерамі) тыпу: "аналізуюцца...", "паведамляецца аб...", "разглядаюцца...", "прыведзены...", "сфармуляваны..." "асаблівая ўвага ўдзяляецца...", "гаворыцца аб ..." і г.д.; такім чынам, на першым месцы ў гэтых сказах стаіць выказнік, прадстаўлены дзеясловам у зваротнай ці пасіўнай форме.

Сказы, якія змяшчаюць у сабе думкі, называюцца рэфератыўньмі, а складзеныя з іх ДД — рэфератамі. Рзферат раскрывае, што менавіта змяшчаецца ў першасным дакуменце, гэта значыць. выкладае яго змест (паведамляе асноўныя фактычныя і тэарэтычныя звесткі). Акрамя гэтага, рэфератыўныя сказы можна адрозніваць і з дапамогай маркераў тыпу: "выказваюцца меркаванні, што...", "робяцца вывады аб тым, што...", "адзначаецца, што...", "указваецца, што..." і інш.

Акрамя "чыстых" анатацый і рэфератаў, існуюць ДД, у якіх сустракаюцца як анататыўныя, так і рэфератыўныя сказы. У гэтым выпадку мы маем справу з рэфератыўнай анатацыяй — сінтэтычным дакументам, у якім раскрываюцца некалькі аспектаў першаснага дакумента з рознай глыбінёй згортвання: ад анатацый (пералік тэм тэксту) да рэферата (выкладанне якога-небудзь аспекту). У іх знаходзяцца як анататыўныя, так і рэфератыўныя маркеры.

Аналагічным чынам па крыніцах рэкамендацыйнай бібліяграфічнай інфармацыі неабходна знайсці прыклад рэкамендацыйнай анатацыі і выпісаць у сшытак. Затым правесці структурны аналіз тэксту выпісаных другасных дакументаў і вызначыць, якія аспекты першасных дакументаў у іх адлюстраваны, параўнаць іх з той структурай анатацыі, рэферата, якая прапанавана ў міждзяржаўным стандарце "Реферат н аннотацмя".

Абапіраючыся на вынікі аналітычнай работы, а таксама веды, атрыманыя на лекцыі, кожны студэнт павінен самастойна скласці на адзін і той жа артыкул часопіса даведачную і рэкамендацыйную анатацыі, а таксама рэферат.