- •Тлумачальная запіска
- •Прыкладны тэматычны план
- •Змест дысцЫпліны Уводзіны
- •Тэма 1. Сутнасць маркетынгу. Эвалюцыя маркетынгавых стратэгій
- •Тэма 2. Культурны (мастацкі) прадукт ці паслуга – аснова маркетынгавай стратэгіі. Першы кампанент маркетынгавага комплексу
- •Тэма 3. Рынак культурных прадуктаў і паслуг, яго структура. Кампаненты прадукту
- •Тэма 4. Мадэлі паводзін спажыўцоў
- •Тэма 5. Сегментацыя рынку, пазіцыянаванне культурнага прадукту і паслугі
- •Тэма 6. Цэнавая пераменная – другі кампанент маркетынгавага комплексу
- •Тэма 7. Пераменная месца – трэці кампанент маркетынгавага комплексу
- •Тэма 8. Пераменная прасоўвання – чацвёрты кампанент маркетынгавага комплексу
- •Тэма 9. Камунікатыўны план
- •Тэма 10. Спонсарства і мецэнацтва
- •Тэма 11. Маркетынгавая інфармацыйная сістэма. Тры тыпы даных
- •Тэма 12. Планаванне і кантроль працэсу маркетынгу. Аўдыт маркетынгу
- •Тэма 13. Асноўныя стратэгіі маркетынгу. Матрыца Ансофа “Рынак – прадукт”
- •Тэма 14. Сацыяльная стратыфікацыя і ацэнка спажывецкіх пераваг
- •Тэма 15. “Новая эканоміка культуры” і трансфармацыя маркетынгавых стратэгій на сучасным этапе
- •Інфармацыйна-метадычная частка Літаратура
- •Дадатковая
- •Гласарый
- •Тэмы для тэсціравання
- •Крытэрыі адзнак па выніках вучэбнай дзейнасці
- •Маркетынг у сферы культуры
Установа адукацыі
“Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў”
ЗАЦВЯРДЖАЮ
Першы прарэктар
УА “Беларускі дзяржаўны
ўніверсітэт культуры і мастацтваў”
__________________Ю.П.Бондар
“_____”_______________2011 г.
Рэгістрацыйны № ВД-_____/баз.
МАРКЕТЫНГ У сферы культуры
Вучэбная праграма
па спецыяльнасці 1-21 04 01 Культуралогія (па напрамках)
напрамку спецыяльнасці 1-21 04 01-02 Культуралогія (прыкладная) спецыялізацыях 1-21 04 01-02 01 Менеджмент сацыяльнай
і культурнай сферы
1-21 04 01-02 02 Менеджмент міжнародных культурных сувязей
Мінск 2011
Складальнікі:
К.І.Рэмішэўскі, прарэктар па інавацыйнай дзейнасці і мастацкай творчасці ўстановы адукацыі “Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў”, кандыдат мастацтвазнаўства, дацэнт;
І.А.Рабушкіна, выкладчык кафедры менеджменту сацыякультурнай дзейнасці ўстановы адукацыі “Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў”
Рэцэнзенты:
І.В.Катляроў, дырэктар дзяржаўнай навуковай установы “Інстытут сацыялогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі”, доктар сацыялагічных навук, прафесар;
М.М.Каралёў, дэкан факультэта культуралогіі і сацыякультурнай дзейнасці ўстановы адукацыі “Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў”, кандыдат педагагічных навук, дацэнт
Рэкамендавана да зацвярджэння:
кафедрай менеджменту сацыякультурнай дзейнасці ўстановы адукацыі “Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў” (пратакол № 1 ад 30.09.2010 г.);
прэзідыумам навукова-метадычнага савета ўстановы адукацыі “Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў” (пратакол № 3 ад 14.12.2010 г.)
Адказны за рэдакцыю В.В.Каташвілі
А дказны за выпуск К.І.Рэмішэўскі
Тлумачальная запіска
“Маркетынг у сферы культуры” ўваходзіць у склад цыкла дысцыплін, засваенне якіх неабходна для прафесійнай падрыхтоўкі дыпламаванага спецыяліста сучаснай сацыякультурнай прасторы Рэспублікі Беларусь. Прапанаваны курс носіць інавацыйны характар, паколькі накіраваны на падрыхтоўку менеджараў у сферы культуры як для дзяржаўных, так і недзяржаўных камерцыйных і некамерцыйных арганізацый, а таксама кіраўнікоў мастацкіх калектываў з мэтай рэалізацыі творчай ідэі ў пэўны прадукт або паслугу.
Выкладанне курса ажыццяўляецца ва ўзаемадзеянні з гуманітарнымі і сацыяльна-эканамічнымі дысцыплінамі: філасофіяй, фундаментальнай і прыкладной культуралогіяй, сацыялогіяй, этналогіяй, антрапалогіяй, паліталогіяй, гісторыяй і тэорыяй мастацтваў і інш. Высокі ўзровень сучаснага развіцця міжнародных культурных і навуковых сувязей, абмен спецыялістамі, вынікамі даследаванняў і тэхналогіямі, удзел у міжнародных канферэнцыях, сімпозіумах, семінарах, камунікацыі па глабальнай сетцы Internet у рэальным часе патрабуюць асаблівай увагі студэнтаў да вывучэння замежных моў (у першую чаргу англійскай). У сувязі з развіццём міжнародных эканамічных зносін, новых відаў камунікацый, а таксама камерцыялізацыяй сферы культуры важнае значэнне набываюць веды па такіх дысцыплінах, як інфармацыйныя тэхналогіі ў культуры, інавацыйны менеджмент і менеджмент у сферы культуры, фінансаванне ўстаноў сацыякультурнай сферы і прававое забеспячэнне міжнародных культурных сувязей.
Мэта курса сфарміраваць у студэнтаў трывалыя прафесійныя навыкі для працы ў сучасных сацыяльна-эканамічных умовах, якія характарызуюцца паступовым пранікненнем рыначных адносін у сферу культуры, укараненнем у практыку ўстаноў культуры дзяржаўна-прыватнага партнёрства, прадзюсарства, прадпрымальніцтва, стварэннем умоў для спонсарства і мецэнацтва.
Задачы курса:
засвоіць асноватворныя ідэі маркетынгу як навукова-прыкладной дысцыпліны, віду прафесійнай дзейнасці, складанай часткі сістэмы кіравання, а таксама комплексу пэўных функцый у арганізацыях культуры; засвоіць тэхналогіі распрацоўкі, стварэння, прасоўвання і рэпрэзентацыі прынцыпова новых прадуктаў і паслуг у сферы айчыннай культуры і прафесійнага мастацтва;
авалодаць сістэмай навуковых ведаў, тэарэтычнымі асновамі маркетынгу, якія забяспечваюць практыку навуковымі рэкамендацыямі і даюць агульныя ўяўленні аб вытворцах і спажыўцах прадукту сферы культуры, вызначаюць кірункі іх эфектыўнага ўзаемадзеяння;
выпрацаваць элементарныя ўменні і навыкі маркетынгу як часткі арганізацыйна-кіраўнічай дзейнасці ў сферы культуры і мастацтва;
– раскрыць сутнасць і асноўныя падыходы да некамерцыйнага маркетынгу, у тым ліку тэхналогіі фандрайзінгу, нацэленага на фарміраванне грашовых фондаў для рэалізацыі праектаў у сферы культуры.
Змест курса раскрывае сутнасць культуралагічных, сацыялагічных, эканамічных і прававых абставін і фактараў, знаёміць з маркетынгавымі тэхналогіямі, дазваляе засвоіць інструментарый для іх практычнай рэалізацыі ва ўстановах сферы культуры, а таксама знаёміць з інфармацыйным забеспячэннем маркетынгавай дзейнасці.
Прынцыповай асаблівасцю маркетынгу ў сферы культуры з’яўляецца неабходнасць улічваць спецыфіку арганізацый, дзе канчатковы культурны прадукт ці паслуга фарміруюць густы, перавагі і запатрабаванні спажыўца, але не наадварот, як у класічным маркетынгу, зарыентаваным на рэалізацыю таварнай прадукцыі. Традыцыйная трактоўка маркетынгу, паводле якой задавальненне патрэб рынку ёсць сэнс існавання прадукту, з нагоды ўнутранай прыроды мастацтва ў дачыненні да культурных прадуктаў не можа быць выкарыстана ў звычным аб’ёме – стратэгіі маркетынгу ў сферы культуры вызнаюцца з улікам індывідуальных асаблівасцей творцы.
Засваенне курса забяспечвае ведамі пра:
маркетынг як кіраванне сацыяльна-эканамічнымі сістэмамі для атрымання пэўнага выніку;
дасягненні розных падыходаў і школ, іх рэальны ўклад у сучасную кіраўнічую думку;
агульную сістэму рыначных інстытутаў маркетынгу і асаблівасці функцыянавання ў дачыненні да сферы культуры; тэндэнцыі развіцця новай сістэмы эканамічных стасункаў;
стратэгічны маркетынг як аснову адаптацыі да рэчаіснасці;
розныя віды камунікацый, якія садзейнічаюць дасягненню ўзгодненасці дзейнасці ўсіх звёнаў кіравання арганізацыяй.
Курс накіраваны на выпрацоўку неабходных уменняў і навыкаў:
аналізу ўнутранага і знешняга сацыякультурнага асяроддзя арганізацыі, яе жыццёвага цыкла, кіраўнічых працэсаў як паслядоўных дзеянняў па ператварэнні рэсурсаў у вынікі, арганізацыйнай структуры кіравання з рознымі спосабамі рэалізацыі паўнамоцтваў кіраўніка;
распрацоўкі, выбару і рэалізацыі кіраўнічых рашэнняў, звязаных з агульнымі функцыямі працэсу кіравання (планаванне, арганізацыя, матывацыя і кантроль);
выяўлення праблем кіраўніцтва як тыпу арганізацыйных паводзін, абумоўленых службовымі паўнамоцтвамі;
засваення спецыялізаванага тэарэтычнага матэрыялу, вырашэння тыповых маркетынгавых сітуацый;
выкарыстання тэрміналогіі маркетынгу і менеджменту.
Метады і тэхналогіі навучання.
Курс заснаваны на праблемных, эўрыстычных формах навучання, якія развіваюць індывідуальнасць студэнта, самастойнасць мыслення, стымулююць творчыя здольнасці праз непасрэднае ўцягванне ў працэсы стварэння, успрыняцця, інтэрпрэтацыі і аналізу маркетынгавых стратэгій у розных сацыякультурных умовах. Арыентаваны на супрацоўніцтва ў групах і падгрупах “хуткага абмяркоўвання” і “мазгавога штурму”, калектыўныя дыскусіі, эксперыментаванне, праектаванне; студэнтам прапануюцца дзелавыя, ролевыя і імітацыйныя трэнінгі.
Самастойная праца студэнтаў накіравана на развіццё навыкаў пошуку неабходнай інфармацыі ў навуковай, навукова-метадычнай літаратуры, друкаваных і электронных СМІ. Выкарыстоўваецца кантэнт-аналіз крыніц, прысвечаных актуальным праблемам кіраўнічай і прадпрымальніцкай дзейнасці.
У адпаведнасці з вучэбным планам на вывучэнне дысцыпліны “Маркетынг у сферы культуры” прадугледжваецца 214 гадзін, з іх 94 – аўдыторныя заняткі (лекцыі – 32, лабараторныя – 26, практычныя – 36). Рэкамендаваная форма кантролю ведаў – экзамен.