Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Праграма экзамену и разборы.docx
Скачиваний:
35
Добавлен:
14.08.2019
Размер:
41.04 Кб
Скачать

Парадак марфалагічнага разбору мадальных слоў

1)лексіка-семантычны разрад: абазначае ўпэўненасць, няўпэўненасць, меркаванне і г.д.

2)разрад па суадносінах з інўымі часцінамі мовы: з назоўнікам, прыслоўем, дзеясловам.

Узор: Стаіш, бывала, над абрывам і не можаш адвесці вачэй ад воднай прасторы.

Бывала — мадальнае слова, абазначае сцвярджэнне рэальнага факта (рэальную мадальнасць); суадноснае з дзеясловам.

Парадак марфалагічнага разбору дзеяслова

Для спрагальнай формы

  • часціна мовы; пачатковая форма – інфінітыў

  • лексіка-семантычная група (абазначае фізічнае ці адцягненае дзеянне, рух, стан, мову ці думку, праяўленне і змену прыметы, змену стану, адносіны асобы да чаго-небудзь)

  • аснова: цяперашняга часу, інфінітыва (прошлага часу — калі аснова інфінітыва і прошлага часу не супадае)

  • пераходны ці непераходны

  • зваротны ці незваротны

  • стан: залежны, незалежны

  • трыванне: закончанае, незакончанае

  • лад: абвесны, загадны, умоўны;

  • час: цяперашні, прошлы (просты, складаны), будучы (просты, складаны)

  • асабовы ці безасабовы;

  • асоба;

  • лік;

  • спражэнне;

  • род (для формы прошлага часу)

  • сінтаксічная функцыя.

Узор: Пацягнулася (дрэўца) — дзеяслоў, пачатковая форма пацягнуцца, абазначае фізічнае дзеянне; аснова цяперашняга часу – пацягн-...-ца, аснова інфінітыва пацягну-..-ца; непераходны; зваротны; незалежны стан; незакончанае трыванне; абвесны лад; прошлы час (просты); асабовы; адзіночны лік, 1-е спражэнне; ніякі род; выказнік.

Для інфінітыва:

  • часціна мовы,

  • лексіка-семантычная група

  • аснова

  • пераходны ці непераходны

  • зваротны ці незваротны

  • стан;

  • трыванне,

  • сінтаксічная функцыя

Узор: Састарыцца — дзеяслоў у форме інфінітыва, абазначае змену стану; аснова састары-...-ца; непераходны, зваротны, незалежны стан, закончанае трыванне.

Парадак разбору дзеепрыслоўяў

  • пераходнае, непераходнае

  • зваротнае, незваротнае

  • стан: залежны, незалежны

  • трыванне (незакончанае, закончанае);

  • ад якой дзеяслоўнай асновы і з дапамогай якога суфікса ўтворана.

  • сінтаксічная роля

Узор: Застаўшыся — дзеепрыслоўе, непераходнае, зваротнае, незалежны стан, закончанае трыванне, утворана ад асновы інфінітыва заста- з дапамогай суфікса –ўшы- і постфікса –ся;

Парадак разбору дзеепрыметнікаў

  • пачатковая форма (назоўны склон, адзіночны лік, мужчынскі род);

  • стан (залежны, незалежны)

  • час (цяперашні, прошлы)

  • трыванне (закончанае, незакончанае)

  • ад якой дзеяслоўнай асновы і пры дапамозе якога суфікса ўтвораны

  • поўная ці кароткая форма

  • род (для дзеепрыметнікаў адзіночнага ліку)

  • лік;

  • склон (для дзеепрыметнікаў поўнай формы)

  • якую сінтаксічную ролю выконвае

Узор: Абпаленага (асінніку) — дзеепрыметнік, пачатковая форма абпалены; залежны стан; прошлы час; закончанае трыванне; утвораны ад асновы інфінітыва абпалі- з дапамогай суфікса –ен-; поўны; дапасуецца да назоўніка асінніку ў мужчынскім родзе, адзіночным ліку, родным склоне; азначэнне.

Парадак разбору прыслоўяў

  • часціна мовы

  • разрад прыслоўя: а) азначальнае (якаснае, колькаснае, спосабу дзеяння); б) акалічнаснае (месца, часу, прычыны, мэты)

  • ад якой часціны мовы ўтворана

  • ступень параўнання (калі прыслоўе яе мае)

  • форма ацэнкі і меры якасці (калі прыслоўе яе мае)

  • сінтаксічная функцыя ў сказе

Узор: Нясмела — прыслоўе; азначальнае, якаснае; утворана ад якаснага прыметніка, акалічнасць