- •§ Паняцце і прадмет агульнай тэорыі права
- •§ Метадалагічная аснова і метады навуковага пазнання права
- •§ Права ў сістэме сацыяльнага рэгулявання
- •§ Сутнасць права
- •§ Асноўныя падыходы да вызначэння права
- •§ Паходжанне права. Агульная характарыстыка
- •§ Тыпалогія права. Фармацыйны і цывілізацыйны падіходы
- •§ Нормы права
- •§ Прававыя адносіны
- •§ Сістэма права
- •§ Асоба і права
§ Асоба і права
Грамадства і экаструктура
Асоба і яе месца ў грамадстве
Прававы статус асобы
У прававой сферы ўзаемадзейнічаюць тры асноўных суб’екты:
Чалавек (асоба)
Грамадства і іншыя калектыўныя суб’екты, якія ў яго ўваходзяць
Дзяржава
У грамадстве асоба ажыццяўляе сваю сацыялізацыю і ідэнтыфікацыю. Асоба зазсёды мае свае інтарэсы, якія адрозніваюцца ад інтарэсаў грамадства. Грамадства складаецца з розных суб’ектаў і ўзаемадзеянняў, якія адлюстроўваюць розныя сацыяльныя ролі. Зараз існуе канцэпцыя грамадскай супольнасці як сукупнасці незалежных ад дзяржавы суб’ектаў, рэалізуючых свае правы.
Грамадская супольнасць у Заходняй Еўропе выступае антыподам дзяржавы, тым суб’ектам, які прэтэндуе быць аўтаномным ад дзяржавы.
Першая сутнасная форма грамадскай супольнасці – гэта іудзейская абшчына, якая супрацьпаставіла 2 сферы існавання чалавека – духоўную і дзяржаўную.
Наступнай формай грамадскай супольнасці з’яўляецца хрысціянская царква як духоўна-тэрэтарыяльны саюз людзей.
Прырода грамалскай супольнасці і прававой дзяржавы зыходзіць з 2 сфераў існавання чалавека – сакральнай і свецкай, асабістай і публічнай. У існаванні чалавека існуюць сферы, куды дзяржава прынцопова не павінна ўмешвацца.
Сапраўдныя адносіны – гэта адносіны імперыі і царквы.
Асоба – найбольш важны элемент ва ўсіх сацыяльных навуках. Ён мае свій змест у залежнасці ад гэтай сферы.
Асоба чалавека – непарыўнае адзінства біяпсіхасацыяльных характарыстак.
Біялагічная характарыстыка – homo sapiens.
Псіхалагічная характарыстыка – наяўнасць свабоднай волі і сумлення.
У праве асоба разглядаецца як носьбіт праў і свабод, як выканаўца юрыдычных абавязкаў.
Характарыстыка асобы:
Непарыўная сувязь з целам
Сумленне
Воля – імкненне да пэўных знешніх дасягненняў і ўчынкаў
Матывы паводзінаў
Упершыню тэрмін “асоба” з’явіўся ў хрысціянстве, у якім чалавек разглядаеецца як вобраз і падабенства Бога. Чалавек – вышэйшая каштоўнасць у вачах Бога, чалавек мае свабодную волю і здольнасць да творчасці. Чалавек у праве разглядацца з 2 бакоў:
Чалавек як “персона”. Традыцыйны падыход. Знешні статус чалавека залежыць ад яго сацыяльнага становішча.
Чалавек як “асоба”. Звязвае яго статус са статусам падабенства Богу.
Прававы статус асобы – сукупнасць знешніх характарыстык, якія дазваляюць чалавеку ўдзельнічаць у прававых адносінах.
Прававы статус асобы мае наступныя элементы:
Грамадзянства (асноўны)
Комплекс суб’ектыўных праў і юрыдычных абавязкаў
Праваздольнасць
Дзеяздольнасць
Дэліктаздольнасць
Гарантыі прававога статуса – пэныя абмежаванні або абавязкі дзяржавы па арганізацыі праў і свабод індэвіда. Віды:
Светапоглядная гарантыя
Юрыдычныя, або прававыя
Канстытуцыйныя
Працэсуальныя (судовыя)
Эканамічныя
Культурныя
У сучаснасці асновай прававога статуса грамадства з’яўляецца канцэпцыя праў чалавека.