Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
03080107.doc
Скачиваний:
10
Добавлен:
16.08.2019
Размер:
501.76 Кб
Скачать

Развіццё агульназемскага грамадзянскага права Беларусі ў ху1 ст.

Аб’ем работы 24 с. Спіс літаратуры ўключае 37 назваў.

Крыніцы права, прававыя адносіны, іскавая даўнасць, рэчавае праваа, абавязацельтвы, залог, сервітуты, спадчына

Аб’ектам даследавання з’яўляецца права феадальнай Беларусі на стадыі яго фарміравання ў ХVI ст. як агульнадзяржаўнага (агульназемскага). Мэты работы заключаецца ў раскрыцці эвалюцыі асноўных інстытутаў грамадзянскага права, выяўленні іх сутнасці і заканамернасцей развіцця, а таксама ў выяўленні тэндэнцый і асноўных накірункаў развіцця.

Для дасягення мэты выкарыстоўваліся агульнанавуковыя метады даследавання: аналітыка-крытычны, параўнальна-прававы і і нш.

Вынікам працы з’явілася даследаванне нормаў і інстытутаў грамадзянскага права на падставе супастаўляльнага аналізу артыкулаў Статутаў Вялікага княства Літоўскага 1529, 1566, 1588 гадоў і выяўленне характэрных рысаў і асноўных тэндэнцый у іх развіцці. У рабоце паказана ўзаемасувязь і ўзаемазалежнасць развіцця права з сацыяльна-эканамічнымі працэсамі ў феадальным грамадстве, у тым ліку з фарміраваннем саслоўнага дзялення грамадства, зямельнай рэформай ХVI ст., запрыгоньваннем сялян і інш.

У рабоце характэрызуецца працэс развіцця рэчавага права з асаблівым наданнем увагі на працэс афармлення поўнага права ўласнасці шляхты на зямлю, раскрываюцца асаблівасці і формы залогавых праваадносін і сервітутных правоў.

Асобны раздзел прысвечаны абавязацельным праваадносінам на Беларусі, у тым ліку дагаворам куплі-продажу тавараў, дарэння, мены, пазыкі, арэнды, найму і інш. Адзначаецца, што ўсё большае значэнне заканадаўца надаваў формам здзяйснення здзелак: вуснай, пісьмовай і асабліва - натарыяльнай.

У раздзеле аб спадчынным праве гаворыцца аб коле спадчыннікаў і іх правах, аб асаблівасцях наследавання па мужчынскай лініі (“па мячу”) і па жаночай лініі (“па кудзелі”) і інш.

У заключэнні адзначаецца, што ў ХVI ст. грамадзянскае права вылучаецца ў асобную галіну права і характарызуецца дастаткова высокай для свайго часу распрацаванасцю, зразумеласцю і пэўнай дакладнасцю фармулёвак.

ЗМЕСТ

Прадмова 3

Тэматычны план лекцый і семінарскіх заняткаў 5

Падрыхтоўка да лекцый 6

Семінарскія заняткі 8

Планы семінарскіх заняткаў 10

Тэматыка і планы семінарскіх заняткаў 23

для студэнтаў завочнай формы навучання

Падрыхтоўка і абарона курсавой работы 26

Тэматыка курсавых работ 31

Тэматыка студэнцкіх навуковых прац 35

Падрыхтоўка да экзаменаў 38

Экзаменацыйныя пытанні 40

Праграма 44

Узор афармлення тытульнага ліста курсавой працы 70

Узор афармлення рэферата 71

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]