Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Урок № 10.doc
Скачиваний:
3
Добавлен:
18.08.2019
Размер:
120.83 Кб
Скачать

3 Вялікай літары пішуцца:

  • словы або спалучэнні слоў, якія з'яўляюцца афіцыйнымі назвамі асобы па вышэйшых дзяржаўных і рэлігійных пасадах: Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь, Прэм'ер-міністр Рэспублікі Беларусь, Прэзідэнт Расійскай Федэрацыі, Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Старшыня Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь, Галоўнакамандуючы Узброенымі Сіламі Рэспублікі Беларусь, Генералъны пракурор Рэспублікі Беларусь, Міністр адукацыі Рэспублікі Беларусь, Мітрапаліт Мінскі і Слуцкі, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусь, Кароль Іарданіі, Каралева Аб'яднанага Каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі, Імператар Японіі, Папа Рымскі, Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі, Далай-Лама. У неафіцыйным ужыванні словы прэзідэнт, міністр, старшыня пішуцца з малой літары: Выступаў прэзідэнт суседняй краіны. На нарадзе прысутнічаў міністр; але: выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь;

  • словы або спалучэнні слоў, якія з'яўляюцца назвамі асобы па вышэйшых дзяржаўных узнагародах Рэспублікі Беларусь і іншых краін (акрамя слова кавалер): Герой Беларусі, Герой Савецкага Саюза, Герой Сацыялістычнай Працы, але: Георгіеўскі кавалер, кавалер ордэна Ганаровага Легіёна.

Вялікая і малая літары ў назвах знамянальных падзей і дат, перыядаў і эпох, святаў

Правілы-1959

Правілы-2008

§127.

3 вялікай літары пішацца першае слова ў назвах рэвалюцыйных святаў і знамянальных дат, напрыклад: Першае мая, Дзевятае студзеня, Новы год, Міжнародны жаночы дзень, Дзень артылерыі. Калі пачатковы парадкавы лічэбнік у такой складанай назве перадаецца лічбай, тады з вялікай літары пішацца наступнае за ім слова, напрыклад: 1 Мая, 9 Студзеня.

3аўвага. Назвы рэлігійных святаў, пастоў, а таксама дзён тыдня, месяцаў і інш. пішуцца з малой літары, напрыклад: каляды, сёмуха, масленіца, вялікі пост, курбан-байрам, чацвер, субота, ліпень, верасень.

1. 3 вялікай літары пішуцца:

• аднаслоўныя ўласныя назвы і першае слова ў састаўных назвах дзяржаўных, традыцыйных і рэлігійных святаў: Дзень Канстытуцыі, Дзень Перамогі, Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь (Дзень Рэспублікі), Новы год, Дзень жанчын, Свята працы, Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі, Нараджэнне Хрыстова, Дзень памяці, Дзень беларускай навукі, Дзень ведаў, Ушэсце Гасподняе, Уваскрэсенне Хрыстова, Вялікая субота, Та-цянін дзень, Радаўніца, Вялікдзень, Каляды, Купалле, Дабравешчанне, Наўроз, Рамадан.

Запомні напісанне!

Было

Павінна быць

алах

Алах

багач

Багач (Другая Прачыста)

багародзіца

Багародзіца, Маці Божая

благавешчанне

Дабравесце, Звестванне, Благавешчанне

бог

Бог

богачалавек

Богачалавек

бог дух святы

Бог Дух Святы

божы дар (талент)

Божы дар (талент)

брахма

Брахма

вадохрышча

Вадохрышча

вербная нядзеля (вербніца)

Вербная нядзеля (Вербніца)

вербная субота

Вербная субота

вялікая субота

Вялікая субота

вялікдзень

Вялікдзень

вялікая прачыста (успенне)

Вялікая Прачыста (Успенне)

вялікі пост

Вялікі пост

гроб гасподні

Гроб Гасподні

дабравешчанне

Дабравешчанне

дзяды

Дзяды

каляды

Каляды

калядны пост

Калядны пост

каран

Каран

крыж гасподні

Крыж Гасподні

купалле

Купалле

курбан-байрам

Курбан-Байрам

масленіца

Масленіца

пакровы

Пакровы

папа рымскі

Папа Рымскі

пасха

Пасха

прасвятая троіца

Прасвятая Троіца

псалтыр

Псалтыр

радаўніца

Радаўніца

ражджаство, раство

Раство

рамадан

Рамадан

руская праваслаўная царква

Руская Праваслаўная Царква

святы дух

Святы Дух

сёмуха

Сёмуха

талмуд

Талмуд

троіца

Троіца

уваскрэсенне

Уваскрэсенне

успенне панны Марыі (зельная)

Успенне Панны Марыі (Зельная) — дзень, у які касцёл асвячае зёлкі

ушэсце гасподняе

Ушэсце Гасподняе

чысты чацвер

Чысты чацвер

яблычны спас

Яблычны Спас

Заданне 1. Устаўце прапушчаныя літары, раскрыйце дужкі. Лічбы запісвайце словамі.

1. 5 лістапада 1512 года ў ц..ркве (С,с)вятога Урбана сабралася кал..гія найслаўнейшых (Д,д)актароў (М,м)астацтваў і (М,м)едыцыны (П,п)адуанскага (У,у)ніверсітэта, каб вырашыць пытанне аб допуску да экзам..наў на ступень (Д,д)октара (М,м)едыцыны Францыска Скарыны.

2. Трохі ..боку стаяў стары кароцен..кі «(М,м)асквіч».

3. У хату (Л,л)есавік прынёс калыску цікавых казак поўную і сноў пра (Ч,ч)арадзея, (Р,р)ымшаву папліску, пра бацьк(о,аў) дар і пра яго сыноў.

4. У мяк..ай цішы кол..раў ласкавых успыхваюць аген..чыкамі травы, дзе (Ф,ф)ея мне пакінула сл..ды.

5. Святліцца (М,м)лечны (Ш,ш)лях — планетны мост. Ён (Р,р)озуму (В,в)ышэйшага тварэнне!

6. Мурашка ў гэтым свеце неабдымным, малю я (Б,б)ога: «Дай яшчэ адну пагодную, клапотную в..сну!»

7. На (К,к)упалле там птушка садзіцца, пяе, у (П,п)іліпаўку воўк нема вые.

8. Праз а..чыненае акно заляцела ў мой пакой (Б,б)ожая (К,к)ароўка і прысела на прынт..р.

9. На сустрэчу да студэнтаў (Б,б)еларускага (Дз,дз)яржаўнага (Т,т)эхналагічнага (У,у)ніверсітэта завіталі (М,м)іністр (А,а)адукацыі (Р,р)эспублікі (Б,б)еларусь, (С,с)таршыня (С,с)авета (Р,р)эспублікі (Н,н)ацыянальнага (С,с)ходу (Р,р)эспублікі (Б,б)еларусь, а таксама (М,м)ітрапаліт (М,м)інскі і (С,с)луцкі, (П,п)атрыяршы (Э,э)кзарх (У,у)сяе (Б,б)еларусі.

10. Ефрасіння (П,п)олацкая ў немаладым ужо ўзросце накіравалася да (Г,г)роба (Г,г)асподняга.

Заданне 2. Калі неабходна выбраць вялікую літару, пастаўце лічбу 1, калі малую — лічбу 2.

Сябар (С,с)карыназнавец

(Б,б)урыданаў асёл

(А,а)лесеў бацька

не давядзі (Б,б)ожа

(С,с)карынаўскія першадрукі

(В,в)ялікі пост

(П,п)апа (Р,р)ымскі

(К,к)рыжовыя паходы

(Ж,ж)дановіцкая гародніна

(У,у)зброеныя (С с)ілы РБ

(Ж,ж)ыцень

Генеральны (П,п) пракурор РБ

(Дз,дз)яржаўны сцяг РБ

(С,с)аюз пісьменнікаў

(С,с)карынаўская стыпендыя

(Б,б)ожы дзьмухавец

храм (Б,б)ожы

(Дз,дз)ева Марыя

(С,с)тары Запавет

(У,у)васкрэсенне Хрыстова

Задане 3. Прапанаваныя словы запішыце ў адпаведныя пустыя клеткі табліцы згодна з новымі арфаграфічнымі правіламі.

Буда, вялікдзень, ісус хрыстос, крыж гасподні, біблія, іегова, дабравешчанне, евангелле, новы запавет, гроб гасподні, алах, мухамед, святы дух, каляды, каран, стары запавет, пасха хрыстова, шыва, псалтыр, руская праваслаўная царква, рамазан, брахма, талмуд, веды, курбан-байрам, дзева марыя, вялікі пост, заратустра.

Імёны багоў у розных рэлігіях:

Словы, якія традыцыйна абазначаюць найважнейшыя рэлігійныя паняцці:

Імёны заснавальнікаў рэлігій:

Назвы культавых кніг:

Назвы рэлігійных святаў, пастоў:

Заданне 4. Адзначце словы, якія пішуцца з вялікай літары

1. аддзяленне (Г,г)рынпіс (міжнародная арганізацыя ахов навакольнага асяроддзя);

2. краіны (Ш,ш)энгенскай групы;

3. дэлегацыя (Е,е)ўрасаюза;

4. прабілі (Е,е)ўратунэль;

5. сталічная (Дз,дз)яржаўтаінспекцыя;

6. Статут Саюза (Ж,ж)урналістаў;

7. (К,к)упалаўская паэзія;

8. (Р,р)адзівілаўская дынастыя;

9. станцыя “Трактарны (З,з)авод”;

10. Вярхоўны (С,с)уд Рэспублікі Беларусь;

11. партыя (К,к)ансерватараў (у Англіі);

12. Беларускі (Дз,дз)яржаўны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы;

13. эпоха (П,п)алеаліта;

14. сабор (П,п)арыжскай Багамацеры;

15. (Ф,ф)ранцузскі аўтамабільны канцэрн “Пежо”.