Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
praktykum_3_afitsyyny_i_navukovy_kanfesiyanal.doc
Скачиваний:
6
Добавлен:
22.08.2019
Размер:
242.18 Кб
Скачать

1. Функцыянальныя стылі як грамадска абумоўленая,

унутрана абяднаная сістэма моўных сродкаў

Слова «стыль» (ад лац. stilus) паходзіць ад назвы вострай палачкі,

якая ўжывалася ў Старажытнай Грэцыі і Рыме для пісьма на дошчач-

ках, залітых воскам. Сёння слова «стыль» мае наступныя зна-

чэнні: 1) сукупнасць прыкмет, якія характарызуюць мастацтва пэўна-

га часу і напрамку з боку ідэйнага зместу і мастацкай формы (гатыч-

ны стыль); 2) моўныя сродкі, характэрныя для якога-небудзь пісьмен-

ніка або літаратурнага твора, жанру, напрамку, сукупнасць прыёмаў

выкарыстання такіх сродкаў (стыль Коласа); 3) метад, характар якой-

небудзь работы, дзейнасці (стыль «брас»); 4) разм. Манера паводзіць

сябе, гаварыць, дзякаваць (модны стыль адзення) (ТСБМ).

У стылістыцы беларускай мовы пад стылем прынята разу-

мець грамадска ўсвядомленую і функцыянальна абумоўленую ўнут-

раную сукупнасць прыёмаў ужывання, адбору і спалучэння срод-

каў маўленчых зносін у сферы той ці іншай агульнанароднай, агульна-

нацыянальнай мовы, суадносную з іншымі такімі ж спосабамі вы-

ражэння, якія служаць для іншых мэт, выконваюць іншыя функцыі ў

маўленчай грамадскай практыцы дадзенага народа. Стылі, знахо-

дзячыся ў цесным узаемадзеянні, могуць часткова змешвацца і пра-

нікаць адзін у другі. У індывідуальным ужыванні межы стыляў

могуць яшчэ больш рэзка змяшчацца, і адзін стыль можа для да-

сягнення той ці іншай мэты ўжывацца ў функцыі другога [3].

Традыцыйна выдзяляюцца пяць стыляў: гутарковы (размоў-

ны), мастацкі, публіцыстычны, афіцыйна-справавы, навуковы. Кож-

ны з іх характарызуецца пэўнай сферай ужывання, стылявымі ры-

самі, моўнымі сродкамі і інш.

Гутарковы стыль функцыянуе пераважна ў вусным маўленні,

асноўная яго задача – абмен думкамі, інфармацыяй у сямейных і

сяброўскіх зносінах. Гутарковы стыль вызначаецца сваёй непас-

81

рэднасцю, нязмушанасцю, эмацыянальнасцю, адсутнасцю строгай

лагічнасці ў выказваннях. Для яго характэрны прастамоўныя сло-

вы, фразеалагізмы, няпоўныя і непадзельныя сказы, розныя невер-

бальныя сродкі: жэсты, міміка і інш.

Публіцыстычны стыль выкарыстоўваецца ў грамадскім

жыцці краіны, у палітыцы. Гэта стыль газет, часопісаў, радыё, тэле-

бачання. Асноўнай задачай публіцыстычнага стылю з’яўляецца

інфармацыйнае ўздзеянне на людзей, тлумачэнне грамадска-палі-

тычных пытанняў. Публіцыстычны стыль характарызуецца страс-

насцю, палымянасцю, даходлівасцю, натуральнасцю. З моўных срод-

каў яму характэрны пабуджальныя, клічныя сказы, паўторы, раз-

горнутыя звароты, ацэначная лексіка, рытарычныя пытанні.

Афіцыйна-справавы стыль функцыянуе ў афіцыйных зносі-

нах, дыпламатычнай сферы. Яго задача – рэгуляваць, рэгламента-

ваць афіцыйныя зносіны. Яму ўласцівы стандартызацыя, адсутнасць

эмацыянальнасці. З моўных сродкаў пераважаюць канцылярскія

моўныя штампы, спецыяльная лексіка.

Навуковы стыль абслугоўвае сферу навукі, тэхнікі і навучан-

ня; гэта стыль навуковых прац, манаграфій, дысертацый, падручні-

каў і пад. Навуковы выклад вызначаецца аб’ектыўнасцю, паколькі

абапіраецца часцей за ўсё на агульнапрызнаныя аб’ектыўныя ісціны,

лагічнай паслядоўнасцю разважанняў, яснасцю выказвання, доказ-

насцю, слушнасцю прыкладаў-ілюстрацый, дакладнасцю ў вызна-

чэнні паняццяў, інфармацыйнай насычанасцю.

Мастацкі стыль абслугоўвае духоўную сферу жыцця грамад-

ства. Праз апавяданні, аповесці, раманы, п’есы, вершы, казкі, бы-

ліны і інш. ён аказвае эстэтычнае ўздзеянне на духоўны свет чала-

века. Для яго характэрны мастацкая вобразнасць, эмацыянальнасць,

ацэначнасць. У ім выкарыстоўваюцца разнастайныя стылістычныя

фігуры, мастацкія эпітэты, параўнанні і інш. Мастацкі стыль вызна-

чаецца сваёй унікальнасцю, ён можа выкарыстоўваць моўныя сродкі

ўсіх іншых стыляў.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]