- •Уводзіны
- •Глава 1 лексіка-семантычная характарыстыка айконімаўтвараючых асноў
- •Айконімы апелятыўнага паходжаня, суадносныя з прыродна-геаграфічнымі назвамі
- •1.1.2. Айконімы апелятыўнага паходжаня, суадносныя з назвамі ягад, грыбоў, ежы
- •1.1.3. Айконімы апелятыўнага паходжаня, суадносныя з назвамі жывёльнага свету
- •1.1.4. Айконімы апелятыўнага паходжаня, суадносныя з назвамі гаспадарчай дзейнасці насельніцтва і назвамі промыслаў
- •1.1.5. Айконімы апелятыўнага паходжаня, суадносныя з назвамі вынікаў дзейнасці чалавека
- •1.1.6. Айконімы апелятыўнага паходжаня,суадносныя з назвамі сацыяльных груп людзей
- •1.1.7. Айконімы апелятыўнага паходжаня, суадносныя з рэлігійнымі паняццямі
- •1.1.8. Айконімы апелятыўнага паходжаня, суадносныя з назвамі прыродных з’яў, порамі года
- •1.1.9. Айконімы апелятыўнага паходжаня, суадносныя з назвамі чалавечага характару
- •1.1.10. Айконімы апелятыўнага паходжаня, суадносныя з назвамі іншых гарадоў, краін і іх жыхарамі
- •1.1.11. Айконімы апелятыўнага паходжаня, суадносныя з назвамі колераў, розных адценняў
- •1.2. Айконімы антрапанімічнага паходжання
- •Айконімы антрапанімічнага паходжання, утвораныя ад уласна асабовых назваў апелятыўнага паходжання
- •1.2.2. Айконімы антрапанімічнага паходжання, утвораныя ад уласных асабовых кананічных імён
- •1.2.3. Айконімы антрапанімічнага паходжання, суадносныя з імёнамі знакамітых людзей
- •1.3. Айконімы гідранімічнага паходжання
- •Заключэнне
- •Спіс выкарыстаных крыніц
Заключэнне
1. Былі вылучаны лексіка-семантычныя групы айконімаў. Усе яны падзяляюцца на айконімы апелятыўнага паходжання, айконімы антрапанімічнага паходжання, айконімы гідранімічнага паходжання.
2. Была падрабязна апісана лексіка- семантычная група айконімаў апелятыўнага паходжання і дадзена яе класіфікацыя. Усе айконімы апелятыўнага паходжання падзяляюцца на: айконімы апелятыўнага паходжаня, суадносныя з прыродна-геаграфічнымі назвамі. Напрыклад, Курганы, Нізоўцы, Вышкаўка, Забалацце, Бор, Дубоўка, Сасноўск; айконімы апелятыўнага паходжаня, суадносныя з назвамі ягад, грыбоў, ежы. Напрыклад, Лісічкі, Чарніца, Ягаднае, Калінава; айконімы апелятыўнага паходжаня, суадносныя з назвамі жывёльнага свету. Напрыклад, Зайцава, Чыжы, Арлы, Карасі; айконімы апелятыўнага паходжаня, суадносныя з назвамі гаспадарчай дзейнасцю насельніцтва і назвамі промыслаў. Напрыклад, Ляда, Рудня, Шклоў, Гута, Мельнікі, Кавалёўка; айконімы апелятыўнага паходжаня, суадносныя з назвамі вынікаў дзейнасці чалавека. Напрыклад, Двор, Пасёлак, Хутары, Слабада, Буда, Гарадзец; айконімы апелятыўнага паходжаня, суадносныя з рэлігійнымі паняццямі. Напрыклад, Манастырок, Царкоўны, Хрысцішча, Свяцілавічы; айконімы апелятыўнага паходжаня, суадносныя з назвамі прыродных з’яў, порамі года. Напрыклад, Перунова, Майскі, Ліпень, Халадня, Кастрычнік; айконімы апелятыўнага паходжаня, суадносныя з назвамі чалавечага характару. Напрыклад, Дабранка, Сябрацкі, Цярпілаўка, Магучы Партызан; айконімы апелятыўнага паходжаня, суадносныя з назвамі іншых гарадоў, краін і іх жыхарамі. Напрыклад, Літоўск, Люблін, Хахол, Харкаў, Татарчшына; айконімы апелятыўнага паходжаня, суадносныя з назвамі колераў, розных адценняў. Напрыклад, Зялёны, Бель, Чырвоны, Светлая, Сінькаў; айконімы апелятыўнага паходжаня, суадносныя з назвамі сацыяльных груп людзей. Напрыклад, Батрак, Мужычок, Баяршчына, Князеўка.
3. Была падрабязна апісана лексіка- семантычная група айконімаў антрапанімічнага паходжання і дадзена яе класіфікацыя. Усе айконімы антрапанімічнага паходжання падзяляюцца на: айконімы антрапанімічнага паходжання, утвораныя ад уласна асабовых назваў апелятыўнага паходжання. Напрыклад, Малы, Вялікі, Ключ, Бацькавічы, Бор, Сасна, Вішанька, Ваўчанка; айконімы, утвораныя ад уласных асабовых кананічных імён. Напрыклад, Анатолеўка, Данілаўка, Максімаўка, Сафіеўка, Васільеў; айконімы антрапанімічнага паходжання, суадносныя з імёнамі знакамітых людзей. Напрыклад, Пушкіна, Янкі Купалы, Куляшоўка, Гогаль.
4. Была апісана лексіка- семантычная група айконімаў гідранімічнага паходжання і выеўлена, што большасць такіх айконімаў з’яўляюцца дублетамі назваў вядомых і невядомых рэк і азёр. Напрыклад, Дняпро, Пціч, Засожжа, Пярэспа.
5.Былі прааналізавана сувязь айканіміі з фактамі геаграфіі і гісторыі.
Сфера прымянення вынікаў даследавання: на ўроках па сучаснай беларускай мове, гісторыі, геаграфіі Беларусі, пры напісанні рэфератаў, пры распрацоўцы спецсемінараў.
Рэкамендацыя да выкарыстання вынікаў даследавання - вынікі даследавання могуць выкарыстоўвацца на занятках па беларускай мове, гісторыі і геаграфіі Беларусі, а таксама ў далейшых даследаваннях па дадзенай праблеме.