- •Календарна-тэматычны план праходжання практык
- •Змест практык
- •Інфармацыйна-метадычная частка Арганізацыя і кіраўніцтва практыкай
- •Правы і абавязкі студэнта падчас праходжання практыкі
- •Правы і абавязкі кіраўнікоў практыкі
- •Рэкамендацыі па напісанні індывідуальнай (групавой)справаздачы па практыцы
- •Прыкладная схема характарыстыкі-водзыву
Асноўныя мэты практыкі – авалоданне студэнтамі практычнымі навыкамі, уменнямі і іх падрыхтоўка да самастойнай прафесійнай дзейнасці па атрымоўванай спецыяльнасці. Кожны з відаў практыкі з’яўляецца завершаным элементам адукацыйнага працэсу, мае свае асобныя мэты, задачы і вынікі.
Мэта вучэбнай (азнаямленчай) практыкі – фарміраванне светапогляду будучага спецыяліста па тэорыі, методыцы і арганізацыі сацыяльна-культурнай дзейнасці на ўзроўні пачатковых ведаў сутнасці і навыкаў дадзенай дзейнасці ва ўстановах культуры і мастацтваў.
Задачы практыкі:
1. Пашырыць разуменне і ўяўленні студэнтаў аб будучай прафесійнай дзейнасці.
2. Павысіць інфармацыйна-камунікатыўны ўзровень студэнтаў.
3. Пазнаёміць студэнтаў з сучаснымі тендэнцыямі арганізацыі вольнага часу ў краіне і дапамагчы атрымаць звесткі аб розных тыпах устаноў культуры.
4. Раскрыць асаблівасці арганізацыі выхаваўчага працэсу і ідэалагічнай працы ў сферы вольнага часу, спосабы ўзаемадзеяння паміж арганізатарамі і наведвальнікамі пэўнага культурна-адпачынкавага мерапрыемства.
Календарна-тэматычны план праходжання практык
Раздзелы, назвы практык, тэм |
Колькасць тыдняў / гадзін |
Форма кантролю |
Факультэт культуралогіі і СКД № семестра |
Факультэт завочнага навучання № семетра |
1 |
2 |
3 |
4 |
5 |
РАЗДЗЕЛ І. ВУЧЭБНАЯ ПРАКТЫКА |
||||
1.1 азнаямленчая практыка |
2/108 |
залік |
4 |
- |
1.1.1 Устаноўчая канферэнцыя. Знаёмства з праграмай практыкі і базавай установай (інструктажы па ахове працы і тэхніцы бяспекі) |
9 |
|
|
|
1.1.2 Знаёмства са статутам і з нарматыўна-прававымі дакументамі, арганізацыйнай структурай і спецыфікай арганізацыі сацыяльна-культурнай дзейнасці ў структурных падраздзяленнях базавай установы |
9 |
|
|
|
1.1.3 Знаёмства з функцыянальнымі абавязкамі і дакументацыяй, за якую адказваюць спецыялісты па СКД |
9 |
|
|
|
1.1.4 Знаёмства з рознымі творчымі (у тым ліку дзіцячымі) калектывамі, вызначэнне формаў работы з імі. |
9 |
|
|
|
1.1.5 Вывучэнне культурных інтарэсаў і захапленняў наведвальнікаў установы і/альбо удзельнікаў калектываў. Сацыяльна-псіхалагічнае даследаванне груп |
18 |
|
|
|
1.1.6 Аналіз планаў працы і сцэнарнага фонду аднаго з аддзелаў базавай установы |
9 |
|
|
|
1.1.7 Удзел у культурна-дасугавых формах пад кіраўніцтвам спецыяліста па СКД |
9 |
|
|
|
1.1.8 Сумесная распрацоўка сцэнарыя, падрыхтоўка і правядзенне адпачынкавай праграмы для дзіцячай аудыторыі з улікам культурных інтарэсаў і захапленняў |
27 |
|
|
|
1.1.9 Афармленне дакументацыі і асабістай справаздачы. Падрыхтоўка выступлення на выніковай каферэнцыі
|
9 |
|
|
|
1 |
2 |
3 |
4 |
5 |
Змест практык
РАЗДЗЕЛ І. ВУЧЭБНАЯ ПРАКТЫКА
1.1 Азнаямленчая практыка накіравана на далучэнне студэнтаў да будучай прафесійнай дзейнасці праз знаёмства і вывучэнне арганізацыі дейнасці ў розных тыпах сацыякультурных устаноў.
Наведванне ўстаноў сацыяльна-культурнай сферы розных тыпаў. Апісанне арганізацыйнай структуры базавай установы i сістэмы планавання з пункту гледжання структуры і зместу. Вывучэнне асноўных дакументаў уліку і справаздачнасці базавай установы культуры. Азнаямленне са зместам і асаблівасцямі прадпрымальніцкай дзейнасці ў базавай установе. Удзел у арганізацыі і правядзенні культурна-адпачынкавых мерапрыемстваў у якасці арганізатара-метадыста сацыякультурнай дзейнасці. Азнаямленне з комплексам тэхнiчных сродкаў падтрымкi дзейнасцi ўстановы. Удзел у абслугоўваннi i карыстаннi тэхнiчнымi сродкамi ўстановы. Азнаямленне з сістэмай і структурай розных арганізацый і правядзення розных формаў сацыякультурнай дзейнасці, знаемства з мастацкімі калектывамі і клубнымі аб’яднаннямі ўстаноў сацыякультурнай сферы. Ажыццяўленне аналізу якасці арганізацыі культурна-адпачынкавай дзейнасці.
У адпаведнасці з гэтым змест праграмы азнаямленчай практыкі на дадзеным этапе прадугледжвае:
апісанне арганізацыйнай структуры базавай установы, у рамках якой арганізавана азнаямленчая практыка, і сістэмы планавання працы з пункта гледжання структуры;
азнаямленне з асноўнымі дакументамі ўліку і справаздачнасці базавай установы культуры і мастацтва, знаёмства з расстаноўкай кадраў і функцыянальнымі абавязкамі супрацоўнікаў.
азнаямленне з комплексам тэхнічных сродкаў падтрымкі дзеянасці сацыякультурнай установы;
вывучэнне досведу працы спецыялістаў сацыякультурных устаноў;
непасрэднае ўключэнне студэнтаў у розныя формы арганізацыі і правядзення сацыяльна-культурнай дзейнасці ва ўстановах культуры і мастацтваў;
фармаванне ўменняў самастойна дзейнічаць у пэўнай сітуацыі.
Адначасова студэнт ацэньвае характэрныя асаблівасці сацыякультурнай дзейнасці ў адпаведнасці з мадэллю пэўнай установы, ажыццяўляе аналіз якасці арганізацыі СКД.
У дзённіках назіранняў студэнты аналізуюць прагледжаныя праграмы па схеме:
- назва праграмы,
- форма праграмы,
- мэта і задачы праграмы,
- асноўная праблема і ідэя праграмы,
- кароткі выклад зместу праграмы,
- выкарыстаныя выразныя сродкі,
- этычная скіраванасць праграмы,
- колькасць наведвальнікаў і удзельнікаў мерапрыемства,
- прыёмы актывізацыі ўдзельнікаў,
- імідж вядучага,
- музычна-мастацкае афармленне праграмы.
Пасля азнаямленчай практыкі студэнт павінен ведаць:
нарматыўна-прававыя дакументы, якія рэгламентуюць дзейнасць устаноў культуры і мастацтваў;
кірункі і змест сацыяльна-культурнай дзейнасці ва ўстановах культуры і мастацтваў;
спецыфіку сацыякультурных запытаў наведвальнікаў устаноў культуры;
функцыянальныя абавязкі, этычныя нормы і прынцыпы прафесійнай дзейнасці спецыялістаў сацыяльна-культурнай дзейнасці.
Пасля азнаямленчай практыкі студэнт павінен умець:
весці ўключанае назіранне за дзейнасцю спецыяліста ўстановы сацыякультурнай сферы;
аналізаваць і параўноўваць асаблівасці сацыяльна-культурнай дзейнасці;
выяўляць і апісваць спецыфічныя ўмовы, кірункі і змест дзейнасці базавых сацыякультурных устаноў;
удзельнічаць у калектыўнай творчай дзейнасці па рэалізацыі задач практыкі;
будаваць узаемаадносіны са спецыялістамі і наведвальнікамі ўстаноў культуры і мастацтваў;
удзельнічаць у падрыхтоўцы і рэалізацыі сацыяльна-культурных праграм, якія арганізуюцца на базах практыкі;
аналізаваць уласную дзейнасць падчас практыкі;
весці дзённікавыя запісы.