Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
СУЧАСНАЯ БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРА.docx
Скачиваний:
15
Добавлен:
28.08.2019
Размер:
372.42 Кб
Скачать

1. Уводзіны

У гэтым модулі разглядаецца праблематыка драматургіі другой

паловы 1980 – на пачатку 2000 гадоў. Робіцца акцэнт на гістарычнай і

сучаснай тэматыцы драматургіі, на новым герменеўтычным метадзе

стварэння п’ес, на «нетрадыцыйнай драматургіі» беларускіх аўтараў.

У працэсе вывучэння тэмы студэнт павінен:

1. Засвоіць паняцці:

– «постмакаёўскі» перыяд развіцця беларускай драматургіі;

– рэпертуарная палітыка;

– «эпоха рынку»;

– эратычныя камедыі;

– кінарэмейк;

– фарс-абсурд, фарс-малітва;

– «нетрадыцыйная» драматургія;

– маладзёжны культурны рух сярэдзіны ХХ ст.;

– п’еса-галаграма;

– тэатр абсурду;

– геременэўтыка.

2. Характарызаваць з’явы:

– драматургічная творчасць Сяргея Кавалёва;

– драматургічная творчасць Аляксея Дударава;

– драматургічная творчасць Івана Чыгрынава;

– драматургічная творчасць Міколы Арахоўскага;

– драматургічная творчасць Уладзіміра Бутрамеева.

3. Аналізаваць і інтэрпрэціраваць працэсы:

– распрацоўка гістарычнай тэмы беларускімі драматургамі ў

кантэксце нацыянальна-культурнага адраджэння;

– распрацоўка сучаснай тэматыкі ў беларускай драматургіі;

– развіццё новых жанраў (псіхалагічнай драмы, п’есы абсурду,

фарсаў, дэтэктываў);

– распрацоўка новай постмадэрнісцкай стылістыкі;

– развіццё драматургіі для дзяцей.

178

Фарміраваць уменні (мінімальна неабходныя):

– адрозніваць тэндэнцыі постмадэрнізма ў друматургіі;

– знаходзіць агульнае для беларускіх драматургаў у

шматварункавым абліччы сучаснай культуры.

2. СХЕМА ВЫВУЧЭННЯ МАТЭРЫЯЛА

(вучэбна-інфармацыйны блок)

Тэма заняткаў Тып заняткаў Від заняткаў

Кольксць

гадзін

1. Асноўныя тэндэнцыі

развіцця беларускай

драматургіі ў другой

палове 1980-х гадоў –

на пачатку 2000-х гадоў.

Засваенне новых ведаў Лекцыя 2

2. Сучасная беларуская

драматургія.

Паглыбленне ведаў

кантроль

Семінар 2

Усяго: 4

3. Асновынавукова-тэарэтычных ведаў.

«АСНОЎНЫЯ ТЭНДЭНЦЫІ РАЗВІЦЦЯ БЕЛАРУСКАЙ ДРАМАТУРГІІ

Ў ДРУГОЙ ПАЛОВЕ 1980 – ПАЧАТКУ 2000 ГАДОЎ»

Сучасны перыяд развіцця беларускай драматургіі называюць

«постмакаёўскім», «крызісным», «непрыкаяным», таму што рэпертуарная

палітыка ў эпоху рынку аддадзена на водкуп тэатрам і гледачу, знікаюць

беларускія п’есы з афішаў, саступаючы меладрамам, эратычным

камедыям, «кінарэмейкам», тым жанрам і аўтарам, што прывабліваюць

масавы недасканалы густ. Драматургія і тэатр існуюць быццам бы асобна

адзін ад другога. У гэты час праходзяць канферэнцыі па праблемах

драматургіі, дзе гаворацца і аб необхаднасці стварэння новай

нацыянальнай драматургіі, і аб жанравым мастацтве ў эпоху рынка, і аб

уплыве сусветнай культуры на развіццё літаратуры.

У беларускай драматургіі, таксама як у прозе і паэзіі, пачынаецца

распрацоўка гістарычнай тэмы ў кантэксце нацыянальна-культурнага

адраджэння краіны. Для драматургіі паўстае свая праблема – на падставе

фактаў мінуўшчыны трэба ствараць індывідуальныя (мастацкія)

гістарычныя постаці. Беларускія аўтары вельмі вольна падыходзяць да

гістарычнай дакладнасці, іх натхняе сучаснасць, з яе праблемамі стварэння

новай нацыянальнай ідэалогіі. Таму героі беларускай гісторыі пераўтва-

179

раюцца ў амаль «шэкспіраўскія» постаці, якія маюць вялікае значэнне для

станаўлення дзяржаўнасці («Палачанка» (1998), «Рагнеда і Уладзімір»)

Аляксея Дударава, «Звон – не малітва» (1988) Івана Чыгрынава, «Доктар

Русель» (1987) Уладзіміра Дзюбы.

Творчасць Аляксея Дударава гэтага перыяду звязана з пошукамі

розных форм асэнсавання беларускай гісторыі. Драматург стварыў

палітызаваную гістарычную драму «Песня пра зубра» (1994), фальклорную

гістарычную драму «Купала» (1994), рамантызаваную гістарычную драму

«Чорная панна Нясвіжа» (1999).

Напрыканцы сваёй літаратурнай дзейнасці Іван Чыгрынаў таксама

спрабаваў сябе ў іншых відах і жанрах літаратурнай дзейнасці на падставе

вывучэння гістарычнага матэрыялу. У п’есе «Звон – не малітва» (1988),

прысвечанай падзеям сялянскага паўстання ХVІ ст., гучыць пафас

незалежнасці часоў перабудовы, п’еса «Следчая справа Вашчылы» (1988)

пабудавана як гістарычная хроніка на следчых дакументах таго часу,

«Ігракі» (1989) – асабістае асэнсаванне перапетый дыпламатычнай

барацьбы.

У апошняе дзесяцігоддзе ХХ ст. драматургі зноў звяртаюцца да

знакавага нацыянальнага вобраза беларускага народа – Скарыны. Драма

Міколы Арочкі «Судны дзень Скарыны» (1990) будуецца як драма

чалавека, які апярэдзіў час. У п’есе Алеся Петрашкевіча «Прарок для

Айчыны» (1990) пададзены вобраз вялікага асветніка Бацькаўшчыны.

Асучасненне гістарычнага героя назіраецца ў драме Міраслава Адамчыка і

Максіма Клімковіча – «Скарына, або Нагавіцы святога Георгія» (1995).

Сваеасаблівым тэатральным маніфестам новай беларускай дарамутргіі

стала п’еса Уладзіміра Бутрамеева «Страсці па Аўдзею» (1980). Напісаная

яшчэ ў 1980 г., яна была пастаўлена ў тэатры імя Купалы толькі ў 1990 г.

(10-гадовая праца разам з рэжысёрам В. Раеўскім). Аўтар звярнуўся да

савецкай гісторыі, і прадставіў новага героя, уласніка і гаспадара сваёй

зямлі. Назва і сюжэт міжволі асацыіравалі драму сялянскай сям’і з мукамі

за веру.

У 1997 г. У. Бутрамееў робіць шляхам фальклорнага дапаўнення

трансфармацыю вядомай п’есы Віталя Вольскага «Новыя прыгоды

Несцеркі» (1941). Ён стварае новую п’есу са старым героем, такім чынам

распачынае ў беларускай драматургіі так званы «герменеўтычны»

пераклад старога мастацкага тэксту. Герменэўтыка – навука тлумачэння,

інтэрпрытацыі, «герменеўтычны» пераклад жа прапануе вольную

мастацкую гульню з вядомымі інтрыгамі, героямі, п’есамі. Некаторыя

180

крытыкі схільны называць гэты спосаб стварэння новай драмы – рэмейкам,

ці новым стылістычным выкладаннем старога літаратурнага сюжэту.

Менавіта пакаленне новых аўтараў (М. Клімковіч, С. Кавалёў,

М. Адамчык, А. Ждан, А. Курэйчык і інш.) асабліва схільна да новых

метадаў стварэння драматургіі, развіцця жанраў (псіхалагічныя драмы,

п’есы абсурду, фарсы, дэтэктывы), распрацоўцы новай постмадэрнісцкай

стылістыкі.

Творчасць Сяргея Кавалёва непасрэдна звязана з праектам

«герменеўтычнай п’есы». Ён – аўтар п’ес, назвы якіх асацыіруюцца ў

гледача з назвамі вядомых твораў, герояў: «Саламея, або ў пошуках

шчаслівага месца» («Саламея і яе аматары»), «Звар’яцелы Альберт»,

«Трышчан і Іжота», «Люстэрка Бландоў», «Стомлены д’ябал»,

«Францішка, або Навука кахання». Кавалёў таксама працуе і ў галіне

дзіцячай драматургіі: «Драўляны рыцар», у сааўтарстве з П. Васючэнкам

«Дзівосныя авантуры паноў Кубліцкага і Заблоцкага», «Хохлік», «Дарога

на Віфлеем». Сяргей Кавалёў – літаратуразнаўца, які займаецца дасле-

даваннем літаратуры ХVII–ХVIII стст., і яго метад драматургічнай творчасці

звязаны з канфліктамі, літаратурнымі імёнамі мінулага. Так п’еса

«Францішка, або Навука кахання» апавядае пра любоўную гісторыю

гістарычнай асобы Урсулы Францішкі Радзівіл на фоне п’есы Мальера, да

творчасці якога была схільна сама драматург ХVIII ст.

Да драматургіі герменеўтычнага ці рэмейкавага характару можна

аднесці і п’есу Уладзіміра Рудава «Камедыя пра нешчаслівага селяніна, яго

жонку Маланку, жыда Давіда і чорта, які страціў сэнс існавання», якая

створана паводле «Камедыі» Каятана Марашэўскага і «Птушкі шчасця»

Францішка Аляхновіча.

Асобнай старонкай беларускай драматургіі апошняга часу стала

творчасць рускамоўнага драматурга Андрэя Курэйчыка. Яго п’есы маюць

шырокае распаўсюджанне на тэатральных сцэнах краіны і за яе межамі.

Курэйчык таксама схільны да герменеўтычнага спосабу стварэння п’есы,

абіраючы матэрыял міфалагічных матываў, легендаў, сюжэтаў сусветнай

культуры. Так у п’есе «Загублены рай» абыгрываецца гісторыя кахання

маладога чалавека да сляпой прыгажуні, а ў фантастычнай камедыі

«Выканаўца жаданняў» – вядомая кінематаграфічная гісторыя з пераўтва-

рэннем мужчыны ў жанчыну, а жанчыны – у мужчыну.

У сучаснай беларускай драматургіі запознена, але з’яўляецца

«нетрадыцыйная» драматургія. У сусветнай літаратуры падобныя п’есы

прыйшлі да гледача і чытача ў перыяд так званага маладзёжнага

181

культурнага руху ў сярэдзіне ХХ ст. Асабліва паўплывала на творчасць

беларускіх аўтараў драматургія тэатру абсурда (п’есы Э. Іанеску, С. Бэкета

і інш.). Так, Алесь Асташонак піша «Драматургічныя тэксты» – так званы

беларускі варыянт «У чаканні Гадо» Самюэля Бэкета, Міхась Казачонак

стварае п’есу-галаграму «Віцюшка» (меладраму з інтэрферэнцыямі), якая

таксама адсылае гледача да матэматычных пабудоў драматургіі Бэкета.

Да нетрадыцыйнай драматургіі можна аднесці творчасць Ігара

Сідарука. У 1992 г. ён піша фарс-абсурд «Галава», у 1996 г. – п’есы «Плач,

саксафон», «Крык» (фарс-малітва). Аналізаваць гэтыя п’есы складана, таму

што яны з’яўляюцца вобразам сучаснага хаосу і абсурду. Некаторыя

крытыкі лічылі метамарфозы галавы з аднайменнай п’есы Сідарука,

візуальнымі ўяўленнямі зменаў палітычнага клімату. Як правіла, у такіх

п’есах зададзеная сюжэтная будова (парабалічнай формы). «Нетрады-

цыйная драматургія» дэманстравалася мінскай публіцы, але гледач прымаў

яе сціпла.

Сёння драматургі вельмі актыўна засвойваюць сучасную тэматыку.

Новыя сацыяльныя абставіны нараджаюць і незвычайныя сітуацыі, і новых

герояў. Гэта такія творы, як: Міхась Клебановіч «Збродныя душы» (1997),

Раіса Баравікова «Пятля часу» (1995), Андрэй Федарэнка «Багаты

кватарант» (1995), Анатоль Дзялендзік «Яблычны спас» (1998), Алена

Папова «Абраннікі лёсу» (1997), Хведар Жычка «Сярэбранае вяселле»

(1997), Георгій Марчук «Блудны муж і Варвара» (1997), Уладзімір Сауліч

«Сабака з залатым зубам» (1993), Галіна Каржанеўская «Вірус» (1995),

Аляксей Дудараў «У прыцемках» (1995), «Адцуранне» (1993), Алег Ждан

«Сылгалі Богу, сылгалі», «ODI ET AMO» (1993), Васіль Ткачоў

«Усміхаўся месяц белай вішні» (1996), «Стары і дарога» (1995). Сучасным

беларускім драматургам характэрна аптымістычнае бачанне будучыні,

сатырычна-гумарыстычнае выкладанне праблем дня сённяшняга.

Аднак трэба зазначыць, што ў сучасных п’есах адлюстравана

сённяшняя атмасфера канфлікту пакаленняў, сацыяльных нястачаў, хвароб

пераходнага перыяду, ідэйнага хаосу, дыскусій. Чарнобыльскай тэме

прысвяціў свае апошнія п’есы Іван Чыгрынаў: «Хто вінаваты» (1989),

«Толькі мёртвыя не вяртаюцца» (1990). Чыгрынаў узнімае матыў трагічнай

віны сучаснікаў за савецкае мінулае.

Асобнай старонкай беларускай драматургіі стала творчасць Міколы

Арахоўскага (1950–1999). Мастак па адукацыі, вымушаны з-за хваробы

апошнія дзесяццігоддзі свайго жыцця правесці прыкаваным да ложку, ён

182

здолеў стварыць асаблівы літаратурны свет. Арахоўскі пісаў традыцыйныя

п’есы («Напярэдадні» (1986), «Машэка» (1988) і нетрадыцыйныя п’есы

(«Ку-ку» (1991), «Лабірынт» (1997). У апошніх сярод дзеючых асоб

з’яўляюцца прывіды, анёлы і г.д. Крытыка лічыць, что д’ябальшчына,

хваравітыя рэфлексіі, містыцызм спатрэбіліся аўтару для непрамой

перадачы аўтабіяграфічных пачуццяў. У п’есах Арахоўскага ўздымаюцца

праблемы ідэалагічнай перабудовы чалавека, панавання грамадскага

песімізму, тэма веры, філасофіі творчасці, кахання і смерці.

Як і ў мінулыя гады, сучасная беларуская драматургія багата на

дзіцячыя п’есы: Зінаіда Дудзюк «Жывая вада» (1994), «Канікулы на

астэроідзе» (1997), Галіна Каржанеўская «Чарнабог» (1996), Уладзімір

Ягоўдзік «Усміхніся, прынцэса» (1990), Пятро Васючэнка «Каляровая

зорка» (1992), «Страшнік Гам» (1993), «Навагодні дэтэктыў» (1996),

«Маленькі збраяносец» (1998), «Новы калабок», «Дзівосныя авантуры

паноў Кубліцкага і Заблоцкага» (1992, у сааўтарстве з С. Кавалёвым). Для

дзіцячай драматургіі характэрна казачная жанравая схільнасць.

4. СЛОЎНІК ПАНЯЦЦЯЎ

«Постмакаёўскі»

перыяд развіцця бела-

рускай драматургіі

развіццё беларускай драматургіі пасля 1983 г. У 1983 г.

памёр Андрэй Макаёнак, вядучы драматург, п’есы якога

ставілі ў тэатрах свету.

Рэпертуарная

палітыка

палітыка выбару пастановак з класічнай і сучаснай

драматургіі, якія фарміруюць склад трупы, інтарэсы

гледачоў, а таксама эстэтычную і ідэалагічную праграму

тэатра.

«Эпоха рынку» перыяд постсавецкага развіцця сацыяльна-эканамічнага

жыцця, калі шырока ўводзіліся не дзяржаўныя,

камерцыйныя формы вытворчасці, гандлю, спажывецкай

дзейнасці.

Эратычныя камедыі камедыі, тэмамі якіх становяцца аспекты сексуальнасці, іх

адлюстраванне ва ўзаемаадносінах людзей, у сям’і,

грамадстве.

Кінарэмейк перароблены варыянт старога фільма.

Герменэўтыка навука аб прынцыпах тлумачэння, інтэрпрэтацыі тэкстаў.

Фарс-абсурд,

фарс-малітва

жанры драматургіі, што маюць знешнія камічныя эфекты і

філасофскі змест.

«Нетрадыцыйная»

драматургія

новыя стылістычныя формы драматургіі, якія маюць

розныя вызначэнні – тэатр абсурду, тэатр «маладых

рассержаных», «палітычны тэатр», «тэатр ускраін» і г.д.

183

Маладзёжны культур-

ны рух сярэдзіны

ХХ ст.

узніклыя ў 1960–1970-х гадах у краінах Еўропы і Амерыкі

субкультурныя маладзёжныя формы культуры (хіпі,

рокеры, поперы і г.д.), якія абвясцілі «новую» мараль,

стваралі новы стыль паводзін, адзення, мастацкіх твораў і

дзейнасці.

П’еса-галаграма жанр драматургіі, які вызначае механістычнае і поўнае,

аб’ёмнае, адлюстраванне чалавека і яго ўзаемаадносінаў з

навакольным светам.

Драма абсурду форма драматургіі, што з’явілася ў другой палове ХХ ст.,

асноўнай тэмай якой стала мэта адлюстраваць абсурднасць

рэчаіснасці, праз хаатычны набор моўных выразаў і слоў,

герояў-знакаў, адсутнасць сюжэта і кампазіцыі і г.д.

5. МАТЭРЫЯЛЫ ДЛЯ САМАСТОЙНАГА ВЫВУЧЭННЯ І КАНТРОЛЮ

5.1. Матэрыялы да лекцыі

Мажлівы наступны план лекцыі:

1. Праблемы існавання беларускай драматургіі ў перыяд постса-

вецкай гісторыі.

2. Новае адраджэнне нацыянальнай гістарычнай драматургіі.

3. Нараджэнне беларускай нетрадыцыйнай драматургіі.

4. Сучасная тэматыка ў беларускай драматургіі.

5.2. Пытанні да лекцыі

1. Як герменеўтычны метад выкарыстоўваецца ў сучаснай беларускай

драматургіі?

2. Якія сучасныя праблемы знайшлі адлюстраванне ў беларускай

драматургіі і адбіліся на яе развіцці?

3. Чым адрозніваецца беларуская нетрадыцыйная драматургія?

6.МАТЭРЫЯЛЫ ДА ПРАКТЫЧНАГА ЗАНЯТКА

6.1. Сучасная беларуская драматургія

Пытанні:

1. Беларуская драматургія другой паловы 1980–1990-х гадоў: праблемы

развіцця (творчасць Петрашкевіча А., Марчука Г., Бутрамеева У., Арахоў-

скага М. і інш.).

2. Нетрадыцыйная драматургія: зварот да вопыту тэатра асбурду,

герметычнай драмы (рэмейк) і інш. (творчасць Асташонка А., Сідарука І.,

Кавалёва С. і інш.)

184

Мастацкія тэксты для чытання (тры-чатыры аўтары на выбар):

Арахоўскі М. – «Машэка», «Ку-ку».

Асташонак А. – «Драматургічныя тэксты».

Багданава Г. – «Ас-лінія».

Бутрамееў У. – «Страсці па Аўдзею».

Дзялендзік А. – «Султан Брунэя», «Гіпапатам», «Паўночны

аўкцыён».

Дудараў А. – «Злом», «Адцуранне», «Купала», «Чорная панна

Нясвіжа», «Палачанка», «Крыж», «Уладзімір і Рагнеда», «Кім».

Кавалёў С. – «Трышчан, або Блазны на пахаванні», «Стомлены

д’ябал».

Каржанеўская Г. – «Вірус», «Камандзіроўка».

Матукоўскі М. – «Зомбі, альбо Мудрамер-2», «Калізей», «Бездань».

Папова А. – «Развітанне з Радзімай», «Сняданак на траве»,

«Маленькія радасці жывых».

Петрашкевіч А. – «Дагарэла свечачка», «Меч Рагвалода».

Сауліч У. – «Сабака з залатым зубам».

Сідарук І. «Галава», «Крык».

Федарэнка А. – «Жаніх па перапісцы», «Багаты кватарант».

Крыніцы мастацкіх тэкстаў:

1. Хрэстаматыя па гісторыі беларускага тэатра / уклад. А. Сабалеў-

скі. – Т. 3: 60-я гады ХХ ст. – 2000 г. – Мн., 2002.

2. Беларуская драматургія: Альманах: вып. 1–6. – Мн., 1994–2000 гг.

3. Сучасная беларуская п’еса: Зб. / склад. П. Васючэнка. – Мн., 1997.

4. Сучасная беларуская п’еса: Зб. драм.твораў. – Мн., 1997.

5. Сучасная беларуская драматургія: традыцыі і наватарства / уклад.

П. Васючэнка. – Мн., 2003.

6.2. Пытанні і тэсты па тэме «Сучасная драматургія»

Варыянт 1

1. Якія з пералічаных п’ес адносяцца да так званых вернутых п’ес?

Растлумачце прычыну вяртання.

1) Я. Купала «Прымакі»; 3) Я. Купала «Раскіданае гняздо»;

2) Я. Купала «Тутэйшыя»; 4) У. Галубок «Пісаравы імяніны».

2. Растлумачце назву «герметычная» п’еса.

Варыянт 2

1. Якімі новымі рысамі характаразуецца сучасная драматургія?

1) П’есы пішуцца пад уплывам фальклору і міфалогіі.

185

2) Аўтары звяртаюцца да эксперыментальных форм, фантастычнай тэматыкі.

3) У п’есах уздымаюцца актуальныя маральна-этычныя тэмы.

2. Назавіце сучасныя беларускія п’есы і іх аўтараў, прысвечаныя гісторыі

Полацкага княства.

Варыянт 3

1. Хто з беларускіх аўтараў звярнуўся да вопыту тэатра абсурду?

1) Асташонак Алесь; 3) Кавалёў Сяргей;

2) Арахоўскі Мікола; 4) Сідарук Ігар.

2. Якія п’есы сучасных беларускіх драматургаў Вы бачылі на тэатральных

сцэнах?

Варыянт 4

1. У якой з п’ес Аляксей Дудараў звярнуўся да тэмы Чарнобыльскай

катастрофы?

1) «Злом»; 3) «Крыж»;

2) «Адцуранне»; 4) «Кім».

2) Назавіце п’есы і аўтараў сучаснай дзіцячай драматургіі.

Варыянт 5

1. Якія з пералічаных п’ес адносяцца да «нетрадыцыйнай» драматургіі?

1) А. Дзялендзік «Султан Брунэя»; 4) І. Сідарук «Галава»;

2) Р. Баравікова «Барбара Радзівіл»; 5) Г. Багданава «Ас-лінія».

3) М. Матукоўскі «Бездань»;

2. Што абумовіла сёння пашырэнне сучаснай тэматыкі ў драматургіі?

7. ЛІТАРАТУРА

1. Арочка, М.М. На парозе 90-х: літаратурны агляд / М.М. Арочка,

П.К. Дзюбайла, С.С. Лаўшук. – Мн., 1993.

2. Васючэнка, П. Сучасная беларуская драматургія / П. Васючэнка. –

Мн., 2000.

3. Лаўшук, С.С. Драматургія / С.С. Лаўшук // Гісторыя беларускай

літаратуры ХХ стагоддзя: у 4 т. – Мн.: Беларуская навука, 2003. – Т. 4,

кн. 2: 1986–2000. – С. 88–105.

4. Лявонава, Е.А. Агульнае і адметнае: творы беларускіх пісьменнікаў

ХХ ст. у кантэксце сусветнай літаратуры / Е.А. Лявонава. – Мн., 2004.

5. Шаблоўская, І.В. Драма абсурду ў славянскіх літаратурах і

еўрапейскі вопыт. Паэтыка. Тыпалогія / І.В. Шаблоўская. – Мн., 1998.

186

Модуль 5. «КАНТРОЛЬ»