- •Гуканне вясны на Беларуcі: традыцыі і навацыі
- •Глава 1. Свята Гуканне вясны – гісторыя і сучаснасць.
- •Глава 2. Рэжысёрская распрацоўка свята “Гуканне вясны” (рэжысёрскі праэкт свята)
- •Уводзіны Актуальнасць тэмы дыпломнай работы
- •Аналіз літаратуры
- •Структура і аб’ём дыпломнай работы
- •Глава 1. Свята Гуканне вясны – гісторыя і сучаснасць
- •Гістарычныя аспекты ўзнікнення свята Гуканне вясны
- •1.2. Святкаванне Гукання вясны і свят расліннай і аграрнай накіраванасці ў іншых краінах.
- •1.3. Святкаванне Гукання вясны на сучасным этапе
- •Глава 2. Рэжысёрская распрацоўка свята “Гуканне вясны”
- •2.1. Задума і яе кампаненты
- •2.2. Сцэнарна-рэжысёрская распрацоўка свята
- •2.2.1. Творчыя і арганізацыйныя дзеянні па стварэнню перадсвяточнай атмасферы
- •2.2.2. Агульны сцэнарны план свята ў кампазіцыйнай пабудове
- •2.2.3 Мастацкі вобраз свята
- •2.2.4. Рэжысёрскія эпізоды свята
- •2.3. Арганізацыйна-вытворчы план
- •2.3.1. Штаб свята
- •2.3.2. Рэжысёрска-пастановачная група
- •2.3.3 Творчая група
- •2.3.4. Склад ганаровых гасцей:
- •2.3.5. Графік паседжання аргкамітэта свята
- •2.3.6. План матэрыяльна-технічнага забеспячэння свята
- •2.3.7. План творчага забеспячэння свята
- •2.3.8. Графік правядзення рэпетыцый
- •2.3.9. Выпіска на кастюмы, абутак і галаўныя уборы
- •2.3.10. Выпіска на реквізіт, бутафорыю
- •Заключэнне
- •Бібліяграфічны спіс
- •Дадатак
Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь
УА “Беларускі дзяржаўны універсітэт культуры і мастацтваў”
Факультэт традыцыйнай беларускай культуры і сучаснага мастацтва
Кафедра рэжысуры абрадаў і свят.
ДЫПЛОМНАЯ РАБОТА
Гуканне вясны на Беларуcі: традыцыі і навацыі
Выканала:
студэнтка 514 групы
факультэта ТБКіСМ
Кухта Таццяна Канстанцінаўна
Кіраўнік:
прафесар Гуд Пётр Адамавіч
Дапушчана да абароны
“___” _____________2010г.
Заг. кафедрай рэжысуры абрадаў і свят
Гуд П.А._________________
Мінск, 2010
ЗМЕСТ
Уводзіны……………………………………………………………………3
Глава 1. Свята Гуканне вясны – гісторыя і сучаснасць.
1.1. Гістарычныя аспекты ўзнікнення свята Гуканне вясны ...................8
1.2. Святкаванне Гукання вясны і свят расліннай і аграрнай накіраванасці ў іншых краінах ..................................................................27
1.3. Святкаванне Гукання вясны на сучасным этапе...............................37
Глава 2. Рэжысёрская распрацоўка свята “Гуканне вясны” (рэжысёрскі праэкт свята)
2.1.Задума і яе кампаненты........................................................................40
2.2. Сцэнарна-рэжысёрская распрацоўка свята......................................42
2.3. Арганізацыйна-вытворчы план свята................................................49
Заключэнне………………………………………………………………..61
Бібліяграфічны спіс....................................................................................66
Дадатак 1......................................................................................................68
Уводзіны Актуальнасць тэмы дыпломнай работы
Адным з найважнейшых складальнікаў любой нацыянальнай культуры з’яўляецца народная святочна-абрадавая культура, як сямейна-бытавая, так і каляндарная. Каляндарныя святы мелі вялікае значэнне для нашых продкаў. Яны мелі не толькі мастацка-забаўляльную вартасць, але ў першую чаргу рэгламентавалі жыццё і дзейнасць чалавека. Яны данеслі да нас водгукі старажытнай барацьбы чалавека за існаванне, яго імкненне авалодаць таямніцамі прыроды. У народных святах у першую чаргу нас павінна цікавіць іх светапоглядная аснова, без якой цалкам немагчыма зразумець і патлумачыць пэўную з’яву, а значыць, і выкарыстоўваць гэты досвед у cваім паўсядзённым жыцці.
Светапогляд нашых продкаў грунтаваўся на ўяўленнях аб цыклічнасці жыцця і смерці, паўторнасці абнаўлення усяго існага. Пачатак новага сельскагаспадарчага года, натуральна, атаясамліваўся з веснавой парой. І да сёньняшніх дзён многія народы, чые традыцыі асноўваюцца на месячным календары, святкуюць новы год вясною. Веснавыя абрады з’яўляліся часткай складанага комплексу падрыхтоўкі да будучага ураджаю.
Эстэтычнае ўспрыманне чалавекам веснавога прыгожага росквіту пераўтварыла Гуканне вясны ў цікавае абрадавае дзеянне, замацаванае людской верай і магічнай сілай слова. Менавіта вясной людзі моцна збліжалiся з прыродай і верылі, што яе абуджэнне і росквіт спрыяе паляпшэнню жыцця чалавека.
У сучасным свеце, дзе пануе глабалізацыя і уніфікацыя, для любога народа вельмі важна не згубіць сваю нацыянальную ідэнтычнасць. Зварот да духоўных здабыткаў продкаў дазваляе нам глыбей пазнаць іх уяўленьні аб навакольным свеце і аб месцы ў ім чалавека.
Сучаснае грамадства, накіраванае на атрыманне матэрыяльных каштоўнасцей, усё менш і менш надае ўвагу суевер’ям. Але сучасныя псіхолагі падцвердзілі, што з прыходам вясны адзначаецца павышэне настрою. Можа менавіта таму інстынктыўна людзі не толькі чакаюць вясну, але і матэрылізуюць думкі ў рэальныя справы.
У сельскай мясцовасці, дзе першыя крокі вясны бачны намнога лепш, чым ў горадзе, абрад Гукання вясны, не гледячы на яго непапулярнасць, можа заняць вядучае месца ў традыцыйным абрадавым коле.
Мэтай дыпломнай работы з’яўляецца дэманстрацыя асаблівасцей святкавання свята Гукання вясны і прывабліванне сучаснага грамадства да традыцыйнай культуры беларусаў.
Задачы:
акцэнтаваць увагу на значнасці свята Гукання высны ў традыцыйным святочным коле беларусаў;
зрабiць людзей актыўнымi ўдзельнiкамi свята;
адлюстраваць рытуальныя дзеі, характэрныя для Гукання вясны;
прадставіць свята, як спосаб сувязі з культурай нашых продкаў;
прывабіць шырокае кола насельніцтва да свята Гукання вясны.
Метады даследвання:
- аналітычны разбор навуковай, навукова-папулярнай и публіцыстычнай літаратуры па святу гуканне вясны, тэорыі рэжысуры;
- інтэрв’юіванне удзельнікаў і кіраўнікоў мастацкіх калектываў дадзенай мясцовасці;
- назіранне за правядзеннем свят Гукання вясны ў горадзе Мінску;
- аналіз інтэрнэт-рэсурсаў;