Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
модуль 3(2).doc
Скачиваний:
2
Добавлен:
08.09.2019
Размер:
157.7 Кб
Скачать

Пытанні да семінара

1. Сядзіба беларусаў.

2. Касцюм беларусаў.

3. Народныя стравы і напоі беларусаў.

4. Традыцыйныя транспартныя сродкі.

5. Гаспадарчыя заняткі беларусаў.

Спіс крыніц для падрыхтоўцы.

1. Беларускае народнае жыллё / Пад рэд. В.К.Бандарчыка. – Мн., 1973.

2. Беларускае народнае адзенне. – Мн., 1995.

3. Белорусская кухня. – Мн, 1984.

4. Лакотка А.І. Нацыянальныя рысы беларускай архітэктуры. – Мн., 1999.

5. Маленка Л.І. Беларускі народны касцюм. – Мн., 2001.

6. Молчанова Л.А. Материальная культура белорусов. – Мн., 1968.

7. Навагродскі Т. Смачнасці… // Беларусь. – 1994. – № 6. – С. 20-24.

8. Раманюк М.Ф. Беларускае народнае адзенне. – Мн., 1981.

9. Сергачёв С.А. Белорусское народное зодчество. – Мн., 1992.

10. Титов В.С. Историко-этнографическое районирование материальной культуры белорусов: ХІХ – начало ХХ вв. – Мн., 1983.

11. Цітоў В.С. Народная спадчына: гістарычныя шляхі і этнакультурныя стасункі. – Мн., 1994.

12. Этнаграфія Беларусі: Энцыклапедыя. – Мн., 1989.

Метадычныя рэкамендацыі для студэнта

Пры падрыхтоўцы да першага пытання трэба рыхтавацца па наступнаму плану:

- тыпы сялянская сядзібы;

- гаспадарчыя пабудовы;

- тэхніка будаўніцтва хаты;

- планіроўка сялянскай хаты;

- інтэр’ер сялянскай хаты;

- традыцыйны посуд.

Пры падрыхтоўцы да другога пытання трэба рыхтавацца па наступнаму плану:

- жаночы касцюм беларусаў;

- мужчынскі касцюм беларусаў;

- верхняе адзенне;

- галаўныя ўборы;

- традыцыйны абутак.

Пры падрыхтоўцы да трэцяга пытання трэба рыхтавацца па наступнаму плану:

- мучныя стравы;

- стравы з бульбы і гародніны;

- малочныя стравы;

- мясныя і рыбныя стравы;

- традыцыйныя напоі.

Пры падрыхтоўцы да чацвёртага пытання трэба рыхтавацца па наступнаму плану:

- гужавы летні транспарт;

- гужавы зімовы транспарт;

- рэгіянальныя асаблівасці тыпаў вупражы;

- водны транспарт.

Пры падрыхтоўцы да пятага пытання трэба рыхтавацца па наступнаму плану:

- земляробства, рэгіянальныя асаблівасці агратэхнікі;

- жывёлагадоўля;

- садоўніцтва і агародніцтва;

- рамёствы і промыслы.

Метадычныя рэкамендацыі для выкладчыка

Пры правядзенні семінара ў рамках дадзенага модуля мэтазгодна:

1. Правесці франтальную гутарку. Для гэтага кожнаму студэнту трэба падрыхтаваць па аднаму пытанню. Да прыкладу: “У якой частцы Беларусі быў распаўсюджаны вяночны тып сядзібы?”. За правільны адказ студэнт атрымоўвае 1 бал, за няправільны адказ або за адсутнасць адказу – 0 балаў.

2. Правесці пісьмовую работу па наступных паняццях: качарэжнік, лыжачнік, бабін кут, покуць, конь, пол, палаці, лавы, услон, зэдлік, куфар, лаханка, макацёр, гляк, збан, гаршчок, гарлач, кадоўба, дзяжа, начоўкі, кубел, баклага, варыўня, азярод, адрына, камізэлька, сярмяга, бурнос, жупан, кабат, намітка, магерка, асташы, зацірка, жур, верашчака, мажара, раскаты, кары, шугалея. Пры гэтым студэнтаў трэба падзяліць на два варыянты. Кожнаму варыянту выбраць з дадзенага пераліку па тры паняцця. Калі студэнт правільна дасць азначэнні тром паняццям, то атрымоўвае 3 балы, двум – два балы і г.д.

3. Заслухаць вусныя адказы студэнтаў па кожнаму з пытанняў. Студэнты выклікаюцца да дошкі альбо па іх ўласным жаданні, альбо па запатрабаванню выкладчыка. Іх адказ ацэньваецца ад 1 да 5 балаў. Нуль ставіцца ў выпадку адмовы ад адказу. Студэнты маюць права задаваць выступоўцу пытанні, дапаўняць яго адказ. За кожнае пытанне і дапаўненне да агульнай колькасці балаў дадаецца па 1 балу.

4. Падвесці вынікі семінара, агучыць тую колькасць балаў, якую за модуль атрымаў студэнт.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]