Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ДЫПЛОМ.docx
Скачиваний:
6
Добавлен:
12.09.2019
Размер:
117.53 Кб
Скачать

Глава 1. Паходжанне сучаснай беларускай заалагічнай наменклатуры

Тэрмін "фаўна " выкарыстоўваецца ў вызначэнні жывёл розных сістэмных катэгорый (напрыклад, фаўна птушак — арнітафаўна, рыб — іхтыяфаўна, земнаводных i паўзуноў — герпетафаўна, млекакормячых — тэрыяфаўна, насякомых — энтамафаўна ).

Сучаная заалагічная наменклатура ўяўляе сабой сістэмную арганізацыю, асобую падсістэму ў лексіцы сучаснай беларускай мовы, якая ўключае некалькі нераўназначных у колькасным выражэнні прадметна - тэматычных груп.

Сярод заалагічных найменняў вялікая колькасць адзінак, якія называюць звяроў: авечкі свойскія, аўчаркі, бабер, байбак, барс, барсук, буразубюкі, бурундук, вавёркі, вожык, воўк, выдра, гарнастай, гіены , дзік, зайцы, казлы, кенгуру, кот свойскі, краты, леапард, малпы, мядзведзі, насарогі, расамаха, сайга, сабакі свойскія, свіння свойская, сланы, соні, тхары, шымпанзэ, шыншыла, ягуар, янот - паласкун, яхідна [7]. Гэтыя номены ў сваю чаргу падзяляюцца на атрады:

1. Зайцападобныя: зайцы, заяц - русак, заяц-бяляк, сенастаўкі;

2. Грызуны: бабёр, байбак, бурундук, вавёркі, марская свінка, соні, шыншыла;

3. Парнакапытныя: авечка свойская, арлоўскі рысак, дзік, казлы, сайга;

4. Насякомаедныя: буразубкі, вожык, краты;

5. Рукакрылыя: лятучая мыш, рыжая вячэрніца;

6. Ластаногія: марскія львы, морж;

7. Драпежныя: гіены, дынга, леапард, мядзведзі, расамаха, сабакі свойскія, тхары, ягуар, янот – паласкун [7].

Лексіку арнітафаўны складаюць намінацыі: альбатросы, аляпкі, амялушка, арара, бакланы, беркут, вераценнікі, гагі, галубы, глушэц, джгір, дубанос, дупель, жаваранак, івалга, каралькі, качкі, конікі, ластаўкі, лебедзі, нанду, няясыці, пастушкі, перапёлка, плывунчыкі, пуначка, рабкі, ружовы шпак, рэмезы, салаўі, сарока, слонка, стракатыя дзятлы, страўсы, уліты, фазаны, эму. Усе пералічаныя номены размежоўваюць на атрады:

1. Вераб'іныя: альтанкавыя, аляпкі, амялушка, белая сітаўка, валавока, валасянка, гаічкі, гарыхвостка, грак, дубаносы, жаваранак, iвалгі, каралькі, конікі, ластаўкі, мухалоўкі, пуначка, ружовы шпак, рэмезы, салаўі, сарока;

2. Зязюлепадобныя: зязюля, зязюля сапраўдная;

3. Курыныя: белая курапатка, глушэц, перапёлка, фазаны;

4. Дзятлы: зялёны дзяцел, сівы дзяцел, стракаты дзяцел;

5. Гусепадобныя: гyci свойскія, качкі, лебедзь, лебедзь – шыпун;

6. Сеўцападобныя: вераценнік, дупель, перавозчык, плывунчыкі, слонка, уліт [7].

Наступная групы заалагічных номенаў — назвы рыб: акулы, амія, быстранка, бычкі, вугры, галавень, кефалі, лянок, марскі окунь, марскія конікі, марскія львы, сардзіны, жэрах, язь, плотка, судак, мянтуз, окунь, звычайны карась, звычайны уюн, белы амур, краснапёрка, звычайны шчупак, лешч, сцерлядзь, сом, звычайны джгір [7].

Лексічныя адзінкі паўзуноў i земнаводных прадстаўлены меншай колькасцію номенаў. Усяго налічваецца 13 відаў земнаводных i 7 відаў паўзуноў. З іх найбольш пашыраны: вуж звычайны, гадзюка звычайная, грабеньчаты трытон, жаба зялёная, рапуха зялёная, рапуха серая, яшчарка жывародная, яшчарка порсткая [7].

Заалагічная лексіка насякомых шматлікая i разнастайная паводле відавога складу: авадзень, адмірал, агнёўкі, аса, бронзаўка, ваўнянкі, вярцячкі, дзённыя матылькі, жужалі, жужаль валасісты, жук-алень, жукі-дрывасекі, камар, камары, караеды, клапы, ліставерткі, муха, мyxi, пільшчыкі, мошкі пчала, плывунцы, сляпні, стракозы, таракан, тлі, труцень, хрушч майскі заходні, хрушч палявы, чмялі [7].

Сярод ix насякомыя-паразіты: авадні, блохі, вошы, камары мyxi, сляпні, пухаеды i шкоднікі сельскагаспадарчых культур: вішнёвы пільшчык, ільняная пладажэрка, каларадскі жук, медзяніцы, паласаты шчаўкун, шведская мyxi, яблыневы кветкаед, яблыневая пладажэрка [7].

У працэсе фарміравання беларуская заалагічная наменклатура пашыралася, па-першае, за кошт утварэння новых слоў на падставе тых словаўтваральных фармантаў, якія ўжо былі ў мове, i, па-другое, за кошт запазычванняў з іншых моў.

Такім чынам, гэтая лексічная група па паходжанні можа быць класіфікавана наступным чынам:

  1. Найменні дзікай жывёлы, якія ўзыходзяць да праславянскага лексічнага фонду, сярод якіх вылучаюцца падгрупы:

а) праславянскія найменні індаеўрапейскага паходжання: алень, бобр, бык, воўк, выдра, гусь, ёж, каза, камар, кот, лань, лось, мыш, тур;

б) праславянскія найменні балтаславянскага паходжання: крот, куна (куніца), ліса;

в) словы ўласна праславянскага паходжання: гарнастай, зубр, ласка, мядзведзь, рысь, слон, собаль, суслік, хамяк;

г) словы, запазычаныя ў праславянскі час: асёл, вярблюд, кіт, леапард, леў, тыгр, яхідна.

Найменні праславянскага паходжання па часе свайго з'яўлення найбольш старажытныя ўтварэнні, таму што афармляліся ў эпоху найбольшай блізкасці індаеўрапейскіх i славянскіх народаў. Усе яны фіксуюцца ў роз­ных славаформах помнікамі старажытнабеларускага пісьменства XI–XIV стст. [34, с.34].

  1. Агульнаславянская лексіка - гэта словы, якія ўзніклі ў перыяд моўнага адзінства славян (перыяд з III–II стст. да н.э да VI ст. н. э.). Агульнаславянскія словы выяўляюць фанетычнае і сэнсавае падабенства ў мовах паўднёвых і заходніх славян.

У параўнанні з індаеўрапейскай лексікай у сучаснай беларускай мове больш агульнаславянскай лексікі, да таго ж больш разнастайнай па тэматыцы.

Найменні агульнаіндаеўрапейскага або агульнаславянскага паходжання: аса, авадзень, авечка, бусел, блыха, варона, вош, вуж, выдра, галка, дзяцел, жук, кабан, кабыла, карова, конь, клоп, моль, пчала і інш. [36, с.22].

3. Усходнеславянская лексіка (агульныя словы для, беларусаў, рускіх, украінцаў) ўзнікла ў перыяд усходнеславянскага адзінства (прыблізна ад VI ст. да XIV–XV стст.). Словы гэтай групы адсутнічаюць у іншых славянскіх мовах. Найменні дзікіх жывёл ўсходнеславянскія назвы: бабачка, бабёр, варона, вуж, гадзюка, сава, сарока, сініца, крот, мошка, муха і інш. [36, с.23]. Гэта група тэрмінаў афармлялася ў эпоху існавання Кеўскай Pyci, таму яны пераважна з'яўляюцца прыналежнасцю слоўнікавага фонду рускіх, беларусаў i ўкраінцаў. Яны даволі поўна адлюстраваны ў старажытна-беларускix помніках пісьменства: алень, бобр, бык, воўк, выдра, гусь, ёж, каза, камар, кот, лань, лось, мыш, і іншыя, але многія з ix выйшлі са слоўнікавага складу сучаснай беларускай мовы альбо захаваліся ў дыялектах: гіпапатам, тур і іншыя. Нешматлікасць групы тлумачыцца тым, што жывёла, распаўсюджаная ў славян, ужо атрымала сваю намінацыю, а экзатычная: вярблюд, кіт, леапард, леў, кракадзіл, хамелеон, тыгр і іншыя, яшчэ не была вядома на тэрыторыі рассялення славян [34, с.35].

Нацыянальную спецыфіку, самабытную адметнасць нашай мове надаюць найперш уласнабеларускія словы, якія ўзніклі ў перыяд яе фарміравання і самастойнага жыцця. Найменні жывёл уласнабеларускага паходжання: бусел, брукун, вярбец, драч, груган, валасяніца, крумкач, крыважадзюб, мянёк, пячур, хахоля, цецярук і іншыя [10, с.55].

Гэтая група номенаў фарміравалася ўжо на аснове законаў беларускай празрыстай мовы, пераважна шляхам словаўтварэння. Этымалогія такіх назваў амаль заўсёды відавочная з самога слова [34, с.36].