Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Вуліца Замкавая.docx
Скачиваний:
7
Добавлен:
13.09.2019
Размер:
40.04 Кб
Скачать

Глава 6. Гродзенская абласная бібліятэка імя я. Карскага

У канцы 1918 г. група мясцовых вучняў пачала збіраць раскіданыя па горадзе кнігазборы, якія па загаду Магістрата звазілі ў былы дом Сафійскага брацтва па вуліцы Замкавай (сучасная Замкавая, 3). Кіраўніком бібліятэкі была прызначана З. Эпштэйн. Сярод іншага тут апынуліся кнігі са збораў бібліятэкі Дваранскага клуба, расійскай публічнай бібліятэкі, бібліятэкі Настаўніцкага саюза і часткова – вайсковай бібліятэкі Вяцкага палка (у вельмі дрэнным стане) . У 1919г. Магістрат дакупіў сюды яшчэ каля ста тамоў ужо ўжываных кніжак на польскай мове. Летам 1920г., падчас усталявання ў Гродна савецкай улады, зборы гарадской бібліятэкі былі аб’яднаны з кнігазборам яўрэйскага таварыства “Кунст” і бібліятэкай князя Чацвярцінскага. Уся літаратура, перададзеная ў фонд публічнай бібліятэкі, часова размясцілася ў палацы Чацвярцінскіх.

Заключэнне

Такім чынам, вуліца Замкавая – адна з старажытных гарадскіх вуліц, працягласцю усяго каля 300 метраў, адносіцца даліку сімвалаў нашага старажытнага горада. Упершыню ў гістарычых хроніках узгадваецца ў 16 стагоддзі. Яна тады мела назву “Яўрэйская ад Рынка да Замка”. Удалейшым атрымала назву “Замкавая” і з тых пор практычна яе не мяняла.

У дадзенай курсавой рабоце ёсць магчымасць пазнаёміцца з гісторыяй Замкавай вуліцы Гродна; прааналізаваць літаратуру па дадзенай тэме; ахарактарызаваць ролю Замкавай вуліцы ў эканамічным і культурным плане.

Спіс літаратуры:

1. Трусаў І. Вуліца Замкавая (у Гродна)//Биржа информации (Гродно). – 1998. – 30 июля. С.4

2. Трусаў І. Вуліца Замкавая (у Гродна)//Биржа информации (Гродно). – 1998. – 6 августа. С.4

3 .Жебрун Е. По улице история идет //Вечерний Гродно.- 2004 г.- 14 июля.- с.4

4. Жебрун Е. Улица с историческим названием //Гродзенская праўда.-2005г.- 13студзеня.-с.8

5. Попко И. В поисках утраченного//Беларусь сегодня. – 2007.- 8 іюня. С.24

6. Жебрун Е. События и факты //Вечерний Гродно.- 2006 г.- 20 декабря- с.32

7. Саяпин В. Улица Замковая ( В Гродно)//.Милицейский вестник (Гродно).- 2008.-5 декабря. С.21

8. Гардзееў Ю. Планіроўка і забудова горада (Гродна).// Магдэбургская Гародня/Юры Гардзееў.- Гародня.-Врослав.- 2007-с.19-104

9. Забудова вуліцы Замкавай (у Гродна). Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Складальнікі: В.Я Абламскі, І. М. Чарняўскі, Ю.А. Барысюк.- Мінск,2009 – с.311.

10. Вольга Сабалеўская “ Спрадвечныя іншаземцы: старонкі гісторыі гарадзенскіх яўрэяў”.- Гародня, 2000г. – с.16-17, с.69.

Дадатак

Указальнік г. Гродна:

Памятная кніжка Гродзенскай губерні на 1889г.

Гарадскія ўстановы: Пажарная каланча (вул.Замкавая, д гарадскі)

М.Ф.: Губернскае акцызнае упраўленне (вул.Замкавая, д.Гальперна)

Камеры міравых суддзяў:

З’езд міравых суддзяў – вул.Замкавая, д.Вольфсана

2-га Гродзенскага округа – вул.Замкавая, д.Вольфсана

4-га Гродзенскага округа - вул.Замкавая, д.Брегмана

Дабавачнага міравога суддзі– вул.Замкавая, д.Вольфсана

Ваеннае ведамства: Штаб 101 пяхоты Пермскага палка- вул.Замкавая, д.Брегмана

Церквы: Праваслаўны Сафійскі сабор – вул.Замкавая і Парадная плошча

Лячэбніцы і прыюты: Галоўны лазарэт – вул. Замкавая, д.казённы

Вольна – практыкуючыя урачы: Замкоўскі – вул.Замкавая, д. асабісты

Агенствы страхавання: 2-га рускага страхавого ад агня таварыства

Галоўныя фабрыкі і заводы:

Мёдаварэння – Ханы Гаданы ( вул.Замкавая, д. асабісты), Яноўскага ( вул.Замкавая, д. асабісты),