Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Книга-1.doc
Скачиваний:
5
Добавлен:
16.09.2019
Размер:
27.86 Mб
Скачать

Прымак Марыя Аляксееўна

Маё жыццё праклятая вайна падзялiла на дзве палавiны. Да вайны мы з маiм Гаурылам пажанiлiся i ў 1937 годзе я нарадзiла яму сына Iвана. Жылi з Гаўрылам душа у душу, працавалi ў калгасе. Пачалася вайна, было цяжка, але муж быў дома i мы разам перадольвалi ўсе цяжкасцi. Пасля вызвалення нашай вёскi ад немцаў ў канцы кастрычнiка 1943 года майго Гаўрылу прызвалi ў армiю. Я разам з сынам правяла яго за вёску да Журлiвiцы, малiла Бога, каб ён yбярог майго любiмага.

Памятаю, як у пачатку студзеня я рыхтавалася нарадзiць другое дзiця. Сядзела на печы, калi ўвайшла ў хату паштарка i дастала чарнавiк. Я ведала, што гэта такое i толькi ойкнула. Усю мяне як пералiзавала, з печы злезцi не магла суткi, пакуль не нарадзiла Аляксея, нашага з Гаўрылам другога сыночка. Замуж я другi раз не пайшла, гадавала дзяцей адна. Цяжкае было гэтае жыццё.

Рабус Еўдакія Уладзіміраўна

Гэта здарылася восенню 1942 года, калі мне было 18 гадоў. У нашу вёску раптоўна прыехалі немцы і паліцаі. У мяне была паранена ў час працы рука. Калі я выйшла на вуліцу, каб прайсці да суседкі за лекамі, мяне супыніў паліцай. Ён дапытваў мяне па руску: “Кто такая ? Куда идёшь ? Зачем ? Кто тебе бинтовал руку?”

Я яму адказала, што іду да суседкі, каб папрасіць лекаў і што руку бінтавала сама. Але паліцай мне не паверыў і схапіўшы за руку, моцна пацягнуў за яе. Я страціла прытомнасць і ўпала. Калі я прыйшла ў сябе, паліцай стаяў і глядзеў на мяне, напэўна, вырашаючы, што са мной рабіць. Ён сказаў, што забірае мяне ў вёску Шчытцы капаць акопы для нямецкіх салдат. Тады многіх дужых людзей з вёсак вазілі да Дняпра капаць акопы для немцаў.

Але я вырашыла ўцекці. Я папрасіла паліцая пайсці да маці, каб развітацца з ёй і паведаміць, што мяне забіраюць на акопы. Паліцай мяне на некалькі хвілін адпусціў, а сам застаўся стаяць каля хаты. Адразу за хатай я пабегла праз агароды да суседзяў, каб там схавацца. Я ўцекла і схавалася ў суседзяў у акопе.

Паліцай хадзіў па хатах, шукаў мяне, але так і не знайшоў. Калі немцы і паліцаі паехалі з вёскі, я вылезла з акопа і пайшла да сваёй хаты.

Рабус Галіна Уладзіміраўна

Гэта адбылося летам 1943 года, калі мне было ўсяго 10 гадоў. У нашу вёску ўварваліся немцы і занялі шмат хат для жылля. Нашу сям’ю выгналі з хаты на вуліцу, таксама, як і іншых, а самі пасяліліся.

Мы пайшлі да сваіх родзічаў, дзе немцы не стаялі, і там жылі некаторы час, пакуль немцы не выселіліся. Як самая маленькая я хадзіла назіраць за домам, таму што немцы не падпускалі да хаты ні маму, ні братоў.

У нашым доме знаходзіўся нямецкі генерал, на вуліцы стаяў вартавы. Калі я прыходзіла да хаты немцы прымушалі мяне мыць шыбы, нягледзячы на тое, што я была зусім маленькая. Калі я добра мыла вокны, яны давалі мне цукеркі і пернікі.

Калі генерал выбраўся з нашай хаты, мы вярнуліся дадому. Але першую ноч мы не спалі, таму што п’яныя немцы хадзілі па хатах і шукалі маладых жанчын. Мы сваю маму схавалі на печы, а самі чацвёра паселі на ўскрайку печы, каб мамы не было бачна і плакалі. Немцы нас не зачапалі.

Рабус Андрэй Уладзіміравіч

У кастрычніку 1943 года я быў прызваны ў Чырвоную Армію Лоеўскім райваенкаматам і адпраўлены ў Гомель. З Гомеля быў накіраваны на другі Беларускі фронт, на якім ваяваў сувязістам. Усю зіму 1943-1944 года наша вайсковая частка вяла пазіцыйныя баявыя дзеянні каля вёскі Смоліца, што пад Магілёвам.

Затым, падчас беларускай аперацыі “Баграціён”, вялі наступленне на Мінск, дзе нанеслі значныя страты ворагам, потым адбілі ў немцаў крэпасць Асавец. Ад Асаўца шлях вёў на Кёнігсберг. Тут таксама былі цяжкія баі. Памятаю, як фашысты з пушак вялі па нас такі моцны агонь, што нават усе прыдарожныя дрэвы былі вырваны з зямлі і ператвораны ў сіта. Але мы вытрымалі гэтыя цяжкасці і штурмам узялі цэнтр Усходняй Прусіі - Кёнігсберг, які зараз называецца Калінінград. За гэту аперацыю я атрымаў ордэн “За ўзяцце Кёнігсберга”.

З вайны я вярнуўся ў Каўпень у кастрычніку 1945 года. Як удзельнік Вялікай Айчыннай вайны Указам Прэзідыўма Вярхоўнага Савета СССР ад 28 лютага 1978 года я быў узнагароджаны ордэнам “60 год Узброеных сіл” і юбілейнымі медалямі.

Зараз да мяне прыйшла ўжо старасць, але я не хачу вайны. Калі ўспамінаю ваенныя годы, становіцца страшна, колькі загублена дзяцей, жанчын і мужчын. Хачу сказаць так: няхай будзе мір на нашай Зямлі і толькі мір !

Сініла Ціхан Іванавіч

Нарадзіўся я ў вёсцы Каўпень 13 жніўня 1915 года. Атрымаў пачатковую адукацыю. Да вайны працаваў у калгасе. З’яўляюся ўдзельнікам Вялікай Айчыннай вайны. Ваяваў на 1-ым Беларускім фронце ў 65 арміі 69 дывізіі, быў аўтаматчыкам. Давялося вызваляць родную зямлю. Бачыў гора людзей, якія жылі і ўсяго нацярпеліся пад немцам. Усе салдаты рускія, беларусы, украінцы і прадстаўнік іншых нацыянальнасцяў літаральна ірваліся ў бой. Немцы ярасна абараняліся, шмат маіх баявых сяброў загінула.

Шмат што ўжо забылася, сцерліся з памяці фаміліі, але не магу забыць твары і імёны сваіх баявых сяброў-таварышаў, з якімі вызваляў Беларусь і Польшчу. Часта яны прыходзяць да мяне ў снах.

Узнагароджан медалямі “За баявыя заслугі”, “За Перамогу над Германіяй”, юбілейнымі медалямі за Перамогу ў Вялікай Айчыннай вайне. Пасля вайны працаваў у калгасе жывёлаводам.

Трасцян Аксіння Міхайлаўна

Нарадзілася я 16 студзеня 1916 года у сялянскай сям'і вёскі Каўпень. Акрамя мамы у мяне была сястра і брат. Жылі бедна, бацька нас пакінуў. Давялося 20 гадоў жыць без бацькі. Да вайны працавала на тарфазаводзе. Як пачалася вайна, на фронт забралі брата. Брат вярнуўся з вайны цяжка паранены і быў інвалідам другой групы. Падчас Вялікай Айчыннай вайны я была вывезена немцамі ў Нямеччыну ў горад Коўзель, дзе працавала на папяровай фабрыцы. Жылі ў бараках, спалі на матрацах пакладзеных прама на падлогу. Вельмі пакутавалі ад клапоў і вошай. Каб неяк засцярагчы сябе ад клапоў, на ноч вакол матрацаў лілі ваду і лажыліся спаць. Крыху памагала. Кармілі нас баршчом з крапівы, давалі і 100- грамовую пайку хлеба. У канцы вайны давялося папрацаваць у гаспадарцы багатай гаспадыні. Тут жыццё і праца была не такой цяжкай.

Але, наогул, жыццё ў Германіі было дрэнным.

1942 год. Нямецкі горад Коўзель. У группе «остэрарбайтэраў» крайняя злева Трасцян Аксіння.

Пасля вайны вярнулася на Радзіму, жыла ў Каўпені, працавала ў калгасе. Жадаю цяперашняму пакаленню добрага жыцця, каб ніколі не было вайны і такіх цяжкасцяў, якія мы перанеслі. Хачу падарыць для школьнага музея фотаздымак, зроблены ў Нямеччыне, падчас нашага вызвалення.

Запісала Каранчук Крысціна

Шамро Кацярына Мiкалаеўна

Нарадзiлася я 23 ліпеня 1923 года ў беднай сям'і. Вайна застала нашу сям'ю ў вёсцы Каўпень. У Нямеччыну патрапiла праз старасту, якi адабраў у 1942 годзе з нашай вёскi дванаццаць чалавек. Фашысты захапiлi нас i везлi ў Германiю па чыгунцы. Па дарозе з вагонаў не выпускалі. У Германіі працавалi мы на папяровай фабрыцы. Грузiлi дровы i везлi у сярэдзiну фабрыкi. Нас вадзiлi на работу калонай. Пастрояць па два i патруль вядзе з вiнтоўкай. Памятаю, што ўсiх нас адзелi ў зялёныя летнiкi i спаднiцы. На ногi абувалi дзеравяныя кандалы, а каб ногi не апухалi, iх абкручвалi шарсцянымi анучамi. Вядуць абедаць, дадуць па чарпаку варанай бруквы або зялёнай фасолi. Мы хутка аслабелi ад цяжкай працы i такой яды. Вядуць нас на працу па шашы, мы аж падалi, так балелi ногi.

Жылi ў бараках, спалi на драўляных нарах i матрацах з драўлянай стружкi. Ад вошай i клапоў не было жыцця. Перыядычна немцы выганялi нас на двор i праводзiлi дэзiнфекцыю.

Запомнiлася, як немцаў бамбiлi саюзнiкi. Было страшна, дзве бомбы ўпалi каля нашай сталовай i не разарвалiся. Прыехалi нямецкiя мiнёры i вывезлi бомбы. Калi падышлi савецкiя войскi, немцы ў гэтай мясцовасцi здалiся без бою.

У 1945 годзе я вярнулася з Германіі ў вёску Каўпень. Мая мама памерла ў час вайны, а бацька адразу пасля вайны. Я вышла замуж, нарадзіла і вырасціла трох дзяцей: двух дочак і сына. Ёсць у мяне тры ўнукі і дзве ўнучкі. Пасля вайны працавала ў калгасе. Маю 41 год працоўнага стажу, за добрую працу ўзнагароджана двумя медалямі.

Запісала Трасцян Ірына

Жыхары вёскі Каўпень, загінуўшыя або прапаўшыя без вестак на франтах у баях з нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

Анікеенка Афанасій Ціханавіч, 1903 г. нар., радавы, загінуў у 1944 г.

Анікеенка Данііл Афанасьевіч , 1924 г. нар.

Анісавец Аляксандр Яфімавіч, 1919 г. нар., прапаў без вестак у красавіку 1944 г.

Анісавец Аляксей Максімавіч, 1922 г. нар., загінуў у студзені 1945 г.

Анісавец Андрон Іванавіч, 1903 г. нар., загінуў у 1941 г., пахаваны ў в. Дзьякава Маскоўскай вобласці Расіі.

Анісавец Васіль Іванавіч, 1921 г. нар., загінуў у 1943 г.,

Анісавец Васіль Мікітавіч, 1908 г. нар., прапаў без вестак у красавіку 1944 г.

Анісавец Васіль Сцяпанавіч, 1920 г. нар., загінуў у 1943 г.

Анісавец Васіль Сямёнавіч, 1905 г. нар., радавы, загінуў у 1945 г., пахаваны на хутары Віткаляс у Латвіі.

Анісавец Даніла Іванавіч, 1904 г. нар., загінуў у 1943 г.,

Анісавец Дзмітрй Ягоравіч, 1920 г. нар., загінуў у 1943 г., радавы 188-й стралковай дывізіі, прапаў без вестак 1 верасня 1941 г.

Анісавец Іван Васільевіч, 1915 г. нар., загінуў у 1945 г.

Анісавец Іван Максімавіч, 1920 г. нар.

Анісавец Іван Якаўлевіч, 1920 г. нар., загінуў у 1943 г.

Анісавец Павел Піліпавіч, 1920 г. нар., загінуў у 1943 г.

Анісавец Рыгор Андрэевіч, 1902 г. нар., загінуў у 1943 г.

Анісавец Сцяпан Іосіпавіч, 1917 г. нар., загінуў у 1945 г.

Анісавец Сямён Фаміч, 1915 г. нар., загінуў у 1943 г.

Анісавец Фёдар Андрэевіч, 1921 г. нар., загінуў у 1942 г.

Анісавец Фядосій Лукіч, 1902 г. нар., загінуў у 1943 г.

Анісавец Цімафей Васільевіч, 1901 г. нар., загінуў у 1943 г.

Анісавец Якаў Рыгоравіч, 1910 г. нар., загінуў у 1943 г.

Анісавец Яўхім Іванавіч, 1901 г. нар., радавы, загінуў у 1944 г., пахаваны ў сяле Русі ў Эстоніі.

Асадчы Якаў Пятровіч, 1902 г. нар., загінуў у 1943 г.

Бандарэнка Іосіф Фёдаравіч, 1914 г. нар., загінуў у 1941 г.

Бондар Дзмітрый Міхайлавіч, 1922 г. нар., радавы, загінуў у 1944 г., пахаваны ў с. Церабец Ленінградскай вобласці.

Бондар Іван Аляксеевіч, 1906 г. нар., прапаў без вестак.

Бондар Міхаіл Раманавіч, 1902 г. нар., загінуў у 1941 г.

Бондар Сцяпан Раманавіч, 1910 г. нар., загінуў у 1943 г.

Бондар Фёдар Іванавіч, 1902 г. нар., радавы, загінуў у 1944 г.

Бондар Фёдар Фядосьевіч, 1919 г. нар., загінуў у 1944 г.

Вайцяшэнка Фёдар Іосіфавіч, 1921 г. нар., прапаў без вестак у кастрычніку 1944 г.

Гайдук Якаў Барысавіч, 1906 г.нар., загінуў у 1941 г. пад Брэстам.

Герасіменка Сяргей Сцяпанавіч, 1907 г. нар., загінуў 22.08. 1944 г. і пахаваны ў Польшчы.

Зяленскі Міхаіл Афанасьевіч, 1913 г. нар., радавы, загінуў у 1943 г. і пахаваны ў пас. Райск Лоеўскага раёна.

Зяленскі Сцяпан Афанасьевіч, 1910 г. нар., загінуў у 1943 г.

Коваль Аляксей Уладзіміравіч, 1923 г. нар., загінуў у 1944 г.

Коўзік Іван Рыгоравіч, 1919 г. нар., прапаў без вестак у сакавіку 1943 г.

Коўзік Пётр Авяр’янавіч, 1905 г. нар., загінуў у 1944 г.

Краўчанка Аляксандр Іосіфавіч, 1920 г. нар., загінуў у 1943 г.

Краўчанка Еўдакім Пятровіч, 1910 г. нар., радавы, загінуў у 1944 г., пахаваны ў Дубровенскам раёне Віцебскай вобласці.

Краўчанка Іван Карпавіч, 1910 г. нар., загінуў у 1942 г.

Краўчанка Іван Сцяпанавіч, 1921 г. нар., радавы 87-й сд, загінуў у 1941 г.

Краўчанка Іван Яўхімавіч, 1920 г. нар., сяржант, загінуў у 1944 г. і пахаваны ў Польшчы.

Краўчанка Ілья Андрэявіч, 1900 г. нар., загінуў у 1941 г.

Краўчанка Міхаіл Мікалаевіч, 1912 г. нар., загінуў у 1941 г.

Краўчанка Павел Сямёнавіч, 1924 г. нар., загінуў у 1944 г.

Краўчанка Пётр Аверавіч, 1906 г. нар., прапаў без вестак у ліпені 1944 г.

Краўчанка Якаў Сцяпанавіч, 1906 г. нар., загінуў у 1943 г.

Краўчанка Акім Іванавіч, 1898 г. нар., загінуў у 1944 г.

Краўчанка Яўхім Сямёнавіч, 1900 г. нар., загінуў у 1944 г.

Лёля Андрэй Сцяпанавіч, 1910 г. нар., сяржант, загінуў у 1944 г.у вёсцы Ямнае Палескай вобласці

Лёля Васіль Сцяпанавіч, 1913 г. нар., загінуў у 1941 г.

Лёля Дзмітрый Карнеевіч, 1923 г. нар., радавы, загінуў у 1941 г., пахаваны ў пасёлку Галубаўка Луганскай вобласці.

Лёля Іван Кірылавіч, 1925 г. нар., загінуў у 1944 г.

Лёля Іван Сцяпанавіч, 1912 г. нар., загінуў у 1941 г.

Лёля Яўтух Сцяпапнвіч,1904 г.нар., загінуў у 1944 г.

Максіменка Андрэй Іванавіч, 1902 г. нар., загінуў у 1944 г.

Максіменка Якаў Кірылавіч, 1923 г. нар., загінуў у 1943 г.

Піскун Ігнат Майсеевіч, 1902 г. нар., загінуў у 1944 г.

Піскун Міхаіл Майсеевіч, 1904 г. нар., загінуў у 1943 г.

Піскун Фядосій Кузміч, 1920 г. нар ., загінуў у 1943 г.

Прымак Аляксей Кірылавіч, 1912 г. нар., малодшы сяржант, загінуў у 1944 г.

Прымак Гаўрыіл Піліпавіч, 1913 г. нар., радавы, загінуў 30 студзеня 1944 г. у Палескай вобласці.

Прымак Данііл Іванавіч, 1902 г. нар., загінуў у 1941 г.

Прымак Іван Міхайлавіч, 1907 г. нар., загінуў у 1941 г.

Прымак Міхаіл Іванавіч, 1920 г. нар., загінуў у 1944 г.

Прымак Міхаіл Кірылавіч, 1901 г. нар., загінуў у 1942 г.

Прымак Павел Фаміч, 1904 г. нар., загінуў у 1941 г.

Прымак Пётр Іванавіч, радавы, загінуў у 1941 г.

Прымак Пётр Уладзіміравіч, 1908 г. нар., загінуў у 1943 г.

Прымак Сямён Мітрафанавіч, 1910 г. нар., загінуў у 1944 г.

Прымак Сяргей Уладзіміравіч, 1910 г. нар., загінуў у 1943 г.

Прымак Цімафей Іванавіч, 1918 г. нар., загінуў у 1941 г.

Прымак Юрый Уладзіміравіч, 1915 г. нар., загінў у 1944 г.

Прымак Якаў Ігнатьевіч, 1904 г. нар., загінуў у 1945 г.

Рабус Андрэй Лаўрэнавіч, 1905 г. нар., загінуў у 1944 г.

Рабус Іван Пятровіч, 1920 г. нар., радавы, загінуў у 1944 г. і пахаваны ў Люблінскім ваяводстве ў Польшчы.

Рабус Рыгор Іванавіч, 1911 г. нар., загінуў у 1941 г.

Рабус Сямён Іванавіч, 1902 г. нар., радавы, загінуў у 1944 г. і пахаваны ў вёсцы Ложкі ў Латвіі.

Рабус Сямён Рыгоравіч, 1918 г. нар., загінуў у 1941 г.

Рабус Фёдар Ісакавіч, 1901 г. нар., загінуў у 1943 г.

Сініла Павел Аляксандравіч, 1907 г. нар., загінуў у 1943 г.

Стачанка Максим васильевіч, 1915 г. нар., загінуў у 1942 г.

Трасцян Аляксей Андрэявіч, 1923 г. нар., радавы, загінуў у 1943 г.

Трасцян Андрэй Рыгоравіч, 1996 г. нар., радавы, загінуў у 1943 г.

Трасцян Гаўрыіл Сцяпанавіч, 1922 г. нар., радавы 13 стралковага палка 2 стралковай дывізіі, прапаў без вестак 1 чэрвеня 1942 г..

Трасцян Іван Раманавіч, 1920 г. нар., радавы, загінуў у 1944 г.

Трасцян Іван Сяргеявіч, 1989 г. нар., загінуў у 1944 г.

Трасцян Міхаіл Васільевіч, загінуў у 1943 г.

Трасцян Міхаіл Пятровіч, 1923 г. нар., прапаў без вестак 29 верасня 1943 г.

Трасцян Пётр Лявонцьевіч, 1909 г. нар., загінуў у 1943 г.

Трасцян Пётр Панцялеевіч, 1909 г. нар., радавы, загінуў у 1944 г.

Трасцян Пётр Раманавіч, 1914 г. нар., загінуў у 1943 г.

Трасцян Пётр Сцяпанавіч, 1912 г. нар., загінуў у 1943 г.

Трасцян Піліп Раманавіч, 1904 г. нар., радавы, загінуў у 1944 г. і пахаваны ў Польшчы.

Трасцян Рыгор Сяргеевіч, 1901 г. нар., загінуў у 1944 г.

Трасцян Фёдар Напрэевіч, 1909 г.

Трасцян Фёдар Прохаравіч, 1920 г. нар., радавы, загінуў у 1943 г. у Палескай вобласці.

Фядосенка Андрэй Юр’евіч, 1912 г. нар., загінуў у 1943 г.

Фядосенка Гаўрыіл Васільевіч, 1911 г. нар., загінуў у 1943 г.

Фядосенка Дзмітрый Іванавіч, 1920 г. нар., загінуў у 1943 г.

Мірныя жыхары, забітыя і замучаныя нямецка-фашысцкімі захопнікамі

Анікеенка Іван Апанасавіч, нарадзіўся ў 1930 г., падарвауся на міне ў кастрычніку 1942г.

Анікеенка Марына Клімаўна, нарадзілася ў 1905 г., расстраляна ў 1943 г.за сувязь с партызанамі.

Анісавец Ганна Фёдараўна, нарадзілася ў 1885 г., спалена ў кастрычніку 1943г.

Анісавец Ганна Харытонааўна, нарадзілася ў 1901 г., растраляна ў кастрычніку 1943г.

Анісавец Гаўрыла Мікалаевіч, нарадзіўся ў 1880 г., растраляны ў кастрычніку 1943г.

Анісавец Еўдакія, нарадзілася ў 1972 г., загинула каіку 1943г.

Анісавец Мікалай Мацвеевіч, нарадзіўся ў 1927 г., растраляны ў кастрычніку 1943г.

Бондар Аляксандр Антонавіч, нарадзіўся ў 1875 г., растраляны ў чэрвені 1943г.

Бондар Міхаіл Мікалаевіч, нарадзіўся ў 1933 г., растраляны ў верасні 1943г.

Вайцяшэнка Наталля Іванаўна, нарадзілася ў 1873 г., спалена ў кастрычніку 1943г.

Карась Алена Пятроўна, нарадзілася ў 1901 г., растраляна ў ліпені 1943 г. за сувязь з партызанамі.

Краўчанка Іосіф Пракопавіч, нарадзіўся ў 1881 г., спалены ў кастрычніку 1943г.

Краўчанка Міхаіл Аляксеевіч, нарадзіўся ў 1912 г., растраляны ў кастрычніку 1942 г.пад Лоевам.

Краўчанка Пётр Сцяпанавіч, нарадзіўся ў 1923 г., забіты пад Астравамі ў кастрычніку 1943г.

Краўчанка Фёдар Несцеравіч, нарадзіўся ў 1870 г., спалены ў кастрычніку 1943г.

Прымак Іван Іванавіч, нарадзіўся у 1930 г., загінуў ў 1943г.

Рабус Лаўрэнцій Ісакавіч, нарадзіўся ў 1880 г., загінуў у маі 1943 года пад Баршчоукай.

Рабус Марына Уладзіміраўна, нарадзілася ў 1912 г., растраляна ў кастрычніку 1943г.

Сініла Наталя Іларыёнаўна, нарадзілася ў 1869 г., загінула ў 1943г.

Трасцян Ефрасіння Якаўлеўна, нарадзілася ў 1908 г., растраляна ў 1943г.

Трасцян Наталля, нарадзілася ў 1905 г., растраляна ў кастрычніку 1943г.

Трасцян Рыгор, нарадзіўся ў 1868 г., загінуў ў 1943г.

Мясцовы тапанімічны слоўнік

Баравое – вялікае балота на ўсход аб вёскі Пустая Града

Бірындзеева – балота на усход ад вёскі Каўпень, прымыкае справа да дарогі на Казярогі

Бічова – балота ў трохкутніку Каўпень-Крупейкі – Шчытцы, каўпенцы яшчэ называюць яго Пад лініяй.

Вялікае возера – раней возера, зараз балота на паўднёвы усход ад вёскі Каўпень за Малым возерам

Воўчае – вялікае балота на паўночны захад за вёскай Пустая Града у лесе за Гарэлым балотам

Грузкі мох – балота к Астравам каля рэчкі Пясачанка

Гарэлае – вялікае балота на паўночны захад за вёскай Пустая Града ў лесе

Дубраўка- былыя хутары, да Другой сусветнай вайны вёска, а зараз урочышча на паўднёвы захад ад Каўпені ў бок Астравоў

Журлівіца.- балота на поўнач ад вёскі Каўпень за Чыстай пеллю

За лозкай- поле, якое прымыкае к Росахам

Каўпенскі рог – урочышча за Дняпром насупраць Лоева, дзе каўпенцы здаўна касілі сена.

Коцін мох- балота на паўночны захад за вёскай Каўпень

Краснае – урочышча ў трохкутніку вёсакКаўпень –Пустая Града- Казярогі

Кружок- невялікае ўрочышча ў межах Малога возера

Крукава поле – урочышча паміж Вялікім возерам (пель) і Рудаўцам

Ліпаў стан – гарадзішча і урочышча на захад ад вёскі Каўпень

Локцева – вялікае балота на ўсход ад вёскі Грамыкі, з яго бярэ пачатак Вітач.

Майдан – вялікае урочышча на поўнач ад вёскі Казярогі.

Малое возера – возера, а зараз урочышча на поўдзень ад вёскі Каўпень

Масцішча – балоты ў бок Крывіна

Мурашкавы горы – узвышанае месца паміж Крывіном і Сінскам, за Патаповічавай стражай.

Навінскае – возера за Яркавым у бок Лоева, крупейцы называюць яго Любимае

Панскае поле - урочышча паміж Шапарняй і Росахам

Парэмскі мох – урочышча на захад ад Каўпені,там, дзе зараз кашара.

Патаповічава стража - урочышча паміж Фядосавым балотам і Мурашкінымі гарамі, тут па паданню жыў ляснік Патаповіч

Пярахрэснае – вялікае балота на захад ад Пустой Грады.

Рамашкаў круг- балота на паўднёвы захад у бок вёскі Астравы(б)

Рудавец – гарадзішча і ўрочышча ў бок Астравоў

Росаха - поле за Шапарняй і Панскім полем

Семейніха –урочышча перад гарадзішчам Рудавец.

Сінская пель – балота за Вялікім возерам у бок Сінска

Скацкія горы – могілкі жывёлы на захад ад Вялікага возера

Сляпяцінскае – балота на поўнач ад Ліпавага Стана

Сцяснова – балота на паўднёвы-захад у бок вёскі Астравы.

Тулічкі – урочышча паміж Журлівіцай і Пярахрэсным

Хлабакоў круг - балота за Сцясновым

Фядосава балота – балота перад Патаповічавай стражай на ўсход

Шапарня - балота на поўнач ад вёскі Каўпень

Шулякі – урочышча ў лесе каля Сінска

Чыстыя лужы – поле за Коціным мохам

Чыстыя пелі- балота за Чыстымі лужамі.

Яркава - балоты на ўсход ад Каўпені ў бок Лоева. Запісала Трасцян Наташа.

* *

*

Даўнія вясковыя мянушкі

(звычайна браалі свій пачатак з найболш знакамітага прадстаўніка рода)

Алякурыцавы – род Анісаўцоў.

Бабановы – род Анісаўцоў

Байдаковы – род Анісаўцоў

Барабанавы – род Краўчанкаў

Барэевы – род Нікіценкаў

Брылёвы – род Прымакоў

Буёшкавы – род Краўчанкаў

Ганаковы – род Прымакоў

Ёжавы – род Краўчанкаў

Жукавы – род Бондараў

Зокавы – род Краўчанкаў

Какошкавы – род Краўчанкаў

Каляйстратавы – род Нікіценкаў

Карчырод Коваляў

Касетавы – род Фядосенкі

Кебкавы - род Анісаўцоў

Кійковы – род Трасцяноў

Кісялёвы – род Фядосенкаў

Клопавы – род Прымакоў

Кобчыны – род Гайдукоў

Конікавы – род Анісаўцоў

Коханавы – род Краўчанкаў

Кулікі – род Сінілаў

Ладысевы - род Казлянкоў

Лашаковы – род Фядосенкаў

Луткі – род Казлянкоў

Лушыны – род Нікіценкаў

Мінжавы – род Анісаўцоў

Мундзеравы – род Рабусаў

Папачкавы – род Краўчанкаў

Педзікавы – род Лёляў

Піцуравы – род Трасцяноў

Пятаковы – род Краўчанкаў

Раманцовы – род Трасцяноў

Сергуновы – род Трасцяноў

Сцёпінькавы – род Краўчанкаў

Сякачовы - род Краўчанкаў

Федзькавы – род Рабусаў

Цвыравы – род Нікіценкаў

Цімохавы - род Анікеенкаў

Цімошкавы - род Лёляў

Цёпацявы – род Трасцяноў

Чачавы - род Казлянкоў

Шведавы - род Трасцяноў

Шоламовы – род Прымакоў

Юркавы – род Рабусаў

Ягоравы – род Анісаўцоў

Дыялектычны слоўнічак.

Абабурак, м. Лайдак. Настаяшчы ты абабурак.

Абапнуць, зак. Завязаць. Абапні дочачка платок.

Агнісцік, м. Свавольнік. Ну і агніцік жа ты.

Анігадкі, прыс. Добра. Наеўся, ды й анігадкі табе.

Адпасці, зак. Адпасвіць. Трэба чараду адпасці.

Адхаяць, зак. Ажывіць. Ён так напіўся, што насілу яго адхаялі.

Арэля, жан. Качэля. Павесь нам бацька арэлю.

Атчыбучыць, зак. Зрабіць нешта незвычайнае і нечаканае. Заўсёды ён мог нешта атчыбучыць.

Бляха, жан. Металічная пласціна для сушкі нечага ў печы. Пакладзі грыбы на бляху.

Бугамаз, м. Дужы, крэпкі падлетак. Ну і бугамаз ён у вас.

Бутуз, м. Рухавы, неспакойны Ну і бутуз жа ты !.

Будны, прым. Не святочны дзень. Не было тады ў нас ні святога дня, ні буднага.

Ваўка, ж. Параненае месца на целе. Нада ваўку перавязаць, каб не загнаілася.

Вочап м. Крук ад жураўля. Зачапі вядро на вочап.

Вужачка, жан. Грыб-паганка. Ой, шмат вужачак у лесе.

Выжлукціць, зак. Многа выпіць. Так упарыўся, што аж тры кварты квасу выжлукціў.

Вышушкацца, зак. Марудна сабрацца ў дарогу. Пакуль яна вышушкалась, дык аўтобус ужо пайшоў.

Вычухаць, зак. Выздаравець. Пасля родаў, насілу яна вычухала.

Глёўкі, прым. Недапечаны, сыры. Глёўкі хлеб завезлі ў магазін.

Дзёбам, прыс.? Не расці, не рухаюцца з месца. Гарачэнна, дык бульба дзёбам сядзіць.

Дымануць, зак. Штурхнуць. Ён мяне як дымануў, дык я на бок і павалілася.

Ёмка, ж. Чапяла. Вазьмі ёмку і дастань скавараду з печы.

Жыгаўка, жан. Актыўная, неспакойная дзяўчына. Сапраўдная жыгаўка ваша Насця.

Завядзёнка, жан. Звычай. Была у нас такая завядзёнка, дзевак пужаць на дарозе каля могілак.

Занядужаць, зак. Захварэць. Атрох, занядужала я нешта, усю аж ломіць.

Засмачыць, зак. Паліць страву гарачым тлушчам. Салонікі засмачаныя добра, наеўся ад пуза..

Зернаты, мн. Семячкі гарбузоў. Пашлі ў хату, я табе зернат дам.

Канаплянка, жан. Цёплая, шарсцяная хустка. Накінь на голаву канаплянку, на вуліцы холадна.

Кандзібоберам, прым., незвычайна, мяняючы траекторыю. Ад таго удара, я і паляцеў кандзібоберам.

Кайстра, жан. Торба. Сшыла нам матка кайстры і пайшлі мы ў школу.

Кардоплі, мн. Бульба. Ідзі кардоплі перабяры

Кварта, жан. Літровая кружка. Цэлую кварту малака выпіў.

Квасоўка, жан. Мясцовая страва

Кіёк, м. Пачатак кукурузы. Наламі кійкоў, зварым.

Клямка, жан. Прыстасаванне для закрывання дзвярэй. Зачыні дзверы на клямку.

Конікі, мн. Выпечаныя з мукі з ягадамі або сырам піражкі. Ой, якія смашныя ў цябе конікі.

Крупнік, м. Мясцовая страва

Куёўдзіцца, Рабіць нешта нязграбна і марудна. Ну ты і куёўдзішся.

Кухвайка, жан. Фуфайка. Надзень новую кухвайку, свята ж сёння.

Кухлік, м. Кубак. Налі малако ў кухлік, ды й папі.

Крук, м. Журавель над калодзежам. Вашым круком ваду дастаць вельмі лёгка..

Лякаць, зак. Пужаць, страшыць. Ой, ты мяне так злякаў.

Мамачка, мая. Зваротная форма. Дарагая, шаноўная. Ой, мамачка мая, як я цябе зачакалася.

Мурзаты, м. Гразны. Нямыты. Ой, якіж ты, Сашка, мурзаты.

Набгом, прым. З жаднасцю. Выпіў кварту вады набгом

Набожнік, м. Вышыты рушнік, якім ўпрыгожваюць абразы. У хаце на абразах віселі прыгожыя набожнікі.

Налецце, прым. К будучаму году. Накасілі мы сена і к налеццю хваціць.

Насілу, прыс. У рэшце рэшт.з цяжкасцю. Насілу яго адхаялі.

Нішчымная, прым. Страва без тлушчу. У вайну былі рады і нішчымнай бульбе.

Нябога, жан. Пляменніца. Дачка брата. І нябога Ганна мяне не забывае, прыходзіць

Панітаечка, зваротная форма. Дарагая сяброўка. Ой, панітаечка, як жа ты правільна зрабіла.

Порацца, незак. Працаваць, наводзіць парадак у хаце. Калі Маня прыйшла, поралась я ў хаце.

Посцілка, жан. Саматканае пакрывала. Прадай мне, Маня, тую прыгожую посцілку

Праўцаком, прым. Прама, роўна. Спіну як схапіла і паставіла праўцаком, ні сагнуцца, ні разагнуцца.

Салонікі, мн. Вараная бульба. Наварыла нам матка здаравенны чыгун салонікаў.

Скацерка, жан. Абрус. Стол пад абразамі быў накрыты прыгожай скацеркай.

Скібка, жан. Луста хлеба. Цэлую скібку з’еў.

Старчака, прым., уперад галавой. Ад удара я паляцеў старчака.

Сыровадка, жан. Мясцовая страва з круп, малака і смятаны.Ох і смачная ж у цябе, саседка сыровадка.

Хваціць, зак.. Хопіць. Хваціць табе ўжо балбатаць.

Татачка мой, зваротная форма. Дарагі, шаноўны. Ой, татачка мой, які ж ты хвацкі.

Трылузіць, зак., назойліва паўтараць адно і тое, або гаварыць няведама што. Што ты зноў трылузіш ?

Хвацкі, прым. Быстры, шустры, здольны. Хвацкі ты хлапец у нас, Пецька.

Хібет, м. Здольнасці. Талент. Мае гэты хлопец хібет.

Цаўё, м. Ручка цэпа. Добрае будзе цаўё з гэтай бярозкі.

Цубкі прым. Цвёрды, жорсткі. Калі кабану не варыць, а так карміць, мяса будзе цубкое.

Цярноўка, жан. Лёгкая расквечаная хустка. Ох якая красівенная ў цябе цярноўка.

Чарада, жан. Статак кароў, які пасвіцца гаспадарамі па чарзе. Заўтра пагонім чараду.

Шуляк, м. Мяккі качан капусты. Дай і мне якога шулячка на боршч.

Шыбаць, зак. Кідаць. Ён стаў шыбаць у мяне снежкамі.

Шыбенік, м. Смелы, няўрымслівы чалавек. Ну і шыбенік ты, Юрка !

Вясковае вяселле. 1982 год.

«Увага! Зараз вылеціць птушка». Группа дзіцячага сада. 1982 год

На свяце ўраджаю ў Лоеве. Калона калгаса «Дружба».1979 год

Вясковыя артысты.

Нарада ў палявых ўмовах

Рапартуе піянерыя

Вёска святкуе Дзень Перамогі. 1973 год.

ВЯСКОВЫ ФАЛЬКЛОР

ПЕСНІ

Маладзіца гарная

Чым я не хазяйка?

Чым не гаспадыня?

У агародзе лебяда,

У хаце павуціна.

Прыпеў:

Праўда людзі праўда,

Маладзіца гарна.

Праўда людзі праўда,

Маладзіца гарная.

Ідзе моладзь па поле.

Ды з мяне смяюцца,

Што у маіх падушках

Вароны нясуцца.

Вы не смейцесь людзі.

А што ж гэта будзе?

Паскубаю вараннё,

Дык пярына будзе.

Пайду да суседзяў,

Парадачак бачу.

А прыду дадому,

Ды сваё папрачу.

Як прыйшла дадому,

Ды стала хаваці.

Змарыў мяне цяжкі сон,

Ды лягла я спаці

Вось я ж малада

Нагулялася.

У агародзе лебяда

Уся засталася.

Ой, за гаем, гаем

Запісана ад Ткачовай Галіны Адамаўны 1967 года нараджэння

Ой, за гаем, гаем,

Гаем зеляненькім –

Там арала дзяўчынанька

Волікам чарненькім.

Арала, арала,

Не ўмела араці,

Дай наняла музычэньку,

На скрыпачцы граці.

Музычэнька йграе,

Вачыма міргае:

Чорт яго бацьку знае,

На каго маргае.

Ці на мае валы,

А ці на каровы ?

Ці на маё бела лічка,

Ці на чорны бровы ?

Не на мае валы,

І не на каровы.

А на маё бела лічка,

І на чорны бровы. Запісала Даніленка Марына.

Туман ярам

Запісана ад Прымак Анастасіі Аляксандраўны 1917 года нараджэння.

Туман ярам, туман даліною

За туманам нічога не відна

За туманам.

Толькі відна дуба зелянога.

Толькі ж відна.

Пад тым дубам крыніца стаяла,

Пад тым дубам.

З той крыніцы дзеўка воду брала,

З той крыніцы.

Дай упусці залато вядзерца,

Дай упусціла.

Ой, хто ж тое вядзерца дастане?

Ой, хто ж тое?

Той са мною на рушнічок стане,

Той са мною.

За туманам нічога не відна,

За туманам. Запісала Каляда Вольга.

Я ў калгасе роблю

Запісана ад Бондар Алены Іванаўны 1954 года нараджэння

Я у калгасе роблю,

Поле абрабляю,

А як прыдзе вечар -

Васіля чакаю.

Вось прыходзіць Вася,

Ды да маёй хаты,

У шэраму касцюме -

Не магу пазнаці.

Добры вечар, Галю,

Чаму зажурылась ?

Ці баліць галоўка ?

Ці дужа стамілась ?

Не баліць галоўка,

Дужа не стамілась.

Ты ідзеш у салдаты,

А я зажурылась.

Не журыся, Галю,

Не журысь за мною,

Я буду служыці,

Ты будзеш звеннявою.

Я буду служыці,

У палёце лятаці,

Ды да цябе, Галю,

Лісточкі пісаці. Запісаў Бондар Віця

Ой ў полі на грудочку

Ой ў полі на грудочку,

Дзе не скошана трава.

Там стаялі аж две пары,

Разлучылася адна.

Ой, падружка дарагая,

Што я цябе папрашу.

Паміры мяне з міленькім,

А я табе заплачу.

Ой, падружка дарагая,

Як я буду вас мірыць ?

Як пагляжу на яго я,

Маё сэрца забаліць.

Ой, у полі на грудочку,

Дзе ўжо скошана трава,

Там стаялі дзве падружкі,

Горка плакала адна.

Ой, калі ж той вечар, ды павечарэе?

Ой, калі ж той вечар, ды павечарэе?

Ой, калі ж той вечар, ды павечарэе?

Тады ж мае сэрцайка

Ды й павесялее.

Ой, калі ж то сонца,

Ды за хмару зойдзе ?

Ой, калі ж мой мілы,

Ды да мяне прыйдзе ?

Ой, хоць не да мяне,

То да мае хаты.

Ой, хоць не да хаты,

Ой, хоць не да хаты,

То к новай каморы.

У камору ўпускала,

Ціхенька ступала.

Ціхенька ступала,

Мілага пытала:

- Ой, скажы мне мілы,

Ці ты верна любіш ?

Ці ты верна любіш ?

Ці з мяне смяешся ?

Да другой ты ходзіш,

Мне не прызнаешся.

- Люблю, не таюся,

Сватаці баюся. Запісала Пугач Святлана

У карагодзе мы былі

У карагодзе мы былі,

Ой, люлі, мы былі.

Там парачку бачылі,

Ой, люлі, бачылі.

Ты, парачка, разыйдзісь,

Ой, люлі, разыйдзісь.

Усім ніжай пакланісь,

Ой, люлі, пакланісь.

Хоць трошачкі прытанцуй,

Ой, люлі, прытанцуй.

Каго любіш, пацалуй,

Ой, люлі, пацалуй. Запісала Дылькова Наташа

Хадзіў жораў

Хадзіў жораў,

Дай па беражку.

Дай заглядваў на воду

Дай няма зімы, дай няма лёду.

Няма, няма пераходу.

Ой, хто каго, дай верненька любіць

Брыдзе, брыдзе цераз воду.

Брыла, брыла цераз воду,

Пасярэдзіне ракі стала.

Сватай, сватай мяне мілы

Дай ня зводзь у няславу. Запісала Трасцян Кацярына

Ехалі салдаты

Запісана ад Прымак Лізаветы Аляксееўны 1915 года нараджэння

Ехалі казакі, са службы дадому.

Падманулі Галю, забралі з сабою.

- Эй, ты Галю, Галю маладая,

Падманулі Галю, забралі с сабою

Едзема, едзем, Галя, з намі з казакамі.

Лепей табе будзе, як у роднай мамы.

- Эй, ты Галю, Галю маладая,

Лепей табе будзе, як у роднай мамы.

У сваёй мамы будеш жыта жаці,

А з намі казакамі піці і гуляці.

- Эй, ты Галю, Галю маладая,

А з намі казакамі піці і гуляці

Як павезлі Галю цёмнымі лясамі.

Прывязалі Галю да сасны касамі.

- Эй, ты Галю, Галю маладая,

Прывязалі Галю да сасны касамі.

Да пашлі да нізу, назбіралі хмызу.

Падпалілі сосну зверху да нізу.

- Эй, ты Галю, Галю маладая,

Падпалілі сосну зверху да нізу.

Сасна дагарае, Галя прамаўляе.

- А хто ў лесе чуе, няхай паратуе.

- А хто дочак мае, няхай павучае.

Познею парою гулять не пускае.

- Эй, ты Галю, Галю маладая,

Познею парою гулять не пускае. Запісала Кулага Таццяна

Туман ярам

Запісана ад Прымак Анастасіі Алякссандраўны 1917 года нараджэння

Туман ярам, туман даліною.

За туманам нічога не відна,

За туманам.

Толькі ж відна дуба зялянога,

Толькі ж відна.

Пад тым дубам крыніца стаяла,

Пад тым дубам.

З той крыніцы дзеўка воду брала,

З той крыніцы.

Дай ўпусціла залато вядзерца,

Дай упусціла.

Ой, хто ж тое вядзерца дастане ?

Ой, хто ж тое ?

Той са мною на рушнічок стане,

Той са мною.

За туманам нічога не відна,

За туманам. Запісала Каляда Вольга.

Вецер з поля, вецер з мора

Прыпеў:

Вецер з поля, вецер з мора.

Ой жа давяла любоў да гора.

Усё мне нудна, свет кружыцца.

Ой да на плячо арол садзіцца.

Арол сізы, сізакрылы,

Раскажы мне праўдачку,

Дзе мой мілы ?

А твой мілы на рабоце,

Ой да на ліцейным на заводзе.

Што ён робіць ? Ён працуе,

Да медныя трубачкі выплаўляе.

Пашла славачка па народу,

Дай пра тую дзевачку,

Што без роду.

А я той дзевачкі не баюся,

Дай на той жа дзевачцы

Ажанюся.

Пасею гурочкі

Запісана ад Анісавец Ульяны Канстанцінаўны 1928 года нараджэння

Пасею гурочкі

Нізка над вадою.

Сама буду паліваці

Дробнаю слязою.

Расціце гурочкі

Шырокі лісточкі.

Не бачыла міленькага

Чатыры гадочкі.

А тут увідала

Як чараду гнала.

Не пасмела сказаць “Здраствуй”,

Бо маці стаяла.

Я яму ні слова.

І ён мне нічога.

Толькі махнуў платком белым.

“ Будзь міла здарова”.

Вярба

У агародзе вярба росла,

Там стаяла дзеўка красна.

Яна красна і красіва.

Яе доля не шчасліва.

Яе доля не шчасліва,

Няма таго, што любіла.

Няма яго і не будзе,

Разлучылі злыя людзі

Разлучылі, раздзялілі,

Каб мы ў пары не хадзілі.

А мы ў пары хадзіць будзем

І друг друга любіць будзем.

У агародзе вярба росла,

Там гуляла дзеўка красна.

Жыта ў полі

Жыта ў полі, жыта ў полі,

Жыта засявалі,

А матуля з сваім сынам

Ціха размаўлялі.

- Жыта маці, жыта маці,

Жыта не палола.

Як ту дзеўку не любіці,

Яна чарнаброва.

-Жыта сынку, жыта сынку,

Жыта не пшаніца.

Як ту дзеўку не любіці,

Яна чараўніца.

-Жыта маці, жыта маці,

Жыта каласочкі.

Як ту дзеўку не любіці,

У яе чорны вочкі.

-Жыта сынку, жыта сынку,

Жыта пара жаці.

Калі дзеўку верна любіш,

Трэба яе браці.

- Жыта маці, жыта маці,

Жыта ўжо пажалі.

А ў нашым у сяле,

Трэці дзень гулялі.

Шумныя бярозы

Шумныя бярозы

Пабяліў мароз.

Хацеў бы я плакаць,

Ды не маю слёз.

Хацеў бы я пеці

Аб сваёй бядзе.

Маё сэрца ные,

Песенька ня ідзе.

Хацеў бы каб воля

Гуляла са мной,

Каб сонейка грэла,

Як грэе вясной.

Але, Божа мілы,

Волі не відаць.

Кайданы няволі

На руках звіняць.

Гэй, пайду ў поле

Долечку шукаць.

З востраю касою,

Як на сенажаць.

Ой, пайду я ў поле,

Як бы на вайну.

Шукаць сабе волю,

Шаблечкай махну. Запісала Дзям’нчык Таццяна

ПРЫПЕЎКІ

Запісана ад Лазарэвіч Ганны Рыгораўны 1937 года нараджэння

Я частушак многа знаю

І харошых і плахіх.

Харашо таму паслухать,

Хто не знае ніякіх.

Я частушак многа знаю,

Пачынаю першую.

Праклінаю я мілёнка,

За любоў няверную.

Ах спасіба табе мамка,

Што весёлу радзіла.

Мне хоць гора, хоць бяда,

Я вясёлая ўсягда.

Мяне мамачка радзіла,

Ды ў пялёнкі павіла.

Ціска ножак не сціскала,

Каб танцоркаю была.

Ай пайду я танцаваць,

Выхадку паказываць.

Вот і танцы, вот і я,

Вот і выхадка мая.

Гарманіст, гарманіст,

Харашо іграеце.

Пачаму ж вы гарманіст,

Са мною не гуляеце ?

Гарманіста любіць нада.

Нада чыста ходзіць.

Нада пудрыцца, румяніцца,

І бровы падвадзіць.

Гарманіст, гарманіст

Я у вас улюбляюся.

Калі ёсць у вас жана,

То я ізвіняюся.

Гарманіст, гарманіст

Шырокія плечы.

Я б з такою гармошкай,

Сядзела б на печы.

Трактарыста палюбіць,

Трэба прыгатовіцца.

Тону мыла закупіць,

А потым знаёміцца.

Я іду, іду, іду…

На хаду разуюся.

Бяруць мілага ў салдаты,

А я завярбуюся.

Мой мілёнак, як цялёнак,

Толькі розніца адна.

Мой мілёнак п’е з стакана,

А цялёнак – із вядра.

Мяне мілы не цалуе,

Гаварыт: Патом ! Патом !

Я іду, а ён на печы,

Трэніруецца з катом. Запісала Трасцян Аня

Запісана ад Анісавец Ганны Іванаўны 1937 года нараджэння

Гарманіст, гарманіст

Розавыя шчочкі.

Цераз цябе гараніст

Не даспала ночкі.

Мяне мілы ізменіў,

Дзевочку бядовую.

Сам другую палюбіў

Дзесяціпудовую.

Я любіла, ты адбіла,

Я не супярэчыла.

Я нашла сабе другога,

За чатыры вечары.

Я бывала запяю,

Дзярэў’я закачаюцца.

А цяпер як запяю,

Ізмена палучаецца

Я седзела на лугу,

Шыла кофту галубу.

Па бакам карманчыкі,

Каб любілі мальчыкі.

Гарманіста я любіла,

Не папала за яго.

Не хапіла капіталу,

У папашы маяго. Запісала Яблонсая Вольга.

Брындзі, брындзі балалайка

Пад сталом сядзіць хазяйка

А на вуліцы вайна

Хлопцы рэжуць кабана.

Сербіяначка Наташа,

Не хадзі на вуліцу.

Хлопцы рукі паламаюць,

Будзеш нача курачка.

Дзед пайшоў па грыбы,

Баба - па суніцы.

Дзед прыйшоў без штаноў,

Баба - без спадніцы. Запісаў Літвін Дзяніс.

Запісана ад Харошка Яўдакіі Ціханаўны 1950 года нараджэння

Я на Колеву гармошачку

Павесіла сірэнь,

Кабы Колева гармошачка

Зайграла вясялей

У майго мілёначка

Адна кабылёначка.

Закацілася ў равы,

Заклявалі журавы. Запісаў Харошка Пётр

Запісана ад Трасцян Галіны Андрэеўны 1928 года нараджэння

Рассвет ідёт, а я стаю.

Прашчай мілка - дамой пайду

Ах ты міленькі ты мой,

Які ты харошы.

Купіў мне ты грабяшок,

Купі і галошы.

А ў маёй мілашачкі,

Голас як у пташачкі.

Дзень лятае, ноч пяе,

Мне спакою не дае.

Запісана ад Бондар Вольгі Яўдакімаўны 1942 года нараджэння

Разрешите в вашем садзе,

Пару яблочек сорвать.

Разрешите ваше имя

И фамилию узнать.

Хоть пой, хоть не пой.

Ты не можешь подводить.

Тебе только на базаре

Старца за руку водить.

Хоть пой, хоть не пой,

Ты не подпевица.

Ты ни девка, и не баба,

И не молодица. Запісаў Бондар Пётр

Запісана ад Прымак Анастасіі Кірылаўны.

Шуміць гай, шуміць гай,

Шуміць і сасёнка.

На работу не выходзіць.

Старшынова жонка.

Палюбіла лётчыка,

Думала лятае.

Прыхажу на аэрадром,

А ён падмятае. Запісала Дзягцярэнка Марыя.

Запісана ад Кулага Кацярыны Сямёнаўны.

Палюбіла я парнішку,

А ён дзевачкі яўрэй.

Я яму на конт любові,

А ён мне на конт курэй. Запісаў Кулага Сяргей

Запісана ад Лёля Вольгі Сяргееўны

А ў Валодзі, на гародзе

Расцвітае красны мак.

Усе хлопцы пажанілісь,

А Валодзя ходзіць так.

Палюбіла Васіля

За талерку кісяля.

Пакуль кісель лопала,

Васіля прахлопала. Запісаў Трасцян Жэня.

Запісана ад Прымак Валянціны Андрэяўны 1954 года нараджэння

Палюбіла лётчыка

Дай думала будзе мой.

Ён завёз мяне ў Гомель

І сказаў: “Ану дамой”.

Цераз рэчку быструю,

Я масточак выстраю.

Хадзі мілы, хадзі мой,

Хадзі летам і зімой. Запісала Прымак Людміла.

Запісана ад Лёля Вольгі Сяргееўны

Чуб, чуб, валной.

Гаварыла табе мілы:

-Не хадзі за мной !

Адзін Коля, дровы коле.

Другі ў скірдачку кладзе.

Адзін Коля мяне любіць,

А другога зло бярэ.

Запісала Лёля Алена

Мой мілёнак, як цялёнак,

Толькі розніца адна.

За цялёнка даюць грошы,

А мілёнку – грош цана.

Гарманіста палюбіць

Мілка сабіраецца.

Пудрыць шчокі, красіць губы,

Да не умываецца. Запісаў Шундзік Саша.

А я свайму міламу

Павесіла чайнік.

І ён ходіць, барабаніць.

Думае начальнік.

Я пайшла к мілому ў хату.

Вся сям’я абедае.

А свякроўка, як чартоўка

З палонікам бегае.

А мой мілы лётчык.

Я – яго нявеста.

А як села ў самалёт.

Самалёт – ні з места.

Колькі я ні прыглядаўся,

Колькі я ні выбіраў.

За курносаю ганяўся,

Даўганосую ўзяў. Запісала Рабус Таня

Запісана ад Краўчанка Сафіі Андрэеўны 1922 года нараджэння

Ой, хто едзе і не мой

На кабыле вараной

Дуга пісаная

Шуба плісавая.

Дзевачкі ў полі вецер.

Дзевачкі ў полі дожд.

Дзевачкі ў ваенна врэмя,

Уся пагібла маладзёж.

Дзевачкі ў полі вецер.

Ёлкі паінелі.

А мой міленькі ў баю

На пярэдней лініі.

А мой міленькі ў баю.

Я ні с кім не гавару.

Ні с кім не сустракаюся,

З бою дажыдаюся.

Мілы мой, пайдзём дамой,

Бо на зару займаецца.

Позна з вечара гуляць,

Мамачка ругаецца.

Ой якая баявая

Я ўсё іграю, ды пяю

Хоць на сэрцы гора многа,

Нікаму не гавару.

Ты з падружкаю дружы,

Падружцы праўду не кажы.

Бо падружка верная

Ліхадзейніца первая.

Свайго Колю засцяколю,

Рамачку павыкрашу.

Як панравіцца другі,

Тады Колю выбрашу. Запісала Трестян Каця.

Запісана ад Коваль Кацярыны Пятроўны 1951 года нараджэння.

Сербіянка, сербіянка,

Сербіянка модная.

Бяры ложку – еш картошку.

Не хадзі галодная.

Ах Сямёнаўна,

Ты мая Сенечка.

Ах палюбі мяне

Ты харашэнечка. Запісаў Каранчук Руслан.

Запісана ад Анісавец Ганны Іванаўны 1930 года нараджэння

Я іду, а мне на сустрач

Не бярозы, дык дубы.

Не хадзі мілы напрасна,

Прападуць твае труды.

Коля, Коля, твае коні,

Із калодца воду п’юць.

Коля, Коля, твае вочы,

Мне пакоя не даюць.

Не хадзіце дзеўкі замуж,

Замужам не весела.

Адна дзеўка замуж вышла,

Галаву павесіла. Запісала Кухарчык Кацярына.

Запісана ад Рабус Вольгі Цімафееўны 1952 года нараджэння

Председателю колгаса

Пред’явлі куры шчот.

Каль куратнік не пастроіць,

Яйкі сам няхай нясёт.

На горэ рвануў рэактар,

Под горой паша трактар.

Калі б шведы не сказалі,

Мы б і зараз там пахалі.

Што б ты мілы посінеў,

Як осіна сіняя.

Я іду, а ён гаворыць.

Што я некрасівая. Запісаў Рабус Саша

Запісана ад Дарашковай Ганны Іванаўны 1960 года нараджэння

Гарманіста я любіла,

Гарманіста цешыла.

На плячо яму сама,

Я гармошку вешала.

Я сядзела на дзіване

Вышывала платок Ване,

Не паспела падарыць,

Вязуць Ваню хараніць.

Я сядзела на канапе,

Чысціла картошку.

Вдруг Гагарын прыляцеў

Заіграў у гармошку.

Як была я маладая,

Дык была я рэзва.

Наелася гарбуза,

Тры дні на печ лезла. Запісаў Дарашкоў Віталь

ШЧАДРОЎНЫЯ ПЕСНІ

Вішанька

А ў полі, полі вішанька стаяла.

На той вішанцы свечачка гарэла.

Іскарка ўпала, возерца растала,

А ў тым возерцы сам Бог купаўся.

З Ісусам Хрыстом Вас, святым Ражаством !

Святое Ражаство нам радасць прынясло.

Іван Хрысціцель ваду пахрысціў.

На ўвесь свет пусціў.

Добры вечар ! Святы вечар !

Шчадрую, шчадрую.

Каўбасу чую.

А ты бабка не зявай.

Па 100 рублікаў давай !

Добры вечар ! Святы вечар ! Запісала Дылькова Наташа.

* *

*

Хадзіў пахадзіў месяц па небу.

Святы вечар !

Ой зваў, перазваў зоры з сабою.

Святы вечар !

Хадзіце, зоры, услед за мною,

Услед за мною, Бога шукаці,

Не знайшлі Бога, Ісуса Хрыста

Святы вечар !

З Ісусам Хрыстом,

Святым Ражаством.

Святое Ражаство

Нам радасць прынясло.

А Іван Хрысціцель

Нам ваду пахрысціў,

На белы свет пусціў.

Добры вечар !Святы Вечар ! Запісаў Анісавец Іван

Пайшла каляда калядуючы.

Пайшла каляда калядуючы.

Ой, каляда !

А за ёю дзеўкі шчадруючы.

Пайшла каляда ў адну хату,

А ў гэтай хаце куццю таўкуць.

Пайшла каляда ў другую хату.

А ў гэтай хаце сала шыпіць.

Пайшла каляда ў трэцюю хату.

А ў трэцяй хаце медзь звініць.

Пайшла каляда ў чацвёртую хату.

А ў гэтай хаце серабро брынчыць.

Пайшла каляда ў пятую хату.

А ў гэтай хаце золата блішчыць.

Пайшла каляда ў шостую хату.

А ў гэтай хаце каўбасу пякуць.

Каўбасу пякуць, ды і нам дадуць.

Хоць па маленькаму кусочку,

Каб любілі хлопцы вашу дочку. Запісала Чучвага Вольга

Ой, смародзіна, ты зялёная.

Ой, чаго ж і ты рана расцвіла?

Добры вечар, шчодры Васілей!

Расцвілі мяне люты марозы,

Добры вечар шчодры Васілей!

Люты марозы, буйныя вятры,

Добры вечар, шчодры Вассілей!

Ў нашага пана двор гароджаны,

Добры вечар, шчодры Васілей!

Двор гароджаны, садам сажаны,

Добры вечар, шчодры Васілей!

А ў тым садзе хадзіла зверка,

Добры вечар, шчодры Васілей!

Гэта не зверка, малада дзеўка,

Добры вечар, шчодры Васілей!

Шыла – пашыла шоўкам кашулю,

Добры вечар, шчодры Васілей!

Шчэ й на падоле бурыя арлы,

Добры вечар, шчодры Васілей!

А на рукавах – ясны саколы,

Добры вечар, шчодры Васілей!

Бурыя арлы хочуць сядзеці,

Добры вечар, шчодры Вассілей!

Ясны сокалы хочуць ляцеці,

Добры вечар, шчодры Васілей!

* *

*

Ой, каля сяла грушка стаяла.

Ой, каля сяла грушка стаяла,

Шчодры вечар, грушка стаяла

Да тае грушкі сцежка топтана

Шчодры вечар, сцежка топтана

Хто яе таптаў? – Пані Раечка

Шчодры вечар, пані Раечка.

Яна таптала, грушкі збірала,

Шчодры вечар, грушкі збірала

Грушкі збірала, ў рукавец клала,

Шчодры вечар, ў рукавец клала.

У рукавец клала, дзеткам давала

Шчодры вечар, дзеткам давала.

Дзеткі паелі, яшчэ схацелі,

Шчодры вечар, яшчэ схацелі. Запісала Пугач Святлана

ВЯСКОВЫЯ ЗАГАДКІ

Адзін вол выпіў вады дол.

(Мароз).

Без рук, без алоўка, а малюе лоўка. (Мароз)

Лесамі і палямі ідзе, дзецям падаркі нясе, а прыходзіць раз ў год – якраз пад Новы год.

(Дзед Мароз)

Лецелі белыя гусі, крылы русы, а па пёрышку з іх не вырвеш. (Сняжынкі)

Многа трэба - кажа - для неба, але нікому не дае, ды сам жрэ.

(Святар)

Запісала Харошка Іна

Стаіць дом. У доме чатыры вуглы. У кожным вуглу, па чатыры мяшкі. У кожным мяшку, па чатыры кошкі. У кожнай кошкі, па чатыры кацяняці. У кожнага кацяняці, па чатыры мышаняці. Колькі ўсяго ног?

(Ног няма, у ката лапы)

Ад чаго гусь плавае ? (Ад берага.)

От чего и почему сабака лает на луну. (От земли в воздух)

Без акон, без дзвярэй, поўна царква людей. (Гарбуза)

Запісаў Каляда Анатоль

Стаіць дуб з дзесяццю кокатамі, на кожным кокаце па дзесяць вяршынь. На кожнай вяршыне па дзесяць галін. На кожнай галіне па дзесяць груш. Колькі ўсяго расло груш ? ( На дубе грушы не растуць).

Запісаў Каляда Васіль

Поўна дзежачка віна, нідзе дзірачкі няма. (Яйцо,)

Сядзіць дзед, ва сто шуб адзет. Хто яго раздзявае, той слёзы пралівае.

(Цыбуля)

Еду, еду. Ні дарогі, ні следу. (Вада і човен.)

Запісаў Харошка Пётр.

ЗАМОВЫ І ЗАГАВОРЫ

Ад болю ў руццэ

Запісана ад Прымак Лізаветы Аляксееўны 1915 года нараджэння

Ішла бабка дубнячком, зачапілася гаплічком. А ты гаплік – адчапісь !

А ты, ручка – сунімісь !

Ад крывацячэння

Запісана ад Лёлі Вольгі Сяргееўны 1934 года нараджэння

Розу сажай, розу палівай. Роза прынялась, кроў сунялась.

Запісана ад Краўчанка Марыі Мікітаўны

Ішла бабка з крутых гор, несла ваду з чорных мор. Вада разлівалася, кроў сунялася.

Запісаў Харошка Пётр

Запісана ад Краўчанка Галіны Сцяпанаўны 1910 года нараджэння

Плылі тры калечкі, цераз тры рэчкі. Адна рака вадзяная, другая малочная, трэцяя крывавая. Нажамі разразалі, кроў сунімалі.

Ішлі тры папы, цераз тры ракі. Лозу рубілі, розу сажалі. Роза прынялася, кроў сунялася.

Ад запою

Сам гасподь на небе, а цар на зямлі. А мядзьведь у лесе, а мяртвец,

у зямлі. Мёртвыя ляжаць – яны не п’юць, не ядзяць. Няхай мядзьведь гарэлку п’е, а Васіль ў рот не бярэ.

Запісаў Каляда Анатоль

Запісана ад Дарашковай Марыі Паўлаўны 66 гадоў.

Ад вогніка

Аганёк, вугалёк вугалёк. Вазьмі свой аганёк. (Паўтарыць 9 разоў)

Ад скулы і ламаты.

Госпаду Богу памалюсь, Святой Мацеры пакланюсь. Святая прачыстая мамка, прыступі к хрышчонаму роджанаму. Першым

разочкам, гасподнім часочкам. Ідзі ж ты скула на зялёныя луга. Там

табе піценне, там табе ядзенне, спання, гуляння і лёгкага дыхання. Тут табе цела не пухне, касцей не ломіць. (Тры разы плюнуць)

Паўтарыць 9 разоў

Ад ташнаты і ламаты ў касцях

Спанне, гулянне і лёгкае дыханне. Сталы засціланыя, кубкамі наліваныя. Тут цябе не ташніць, касці не ломіць (Паўтарыць 9 разоў)

Запісана ад Рабус Раісы Сямёнаўны

Ад вывіху і чаду

Першым разам, гасподнім часам, Госпаду Богу памалюсь. Ехаў сам Гасподзь на вараным кане, у залатым сядле, з войстрым мячом, з залатым кап’ём ад вывіху да ўгару гаманець. А ў полі, у полі стаіць яблынька, пад той яблынькай тры дзявіцы-красавіцы. Яшчэ не ўмеюць нічога рабіць, толькі ўмеюць шаптаць: “Сустаўчыкі да сустаўчыкі, “ – і казаць - “ Гасподзь памажы з духам. ” (Паўтарыць 9 разоў)

Запісаў Рабус Саша

Ад зубнога болю

Месяц, ты месяц, сярэбраныя рожкі, златыя твае ножкі. Узыйдзі ты месяц, знімі маю зубную боль, унесі боль пад воблакі. Мая боль ні мала, ні тяжка, а твая сіла магутная. Мне болі не перанесці, а тваёй сіле перанесць. Вот зуб, вот два, вот тры: усе твае, вазьмі маю боль. Месяц ты месяц, схавай ад мяне зубную боль. Запісаў Бондар Пётр.

Запісана ад Усцянок Веры Філіпаўны

На дальнюю дарогу сыну

Мама сына праважала, месяцам падпаясала. А звяздою засцягнула і судзьбою абярнула. Сустрэнь жа, Божа, ты маё дзіця, на высокім парозе і вялікай дарозе. Запісала Усцянок Галіна.

Запісана ад Краўчанка Тамары Міхайлааўны

Ад зляку

Першым разочкам, Гасподнім часочкам. Госпаду Богу памалюся, Святой Прачыстай Дзеве памалюся. Святая Прачыстая, стань нам у помач. Каля сіняга мора стаіць дуб-цар. Пад тым дубам сядзела бабка, яна не ўмела ні прасць, ні ткаць, ні вышываць. Толькі ўмела рабу божаму зляк-пазляк здымаць: цялячы-валячы, курыны-гусіны, хлапрцкі-дзявоцкі, барабоцкі, прамыўны, прыгаворны. Усе дзяцінцы, усе злачынцы, ста сарака з крыві румянай, з мозгу слаёнага, каб ні хадзіла, ні бушавала. Святая Варвара ваду набірала, рабу божаму зляк пазляк выганяла. Я са словам, Гасподзь з помашчу, я – словам, Гасподзь – Святым духам. (Паўтарыць тры разы)

ПАГАВОРКІ

Запісана ад Савянок Надзеі Мікалаеўны 1951 года нараджэння.

Хлеб па хлебу сеяць: ні малаціць, ні веяць.

Цішэй едзеш – далей будзеш.

Рыбак вяслом, а рыба хвастом.

Чым далей у лес, тым болей дроў.

Яблыка ад яблыні далёка не падае.

Якія самі, такія і сані.

Вясенні дзень, год корміць.

Многа снегу , многа хлеба. Запісала Трасцян Іра

Запісана ад Анісаўца Дзмітрыя Фядосавіча 1928 года нараджэння

Еж, пакуль рот свеж. Запісаў Каляда Анатоль