Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
история беларуси.docx
Скачиваний:
3
Добавлен:
16.09.2019
Размер:
77.71 Кб
Скачать

4. Унутранае і знешнепалітычнае становішча вкл у гады княжання Ягайлы. (1377—1392)

Пашырэнне тэрыторыі ВКЛ і ўключэнне ў яго склад былых зямель Русі абвастрыла праблему ўзмацнення сепаратысцкіх тэндэнцый у дзяржаве і ўзрастання ролі рускага баярства і праваслаўнай царквы. Незадаволеную частку літоўскай эліты ўзначаліў Ягайла, які атрымаў вялікакняскі стол, што між іншым выклікала незадаволенасць іншых князёў, якія лічылі Кейстута больш годным гэтай пасады. У пошуках сродкаў для ўзмацнення становішча Ягайла ўступае ў тайныя змовы з крыжакамі, што і паслужыла прычынай адхілення яго ад улады. Аднак Ягайла зманам пазбаўляецца Кейстута, сын якога Вітаўт прасіць дапамогі ў Ордэна і ўступае з Ягайлам у вайну, якая праз некаторы час змяняецца замірэннем паміж імі.

Пасля смерці Альгерда ў ВкЛ пачалася дынастычная барацьба (1370-1390-я гг.), падстава да яе – вялікім князем стаў сын ад другога брака – Ягайла (вялікі князь у 1377 – 1392 гг.), а Андрэя Полацкага – старэйшага і самага здольнага з братоў – абыйшлі. Галоўнымі ўдзельнікамі барацьбы былі Ягайла, Андрэй, Кейстут і Вітаўт, а так сама іншыя Альгердавічы і Гедымінавічы.

Андрэй Полацкі адразу быў выгнаны за межы краіны. Ён да канца свайго жыцця выступаў супраць Ягайлы. Дзеля гэтага стаў саюзнікам Дзімітрыя Данскога, маскоўскага князя (раней з ім ваяваў). Дапамог апошняму атрымаць перамогі над ханам Мамаем у 1378 г. на рацэ Вожы і ў 1380 г. на Кулікоўскім полі (рака Дон). Пры гэтым, палачане адмовіліся прыняць навязанага ім новага князя, першага паплечніка і брата Ягайлы – Скіргайлу.

Супраць Ягайлы выступіў і Кейстут, бо родны пляменнік падгаварваў крыжакоў ваяваць уладанні дзядзькі. Кейстут пазбавіў Ягайлу княскага трона ў 1381 г., але зрабіў памылку, пакінуўшы пляменніка на свабодзе. Апошні сабраў войска і ў наступным 1382 г. захапіў Кейстута разам з сынам Вітаўтам. У Крэўскім замке Кейстута задушылі, Вітаўт з дапамогай жонкі ўцек да крыжакоў, дзе пачаў збіраць незадаволеных Ягайлай феадалаў ВкЛ. У гэтых складаных абставінах Ягайла згадзіўся прыняць Вітаўта ў ВкЛ на ўмовах: Вітаўту вяртаецца спадчына Кейстута, а так сама перадаюцца Гародні і Бярэсце, а Вітаўт прызнае Ягайлу вялікім князем.

Перад Ягайлай стаяла два напрамкі развіцця знешняй палітыкі, галоўнай мэтай была барацьба з крыжакамі. Першы напрамак – саюз з Масквой, шлюб з дачкой Дзімітрыя Данскога і перадача ўсходніх зямель ВкЛ Маскоўскаму княству, ці другі напрамак – саюз з Польшчай, шлюб з Ядзвігай, адзінай дачкой памёршага польскага караля, пераход ў каталіцтва і вярхоўная ўлада над аб’яднанымі ў адну дзяржаву каталіцкімі Польшчай і ахрышчоным у каталіцтва Вялікім княствам Літоўскім. Зразумела, Ягайла выбірае апошні шлях.

У 1385 г. у Крэўскім замку была заключана дзяржаўная вунія Каралеўства Польскага і Вялікага княства Літоўскага. Ягайла быў ахрышчоны ў каталіцтва і абвешчаны каралем польскім і вялікім князем літоўскім пад іменем Уладзіслаў II. Пачалося хуткае акаталічванне язычніцкай Літвы і Жамойціі. Яшчэ больш паскорыўся гэты працэс пасля выдання Ягайлай прывілеяў 1387 г. Згодна з гэтымі дакументамі ў Вільні заснована каталіцкае біскупста, а феадалы, што прынімалі каталіцтва, атрымлівалі неабмежавальныя правы валодання сваімі вотчынамі, да того яны вызваляліся ад шэрагу дзяржаўных павіннасцяў. На праваслаўных феадалаў “рускага” паходжання гэтыя ўмовы не распаўсюджваліся. Але трэба было ўлічыць значную перавагу апошніх і ступень іх незадаволенасці ўмовамі Крэўскай уніі і яе наступствамі. Гэтым скарыстаўся Вітаўт, які ў 1388 г. выступіў супраць улады Ягайлы-Уладзіслава ў ВкЛ. У выніку ўпартай барацьбы было заключана Востраўскае пагадненне (5 жніўня 1392 г.) аб падзеле ўлады. Па ўмовах пагаднення, ВкЛ аднаўляла дзяржаўную незалежнасць, Вітаўт станавіўся князем літоўскім (рэальна вялікі князь у 1392 – 1430 гг.), Ягайла намінальна захоўваў тытул найвялікшага князя Літоўскага, але ўплыва на справы княства амаль не меў, ён застаўся толькі каралём Польшчы (1386 – 1434 гг.).