Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ГБЖ 2 частка.doc
Скачиваний:
7
Добавлен:
21.09.2019
Размер:
189.95 Кб
Скачать

26. Беларускія выданні аб эканамічных рэформах 60-х гг. Хх ст.

Новае ў бел эканоміцы (з прыходам Хрушчова): рост закупачных цэн, новая сістэма падаткаабкладання, пенсія калгаснікам, новыя дарогі, бальніцы, крамы. Развіццё хімічнай прамысл, рост УВП. Экан рэформы не былі падмацаваны палітычнымі, таму толку ад іх было не так шмат, Брэжнеў іх звярнуў. Касыгінскія рэформы (1965): пашырэнне гасп самастойнасць прадпрыемстваў, ліквідацыя саўнаргасаў, ствар грашовых фондаў для паляпшэння ўмоў працы і інш.

1956 – 20 з’езд КПСС → больш увагі ў СМІ пытанням эканомікі. Тэма сацыял спаборніцтва, эканамічнага стымулявання. У “СБ” новыя рубрыкі “Гавораць удзельнікі спаборніцтва”, “На кантроль- якасць”, “Эканам рэформа і прадпрыемства”. З’яўл экан аглядаў, арг-цыя завочных экан школ і лекторыяў. У інш газетах рубрыкі: “Расказы аб семягодцы”, “Твой сябра эканоміка”. Абавязковая тэма пяцігодак-сямігодак.

Тэмы: Мінскі завод аўтаматычных ліній, Мінскі камвольны камбінат, Полацкі завод шкловалакна і інш. Гэта не проста новыя комплексы, а пакзчык новага цывілізаванага стылю жыцця! Рэд-цыі рэсп газет праводзілі спец экан канферэнцыі па асваенні новых прыёмаў і метадаў гаспадарання. Перад журналістамі, якія пішуць на сельскагаспадарчыя тэмы, паўсталі новыя праблемы, і сярод іх важнейшая – навучыць думаць эканамічна.

Друк Беларусі глыбока асвятляў падрыхтоўку і затым святкаванне 50-годдзя БССР і КПБ. Генаральны сакратар ЦК КПСС Л.І. Брэжнеў дай высокую ацэнку сродкам масавай інфармацыі ў справаздачным дакладзе. У выніку яшчэ больш узрасло іх уздзеянне на развіцце эканомікі, навукі і культуры, на ўсе грамадскае жыцце.

27. Газета “Вячэрні Мінск”: праграма гарадскога выдання і яе рэалізацыя.

1 нумар – 1 лістапада 1967 г. 4 паласы, А1, беларуская мова, шмат ілюстрацый, інфармацыі і аб’яў, пазбягала вялікіх артыкулаў і афіцыйных дэкларацый, нягледзячы на тое, што газета была сталічным партыйным і савецкім органам, органам Мінскага гаркама КПБ і гарадскога Савета дэпутатаў.

Рэдакцыя “Вячэрняга Мінска” зместам першага нумара вызначала напрамкі новага грамадска-палітычнага выдання: шырокая і аператыўная інфармацыя аб жыцці сталіцы і яе насельніцтва; імкненне выкарыстаць у афармленні газеты навейшыя формы і метады апрацоўкі інфармацыі. Газета змяшчала шмат фотаздымкаў, карыкатур і сатырычных малюнкаў, аб’яў і рэкламы. Асабліва шмат плошчы газета адводзіла вытворчай інфармацыі з прадпрыемстваў і ўстаноў Мінска, пісала аб дзейнасці сталічных партыйных і савецкіх органаў. “ВМ” прывабіў да сябе пасляваеннае пакаленне літаратараў, беларускіх паэтаў: Віктара Шымука, Уладзіміра Аляхновіча, Антона Бялевіча, Пятра Прыходзькі, Анатоля Астрэйкі. Рэдактарам быў Г. С. Лысоў.

28. Крызісныя з’явы ў грамадстве і тэматыка друку 70-80-х гг. Хх ст.

У грамадска-палітычных выданнях 1970-х гг. Інфармацыя размяркоўвалася нераўнамерна: большасць плошчы займалі матэрыялы аб непасрэднай дзейнасці партыйных арганізацый, а потым дракаваліся дэрэктывы цэнтральных і рэспубліканскіх кіруючых прат.органаў, матэрыялы аб рабоце камуністаў на вытворчасці і сярод насельніцтва, аб дзйнасці Саветаў усіх узроўняў. Нязначная колькасць публікацый была прысвечана аналізу спраў на прадпрыемствах і ў калгасах, дзярж.установах і ўстановах адукацыі. Інфармацыя была фактычна поўнасцю партыйнай, падцэнзурнай іў большасці шаблоннай і заштампаванай. У 1970-х гг. У парт.кіраўніцтве савецкай краіны яскрава праявілася пазіцыя адступлення ад прынцыповай лініі асуджэння аўтарытарных метадаў кіраўніцтва і нават пераацэнкі культу асобы. Са СМІ знікалі матэрыялы, якія крытыкавалі палітыку сталінізму і сталі праяўляцца тэндэнцыі вяртання ды зыходных пазіцый ў гэтай праблеме.Паступова пачаў згортвацца працэс перагляду абвінаваўчых спраў і рэабілітацыі ахвяр сталінскіх рэпрэсій. Пра гэта маўчалі і СМІ.

Сацыяльную важнасць зместу СМІ збяднялі матэрыялы аб парт.сходах, канферэнцыях, пленумах і з’ездах розных арганізацый., якія друкаваліся на першых і наступных старонках газет і часопісаў, такім чынам абмяжоўваючы плошчу для публікацый на тэмы, у якіх сапраўды цікавілі чытачоў.

Тым не менш у пачатку 70-х у БССР выходзіла 221 газета.Найбольш папулярныя “Звязда”,”Чырвоная змена”, “СБ”, “Знамя Юності”, “Зорька” і інш.

У 80-х гг. У СМІ шырока рэкламаваліся поспехі савецкай знешняй палітыкі ў той час, як кіраўнікі партыі і ўрада здавалі пазіцыі сацыялістычнага лагера і савецкай краіны перад еўрапейскімі структурамі і ЗША. Паступова слабела сацыялістычная эканоміка. У гэты час СМІ фактычна дэзынфармавалі грамадскую думку маніпуляцыйнай інфармцыяй. СМІ ператварыліся ў моцны ідэялагічны інстытут, які выконваў праграмныя палажэнні Камуністыч.партыі.