Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
вопросы спецуха.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
22.09.2019
Размер:
108.03 Кб
Скачать

1.Асаблiвасцi тэхналагiчных працэсаў вытворчасцi iнфармацыйна-бiблiяграфiчных рэсурсаў папрыродазнаўстве, тэхнiцы, сельскай гаспадарцы I медыцыне

Бiблiяграфiчная тэхналогiя – гэта мэтанакiраваныя, паслядоўна ажыццяўляемыя дзеяннi з дакументамi цi звесткамi аб iх для стварэння iнфармацыйна-бiблiяграфiчных прадуктаў, выканання iнфармацыйных паслуг.

Спецыфiка аналiтыка-сiнтэтычнай апрацоўкi дакументаў НТiМК залежыць ад iх зместа i асаблiвасцей iнфармацыйных патрэбнасцей карыстальнiкаў. Неабходна улiчваць i працэсы iнтэграцыi i дыферэнцыяцыi, якiя праходзяць ва ўсiх галiнах НТiМК. Аналiз дакумента ажыццяўляецца ў 3 этапа. На першым этапе вызначаецца iнфармацыйная каштоўнасць дакумента: актуальнасць яго тэматыкi, арыгiнальнасць зместу, паўната прыведзеных данных. На выбар вiда бiблiяграфiчнай характарыстыкi ўплывае мова дакумента i яго даступнасць. З найбольшай паўнатой неабходна раскрываць змест такiх дакументаў, як справаздачы аб НДР, дэпанаваныя рукапiсы, матэрыялы канферэнцый. Дакументы на труднадаступных мовах таксама неабходна дапаўняць анатацыямi i рэфератамi. Некаторыя группы дакументаў не патрабуюць рэферыравання i анатавання. Гэта даведнiкi, стандарты, картаграфiчныя дакументы. Другi этап звязаны з высвятленнем найбольш важнай iнфармацыi, на трэццем этапе адбываецца абагульненне iнфармацыi для стварэння другаснага дакумента. Анатаванне i рэферыраванне дакументаў павышаюць iх iнфарматыўасць. Анатаванне галiновай лiтаратуры мае свае адметнасцi, асаблiва гэта тычыцца iх тэматычных элементаў. Напрыклад, дакументы па сельскай гаспадарцы можна падзялiць на 3 буйныя группы. Гэта дакументы па прыродазнаўчых асновах сельскай гаспадаркi; дакументы, аб’ектам разгляду якiх з’яўляюцца раслiны i жывёлы; дакументы, змест якiх раскрываецца ў занальным аспекце. Так для 1 групы дакументаў неабходна выкарыстоўваць наступныя тэматычныя элементы: агульныя бiялагiчныя заканамернасцi, якiя дзейнiчаюць на раслiны i жывёлаў, уздзеянне знешнiх фактараў на раслiны i жывёлаў, характарыстыка, структура i працэсы, якiя праходзяць ў глебе, iх мелiярацыя i ўзнаўленне. Пры анатаваннi дакументаў па прыродазнаўчых навуках у анатацыi адлюстроўваюцца: аб’ект даследвання, яго уласцiвасцi, характар даследвання (тэарэтычнае/эксперыментальнае, разлiк/выпрабаванне, выкарыстанне), мэта даследавання, час i месца правядзення даследавання.Пры анатаваннi дакументаў медыцынскай тэматыкi (лячэнне хваробы) неабходна адлюстраваць: этыалогiя, патагенез захворвання, клiнiчная карцiна, дыферэнцыяльная дыягностыка, паказчыкi да лячэння, лячэнне, аддаленыя вынiкi, прафiлактыка захворвання, вынiкi.

Рэферыраванне дакументаў прадугледжвае дастаткова поўнае раскрыцце iх зместу. Аб’ектамi рэферыравання з’яўляюцца навуковыя артыкулы, главы з кнiг, патэнтныя дакументы, справаздачы, дэпанаваныя рукапiсы. На даведачныя выданнi,тэзаурусы, класiфiкатары i некаторыя iншыя дакументы рэфераты не складаюцца. Як i пры напiсаннi анатацыi, змест рэферата будзе залежыць ад улiку ў поўнай меры тэматыкi дакумента. Агульнымi звесткамi, якiя абавязкова неабходна ўключаць у рэферат, будуць: назва краiны i арганiзацыi, дзе выканана даследаванне, найменне абсталявання, матэрыялаў, назва тэорый i методык, даныя аб даставернасцi эканамiчнай эфектыўнасцi.

Асобным вiдам згортывання iнфармацыi з’яўляецца iндэксаванне, якое ўяўляе прадстаўлення зместа i формы дакументаў сродкамi iнфармацыйна-пошуковай мовы. Iснуюць два спосаба iндэксавання: па першаснаму дакументу i згорнутай iнфармацыi (апiсаннi, анатацыi, рэферату). Пошукавы вобраз дакумента можа быць прадстаўлены з аднаго iндэкса цi прадметнага загплоўка (аднааспектнае iндэксаванне) i некалькiх прадметных рубрык цi класiфiкацыйных iндэксаў (шматаспектнае iндэксаванне). Галiновая прыналежнасць дакументаў ў ўх тэматыка выражаюцца iндэксамi класiфiкацыйных схем, прадметнымi рубрыкамi, ключавымi словамi. Пры iндэксаваннi зместавыя прызнакi дакументаў часцей суадносяцца з пэўным слоўнiкам ( рубрыкатарамi ДРНТI, АСНТI-сельгас, МЕSH). Прадметызацыя i выкарыстанне фармальных прызнакаў дазваляюць скласцi дапаможныя паказальнiкi.

Асаблiвасццю падрыхтоўкi iнфармацыйнай прадукцыi па тэхнiцы выкарыстанне нумерацыйнай групоўкi дакументаў. У навукова- дапаможных паказальнiках навукова-тэхнiчнай тэматыкi выкарыстоўваюцца сiстэматычная i тэматычная групоўкi дакументаў. Дапускаецца выдзяленне раздзелаў, прысвечаных асобным вiдам дакументаў.

Заключны этап падрыхтоўкi iнфармацыйна-бiблiяграфiчнай прадукцыi уключае падрыхтоўку прадмовы, дапаможных паказальнiкаў, рэдагаванне i яго распаўсюджванне. Асаблiвасццю дапаможных паказальнiкаў у iнфармацыйна-бiблiяграфiчнай прадукцыi па тэматыцы НТiМК з’яўляецца стварэнне нумерацыйных (для патэнтных, тэхнiчных нарматыўна-прававых актаў), геаграфiчных (з улiкам прынцыпа занальнасцi – для сельскай гаспсдаркi) i прадметных паказальнiкаў для тэматычных iнфармацыйна-бiблiяграфiчных рэсурсаў.