Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Асноуныя этапы развіцця вёскі Крывошын.docx
Скачиваний:
4
Добавлен:
23.09.2019
Размер:
685.58 Кб
Скачать

2.Вёска ў 17-19 стагоддзях.

Адзінай думкай аб часе заснавання вёскі пакуль што няма. У гістарычнай літаратуры ёсць звесткі аб тым, што яна ўпершыню упамінаецца ў 1670 годзе, калі пачалося будаўніцтва езуітамі касцёла (у1863 г. перабудаваны ў царкву). Існуе цікавая легенда аб тым, чаму менавіта на гэтым месцы, дзе цяпер знаходзіцца царква, пачалі будаваць касцёл. У Баранавіцкім каляндары за 1937 год запісана, што пастушкі з гэтага племені паслі ў сасновым бары кароў і ўбачылі на адной хваіне ікону “Божай маці”. Аб гэтай з’яве яны расказалі дома бацькам. Гэта чутка дайшла ў Нясвіж да езуітаў. Таму што землі, якія знаходзіліся вакол цяперашняга Крывошына, належалі Нясвіжскім езуітам. У XVI стагоддзі іх перадаў у карыстанне езуітам князь Мікалай Крыштоф Радзівіл Сіротка. Вось чаму езуіты і пачалі будаваць касцёл у сасновым бары, дзе яны ўбачылі на хваіне ікону “Божай маці”.

У 1789 годзе Крывошын – дзяржаўнае мястэчка.

У 1844 годзе Крывошын – мястэчка маёнтка Рэпіхава, 18 двароў, 127 жыхароў, уладанне графіні І. Патоцкай.

У 1866 годзе ў Крывошыне было 26 двароў, 258 жыхароў.

У 1886 годзе мястэчка – цэнтр Крывошынскай вобласці; размяшчаліся валасное праўленне, народнае вучылішча, Пакроўская царква, капліца, 18 двароў, 290 жыхароў.

У 1897 годзе у мястэчку 64 будынкі, 376 жыхароў, царква, народнае вучылішча, хлебазапасны магазін, ліцэйная ўстанова.

Адной з яскравых падзей гісторыі Беларусі 19 стагоддзя з’яуляецца паўстанне пад кіраўніцтвам Кастуся Каліноўскага. Гэтыя падзеі закранулі і нашу вёску.

Атрады паўстанцаў фарміраваліся пад вёскай Мілавіды Баранавіцкага раёна. У тэлеграме №235 ад 16 мая 1863 года Мінскага губернатара Кажэўнікава Гродзенскаму губернатару гаварылася: “Атрыманы пэўныя звесткі, што каля станцыі Мілавіды па Брэсцкай шашы значная частка паўстанцаў хаваяцца ў лясах і таксама павялічваецца ў колькасці, мае чатыры драўляныя акаваныя пушкі. Звяртаю вашу увагу.”

Крыху пазней пачалася канцэтрацыя сіл паўстанцаў каля вёскі Крывошын. Сяляне вёскі актыўна ўключыліся ў сумесную барацьбу. Таксама яны забяспечвалі касіянераў адзеннем, абуткам, крупамі, хлебам.

Бітва пад Мілавідамі была адной з самых буйных у Беларусі за час паўстання 1863-1864 гг. Напярэдадні бітвы, 20 мая атрады інспектаваў сам Кастусь Каліноўскі. Паўстанцкімі аб’яднанымі атрадамі кіраваў палкоўнік Аляксандр Лянкевіч. Пад Мілавідамі былі сканцэнтраваны наступныя атрады: Слонімскі – Ф. Фадзіла; Ваўкавыскі – Г. Стравінскі; Гродзенскі – А. Лянкевіч; Навагрудскі – В. Міладоўскі; Пружанскі – Ф. Млодэк, усяго каля 800 чалавек. Царскія ўлады кінулі супраць паўстанцаў 3 роты і 4 гарматы з Слоніма і 2 роты з Нясвіжа. Усе атакі царскіх войскаў былі адбіты і яны былі вымушаны адступіць на новыя пазіцыі.

У данясенні Мінскай следчай камісіі па палітычных справах Мінскаму губернатару ад 7 жніўня 1863 года значыцца, што іх атрад быў разбіты паручыкам Смольскім пад мястэчкам Крывошын.

22 сакавіка 1864 года, прызваны ў асобую следчую камісію ў Вільні прапаршчык №5-га палка Вітальд Феафілавіч (Багумілавіч) Міладоўскі, уражэнец Мінскай губерні, Навагрудскага ўезда паказаў, што “неаднаразовыя нападкі царскіх войск прымусілі нас адступіць у глыб лесу і пасля разышліся па партыям: я к Рэпіхоўскім лясам, дзе нас нпведаў акружны начальнік, што правяраў нашу баявую падгатоўку. Пасля разгрома нас 9 чэрвеня 1863 года ў Рэпіхоўскім лесе, што размешчаны недалёка ад вёскі Крывашына, мы перайшлі ў Качырышскія лясы пад Драчылава.”

Паўстанец Б. Фларыянавіч, які пайшоў з партыяй Бараноўскага, у сваіх даведках гаварыў, што “пасля бітвы пад Мілавідамі нас засталося 600 чалавек, цяжка было даставаць харчы на такую колькасць, таму мы падзяліліся на некалькі партый: я з партыяй атправіўся да Навагрудка. 9 чэрвеня 1863 года наша партыя была карнікамі рассеяна, многія ў гэтай бітве былі забіты. Дзе пахаваны паўстанцы, мне невядома.”

Нашчадкі ўвекавечылі памяць тых, хто змагаўся з царскімі карнікамі і загінуў у нероўнай барацьбе: пад Мілавідамі пастаўлены помнік – каплічка, які размешчаны ля шашы Брэст – Масква, у 7 км ад Мілавід.

У 1966 годзе ля дарогі Крывошын – Ліпск, дзе адбыўся бой паміж паўстанцамі і царскімі карнікамі, насыпаны курган і “Памяць барацьбітам за свабоду”, так выбіта на валуне.