Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Лісовская КАСПЕРОВИЧ!!!.docx
Скачиваний:
85
Добавлен:
23.09.2019
Размер:
79.04 Кб
Скачать

26. Лексіка-граматычныя разрады прыметнікаў: агульная характарыстыка.

Лексіка-грам-я асабл-ці прым. з’яўл. асновай для іх падзелу на разрады: *якасныя прым. Тыя прым., якія абазн-ць прымету прадмета непасрэдна, лічацца якаснымі(цяжкі,вузкі); *аднос.прым. Прым., якія абазначаюць прымету прадмета праз адносіны яго да іншага пр-та або іншай прыметы, наз. адноснымі(дзіцячы крок,снежны дом); *прыналеж.прым - абазначаюць прымету паводле прыналежнасці прадмета пэўнай(індывід-й) асобе ці жывой істоце(Сцёпкава хата)

27. Якасныя прыметнікі: лексічныя і граматычныя асаблівасці.

Тыя прым., якія абазначаюць прымету прадмета непасрэдна, лічацца якаснымі.

Лексічныя асаблівасці: абазначаюць - *якасці і уласцівасці, што успрымаюцца органамі пачуццяў (востры, гарачы, мокры, смачны); *прасторавыя і часавыя якасці (вялікі, шырокі, паволъны); *фізічныя,псіхічныя і разумовыя якасці жывых юстот (здоровы, молады, худы, скупы); *колеры і іх адценнні, масць жывёл: белы, вараны, пярэсты.

Граматычныя асаблівасці: *маюць формы ступ.параўн. (лёгкі-лягчэйшы); *могуць абазначаць супрацьлегл. прыметы і таму ўтвар. антанімічныя пары (доўгі-кароткі); *маюць поўныя і кароткія формы (вінаваты-вінават); *уступаюць у сувязь з прыслоўямі меры (зусім свободны);

з'яўляюцца базай для ўтварэння слоў пэўных часцін м.: *прыслоўяў (добрыдобра); *прым. са значэннем ступені якасці (малы-малаваты); *абстрактных наз. (свежысвежасцъ)

28. Адносныя прыметнікі: лексічныя і граматычныя асаблівасці.

Адносныя прыметнікі абазначаюць прымету прадмета праз яго адносіны да другога прадмета, з’явы, падзеі, дзеяння.

Адносныя прыметнікі абазначаюць прыметы паводле:

  • асобы ці жывой істоты: дзіцячы крок;

  • прадмета ці абстрактнага паняцця: дамашняе заданне;

  • прасторы ці месца: лясны змрок, мінскі кірмаш, гарадскі жыхар;

  • часу: заўтрашні дзень, ліпеньская спякота, вячэрняя пара;

  • матэрыялу: сярэбраны медаль, каменны брук;

  • рэчыва: пясчаная выспа, снежныя заносы;

  • дзеяння: вылічальны цэнтр;

  • колькасці: трайны падлік;

  • прыналежнасці аднаго прадмета другому: вучнёўскі сшытак;

  • прызначэння: гімнастычны зал, вучэбны дапаможнік.

  • меры, вагі, даўжыні: трохметровы слуп, квадратны двор, кілаграмовая гіра.

Адносныя прыметнікі адказваюць на тыя ж пытанні, што і якасныя, але не спалучаюцца са словамі вельмі, надта, таму што яны абазначаюць такую прымету прадмета, якая не можа быць яму ўласціва ў большай ці меншай ступені.

Яны не маюць:

  • Форм супені параўнання;

  • Кароткай формы;

  • Не ўтвараюць прыслоўяў на –о (-а) і абстрактных назоўнікаў;

  • Яны не спалучаюцца з прыслоўямі меры і ступені;

Усе адносныя прыметнікі з’яўл. вытворнымі. Большасць з іх утворана ад назоўнікаў (лімон – лімонны, восень – восеньскі, бульба – бульбяны), а таксама ад дзеясловаў (чытаць – чытальны, вымяраць – вымяральны), прыслоўяў (сёлета – сёлетні, цяпер – цяперашні).

Адносныя прыметнікі змяняюцца па родах, ліках і склонах.

Адносныя прыметнікі выкарыстоўваюцца ва ўсіх стылях мовы, але найбольш характэрныя яны для дзелавога стылю, які патрабуе дакладнасці, строгай лагічнасці ў выкладзе думкі. Іх роля ў мове фармацыйная і класіфікацыйная.