Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
3k_IST_DO_UMK_istoria_Ros_i_Ukr.doc
Скачиваний:
4
Добавлен:
27.09.2019
Размер:
329.73 Кб
Скачать

Культура cccр 1950—80-х гг.

Культура i навука «пасляваеннага сталiнiзму» (1945 — сярэ­дзiна 1950-х гг.). Матэрыяльная база сферы культуры. Абавязковая сямiгодка. Стан навукi. Атамная праграма. Перспектыўныя навуковыя накiрункi. Сесiя ВАСХНIЛ (1948) i яе вынiкi. Узровень развiцця грамадскiх навук.

Здабыткi i праблемы мастацкай культуры. Пастановы ЦК ВКП(б) 1946—1948 гг. па пытаннях лiтаратуры i мастацтва. Творчы лёс А. Ахматавай, М. Зошчанкi, М. Мурадэлi, Д. Ша­с­таковiча. Афiцыйнае мастацтва. «Стыль — трыумф» i яго творцы. Пiсьменнiкi — лаўрэаты Сталiнскай прэмii. Жыццёвая драма А. Фадзеева.

«Адлiга» ў сферы савецкай культуры. Крытычнае пераасэнса­ванне гiсторыi краiны. Творчасць I. Эрэнбурга, А. Салжанiцына, В. Пановай. Рэабiлiтацыя ахвяр сталiнскiх рэпрэсiй. Мiжнарод­ныя культурныя кантакты.

Культура «развiтога сацыялiзму» (1970-я — сярэдзiна 1980-х гг.). Пастановы ЦК КПСС па iдэалогii i культуры. Ды­сiдэнты А. Сiняўскi, Ю. Данiэль, I. Бродскi. Самiздат. Альманах «Метраполь».

Перабудова сiстэмы адукацыi. Эксперыментальная педа­го­гiка. В. Шаталаў, Е. Iльiн, Ш. Аманашвiлi. Навукова-тэхнiчная палiтыка. Касмiчная праграма. Праблемы савецкай навукi.

Афiцыйная культура i альтэрнатыўнае мастацтва. Ч. Айтматаў, А. Бiтаў, Ю. Трыфанаў. Новыя тэатральныя калектывы. Сучасная драматургiя. Традыцыi i навацыi ў выяўленчым ма­стацтве (мастакi I. Глазуноў, А. Шылаў). Нонканфармізм у жывапiсе (I. Кабакоў, Г. Брускiн, А. Рабiн). Стан кiнематографа. Фiльмы А. Сакурава, А. Таркоўскага, А. Германа. Новыя творы савецкiх кампазiтараў. Музычны андэграўнд.

Ссср на этапе перабудовы

Палiтычнае жыццё грамадства. Неабходнасць перабудовы. М. С. Гарбачоў. Красавiцкi паварот. Цяжкасцi i праблемы пе­ра­­бу­довы. Барацьба з п’янствам i алкагалiзмам. Барацьба з не­­­­­пра­­цоўнымi прыбыткамi. Галоснасць. Рэабiлiтацыйны працэс.

Лібералізацыя і дэмакратызацыя палітычнага ладу краіны. ХIХ партканферэнцыя, яе рашэннi. З’езды народных дэпутатаў. Увод iнстытута прэзiдэнцтва. Выбары 1990 г.: новы час i новыя людзi. Б. М. Ельцын. Г. Х. Папоў. А. А. Сабчак. Палi­тычнае банкруцтва КПСС. Фармiраванне розных грамадска-палiтычных груповак i рухаў у Расii i на Украiне. Шматпартыйнасць. Абвастрэнне нацыянальных адносін. ХХVIII з’езд КПСС.

Новыя з’явы ў эканамiчным, сацыяльным i духоўным жыц­цi. Стан гаспадаркi i ўзровень жыцця насельнiцтва. Канцэпцыя паскарэння эканамiчнага развiцця. Глыбокi крызiс у гаспадарцы. Узнiкненне забастовачнага руху. Абвастрэнне харчовай праблемы. Крызiс грамадства i крызic cвядомасцi.

Характэрныя рысы культурнага жыцця. Новае палiтычнае мысленне ў мiжнароднай палiтыцы. Пераход ад стэрэатыпаў мiнулага да сучаснага разумення i вырашэння сучасных праблем. Галоўныя арыенцiры знешняй палiтыкi CCCР. Прызнанне прыярытэту агульначалавечых каштоўнасцей у барацьбе за прадухiленне ядзернай пагрозы. Адносiны СССР да падзей ва Усходняй Еўропе.

Савецка-амерыканскiя адносiны. Праблемы раззбраення. Знiшчэнне ракет сярэдняй i меншай далёкасцi. Савецкая знешнепалiтычная дактрына канца 1980-х гг.

Рэвалюцыя суверэнітэтаў. Становішча ў Расіі і на Украіне. Жнівеньскія падзеі 1991 г. і канец перабудовы. Спроба заключэння новага Саюзнага дагавора і яе правал. Белавежскія пагадненні і ўтварэнне Садружнасці Незалежных Дзяржаў. Адстаўка М.С. Гарбачова. Спыненне існавання СССР. Асаблівасці эканамічнага і палітычнага жыцця краін СНГ.