Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
курсач по Алехновичу.doc
Скачиваний:
6
Добавлен:
06.11.2019
Размер:
200.7 Кб
Скачать

Раздзел і . Узнікненне і традыцыйныя асаблівасці правядзення свята Сёмуха (Тройца).

§1.1. Генезіс свята і этымалогія назвы.

Старажытнаславянская культура і рэлігія, а адпаведна абрады і звычаі старажытных славян носяць ярка выражаны аграрны характар і караняцца ў іх земляробчай практыцы. [8]

Апошнім, завяршаючым звяном вясенняга каляндарна-абрадавага цыкла было троіцка-сяміцкае свята, якое прыходзілася на канец вясны – пачатак лета [8]

Свята найвышэйшага росквіту прыроды, якое вядома пад назвай Сёмухі, Тройцы, Семік (Сеймік, Сямік) святкуецца на сёмым і восьмым тыдні пасля Вялікадня. Назва “сямік” паходзіць ад лічбы сем, якая абазначала, што гэтае свята спраўлялася нашымі продкамі на сёмым тыдні пасля першай веснавой поўні, у хрысціянскую эпоху – на сёмым тыдні пасля Пасхі. Ва ўсходніх славян, пераважна рускіх, сямікам называюць чацвер, які папярэднічаў хрысціянскай Тройцы і Духаву дню. [8]. У народзе яго яшчэ называюць “Зялёныя святкі”, па той прычыне, што ў сёмушныя дні асабліва вялікая ўвага надавалася зеляніне. Цяпер у народнай лексіцы захаваліся іншыя назвы гэтага цыкла – Зелянец, Граная “нядзеля”, Русальны тыдзень, Куста, якія паходзяць з язычніцкай рэлігіяй плыні і звязаны з уяўленнямі нашых далёкіх продкаў аб прыродзе і ўвогуле акружаючым свеце. “Зелянец – вясне канец” – так здавён ахарактарызываў чалавек гэтыя дні. Вясна ўступала свае правы лету, адсюль і назва Граны тыдзень (грань – мяжа паміж вясною і летам). Хоць свята адзначалася тры-чатыры дні, увесь Сёмушны тыдзень звалі Клечальным і нічога не рабілі. [16] Гэтае свята сапраўдны гімн маці-прыродзе, калі яна ў самай моцнай зялёнай магічнай сіле сваімі гаючымі лекамі ўздымае чалавека да радаснага, патымістычнага светаўспрымання.[11]

Мэта траецка-сёмушных абрадава-магічных дзеянняў – спрыянне пладавітасці і багатаму ўраджаю на ніве. Пазней гэта старажытнае язычніцкае свята, аснову якога складалі культ расліннасці і культ продкаў, святкавалася ў гонар заканчэння ўсіх веснавых палявых работ.

У старажытнасці гэта было свята ў гонар вясны як апекуна шлюбаў і любоўных асалод, вясны-нявесты, упрыгожанай кветкамі і зеленню, якая ішла насустрач свайму жаніху – Сёміку. Таму і свята гэта лічылася лепшым у годзе часам для кахання і для варажбы аб будучым сямейным шчасці. Сам Сёмік, па паданнях, паказваўся вясёлым, ласкавым юнаком, вялікім прыяцелем Масленіцы, а святкаванні прысвечаныя яму, пачыналіся з таго, што дзяўчаты і жанчыны выходзілі на луг з зялёнымі галінкамі ў руках, танцавалі каля пастаўленай у полі статуі вясны ці Сёміка, упрыгожанай зеленню і кветкамі, і пелі песні ў гонар кахання, якія прыносілі ім асалоду. [2]

Няма сумнення, што выдатная эстэтыка Зялёных святак па сваёй тэатралізаванасці не уступае Зімовым святкам, свайму адпаведніку сонцавароту зімой, але ў нейкім сэнсе з’яўляецца ягонай супрацьлегласцю. Калі там у цэнтры татэмныя жывёлы-продкі ў вобразах Мядзведзя, Казы, Коніка, Жорава, Бусла, то тут непаздзельна пануе Дрэва Сусвету – усеагульнае ўяўленне аб космасе і чалавеку, у якое ўкладваюцца нашы прадстаўленні аб навакольным свеце.

У нашай свядомасці ўяўленне аб Зялёных святках перш за ўсё звязана з хрысціянскай Тройцай (Трыядай Бог-Бацька, Бог-Сын, Святы дух).

Трыяда Дрэва Сусвету (голле, ствол, каранні ў агульначалавечым вымярэнні) – гэта космас, атмасфера і зямля, у чалавечым – галава, тулава, ногі, у традыцыйнай культуры – мітнулае, сучаснае і будучае, у мастацтве – ад утылітарна-практычнага пачатку да фантасцікі, а ад яе – да рэалізму. Гэтая трыяда пранізвае ўсё традыцыйнае мастацтва (тройчы паўтараюцца рытуалы і замовы, трыяда рухае сюжэты казак і эпічных песень, асобныя матывы, ляжаць у аснове абрадавых дзеянняў, магіі лічбаў і мн.іншае).

У сузязі з тым, што гэтые свята ў розных народаў ва ўсялякіх мясцовасцях адзначалася не ў адзін і той жа час, назва свята адрознівалася адна ад другой.

Блытаніна ў тэрмінах адпраўлення абрадаў выклікана дзвюма асноўнымі прычынамі: геаграфічнымі і кліматычнымі ўмовамі (у паўднёвых народаў, дзе вясна наступае намнога раней, абрады, аналагічныя сяміку, пры’ходзіліся на красавік-май, на поўначы гэтыя святы адзначаліся на месяц пазней); а таксама прыстасаванасцю да сяміка хрысціянскіх святаў Тройцы і Пяцідзесятніцы, у сувязі з чым сяміцкі тыдзень становіцца перасовачным святам, якое залежыць ад рухомасці царкоўнага календара. [8].

Трыяда (Каляда – Вялікдзень – Дзяды) складае аснову беларускага святочнага календара – адпаведна абуджэнне, найвышэйшая кропка і смерць прыроды.

Цікава, што менавіта з Тройцай злучалася выключная для захавання нацыянальнай самабытнасці беларусаў вера ў Дзядоў, якія, па дахрысціянскіх уяўленнях, маглі ўплываць на жыццё жывых родзічаў. Стаўронскія Дзяды (у суботу перад Сёмухай на Духаў Дзень) адзін раз на год мелі магчымасць выйсці на свет (таму ў гэты дзень абмяталі магілы), каб паглядзець, як нашчадкі захоўваюць традыцыю, вядуць гаспадарку. Таму ад беларуса можна пачуць: “Яны ўсё бачаць, яны ўсё чуюць”. У адрозненне ад стаўроўскіх наступныя, Зьмітроўскія Дзяды сімвалізуюць не толькі смерць прыроды, але і заканчэнне жыццёвага шляху чалавека, таму што асноўнае на іх святкаванні – позірк у мінулае, на пройдзены шлях [11]