Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
lekc1.doc
Скачиваний:
37
Добавлен:
10.11.2019
Размер:
1.74 Mб
Скачать

Цывілізацыйная і стадыяльная тэорыі гістарычнага развіцця

У сваім імкненні стварыць універсальную перыядызацыю, якая ахоплівала б увесь шлях нашага народа са старажытнейшых часоў, дазваляла ўбачыць асаблівасці яго жыцця на розных этапах і разглядаць гісторыю Беларусі ў кантэксце гісторыі ўсходнеславянскай, савецкая беларуская навука паклала ў яе аснову вучэнне аб сацыяльна-эканамічных фармацыях, што зыходзіла з марксісцка-ленінскага разумення гістарычнага працэсу. Паводле гэтага вучэння, гісторыя чалавецтва ведае пяць спосабаў вытворчасці, што паслядоўна змяняліся першабытнаабшчынны, рабаўладальніцкі, феадальны, капіталістычны і камуністычны, кожны з якіх быў больш прагрэсіўны за папярэдні. У асвятленні гісторыі СССР савецкімі гісторыкамі выкарыстоўваўся выключна гэты фармацыйны прынцып, заснаваны на эканамічнай дэтэрмінанце гістарычнага працэсу.

Паводле фармацыйнага прынцыпу, у гісторыі Беларусі вылуюцца наступныя перыяды: першабытнаабшчынны лад (100–40 тыс. г. да н. э. – VIII ст. н. э.), феадальнае грамадства (IХ ст. – 1861 г.), перыяд капіталізму (1861–1917 гг.), эпоха сацыялізму (з 1917 г.). Апошнія дзесяцігоддзі панавала думка, што сапраўдная гісторыя Беларусі пачынаецца толькі з Кастрычніцкай рэвалюцыі, а ўсё, што ёй папярэднічала, было толькі перадгісторыяй.

Сёння відавочна, што вучэнне аб сацыяльна-эканамічных фармацыях не вытрымала выпрабаванне часам – гэта схема не мае таго універсальнага характару, на які яна прэтэндавала. Усходнія славяне ў сваім развіцці не праходзілі другую стадыю – рабаўладання. Цяпер надаецца спрэчным аб'яўленне сацыялізму насуперак фактам найбольш прагрэсіўным спосабам вытворчасці. І хаця наша гістарычная навука не адмовілася ад фармацыйнага падыходу, даваць перыядызацыю толькі па такому прызнаку сёння ўжо нельга.

Яшчэ ў савецкія часы Мікола Ермаловіч праігнараваў фармацыйную канцэпцыю і вылучыў у гісторыі Бацькаўшчыны IX–XIV стст. тры перыяды: полацкі (ХІ – сярэдзіна ХІІІ ст.), навагародскі (сярэдзіна ХІІІ – пачатак XIV ст.) і віленскі (1316–1385гг.).

У апошні час у беларускую навуку ўсё болей пранікае, размываючы фармацыйную канцэпцыю, цывілізацыйны падыход, які забяспечвае больш а’бектыўнае разуменне нацыянальнай гісторыі ў кантэксце сусветна-гістарычнага працэсу. У адпаведнасці з гэтым прынцыпам, у гісторыі Беларусі вылучаюцца наступныя перыяды: старажытнасць (100–40 тыс. г. да н. э. – V ст. н. э.), сярэднія вякі (VІ–ХV стст.), новы час (ХVІ ст. – 1918 г.), сучасны перыяд, альбо найноўшая гісторыя.

З пункту гледжання нацыянальнай канцэпцыі гісторыі Беларусі спалучэнне цывілізацыйнага і фармацыйнага падыходаў у сукупнасці з прызнаннем крытэрыем ісціны гуманістычных, агульна-чалавечых і нацыянальна-дзяржаўных каштоўнасцей і іх прыярытэтам у ацэнцы гістарычных падзей, фактаў, дзеячаў, з новай метадалогіяй, разглядам айчыннай гісторыі як арганічнай часткі еўрапейскай і сусветнай гісторыі забяспечвае аптымальныя магчымасці для высвятлення заканамернасцей і спецыфікі сацыяльна-эканамічнага, палітычнага і культурнага развіцця Беларусі на кожным з этапаў яе гісторыі. Такі падыход дазваляе аддаць перавагу праблемам даследавання беларускай дзяржаўнасці, культуры і духоўнага жыцця, якія раней – пры манаполіі фармацыйнага прынцыпу – яўна недаацэньваліся.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]