Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
АБ, 5 курс, 2012г., Пераддипломная, Волчок.doc
Скачиваний:
6
Добавлен:
14.11.2019
Размер:
202.24 Кб
Скачать

2.3 Індывідуальныя заданні

  1. Прааналізуйце матэрыялы да выпускных экзаменаў па беларускай мове за курс базавай і сярэдняй школы, патрабаванні да ведаў, уменняў і навыкаў выпускніка, ацэнку ўзроўню сфарміраванасці камунікатыўнай кампетэнтнасці.

  2. Пазнаёмцеся з планам выхаваўчай работы класнага кіраўніка, вызначце, наколькі змястоўны ў ім нацыянальна-культурны кампанент.

  3. Распрацуйце сістэму правядзення ўрокаў па вызначанай тэме (па беларускай мове ці літаратуры, уключаючы 5 — 7 урокаў), ствараючы інтэрактыўныя мультымедыйныя тэматычныя прэзентацыі, выкарыстоўваючы новыя адукацыйныя тэхналогіі.

  4. Прааналізуйце спосабы кіравання настаўнікам пазнаваўчай дзейнасцю вучняў на ўроках беларускай мовы і літаратуры (пошукавыя, рэпрадуктыўныя і часткова-пошукавыя), прыёмы ажыццяўлення асобасна-арыентаванага падыходу да навучэнцаў у сярэдняй школе.

  5. Распрацуйце алгарытм дзеянняў маладога настаўніка пры падрыхтоўцы да ўрока.

  6. Ажыццявіце рэфлексію ўласнай дзейнасці па рэалізацыі дыферэнцыраванага падыходу ў навучанні на ўроках беларускай мовы і літаратуры.

  7. Прад’явіце падрыхтаваныя вамі наглядныя дапаможнікі ў час практыкі і ахарактарызуйце мэтазгоднасць іх выкарыстання ў працэсе выкладання беларускай мовы (літаратуры).

  8. Прааналізуйце вучэбны матэрыял (2  3 тэмы) з пункту гледжання магчымасцей арганізацыі вучэбна-даследчай дзейнасці школьнікаў на ўроку, самастойнай пазакласнай работы, перспектыў навуковага даследавання.

  9. Азнаёмцеся з планам работы (школьным) з адоранымі вучнямі, якія маюць высокую і павышаную матывацыю да вучэбна-пазнавальнай дзейнасці.

  10. Пазнаёмцеся з планам работы факультатыўных заняткаў (курсаў па выбары), тэматыкай навукова-даследчай вучнёўскай дзейнасці па мове і літаратуры. Прапануйце сваю тэматыку. Наведайце стымулюючыя і падтрымліваючыя заняткі.

  11. Азнаёмцеся з матэрыяламі школьнага кабінета беларускай мовы і літаратуры з боку зместу і афармлення, ацаніце яго як творчую лабараторыю настаўніка беларускай мовы і літаратуры.

  12. Азнаёмцеся з планам правядзення Тыдня беларускай мовы і літаратуры ў школе, ацаніце яго з пункту гледжання стварэння ўмоў для развіцця творчых здольнасцей вучняў.

  13. Складзіце сістэму работы (паэтапна) па фарміраванні станоўчых адносін да вучобы ў адстаючых вучняў.

  14. Правядзіце пазакласнае мерапрыемства па беларускай мове (літаратуры), зрабіце яго аналіз.

  15. Прааналізуйце неабходнасць і акрэсліце напрамкі самаадукацыі і самаразвіцця з улікам вопыту, набытага ў час практыкі.

  16. Падрыхтуйце партфоліо маладога настаўніка.

  17. Падрыхтуйце справаздачу і неабходную дакументацыю па выніках вытворчай (педагагічнай) практыкі.

3 Інфармацыйна-метадычная частка

3.1 Падвядзенне вынікаў вытворчай (пераддыпломнай) практыкі

На працягу 3-х дзён пасля заканчэння практыкі студэнты здаюць выніковую дакументацыю.

Пасля правядзення практыкі і падвядзення яе вынікаў студэнты праходзяць атэстацыю, у выніку якой выстаўляецца агульная ацэнка па педагагічнай практыцы. Змест і якасць афармлення дакументаў, што ўваходзяць у справаздачу, улічваецца пры вывядзенні выніковай адзнакі за педагагічную практыку. Практыка ацэньваецца па дзесяцібальнай сістэме.

Форма кантролю: дыферэнцыраваны залік.

3.2 Дакументацыя студэнта-практыканта

  1. Дзённік з запісамі назіранняў і аналізам урокаў (гл.дадатак А, Б)

  2. Планы-канспекты двух урокаў: аднаго па беларускай мове і аднаго ўрока па беларускай літаратуры.

  3. Сцэнарый 2 выхаваўчых мерапрыемстваў.

  4. Характарыстыка студэнта-практыканта, заверана дырэктарам школы.

  5. Справаздача.

  6. Метадычная «капілка».

3.3 Агульнадыдактычныя патрабаванні да афармлення канспектаў урокаў

  1. Прадмет, тэма, тып урока.

  2. Задачы ўрока: навучальная, развіццёвая і выхаваўчая.

  3. Абсталяванне ўрока і афармленне класнай дошкі.

  4. План (структура) урока з указаннем прыблізнага размеркавання часу на кожны фрагмент урока.

  5. Ход урока.

Выдзяляецца назва кожнага этапа ўрока і падрабязна раскрываецца яго змест: прыёмы правядзення арганізацыйнага пачатку ўрока, метады і прыёмы асноўнай часткі ўрока, пытанні да вучняў, наглядныя дапаможнікі, формы арганізацыі дзейнасці вучняў і кантролю выканання заданняў.

Заўвага: у канспекце не пішацца прывітанне настаўніка, яго вусныя ацэнкі і стымулы, адказы вучняў.

Пасля правядзення ўрока праводзіцца яго вусны падрабязны аналіз (самім практыкантам, настаўнікам, метадыстам, студэнтамі падгрупы).

Настаўнік і кіраўнік практыкі ад кафедры ацэньваюць урок па 10-бальнай сістэме, у кароткім запісе пасля канспекта ўрока ўказваюць яго станоўчыя моманты і недахопы; адлюстроўваюць узровень валодання студэнтам педагагічнымі ўменнямі і навыкамі — веданне падручнікаў і праграм; валоданне асноўнымі метадамі, прыёмамі, сродкамі навучання (гутарка, тлумачэнне, выкарыстанне нагляднасці, афармленне дошкі, праца з падручнікам, арганізацыя самастойнай працы вучняў, кантроль і ацэнка ведаў); формы арганізацыі дзейнасці вучняў на ўроку; валоданне класам; агульная педагагічная культура, арганізацыйная зладжанасць урока.

3.4 Абавязкі студэнта-практыканта

Студэнт-практыкант абавязаны:

  • працаваць у школе штодзённа не менш за 6 гадзін;

  • наведваць ўрокі іншых студэнтаў і ўдзельнічаць у іх абмеркаванні;

  • падрыхтаваць і правесці 26 ўрокаў па беларускай мове і 14 урокаў па беларускай літаратуры;

  • удзельнічаць у выхаваўчых мерапрыемствах класа і школы;

  • выконваць усе заданні, прадугледжаныя праграмай педагагічнай практыкі;

  • падпарадкоўвацца правілам унутранага распарадку школы.

3.5 Абавязкі кіраўніка практыкі ад кафедры

  1. Кіраўнік практыкі ад кафедры удзельнічае ва ўстановачнай і выніковай канферэнцыях, размяркоўвае студэнтаў па класах.

  2. Аказвае метадычную дапамогу студэнтам у падрыхтоўцы і правядзенні ўрокаў.

  3. Наведвае ўрокі студэнтаў, праводзіць (вусны) дасканалы аналіз наведаных урокаў, робіць запісы аб наведаных уроках у дзённіку практыканта, ацэньвае ўрок па дзесяцібальнай сістэме.

  4. У канцы практыкі аналізуе дакументы, падводзіць вынікі практыкі, прымае залік, прадстаўляе метадысту па практыцы ведамасць ацэнкі практыкі, ведамасць на аплату настаўнікам і пісьмовую справаздачу аб выніках практыкі.

3.6 Абавязкі настаўніка

  1. На працягу практыкі знаёміць студэнта з класам, дэманструе ўзоры правядзення творчых урокаў, прад'яўляе для вывучэння неабходную школьную дакументацыю, праграмы, падручнікі і вучэбныя дапаможнікі.

  2. Аказвае метадычную дапамогу пры падрыхтоўцы ўрокаў і выхаваўчых мерапрыемстваў, у тым ліку і адкрытых.

  3. Прысутнічае на ўсіх уроках, якія праводзяць студэнты, аналізуе і ацэньвае іх.

  4. Удзельнічае ў нарадзе па падвядзенні вынікаў практыкі.