Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
история белорусии.doc
Скачиваний:
5
Добавлен:
15.11.2019
Размер:
644.61 Кб
Скачать

38. Змены ў сацыяльна-эканамічным развіцці рэспублікі ў іі палове 50-х— першай палове 60-х гт.

3 сярэдзіны 50-х гг. у свеце разгарнулася навукова-тэхнічная рэвалюцыя, якая адыгрывала магчымасці комплекс-най аўтаматызацыі вытворчасці, выкарыстання ЭВМ, новых крыніц энергіі і новых матэрыялаў. Гэта не магло не закрануць эканоміку СССР.

У другой папове 50-х гг. працаўнікі прамысловасці Беларусі дабіліся поспехаў у развіцці вытворчасці. Аб'ём валавой прадукцыі павялічыўся на 79%, прадукцыйнасць працы ўзрасла ў 1,4 раза. Больш стапа вырабляцца электраэнергіі, аўтамабіляў, трактароў, будаўнічых матэрыялаў, тканін, абутку і інш. Было па-будавана і ўведзена ў дзеянне 157 буйных прамысловых прад-прыемстваў. Сярод іх у Мінску ўступілі ў строй падшыпнікавы, гадзіннікавы, радыятарны заводы. Пачаў дзейнічаць Полацкі на-фтаперапрацоўчы камбінат, Салігорскі калійны камбінат, завод «БелАЗ» у Жодзіне, Магілёўскі метапургічны завод, Мінскі трак-тарны і многія другія.

Аднак негатыўным было тое, што некаторыя прадпрыемствы працавалі нерытмічна. А тэмпы росту прамысловай вытворчасці былі ўсё-такі ніжэйшыя, чым у папярэднім пяцігоддзі. У вытворчасці ўкаранялася больш сучасная тэхніка, ручная праца замянялася машынамі і механізмамі, але ўсё ж такі механізацыя не атрыма-ла значнага распаўсюджвання, і ручная праца ў прамысловасці працягвала складаць каля 25%.

У 1957 г. была праведзена спроба рэфармаваць кіраўніцтва эканомікай. Замест міністэрстваў, якія былі створаны на гапінах вытворчасці, былі ўведзены саветы народнай гаспадаркі (саў-наргасы), якія павінны былі кіраваць усёй прамысловасцю і сель-скай гаспадаркай у межах вызначанай тэрыторыі. Саўнаргасы садзейнічалі лепшаму выкарыстанню мясцовых рэсурсаў, узмацненню спецыялізацыі. Аднак камандныя метады кіраўніцтва, якія цалкам захоўваліся, прывялі да няўдачы гэтай рэформы.

У першай папове 60-х гг. больш хуткімі тэмпамі развіваліся цяжкая прамысловасць, асабліва машынабудаванне і металаап-рацоўка. Мінскі аўтамабільны завод пачаў выпускаць 6 — 7-тон-ныя бартавыя машыны, самазвалы і цягачы. Мінскі трактарны за-вод у 1963 г. распачаў серыйны выпуск новага трактара МТЗ-50.

У Беларусі з'явіўся новы від транспарту — трубаправод-ны. Узніклі і новыя галіны прамысловасці; радыёэлектронная, электратэхнічная, нафтаперапрацоўчая, дакладнае прыборабу-даванне, кабельная, вытворчасць сінтэтычных смол.

Але недастатковая ўвага ўдзялялася развіццю лёгкай прамысловасці. 3 1962 г. пачалося зніжэнне ўсіх паказчыкаў прамысловай вытворчасці.

У сельскай гаспадарцы ў першыя пасляваенныя гады назі-раўся крызіс. У 50-я гг. былі пераразмеркаваны капіталаўкла-данні з дзяржаўнага бюджэту на карысць сельскай гаспадаркі. Былі павышаны закупачныя цэны на сельскагаспадарчую пра-дукцыю. Рабіліся спробы павысіць зацікаўленасць калгаснікаў у павышэнні прадукцыйнасці сельскагаспадарчай вытворчасці.

Пад лозунгам непасрэднага пераходу да камунізму разгар-нулася кампанія асабістых гаспадарак. Але ўвогуле ахарактыры-заваць становішча сельскай гаспадаркі як адмоўнае нельга. Хоць і марудна, але ў II палове 50-х — пачатку 60-х гг. сельская гаспа-дарка пашырала сваю вытворчасць.

Асноўную частку даходаў насельніцтва складала зарплата, якая ў гэты час павысілася на 20%. 3 прыняццем у 1956 г. нова-, га закона аб дзяржаўных пенсіях на больш трывалую аснову было пастаўлена матэрыяльнае забеспячэнне непрацаздольных. Сярэдні памер пенсій рабочых павялічыўся ў 1957 г. у параўнанні з 1956 г. на 50%, служачых — на 27%. Калгаснікам сталі назна-чацца пенсіі па старасці і інваліднасці.

У цэлым 50 — 60-я гг. былі спрыяльнымі ў сацыяльным развіцці рэспублікі. Аднак Беларусь, як і ў цэлым СССР, адста-вала ад развітых краін.