Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Семінар-2 (Новая програма 2012 г) ВКЛ.doc
Скачиваний:
4
Добавлен:
16.11.2019
Размер:
233.98 Кб
Скачать

Сельская гаспадарка Беларусі перыяду вкл. Павіннасці і падаткі. Аграрная рэформа 1557 г.

дакумент –1:

Узята з: Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 2 т. Т.1: Абаленскі–Кадэнцыя / Рэдкал.: Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш. – Мінск: БелЭн, 2005. – 688 с.

С. 67–68: (пра сялянства да Валочнай памеры В. П):

У дакументах 14 – 1-й пал. 16 ст. сялян ВКЛ звычайна называлі "людзі", "смерды", "мужыкі", "падданыя", "хлопы" (апошнія 2 назвы сталі асноўнымі ў 17-18 ст.); .... Паводле прыналежнасці зямлі, якой карысталіся сяляне, існавалі дзяржаўныя (велікакняжацкія, гаспадарскія), баярскія (шляхецкія), царкоўныя (духоўныя) сяляне. У сярэдзіне 16 ст. амаль 50% зямлі належала дзяржаве, 45%- шляхце, 5%- царкве, нязначная колькасць зямлі, на якой жылі сяляне, належала гарадам. Асновай сял. гаспадаркі быў ворны зямельны надзел, за карыстанне якім сяляне плацілі рэнту. Да канца 15 ст. асн. формай рэнты была даніна медам, футрам, збожжам, мясам і інш. Сяляне, асн. формай рэнты якіх была даніна, называліся даннікамі, яны былі асн. катэгорыяй сялянства ў 15-пач. 16 ст. У гэты час у жыцці сялян вял. ролю адыгрывалі промыслы: паляванне, бортніцтва, рыбалоўства. Даннікамі былі і дольнікі, якія плацілі трэцюю або чацвертую долю ўраджаю (іх было шмат на Падзвінні ў 1-й пал. 16 ст.). Даннікі выконвалі і дадатковыя павіннасці (дзякла, мезлева і інш.).

3 канца 15 ст., ў сувязі з развіццем панскай гаспадаркі (двароў, фальваркаў) феадалы сталі інтэнсіўна ўводзіць адработачныя павіннасці і грашовую рэнту. У рэгіёнах, дзе пераважалі даннікі (Жамойць, Падзвінне, Падняпроўе, Севершчына, Кіеўшчына, Палессе, Валынь) роля натуральнай даніны была зменшана, а плацяжы грашыма (як эквівалент натуральнага падатку) павялічыліся. На захадзе ВКЛ сталі пераважаць чыншавыя сяляне (асн. іх павіннасцю быў грашовы чынш) і цяглыя сяляне (выконвалі пераважна паншчыну). У пач. 16 ст. памер паншчыны са службы быў 1 дзень у тыдзень, у сярэдзіне 16 ст. – 2 дні.

Асобную катэгорыю сялянства складалі сяляне-слугі, якія выконвалі павіннасці па абслугоўванні панскага маентка, неслі вайсковую службу ці службы, выкананне якіх патрабавала адпаведнай кваліфікацыі. Сяляне-слугі поўнасцю ці часткова вызваляліся ад інш. павіннасцей. Да сялян-слуг адносіліся: ваенныя сяляне (панцырныя баяры, путныя баяры, паседскія баяры, служкі, выбранцы, шчытныя слугі, ардынскія слугі і інш.; у 15–16 ст. доля ваенных сялян-слуг была вялікая сярод сялянства Жамойці, Полаччыны, Віцебшчыны, Смаленшчыны, Севершчыны, Кіеўшчыны, Валыні); адм.-гаспадарчыя сяляне (старцы, сотнікі, войты, падвойскія, цівуны і інш.); дваровыя сяляне-слугі (кухары, пекары, адверныя, півавары); прамыславікі (асочнікі, бортнікі, баброўнікі, конюхі, рыбаловы, стральцы, псяры і інш.); вясковыя рамеснікі (кавалі, цесляры, ганчары, калеснікі, кушняры і інш.).

Асобную катэгорыю вясковага насельніцтва складала чэлядзь нявольная. Сяляне, найперш дзяржаўныя, выконвалі і дзярж. павіннасці (у 14-16 ст. – будаўніцтва і рамонт абарончых збудаванняў, дарог, мастоў, перавозка дзярж. грузаў і службовых асоб, стацыя) і плацілі падаткі на ваенныя мэты: сярэбшчына, ардыншчына, пагалоўшчына).

Паводле ступені асабістай залежнасці ад феадалаў у 15–16 ст. адрозніваліся людзі пахожыя, якія мелі права переходу ад аднаго феадала да другога, людзі непахожыя (айчызныя людзі, отчычы), якія такога права не мелі, закупы. Закупамі станавіліся тыя сяляне, якія бралі ў доўг грошы ці маемасць і заставаліся ў крэдытора ў якасці работніка да часу выплаты ці адпрацоўкі пазыкі. Закупніцтва было распаўсюджана да сярэдзіны 16 ст. ...

(канец урыўка)

дакумент –2:

Узята з: Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 2 т. Т.1: Абаленскі–Кадэнцыя / Рэдкал.: Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш. – Мінск: БелЭн, 2005. – 688 с.

С. 68: (пра афармленне прыгоннага права В. П):

Пачатак юрыд. афармлення прыгоннага права ў ВКЛ паклаў прывілей 1447, які абавязваў феадалаў не прымаць у свае маенткі збеглых сялян. Статуты ВКЛ 1529 і 1566 развілі нормы прыгоннага права, якое канчаткова аформлена Статутам ВКЛ 1588. У 15–16 ст. адбываўся інтэнсіўны працэс запрыгоньвання пахожых сялян, ператварэння іх у отчычаў. Гэты працэс ішоў поруч з аналагічным у Цэнтр. і Усх. Еўропе і ў гістарыяграфіі атрымаў назву "другое выданне прыгонніцтва", у ходзе якога сяляне траплялі яку пазямельную, суд.-адм., так і асабістую залежнасць ад феадала.

Асноўным юрыд. прынцыпам запрыгоньвання ў ВКЛ быў працяглы час пражывання селянінаў аднаго пана. Напачатку прыкметай даўнасці было спадчыннае валоданне надзелам.

Пасля прыняцця Статута ВКЛ 1529 людзі пахожыя, якія пражылі ў аднаго пана 10 і больш гадоў ("засядзелі земскую даўнасць"), трацілі права на выхад і ператвараліся ў непахожых. Слой пахожых людзей устойліва існаваў і ў 17–18 ст., ...

Селянін быў уласнікам рухомай маемасці і прадукцыі сваей гаспадаркі, якімі ён мог распараджацца па сваей волі. Статут ВКЛ 1566 абмежаваў права селяніна на вольнае распараджэнне рухомай маемасцю яе трэцяй часткай, дзве трэці павінны былі застацца ў гаспадарцы. Нерухомая маемасць (зямельны надзел, будынкі на ім) належалі пану (надзел лічыўся спадчынным трыманнем селяніна).

У канцы 14 – сярэдзіне 16 ст. сяляне свабодна куплялі і прадавалі свае надзелы, але гэта з'ява ніколі не абапіралася на закон. Распараджацца нерухомай маемасцю сяляне маглі толькі з дазволу пана. Самастойна распараджацца зямлей сяляне працягвалі і ў 17–18 ст., але такія аперацыі не мелі юрыд. сілы.

Сяляне маглі даваць ссуды, браць крэдыты без дазволу пана, але не больш як 120 грошаў, маглі паручыцца за суму не больш як 240 грошаў. Селяніна нельга было непасрэдна прыцягваць да суд. адказнасці, а неабходна было звяртацца для "ўчынення справядлівасці" да яго пана ў вотчынны суд, які быў узаконены прывілеем 1447.

Сяляне маглі выступаць сведкамі ў крымінальныхі маемасных справах, быць панятымі, прызнавалася сіла іх прысягі. 3 канца 16 ст. сяляне выступалі ў судах пераважна ў якасці асістэнтаў сваіх паноў – як сведкі ў справах аб межах уладанняў, наездах і інш. Сяляне цалкам знаходзіліся пад уладай вотчыннага суда, толькі ў 1768 з яго кампетэнцыі было выключана права смяротнага пакарання. Паўнапраўнымі ўдзельнікамі сяляне былі ў копных судах.... (канец урыўка)

дакумент-3:

Узята: Пілецкі В.А. Гісторыя эканомікі Беларусі (ад старажытных часоў да пачатку ХХІ ст.): вучэб.-метад. дапам. / В.А. Пілецкі. – 2-е выд. – Мінск: БДПУ, 2008. – 192с.

с.31–33: (пра аграрную рэформу 1557 г. Фальваркавы тып гаспадаркі. Афармленне прыгоннага права):

Увага тэкст кнігі В.Пілецкага

дадзены ў форме сціслага выкладання матэрыялу, або ў форме пытанняў і адказаў:

Вывучэнне праблемы “Валочная памера” гістарычнай навукай. Роля У.І. Пічэты ў даследаванні аграрнай рэформы (аўтар найбольш шырокай спецыяльнай працы па азначаным пытанні, якая называлася: “Аграрная рэформа Жыгімонта-Аўгуста ў Літоўска-Рускай дзяржаве”. – М., 1958.).

Пералік асноўных крыніц па пытанні (асноўны дакумент “Устава на валокі”, датаваны 1.04.1557, згодна з якім праводзілася рэформа, апублікаваны ў часопісе Спадчына 1993, №4; а таксама, “Пісцовая кніга Пінскага і Клецкага княстваў, складзеная пінскім старастам Станіславам Хвальчэўскім у 1552–1555 гг.”, апублікаваны ў г. Вільна ў 1884., і іншыя).

Актуальнасць вывучэння праблемы “рэформа 1557 г. (магчымасць пашырэння эканамічнага вопыту сучаснікаў шляхам знаёмства з гістарычным мінулым рэфармавання эканомікі Беларусі).

Унутраныя і знешнія прычыны рэформы (змяншэнне даходаў дзяржаўнага скарбу ВКЛ з-за раздач і падараванняў зямельнага фонду вялікакняжацкай уладай; рост дзяржаўных расходаў ў сувязі з абвастрэннем адносін з Масквой, якое прывяло да Лівонскай вайны 1558–1583 гг.; значны рост попыту і цэн на збожжа на заходнееўрапейскіх рынках, які спрыяў пошуку шляхоў павелічэння колькасці таварнага збожжа).

Першы вопыт эканамічных пераўтварэнняў (якія потым былі пакладзены ў аснову рэформы “валочная памера”) былі ўпершыню праведзены ў 40-х гг. ХVІ ст. каралевай Бонай. Пазней, пасля публікацыі праграмнага дакумента “Устава на валокі”, падпісанага Жыгімонтам-2 Аўгустам пачалася агульнадзяржаўная рэформа “Валочная памера”. Задача, характар ажыццяўлення і месца правядзення рэформы (спроба паставіць сельскагаспадарчую вытворчасць на таварныя рэйкі, дабіцца магчымасці вывазу яшчэ большай колькасці збожжа на заходнееўрапейскія рынкі, а таксама павышэння даходнасці дзяржаўных зямельных угоддзяў; праводзілася на дзяржаўных і даменных уладаннях, а потым яе пачалі праводзіць і ў прыватнаўладальніцкіх землях).

Пералік і сутнаць праведзеных пераўтварэнняў у сельскай гаспадарцы і сацыяльна-эканамічных і палітычных адносінах, што азначалі рэформу “Валочная памера”:

*-абмер і акругленне вялікакняжацкіх зямель, за кошт тых суседзяў, хто не змог прадаставіць дакументы на права валодання зямлёй;

*-вызначэнне якасці зямлі, падзел яе на тры катэгорыі “прэднія”, “сярэднія” і “подлыя”;

*-падзел зямлі на валокі, як адзінкі падаткаабкладання, памерам прыблізна 21,37 га. у сучасным вымярэнні (яны маглі быць большымі або меншымі ў залежнасці ад якасці зямлі; горшай па якасці зямлі ў валоку звычайна ўключалася больш, каб у трымальніка валокі была магчымасць выканаць рэгламентаваную колькасць павіннасцей);

*-вызначэнне комплексу павіннасцей, якія павінен быў выконваць трымальнік кожнай валокі зямлі;

*-стварэнне на “прэдніх” землях (найлепшых па якасці) фальваркаў – узорных, таварных, збожжавых гаспадарак, пад якія не толькі адводзіліся лепшыя землі, але і будаваўся цэлы комплекс жылых і гаспадарчых пабудоў, патрэбных для арганізацыі вытворчасці таварнага збожжа і перапрацоўкі спадарожнай сельскагаспадарчай сыравіны;

*-прыпіска да кожнага фальварка (з ліку 1:7) сямі сялянскіх валок, трымальнікі якіх павінны былі апрацоўваць фальваркавыя ўгоддзі;

*-увядзенне прымусовых севазваротаў шляхам вызначэння зямлі ў трох участках;

*-правядзенне комплексу агратэхнічных мерапрыемстваў, накіраваных на паляпшэнне гаспадарання). Чарговасць правядзення рэфармуючых мерапрыемстваў у сельскай гаспадарцы. Пачатак пераводу сельскагаспадарчай вытворчасці ВКЛ на таварныя рэйкі.

Стварэнне фальваркаў. Вызначэнне паняцця “фальварак”. Што такое “валока”? Чаму валока мела розны памер зямлі ў розных раёнах краіны? (таму што “валока” была адзінкай падаткаабкладання, а не мерай зямлі (21,37 га быў прыблізным /умоўным/ памерам). Колькасць зямлі якая ўваходзіла ў адну валоку /і з якой вызначаліся “валочныя” павіннасці/ залежала ад якасці зямлі якая ў яе ўваходзіла: “прэдніх” зямель было найменш, “сярэдніх” было крыху больш, а “подлых” зямель, калі валока складалася толькі з іх, было яшчэ больш). Прынцып размерквавання зямлі паміж сялянствам і фальваркамі? (1:7, сем сялянскіх валок прыпісваліся да адной валокі зямлі ў фальварку; гэта была аптымальная колькасць рабочых рук неабходная для апрацоўкі фальваркавай валокі).

Ці была прага да валодання большай колькасцю зямлі ў сялян падчас правядзення рэформы? (не, прагі да зямлі не было; зямлі селяніну можна было браць столькі сколькі ён мог апрацаваць; звычайна бралі або адну валоку на сям’ю, або адну на дзьве, ці больш сямей)

Пералік катэгорый сялянскага насельніцтва ў ВКЛ пасля рэформы (цяглыя, асадныя, агароднікі і слугі. А пазней, галоўным чынам пасля войн сярэдзіны ХVІІ – сярэдзіны ХVІІІ стст, з’явіліся збяднелыя сяляне – бабылі, кутнікі, халупнікі).

Характарыстыка павіннасцей сялян (цяглыя /паншчынныя/ сяляне – выконвалі паншчыну 2 дні на тыдзень, гвалты і талокі, а таксама плацілі грашовы чынш ад 6 да 21 гроша з валокі, які залежаў ад якасці глебы; асадныя сяляне (чыншавікі) – плацілі 30 грошаў з кожнай валокі, адбывалі 12 талок за год, або плацілі за іх 12 грошаў, а за гвалты павінны былі даваць бочку жыта ці 10 грошаў).

Вынікі і гістарычнае значэнне рэформы (найбольш відавочныя вынікі: моцнае павышэнне даходнасці гаспадарак (прыблізна на 40% па масе чыстага серабра); значная інтэнсіфікацыя сельскагаспадарчай вытворчасці ў дзяржаве ў сувязі з дакладным вызначэннем колькасці ўсёй прыдатнай зямлі (распрацоўкі зямель, якія раней пуставалі), выкарыстаннем яе з улікам якасці, за кошт правядзення агратэхнічных мерапрыемстваў і ўвядзення прымусовых севазваротаў і інш.; павышэнне таварнасці сельскай гаспадаркі, а значыць пашырэнне таварна-грашовых адносін у дзяржаве як шлях у накірунку развіцця новых, прагрэсіўных капіталістычных адносін; разбурэнне сельскай абшчыны як атрыбута феадалізму, што стрымлівала сацыяльна-эканамічнае развіццё; запрыгоньванне сялянства, і інш.).

Станоўчасць і адмоўнасць асобных вынікаў рэформы. Ці была зямельная рэформа – валочная памера капіталістычным пераўтварэннем сельскай гаспадаркі? (капіталістычным не была, але падштурхнула сельскагаспадарчую вытворчасць у накірунку развіцця таварна-грашовых адносін, якія вялі да станаўлення капіталізму, а таксама, разбурыла сельскую абшчыну (“атрыбут феадалізму”) як адзін з важнейшых фактараў устойлівасці феадальных адносін, што мяшалі капіталістычнаму развіццю ў краіне).

Значэнне рэформы 1557 г. у гісторыі Беларусі (паставіла эканоміку Беларусі ў больш выгадныя ўмовы яе развіцця, падштурхнула ў бок развіцця капіталізму; нават расійскі царызм у 1861 г. павінен быў пачынаць адмену прыгоннага права ў Расійскай імперыі з беларускіх губерняў, а таксама выдаў асобнае “Палажэнне...” для яго ліквідацыі на Захадзе Беларусі, дзе валочная памера была паспяхова здзейснена).

Запрыгоньванне сялян феадаламі. Важнейшыя этапы закабалення сялян. Прывілей 1447 г. (пацвердзіў права феадалаў на вотчынны суд, што ставіла ў залежнасць ад яго рашэнняў сялян).

Статут 1529 г. (адмаўляў сялянам у праве ўласнасці на зямлю, яны страчвалі права ёю распараджацца без згоды феадала). Валочная памера 1557 г. (на першае месца ставілася валока і падаткі з яе, а сялянства выступала прыдаткам валокі, сяляне назаўсёды прымацоўваліся да валокі і страчвалі права пераходу).

Статут 1566 г. (уводзіў 10-гадовы тэрмін пошуку беглых ці крадзеных сялян і адміністрацыйныя пакаранні супраць тых, хто іх хаваў). Статут 1588 г. (падоўжыў да 20-ці год тэрмін пошуку беглых; сяляне не мелі права распараджацца сваёй зямлёй, забаранялася арандаваць зямлю, ісці ў наймы і г д.)

(канец тэкста)

дакумент –4:

Узята з: Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 2 т. Т.1: Абаленскі–Кадэнцыя / Рэдкал.: Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш. – Мінск: БелЭн, 2005. – 688 с.

С. 68–69: (сяляне пасля Валочнай памеры В. П):

Адзінкай абкладання павіннасцямі ў 14 – 1-й пал. 16 ст. былі дым, служба (на Палессі дварышча).

У ходзе валочнай памеры павіннаснай адзінкай і аб'ектам землекарыстання стала валока (21,36 га). Валочная памера змяніла агульны падзел сялянства паводле характару іх гал. павіннасцей. Асн. катэгорыямі сталі асадныя сяляне, цяглыя сяляне, сяляне-слугі. Сяляне сталі выконваць павіннасці адпаведна колькасці зямлі і якасці глебы. Устава на валокі 1557 строга рэгламентавала сял. павіннасці. У дзярж. і часткова прыватныхуладаннях чэлядзь нявольная была надзелена невял. зямельнымі ўчасткамі і ператворана ў агароднікаў (выдзелена мной – В.П.). Замест валасной структуры на чале са старцамі ўтвораны войтаўствы як гасп.-тэр. адзінкі на чале з войтамі.

Сял. гаспадарка (дым, двор) звычайна складалася з адной сям'і' ў 5–9 чал. (3–7 працаздольных). У 16-18 ст. на адну сял. гаспадарку ў сярэднім прыпадаў надзел у 0,5 валокі (10,68 га), што ў той час было дастаткова для вядзення паўнацэннай гаспадаркі. Рэальна існавалі заможныя (надзел у 1 валоку і больш) і бедныя сял. гаспадаркі (менш за 0,5 валокі). Пазней (прыблізна з другой паловы ХVІІ ст – В.П.), з’явілася і праслойка маламаемных сялян (бабылі, кутнікі, каморнікі, парабкі), якія не вялі разгалінаванай гаспадаркі, бо не мелі неабходных сродкаў вытворчасці і існавалі за кошт выпадковых заробкаў. У 1-й пал. 17 ст. ў выніку прыросту насельніцтва і з-за індывідуалізацыі сял. сям'і адбываўся працэс памяншэння колькасці гаспадарак з надзелам у 1 валоку і больш (на Беларусі сярод цяглых сялян іх мелі 7,5%, сярод чыншавікоў -17%, а ў канцы 16 ст. -адпаведна 34,8% і 39,6%).

За тое павялічылася колькасць гаспадарак з надзелам менш за 0,5 валокі (сярод цяглых сялян 48%, сярод чыншавікоў 42%, у той час яку канцы 16 ст. – адпаведна 13,5% і 10%). У канцы 16–пач. 17 ст. ўзнікла сістэма змешаных зямельных надзелаў (цяглы і чыншавы, вольны і чыншавы і т.д.). Яна шырока выкарыстоўвалася ў 2-й пал. 17-пач. 18 ст. ў ходзе аднаўлення гаспадаркі пасля працяглых войнаў.

Найб. пашыранымі сталі камбінацыі чыншавай ці цяглай долі надзелу з прыемнай. Сяляне карысталіся таксама агульнымі ўгоддзямі – лясамі, пашамі, выганамі, сенажацямі і інш.

У 17–18 ст. сяляне акрамя асн. павіннасцей (паншчыны, чыншу) выконвалі дадатковыя: будаўніцтва дарог, мастоў, грэбляў, млыноў, панскіх фальваркаў, начная варта, гайнае, запісное, згоны, талокі, куніца, падводная павіннасць, пастожнае і інш. 3 дзярж. падаткаў сяляне плацілі падымнае, а дзярж. сяляне – і гіберну. Феадалы для павышэння даходнасці сваіх маенткаў імкнуліся павялічыць павіннасці сялян, асабліва адработачныя, пры гэтым захоўвалася адносная стабільнасць натуральнай і грашовай рэнты. У 2-й пал. 17-пач. 18 ст. для больш хуткага аднаўлення разбуранай войнамі гаспадаркі ў дзярж. і частцы магнацкіх уладанняў назіраўся перавод цяглых сялян у чыншавыя. 3 сярэдзіны 18 ст. адбываўся адваротны працэс пераводу чыншавых сялян у цяглыя (гл. Тызенгаўза рэформа), павышаўся памер паншчыны (у 2-й пал. 18 ст. – 8-16 дзен у тыдзень з валокі), шырока выкарыстоўвалася прыгонная праца ў лясных промыслах, вотчынных мануфактурах. (канец урыўка)

(Пытанне-4):