- •Азнаямляльная практыка Вучэбная праграма па спецыяльнасці
- •Дадатковая спецыяльнасць тлумачальная запіска
- •Прыкладны план азнаямляльнай практыкі
- •1 Тыдзень
- •2 Тыдзень
- •Справаздачная дакументацыя
- •Прыкладны план аналізу ўрока
- •Структура дзённіка
- •Салавей Ганны Сяргееўны
- •Ярмаш Юліі Васільеўны
- •Аналіз праведзенай працы за першы тыдзень
- •Індывідуальны план працы на другі тыдзень
- •Аналіз праведзенай працы за другі тыдзень
- •Справаздача па азнаямляльнай практыцы (метадычныя рэкамендацыі)
Прыкладны план азнаямляльнай практыкі
1 Тыдзень
1. Арганізацыйны збор практыкантаў. Пастаноўка, асэнсаванне мэтаў і задачаў азнаямляльнай практыкі. Размеркаванне па школах. Інструктаж па патрабаваннях да афармлення дакументацыі па выніках практыкі. Разгляд, вывучэнне ўзораў дакументаў.
2. Знаёмства са школай як навучальнай установай: тып, матэрыяльная база, правілы ўнутранага распарадку, традыцыі, дасягненні вучняў і настаўнікаў, асаблівасці арганізацыі вучэбна-выхаваўчага працэсу, умовы выкладання філалагічных дысцыплін і правядзення пазакласнай працы па іх, бяспечныя ўмовы працы вучняў і настаўнікаў.
3. Знаёмства з настаўнікамі беларускай мовы і літаратуры, настаўнікамі па дадатковай спецыяльнасці, а таксама класамі, у якіх яны працуюць.
4. Складанне індывідуальных планаў азнаямляльнай практыкі.
2 Тыдзень
1. Наведванне 9 урокаў у замацаваных настаўнікаў (3 урокі – мовы, 3 – літаратуры, 3 – па дадатковай спецыяльнасці). Назіранні за дзейнасцю настаўнікаў, фіксацыя матэрыялу, неабходнага для справаздачы: выяўленых прафесійных уменняў педагогаў, фактаў дасягнення імі мэтаў урока і выкарыстаных для гэтага прынцыпаў, спосабаў, прыёмаў, сродкаў навучання, заўважаных тыпаў урокаў мовы, рэалізацыі задуманага настаўнікамі ў адукацыйным, развіццёвым, выхаваўчым накірунках. Абавязковая аналітычная гутарка з настаўнікам як кіраўніком вучэбнага працэсу пасля кожных наведаных вучэбных заняткаў.
2. Наведванне адных факультатыўных заняткаў і аднаго пазакласнага мерапрыемства па спецыяльнасці (пры іх наяўнасці ў раскладзе, у плане працы настаўніка на час азнаямляльнай практыкі). Вывучэнне матэрыялаў факультатыўных і пазакласных заняткаў.
3. Падрыхтоўка справаздачы аб выкананні індывідуальнага плана азнаямляльнай практыкі.
Справаздачная дакументацыя
1. Індывідуальны план азнаямляльнай практыкі.
2. Справаздача аб выкананні плана і выніках наведвання ўрокаў, факультатыўных і пазакласных заняткаў па беларускай мове.
3. Дзённік.
Прыкладны план аналізу ўрока
1. Клас, тэма ўрока, месца ўрока ў сістэме вучэбных заняткаў па раздзеле ці вялікай тэме.
2. Канкрэтнасць і дасягненне вызначаных мэтаў урока (адукацыйнай, развіццёвай, выхаваўчай), іх адпаведнасць аднаму з вядомых тыпаў ўрокаў.
3. Вывучэнне новага матэрыялу: падрыхтоўка вучняў да засваення новага, асэнсаванне раней не вядомага вучэбнага матэрыялу, яго разуменне.
4. Параўнанне новага матэрыялу ў падручніку з тым матэрыялам, які быў прапанаваны настаўнікам, выясненне мэтазгоднасці настаўнікавага варыянту.
5. Метады, прыёмы, формы замацавання атрыманых ведаў.
6. Фарміраванне ўменняў і навыкаў: матывацыя гэтай дзейнасці, яе працягласць, аб’ём, разнастайнасць, сістэма практыкаванняў.
7. Навучальная каштоўнасць дыдактычнага матэрыялу, яго выхаваўчы патэнцыял.
8. Развіццё творчых здольнасцяў вучняў.
9. Віды і формы апытвання, іх метадычная мэтазгоднасць, мера патрабавальнасці да адказаў і іх моўнага афармлення, правільнасць і матывацыя адзнак.
10. Рацыянальнасць, эфектыўнасць праверкі дамашняга задання, адпаведнасць інструктыўнай часткі ўрока метадычным патрабаванням.
11. Вучэбная актыўнасць дзяцей на ўроку.
12. Вынікі і агульнае ўражанне ад урока.