- •Інтэграваны модуль «Гісторыя Беларусі»
- •1. Тлумачальная запіска
- •1.1. Мэты і задачы вывучэння дысцыпліны:
- •1.2 Метады (тэхналогіі) навучання:
- •1.3 Арганізацыя самастойнай работы студэнтаў:
- •1.4 Агульная колькасць гадзін:
- •2. Змест вучэбнага матэрыялу.
- •2.1.1 Тэматычны план (дзённая форма атрымання адукацыі)
- •2.1.2 Тэматычны план (завочная і завочна-скарочаная форма навучання).
- •2.2 Назвы раздзелаў, іх змест. Раздзел 1. Уводзіны ў дысцыпліну “Гісторыя Беларусі ў кантэксце сусветных цывілізацый”.
- •Раздзел 2. Цывілізацыйная спадчына старажытнага свету, сярэдніх вякоу і беларусь
- •Раздзел 3. Цывілізацыйная працэсы Новага часу і Беларусь.
- •3.1 Беларусь у складзе Рэчы Паспалітай
- •3.2. Беларусь у складзе Расійскай імперыі
- •Раздзел 4.Станаўленне беларускай дзяржаўнасці. Усталяванне савецкай грамадска-палітычнай сістэмы ў беларусі
- •Раздзел 6. Беларусь у гады другой сусветнай вайны і вялікай айчыннай вайны
- •Раздзел 7. Савецкая беларусь: дасягненні і праблемы стваральнай працы народа (1945 – 1991 гг.)
- •Раздзел 8. Суверэнная рэспубліка беларусь ва ўмовах глабалізацыі
- •4. Інфармацыйная ( інфармацыйна-метадычная)частка
- •4.1. Асноўная лiтаратура Падручнікі і вучэбныя дапаможнікі
- •Дадатковая
- •4.2 ТэмаТыКа лекцыйных заняткаў па дысцыпліне «гісторыя беларусі»
- •Лекцыя 1. Уводзіны ў дысцыпліну “Гісторыя Беларусі ў кантэксце сусветных цывілізацый”.
- •Лекцыя 2.Цывілізацыйная спадчына старажытнага свету, сярэдніх вякоў і Беларусь.
- •Лекцыя 3. Беларусь у складзе Рэчы Паспалітай.
- •Лекцыя 7. Беларусь у складзе Расійскай імперыі.
- •Лекцыя 6. Заходняя Беларусь у складзе Польскай дзяржавы. Геапалітычнае становішча Беларусі ў 20-30-я гг. Хх ст.
- •Лекцыя 7. Беларусь у гады Другой сусветнай і Вялікай Айчыннай вайны
- •Лекцыя 8. Савецкая Беларусь: дасягненні і праблемы стваральнай працы народа (1945— 1991-я гг.)
- •Лекцыя 9. Сувярэнная Рэспубліка Беларусь ва ўмовах глабалізацыі
- •4.3. Змест семінарскіх заняткаў Семінар 1. Цывілізацыйная спадчына старажытнага свету, сярэдніх вякоў і Беларусь.
- •Семінар 2. Беларусь у складзе Расійскай імперыі
- •Семінар 3. Станаўленне беларускай дзяржаўнасці. Усталяванне савецкай грамадска-палітычнай сістэмы
- •Семінар 4-5. Пачатак Вялікай Айчыннай вайны. Акупацыйны рэжым. Партызанская і падпольная барацьба.
- •Семінар 6—7. Савецкая Беларусь: дасягненні і праблемы стваральнай працы народа (1945 – 1991 гг.)
- •Семінар 8. Станаўленне суверэннай Рэспублікі Беларусь (1990—2011 гг.)
- •4.4. Тэмы рэфератаў
- •4.5 Пытанні да экзамену
- •4.6 Сродкі дыягностыкі.
- •Слоўнік гістрачных тэрмінаў
Раздзел 4.Станаўленне беларускай дзяржаўнасці. Усталяванне савецкай грамадска-палітычнай сістэмы ў беларусі
Роля Кастрычніцкай рэвалюцыі ў гістарычным лёсе беларускага народа. Устанаўленне Савецкай улады ў Беларусі. Першы Усебеларускі з’езд. Барацьба з германскімі інтэрвентамі.
Шляхі фарміравання беларускай дзяржаўнасці на нацыянальна-дэма-кратычнай і рэвалюцыйна-класавай асновах. Пазіцыя бальшавікоў у нацыянальным пытанні. Абвяшчэнне Беларускай Народнай Рэспублікі. Стварэнне беларускай савецкай дзяржаўнасці. Барацьба беларускага народа з польскімі інтэрвентамі. Роля і месца БССР у складзе СССР.
Усталяванне савецкай грамадска-палітычнай сістэмы ў БССР і яе асноўныя характарыстыкі. Устанаўленне аднапартыйнасці. Канстытуцыйнае афармленне савецкай палітычнай сістэмы і кіруючай ролі камуністычнай партыі. Сканцэнтраванне функцый заканадаўчай, выканаўчай і судовай улады ў руках дзяржаўна-партыйнага апарата. Дэфармацыі ў грамадска-палітычным жыцці БССР. Палітычныя рэпрэсіі 30-х гг. XX ст. Вызначэнне грамадска-палітычнага ладу ў СССР як «дзяржаўнага сацыялізму».
Шляхі і метады будаўніцтва індустрыяльнага грамадства ў савецкай Беларусі. Асаблівасці ажыццяўлення нэпа ў БССР. Стварэнне матэрыяльна-тэхнічнай базы індустрыяльна-аграрнага грамадства. Індустрыялізацыя. Калектывізацыя сельскай гаспадаркі.
Станаўленне і развіццё савецкай беларускай культуры. Палітыка беларусізацыі. Узмацненне адміністрацыйна-партыйнага кантролю ў сферы культуры. Стаўленне савецкай улады да рэлігіі і царквы. Дасягненні і супярэчнасці развіцця культуры і навукі ў 30-я гг. XX ст.
Раздзел 5. ЗАХОДНЯЯ БЕЛАРУСЬ У СКЛАДЗЕ ПОЛЬСКАЙ ДЗЯРЖАВЫ. ГЕАПАЛІТЫЧНАЕ СТАНОВІШЧА БЕЛАРУСІ Ў 20 – 30-я гг. ХХ ст.
Беларускае пытанне пры афармленні Версальска-Вашынгтонскай сістэмы. Рыжская мірная дамова ў гістарычным лёсе беларускага народа. Беларуская эміграцыя.
Грамадска-палітычнае, эканамічнае, нацыянальна-культурнае становішча Заходняй Беларусі ў складзе Польскай дзяржавы. Рэвалюцыйны і нацыянальна-вызваленчы рух ў Заходняй Беларусі.
Раздзел 6. Беларусь у гады другой сусветнай вайны і вялікай айчыннай вайны
Прыход фашыстаў да ўлады ў Італіі і Германіі. Абвастрэнне супярэчнасцяў паміж еўрапейскімі дзяржавамі ў канцы 30-х гг. XX ст. Мюнхенская змова. Правал палітыкі калектыўнай бяспекі. Савецка-германская дамова аб ненападзе 1939 г. Пачатак Другой сусветнай вайны. Вызваленне Чырвонай Арміяй Заходняй Беларусі. Аб'яднанне беларускага народа ў складзе БССР.
Пачатак Вялікай Айчыннай вайны. Абарончыя баі на тэрыторыі Беларусі. Устанаўленне акупацыйнага рэжыму, яго мэты. Рабаванне гiтлераўцамi гаспадарчых i культурных каштоўнасцяў Беларусі. Масавае знiшчэнне ваеннапалонных i насельнiцтва, угон яго на прымусовыя работы ў Германiю. Карныя экспедыцыi. Калабаранцкiя арганiзацыi i iх дзейнасць.
Вызначальныя перамогі Чырвонай Арміі ў гады Вялікай Айчыннай вайны (бітва пад Масквой, Сталінградская і Курская бітвы), іх уплыў на ўздым партызанскага руху і падпольнай барацьбы. Баявая дзейнасць партызан і падпольшчыкаў. Пачатак вызвалення Беларусi. Аперацыя «Баграціён».
Вынікі вайны для беларускага народа і яго ўклад ў Перамогу над фашызмам. Беларусы на франтах Вялікай Айчыннай вайны і ў еўрапейскім руху Супраціўлення. Удзел БССР у заснаванні і дзейнасці ААН. Статус БССР у садружнасці краін свету. Захаванне памяці об вайне ў гарадах і весках Беларусі.