Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
тематика семинарских занятий.docx
Скачиваний:
1
Добавлен:
18.11.2019
Размер:
31.19 Кб
Скачать

Семiнар 6. Асноўныя напрамкі развіцця беларускай культуры ў другой палове хіх ст.

  1. Ідэі Асветніцтва і Рамантызму ў культурным развіцці.

  2. Развіццё навукі і адукацыі: фактар Расійскай імперыі.

  3. Развіццё беларусазнаўства. Беларуская фалькларыстыка і этнаграфія. А.Дзмітрыеў, А.Сементоўскі, П.Шэйн, Е.Раманаў, М.Доўнар-Запольскі, М.Янчук, А.Багдановіч, М.Нікіфароўскі, І.Насовіч, Я. Карскі

  4. Развіцце беларускай мастацкай літатаруты. А.Абуховіч-Бандынэлі, В.Савіч-Заблоцкі, Я.Неслухоўскі, А.Гурыновіч, К.Кастравіцкі (Карусь Каганец). Ф.Багушэвіч “Дудка Беларуская“.

  5. Мастацтва Беларусі ў еўрапейскім кантэксце. Імпрэсіянізм, мадэрнізм, экспрэсіянізм, кубізм (Пікасо, Брак і інш.). Абстракцыянізм, неарэнесанс, псеўдарускі, псеўдавізантыйскі стылі.

  6. Архітэктура (готыка, неаготыка, мадэрн, эклектыка).

  7. Тэатральнае мастацтва. Рознастайныя формы народнага тэатра.

Семінар 7. Культура беларускага нацыянальнага Адраджэння на пачатку ХХ ст.

  1. Вызваленчы рух пачатку ХХ ст., яго ўплыў на культуру.

  2. Умовы і асаблівасці культурнага развіцця. Палітыка царызму ў Беларусі ў галіне культуры.

  3. Асвета і адукацыя. Развіцце культурна-асветніцкай справы. Беларускамоўныя кнігі і перыядычныя выданні.

  4. Перыязычны друк і выдавецкая справа. “Наша Доля“. Газета «Наша Ніва» і яе роля ў развіцці нацыянальна-вызваленчага руху і абуджэнні нацыянальнай самасвядомасці.

  5. Навуковая дзейнасць М.В.Доўнар-Запольскага, Е.Раманава, В.Шукевіча, А.Смоліча, братоў Луцкевічаў, В.Ластоўскага.

  6. Развіццё беларускай літаратуры. Літаратура і яе індывідуальнасці (Я.Купала, Я.Колас, М.Багдановіч, Цётка, К.Каганец, А.Тарун, Ц.Гартны і інш.)

  7. Развіццё нацыянальнай музыкі і тэатра. Першае таварыства Беларускай драмы і камедыі ў Мінску. Дзейнасць Беларускага народнага тэатра і музыка. Мастацкі калектыў І.Буйніцкага

  8. Выяўленчае мастацтва. Ф.Рушчыц, К.Стаброўскі, С.Жукоўскі, В.Бялыніцкі-Біруля. Працы яўрэйскіх мастакоў Ю.Пэна, Л.Альперовіча, Я.Кругера

  9. Архітэктура (грамадзянскае будаўніцтва, эклектыка).

  10. Дзеячы культуры перыяду беларускага нацыянальнага адраджэння (1902 – 1921) Іван і Антон Луцкевічы, Аляксандр Уласаў, Вацлаў Ластоўскі і інш. Янка Купала і Якуб Колас. У.Казлоўскі, Ф.Грынкевіч, Б.Грабінскі, Людвіка Сівіцкая (паэтка Зоська Верас).

Семінар 8. Культура Беларусі ў20-30-я гг. Хх ст.

  1. Грамадска-палітычнае становішча і яго уплыў на культурнае жыццё Беларускай ССР у 20-30-я гг. Супярэчнасці перыяду.

  2. Палітыка беларусізацыі, яе сутнасць і змест. Размах нацыянальнага культурнага адраджэння. Моўная палітыка.

  3. Развіцце асветы і адукацыі.

  4. Развіццё грамадкіх навук і краязнаўства ў БССР

  5. Літаратура. Беларуская драматургія. Дзейнасць літаратурных аб’яднанняў. Першы з’езд беларускіх пісьменнікаў. М.Лынькоў,Я.Маўр, М.Гарэцкі. Я.Колас,Ц.Гартны, М.Зарэцкі

  6. Музычна-тэатральнае жыццё. Станаўленне прафесіянальнага музычнага тэатра, нацыянальнай оперы.

  7. Развіццё жывапісу. Масавыя віды мастацтва (афармленні афіш, свят, напісанні плакатаў)

  8. Беларуская архітэктура як неад’емная частка савецкай архітэктуры.

  9. Нараджэнне беларускага кіно. “Кінорэсбел“. Дзейнасць кінастудыі “Савецкая Беларусь“.“Лясная быль“ Юрыя Тарыча

  10. Культурнае жыцце Заходняй Беларусі. Дзейнасць грамадскіх арганізацый і партый Заходняй Беларусі і фарміраванне культурнай сітуацыі. Гурткі ТБШ і БІГіКу. Літаратура. Музыка. Мастацтва.

  11. Масавыя рэпрэсіі дзеячоў кульутры Беларусі