Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Семінар-5 (Новая програма 2012 г).DOC
Скачиваний:
2
Добавлен:
20.11.2019
Размер:
144.38 Кб
Скачать

(Пытанне-3):

Кастрычніцкія падзеі 1917 г і Беларусь.

Пасля палітычнага крызісу 4 ліпеня 1917 і расстрэлу дэманстрнацыі (са згоды Петраградскага савета) у падполле перайшлі бальшавікі. Двоеўладдзе закончылася.

Распускаліся саддацкія камітэты, расфарміроўваліся некаторыя вайсковыя часці. На Заходнім фронце ўводзілася пакаранне смерцю.

У гэтых умовах РСДРП (б) на VI з'езде (26 ліпеня – 3 жніўня 1917 г.) прымае рашэнне аб падрыхтоўцы ўзброенага паўстання супраць Часовага ўрада.

8–10 ліпеня 1917 г. у Мінску адбыўся II з'езд беларускіх нацыянальных арганізацый, на якім была абрана цэнтральная рада беларускіх арганізацый на чале с Я.Лёсікам.

Цэнтральная рада рабіла спробы аб'яднаць беларускі рух вакол нацыянальнай ідэі.

Меншавікі, эсэры, бундаўцы былі супраць палітычнай аўтаноміі Беларусі. Яны лічылі лепшым абласное самакіраванне беларускіх губерній у межах дэмакратычна-рэспубліканскай Расіі.

У ліпені – жніўні 1917 г. на Беларусі прайшлі выбары ў мясцовыя органы самакіравання – гарадскія думы, земствы (што былі органамі Часовага ўрада).

Наибольшую колькасць месцаў у гарадскіх думах атрымалі эсэры, бундаўцы, польскі сацыялістычны блок, яўрэйскі нацыянальны блок, кааліцыя польскіх партый.

На выбарах у валасныя земствы перамогу атрымалі эсэры, у мястэчках – бундаўцы. Такім чынам, ні беларускія нацыянальныя партыі, ні бальшавікі летам 1917 г. не карысталіся значнай падтрымкай сярод насельніцтва.

Тым часам Часовы ўрад працягваў рэпрэсіўную палітыку навядзення парадку.

18 ліпеня Вярхоўным галоўнакамандуючым быў прызначаны генерал Л.Г.Карнілаў, які ў канцы жніўня патрабаваў устанавіць у краіне ваенную дыктатуру.

Па загадзе Карнілава ў Петраград былі накіраваны вайско­выя часці, каб разагнаць Саветы і Часовы ўрад. Супраць выступілі мясцовыя Саветы рабочых і салдацкіх дэпутатаў, многія вайсковыя часці, рабочыя беларускіх гарадоў.

Пры Саветах фарміраваліся ваенна-рэвалюцыйныя камітэты, ствараліся баявыя дружыны на фабрыках і заводах.

30 жніўня быў арганізаваны Часовы рэвалюцыйны камітэт Заходняга фронту (старшыня М.В.Фрунзе).

Рэвалюцыйна настроеныя салдаты і рабочыя ўстанавілі кантроль над стратэгічнымі чыгуначнымі вузламі, арсеналамі.

Акцыя генерала Карнілава не атрымала падтрымкі.

Узначалілі гэтую барацьбу бальшавікі, што значна павысіла іх уплыў на працоўныя масы.

У другой палове верасня 1917 г., напрыклад, у ходзе перавыбараў Саветаў бальшавікі атрымалі большасць у Мінскім Савеце рабочых і салдацкіх дэпутатаў, затым у Слуцкім і Рэчыцкім Саветах.

Трэба адзначыць, што працэс бальшавізацыі Саветаў не насіў масавага характару. Але бальшавіцкія арганізацыі збіралі сілы. Бальшавікі Беларусі, Заходняга фронту і Смаленшчыны на канферэнцыі 15–18 верасня ў Мінску абралі адзіны кіруючы орган – Паўночна-Заходні камітэт РСДРП (б).

Лідэры беларускага руху ў мэтах каардынацыі сваёй дзейнасці 24 верасня 1917 г. склікалі ў Маскве I Беларускі з'езд, большасць дэлегатаў якога прадстаўлялі БСГ. На з'ездзе БСГ стварыла дзве фракцыі. Захады па кансалідацыі сіл у адзін нацыянальны фронт не атрымалі падтрымкі. Пры абмеркаванні пытання аб палітычным уладкаванні Беларусі прадстаўнікі БСГ пакінулі з'езд. У кастрычніку 1917 г. раскалолася Беларуская сацыялістычная грамада. На аснове Петраградскай арганізацыі БСГ стварылася Беларуская сацыял-дэмакратычная рабочая партыя. Петраградская, Маскоўская і Бабруйская арганізацыі БСГ пасля III з'езда партыі (14–25 кастрычніка) заявілі аб непадпарадкаванні ЦК БСГ.

15 кастрычніка на II сесіі Цэнтральнай рады беларускіх арганізацый быў рэарганізаваны кіруючы орган — абрана Вялікая беларуская рада. У яе склад дадаткова ўвайшлі прадстаўнікі Беларускай рады Заходняга фронту. Была створана Цэнтральная вайсковая беларуская рада. Яна павяла работу па фарміраванні беларускага войска на Заходнім і Румынскім франтах.

У ноч з 24 на 25 кастрычніка 1917 г. у Петраградзе адбылося ўзброенае паўстанне рабочых і салдат. (Ккстрычніцкай рэвалюцыя ці пераварот ?)

Раніцай быў абнародаваны падрыхтаваны У.І.Леніным заклік "Да грамадзян Расіі". У ім аб'яўлялася аб звяржэнні Часовага ўрада і пераходзе ўлады да Ваенна-рэвалюцыйнага камітэта Петраградскага Савета рабочых і салдацкіх дэпутатаў.

26 кастрычніка выканкам Мінскага Савета аб'явіў аб пераходзе ўлады ў рукі Савета рабочых і салдацкіх дэпута-таў.

3 палітычных вязняў быў створаны I рэвалюцыйны полк імя Мінскага Савета. Разам з 37-м і 289-м Запаснымі палкамі, атрадам чырвонаармейцаў яны склалі ўзброеныя сілы Мінскага Савета.

У хуткім часе быў створаны Ваенна-рэвалюцыйны камітэт Заходняга фронту (К.Ландар, А.Мяснікоў і інш.). Была ўведзена цэнзура друку, забаронена дзейнасць гарадской думы.

Супраць новай улады выступілі буржуазныя партыі – эсэры, бундаўцы, меншавікі, гарадская дума, Вялікая беларуская рада, цэнтральнае бюро прафсаюзаў г.Мінска і інш.

27 кастрычніка яны стварылі Камітэт ратавання рэвалюцыі на чале з Т.Калатухіным. Маючы перавагу сіл, Камітэт ратавання рэвалюцыі ўльтыматыўна запатрабаваў перадачы яму ўлады. Мінскі Савет пагадзіўся пры ўмове, што войскі не будуць накіраваны на падаўленне паўстання ў Петраград і Маскву.

Пасля заключэння пагаднення бальшавікі павялі агітацыю сярод салдат. Савецкую ўладу падтрымалі з'езды многіх армейскіх камітэтаў. У ноч з 1 на 2 лістапада ў Мінск увайшлі браніраваны поезд і вайсковыя часці, якія ўзялі пад ахову Мінскі Савет.

У горадзе зноў была ўстаноўлена Савецкая ўлада. У канцы кастрычніка – пачатку лістапада Савецкая ўлада перамагла ў Віцебску, Гомелі, Полацку і іншых гарадах.

19 лістапада новую ўладу прызнаў Магілёўскі савет. Такім чынам, у лістападзе на неакупіраванай тэрыторыі Беларусі ўсталявалася ўлада Саветаў.

У гэты час прайшлі салдацкія з'езды 2-й, 3-й і 10-й армій Заходняга фронту. Яны сведчылі аб падтрымцы арміяй рэвалюцыйньгх змен, дэкрэтаў Савецкай улады.

У лістападзе 1917 г. на Беларусі адбыліся выбары ва ўстаноўчы сход (што было ідэй Часовага урада).

3 56 дэпутатаў ад Мінскай, Віцебскай, Магілёўскай акруг і Заходняга фронту было абрана 30 бальшавікоў, 22 эсэра, 4 прадстаўнікі іншых арганізацый.

Перамога бальшавікоў была невыпадковай. Арганізацыі РСДРП (б) вялі актыўную работу па замацаванні новай улады.

Яны атрымалі падтрымку на з'ездах Саветаў рабочых і салдацкіх дэпутатаў Заходняй вобласці (19–21 лістапада),

III з'ездзе Саветаў сялянскіх дэпутатаў Мінскай і Віленскай губерняў (18–20 лістапада),

II з'ездзе армій Заходняга фронту (20–25 лістапада). Працоўныя, насельніцтва, салдаты з задавальненнем сустрэлі дэкрэты II Усерасійскага з'езда Саветаў аб міры, зямлі і таму пайшлі за бальшавікамі.

26 лістапада ў адпаведнасці з рашэннямі з'ездаў выканкамы Саветаў рабочьгх і салдацкіх дэпутатаў Заходняй вобласці, сялянскіх дэпутатаў Мінскай і Віленскай губерняў, Заходняга фронту ўтварылі выканаўчы камітэт Саветаў рабочых, салдацшх і сялянскіх дэпутатаў Заходняй вобласці і фронту (Аблвыканкамзах) на чале з М.Рагазінскім.

Абласны камітэт сфарміраваў СНК вобласці і фронту (старшыня К.Ландар), які ўзначаліў палітычную і гаспадарчую дзейнасць Саветаў (увядзенне на прадпрыемствах рабочага кантролю, канфіскацыя памешчыцкіх зямель і т.д.).

У склад Аблвыканкамзаха ўвайшлі ў асноўным прадстаўнікі партыі бальшавікоў. Прычым у сваёй большасці яны былі людзьмі прыезджымі, а не беларусамі.

Таму, што датычыцца нацыянальнага самавызначэння, то Аблвыканкамзах не зрабіў ніякіх рэальных крокаў на шляху стварэння беларускай дзяржаўнасці. (канец пытання)