Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Практычныя 4. Фанетыка.docx
Скачиваний:
8
Добавлен:
22.11.2019
Размер:
35.04 Кб
Скачать

10. Запішыце прыклады (3-4) загалоўкаў газетных артыкулаў, якія азначаны элементамі фанетычнай гульні.

11. Запішыце наступную фразу па-беларуску. Пісьмова патлумачце сутнасць выказвання, дайце ацэнку атрыманай інфармацыі, сфармулюйце сваё меркаванне па акрэсленым пытанні.

"Трасянка – чудовищная смесь языков – не только показатель низкого культурного уровня страны – это система формировання акультурных личностей с сумятицей в душах и головах" (С.Прохарава. Аргументы и факты в Беларуси. 1997. №38).

Дадатковае:

Кожны пісьменнік ведае, якая залежнасць існуе паміж гучаннем слова і яго значэннем. Услухайцеся, напрыклад, у слова “халепа”. Гэтак завуць мокры снег, які ідзе ў адліжны дзень. Пра яго кажуць, што ён валіць камякамі, лепіць, - і вы чуеце гэта ў самім слове “халепа”. А параўнайце яго са словам “пароша”, у якім чуецца шорах сняжынак. Альбо вазьміце слова “завея” ці “мяцеліца”. Само гучанне перадае адметны “почырк” стыхій прыроды. Адна з іх вее, падвявае, а другая мяце. Вось дзе для чулага вуха вытокі вобразнасці, якую можна разгарнуць у малюнкі і метафары, абы была фантазія і адчуванне слова! (Р.Шкраба).

_______________________________________________________________________________________________________________

З артыкуляцыйна-акустычнымі параметрамі гукаў звязана выкарыстанне іх як своеасаблівых сродкаў сэнсавай выразнасці. Паэтычныя тэксты разлічаны на вуснае ўзнаўленне і на слыхавое ўспрыманне, таму паэты асаблівую ўвагу надаюць гукавым магчымасцям мовы. Менавіта паэзія ў большай ступені, чым іншыя жанры, дэманструе, што гукі – не проста матэрыял, прызначаны для будавання слоў, але і вытокі сэнсу, які нясе пэўнае слова.

У кожнай мове ёсць мноства слоў, гукавая форма якіх ― нагадвае сэнс гэтых слоў. Так, у словах гром, грымець, град, грукаць гукі перадаюць нешта пагрозлівае, звязанае з грукатам – словы сваімі гукамі ― грымяць, гэтак жа, як шорах лісця ― шалясціць, а свіст ― свісціць. Свядома падбіраючы словы з аднолькавымі ці падобнымі ў артыкуляцыйна-акустычных адносінах гукамі (напрыклад, шыпячымі, выбухнымі, дрыжачым), таксама можна перадаць гучанне навакольнага свету, выклікаць у чытача ці слухача пэўныя гукавыя асацыяцыі, стварыць музычнасць гучання тэкстаў. Паўтарэннем, напрыклад, выбухных зычных гукаў б , к , п , т можна перадаць хуткі бег, тупат капытоў або бульканне вады, пры дапамозе шыпячых ж , ш – палёт жука, шыпенне змяі, шорганне касы, паўтарэнне фрыкатыўных г , х можна падкрэсліць важкасць прадметаў і г.д.

_______________________________________________________________________________________________________________

Жывая мова заўсёды правярае слова на гучанне, што не заўсёды робіць пісьмовая. Можна з упэўненасцю сказаць, што калі б аўтар, перш чым напісаць, узяў на язык фразу, ён не стаў бы заікацца: «пакой вялікі па памеру». Не пра вагу ж ідзе гаворка — можна сказаць проста «вялікі пакой» ці хоць бы «пакой вялікі памерам» (Р. Шкраба).

____________________________________________________________________________________________________________________

Мастацкі прыём гукапісу можа быць накіраваны на распрацоўку правільнай артыкуляцыі вымаўлення слоў з «цяжкімі» гукамі. Гукавымі перазвонамі адметны аўтарскія жартаўлівыя хуткамоўкі «Ваду браў рана // Скнара // З крана», «Пад вываратнямі вёртка // Віла вяроўку вавёрка», «У вярблюда гарбы // У вярбы скарбы»,«Калі жывеш на хутары // З кампутарам пагутары», «Спакойна шпакоўню ціхую // Шукае шпак са шпачыхаю», «Звалілася з вяза ваза // А з бука азбука».