Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

РП в военных действиях (бел

.).doc
Скачиваний:
5
Добавлен:
30.05.2014
Размер:
84.48 Кб
Скачать

План:

  • У маі 1654 г. пачалася руска-польская вайна...

  • Летам 1655 г. у вайну з Польшчай уступіла Швецыя...

  • У 1683 г. ізноў пачалася вайна Рэчы Паспалітай з Турцыяй...

  • Не абмінула Беларусь і Паўночная вайна...

  • Літаратура

Напярэдадні вайны расійскі цар паведамляў Б.Хмяльніцкаму, што жыхары многіх гарадоў Беларусі "біці чалом прысылаюць ... іх ад няволі лятскія вызваліць". У рэшце рэшт пытанне аб дапамозе Беларусі было пастаўлена царом на земскім cаборы, які прыняў рашэнне аб пачатку вайны з Рэччу Паспалітай.

У маі 1654 г. пачалася руска-польская вайна, у якой прыняла ўдзел большасць насельніцтва Беларусі. Ужо ў ліпені 1654 г. рускія войскі авалодалі Полацкам, затым Віцебскам, у жніўні здаўся Магілёў, у верасні, па патрабаванні насельніцтва, - Смаленск.

На поўдні Беларусі пачалі наступленне 20 тыс. казакаў Чарнігаўскага, Нежынскага і Старадубскага палкоў на чале з гетманам Іванам Залатарэнкам. Тэрыторыя Беларусі стала галоўным тэатрам ваенных дзеянняў.

Кампанія 1654 г. для рускай арміі праходзіла паспяхова: былі заняты 33 гарады. Гэты поспех стаўся невыпадкова.

  • Па-першае, праваслаўная частка насельніцтва чакала рускую армію як сваю вызваліцельніцу ад каталіцка-уніяцкага наступу на права-слаўных і дапамагала ёй усімі магчымымі сродкамі - ад інфармавання рускай арміі аб руху польскіх войск да стварэння атрадаў і ўдзелу ў ваенных дзеяннях на баку рускіх войск.

  • Па-другое, жыхары гарадоў амаль што без абароны здаваліся рускім войскам і прысягалі рускаму цару. Так было ў Полацку, Магілёве, Оршы, Крычаве і г. д.

  • Па-трэцяе, царская дыпламатыя распаўсюдзіла на Беларусі грамату, у якой цар абяцаў шляхце і духавенству захаваць іх правы і прывілеі, а тым, хто пяройдзе на царскую службу, гарантаваў новыя ўладанні. Мяшчан праваслаўнага веравызнання за добраахвбтную здачу гарадоў абяцаў узнагародзіць царскім жалаваннем і паслабіць падатковы ўціск. Што датычыць простага народа, у грамаце быў дадзены наказ,- беларусаў хрысціянскай веры, якія не выступаюць супраць царскіх войск, не біць, не грабіць, іх жанчын і дзяцей не кранаць. Вядома, што на тых, хто са зброяй у руках выступаў супраць рускіх войск, царскія міласці не распаўсюджваліся.

Такім чынам, адносіны да насельніцтва былі неаднолькавыя. Былі тыя, каго мілавалі, і тыя, каго дазвалялася грабіць, — ворагі царскай арміі і часцей за ўсё — ворагі праваслаўя. Што датычыцца грабяжу і насілля арміі на тэрыторыі праціўніка, то гэта было законам войнаў, не толькі сярэднявечча, але і новага і навейшага часу.

Спробы наступлення войск Рэчы Паспалітай на Беларусі і Украіне ў 1654 — 1655 гг. не ўдаліся. Летам 1655 г. руская армія атрымала шэраг перамог на Украіне, дайшла аж да Львова. На тэрыторыі ВКЛ былі ўзяты Мінск, Гродна, а таксама Вільня і Коўна. Амаль уся Беларусь была занята рускімі войскамі.

Летам 1655 г. у вайну з Польшчай уступіла Швецыя. Хутка шведы занялі Варшаву. Польскія феадалы-здраднікі пачалі пераходзіць на бок шведскіх акупантаў.

У рускім урадзе перамог пункт гледжання кіраўніка Пасольскага прыказа А.Л.Ардын-Нашчокіна, які лічыў першачарговай задачай знешняй палітыкі Расіі выхад да Балтыйскага мора. Ён прапанаваў пакуль што прыпыніць вырашэнне пытання аб Украіне і Беларусі, заключыць мірнае пагадненне з Польшчай і пачаць вайну супраць Швецыі. У маі 1656 г. цар абвяшчае вайну Швецыі яшчэ да заключэння пагаднення з Польшчай (перагаворы пачаліся ў жніўні 1656 г.). Спыненне ваенных дзеянняў арміі супраць Польшчы выратавала апошнюю ад поўнага разгрому яе Швецыяй і выклікала пад'ём нацыянальна-вызваленчай барацьбы супраць шведскіх захопнікаў.

1657 год прынёс Расіі дрэнную навіну. Памёр Б.Хмяльніцкі, а на змену яму прыйшлі адзін за адным гетманы (Іван Выгоўскі, Юрый Хмяльніцкі, Пятро Дарашэнка і інш.), якія былі прыхільнікамі Полыпчы, імкнуліся парушыць дагавор з Расіяй і вярнуць Украіну пад уладу польскіх паноў альбо нават турэцкага султана. У выніку гэтага становішча рускіх войск на Беларусі і Украіне значна пагоршылася, а вайна прыняла зацяжны характар. Ужо ў 1661 г. рускія войскі пакідаюць Мінск, Барысаў, Магілёў. Але неўзабаве наступ-ленне войск Рвчы Паспалітай было спынена. Знясіленыя дзяржавы ў 1667 г. у в.Андрусава паблізу Смаленска падпісалі перамір'е на трынаццаць з паловай гадоў.

Згодна з Андрусаўскім перамір'ем, Расія вярнула сабе Смаленскае ваяводства з усімі паветамі і гарадамі, Старадубскі павет і Чарнігаўскае ваяводства, Левабярэжную Украіну. Кіеў з акругай у адну мілю быў перададзены Расіі на два гады. Расія згадзілася заплаціць выгнанай з Украіны шляхце 200 тыс. рублёў. Дагавор прадугледжваў сумесныя дзеянні Расіі і Рэчы Паспалітай у сувязі з узмацненнем пагрозы татара-турэцкага нашэсця.

У 1683 г. ізноў пачалася вайна Рэчы Паспалітай з Турцыяй. Польшча разгарнула актыўную дыпламатычную дзейнасць з мэтай прыцягнення Расіі да антытурэцкага саюзу. У выніку гэтай дзейнасці ў 1686 г. у Маскве быў падпісаны паміж Расіяй і Рэччу Паспалітай "вечны мір", у якім замацоўваліся тэрытарыяльныя змены згодна з Андрусаўскім перамір'ем 1667 г. Польшча канчаткова адмовілася ад Кіева, атрымаўшы грашовую кампенсацыю. Расія разрывала свае адносіны з Портай і абавязвалася паслаць свае войскі ў Крым."Вечны мір" гарантаваў свабоду веравызнання для праваслаўных хрысціян у Рэчы Паспалітай (на Беларусі і Украіне) і прызнаваў права за Расіяй прадстаўніцтва ў іх абарону. Дагавор 1686 г. уступіў у сілу адразу пасля падпісання, але быў ратыфікаваны польскім сеймам толькі ў 1710 г.

Не абмінула Беларусь і Паўночная вайна, у яксій шмат гадоў удзельнічала Рэч Паспалітая. Паўночная вайна (1700 - 1721) была выклікана шматгадовай агрэсіўнай палітыкай Швецыі, якую яна пачала праводзіць з часбў усталявання тут дынастыі Вазаў (1523). У выніку шэрага войнаў на пачатку XVIII ст. Швецыя стала адной з магутнейшых дзяржаў Еўропы, уладанні якой распасціраліся на Фінляндыю, Эстляндыю, Ліфляндыю, былыя рускія землі - Інгрыю і Карэлію, а таксама Паўночную Памеранію, герцагствы — Брэмен, Вердэн, Вісмар у Паўночнай Германіі.

У 1697 г. на шведскі прастол уступае юны Карл XII (1682 - 1718), які большую частку свайгр часу аддае забавам, пацехам і паляванню, палохаючы жыхароў сталіцы сваімі дзівацтвамі. Мабыць, гэты стыль жыцця караля і падштурхнуў зацікаўленых гаспадароў суседніх дзяржаў да думкі, што наступіў час вярнуць некалі страчаныя тэрыторыі. Данія, Расія, Саксонія і Рэч Паспалітая (у той час саксонскі курфюрст Аўгуст II быў адначасова і каралём Рэчы Паспалітай - з 1697 г.) заключылі саюз супраць Швецыі. Гаспадары дзяржаў улічвалі і той факт, што ў Еўропе склаліся вельмі спрыяльныя абставіны, якія дазвалялі ізаляваць праціўніка. Швецыю маглі падтрымліваць Англія і Галандыя, але яны разам з Францыяй і Германіяй рыхтаваліся да барацьбы за іспанскую спадчыну, таму што паміраў бяздзетны іспанскі кароль Карл II.

Кожная з саюзных дзяржаў мела свой уласны інтарэс. Аўгуст II як саксонскі курфюрст і польскі кароль быў зацікаўлены далучыць да Саксоніі ці да Рэчы Паспалітай тэрыторыю Ліфляндыі і Эстляндыі, стаць цвёрдай нагой на берагах Фінскага заліва.

Ваенныя дзеянні распачаў Аўгуст II. У лютым 1700 г. саксонскі корпус у 10 тыс. чалавек уварваўся ў Лівонію, каб знянацку і з дапамогай здраднікаў захапіць Рыгу. Але гэтыя разлікі не спраўдзіліся, бо армія не мела артылерыі, без якой аблога Рыгі была бесперспектыўнай.

Аб пачатку вайны Карл XII даведаўся падчас палявання. Першым парываннем караля было дэблакіраваць Рыгу і прыняць асабісты ўдзел у гэтай аперацыі. Але хутка стала вядома, што 16-тысячная дацкая армія ўварвалася ў Гальштынію (10 сакавіка 1700 г.) і захапіла праз месяц амаль усю яе тэрыторыю. Гэта падштурхнула Карла XII спачатку прыйсці на дапамогу свайму родзічу - гальштынскаму герца- гу, а потым ужо разбіць Аўгуста II ля Рыгі. На дапамогу Гальштыніі прыйшлі таксама Англія і Галандыя. Сумеснымі намаганнямі яны прымусілі Данію прызнаць вярхоўныя правы герцага над Галыптыніяй, заплаціць яму 260 000 талераў і не дапамагаць вора- гам Швецыі. Такім чынам, адзін з саюзнікаў у антышведскай кааліцыі быў выбіты з гульні. Засталіся Аўгуст II і Пётр I. ;

Аўгуст II, даведаўшыся аб выніках кампаніі датчан, быў ужо гатовы ўступіць у мірныя перагаворы з Карлам XII. Тым часам Расія, за-ключыўшы мір з Турцыяй, у жніўні 1700 г. аб'явіла вайну Швецыі і накіравала свае войскі да Нарвы, дзе ў лістападзе таго ж года шведы нашчэнт разбілі рускіх.

3 гэтага часу тэатрам ваенных дзеянняў становіцца тэрыторыя якая прасціралася з поўначы на поўдзень на 600 - 650 і з захада на ўсход на 360 - 8ОО.вёрст і закранала частку тэрыторыі Літвы, Польшчы, Украіны і амаль усю Беларусь.

Разбіўшы летам наступнага года саксонскія войскі, падмацаваныя рускімі атрадамі ля Рыгі, Карл XII прымае рашэнне скінуць Аўгуста ІІ з польскага прастола, схіліць Польшчу да саюзу са Швецыяй і злучанымі сіламі выступіць супраць Расіі. Карл XII, які заняў у 1702 г. Варшаву і разбіў польска-саксонскую армію, заставаўся ў Польшчы, каб падрыхтаваць "дэтранізацыю" Аўгуста ІІ на польскім прастоле, выбранне і каранацыю Станіслава Ляшчынскага, пазнанскага ваяводы, які заключыў са Швецыяй саюзны дагавор.

Пакуль Карл XII займаўся польскімі справамі, Пётр I аднавіў армію, занова пабудаваў артылерыю (страчаную пад Нарвай) і накіраваўся да Балтыйскага мора. Захапіў Нотэбург, Нарву і Дзерпт. Каб не пазбавіцца свайго апошняга саюзніка, Пётр I вырашыў дапамагчы Аўгусту II, і ў кастрычніку 1704 г. 10-тысячны корпус рускіх войск выступіў да мяжы Рэчы Паспалітай. Да чэрвеня 1705 г. пад Полацкам сабралася армія ў 40 тыс. чалавек пяхоты і 20 тыс. кавалерыі.

Рэч Паспалітая ў гэты час перажывала глыбокі ўнутрыпалітычны крызіс. Грамадства падзялілася на праціўнікаў і прыхільнікаў шведаў, У ВКЛ на бок шведаў перайшлі Сапегі і Патоцкія, якія разам з ворагам руйнавалі гарады і вёскі. Што датычыць народных мас, то большасць беларусаў, у асноўным праваслаўных, прыхільна сустракалі рускую армію і дапамагалі ёй чым маглі - ад прадуктаў харчавання да сумесных ваенных дзеянняў.

Ваенная кампанія рускіх на Беларусі ў 1705 г. не дасягнула пастаўленай мэты. Карл XII уварваўся ў Саксонію, дзе пасля шэрагу ваенных перамог прымусіў Аўгуста II падпісаць Альтранштацкі мірны дагавор у верасні 1706 г. (паблізу Лейпцыга). Аўгуст II адмовіўся польскай кароны на карысць Станіслава Ляшчынскага, ад саюза з Расіяй, згадзіўся адклікаць саксонцаў з рускай арміі і выдаць Карлу XII усіх рускіх, якія знаходзіліся ў саксонскай арміі, аддаць шведскія і польскія крэпасці Кракаў і Тыкоцін і г.д. Шведскі кароль абяцаў абараняць Аўгуста II ад магчымых рэпрэсій з боку Расіі і пры заключэнні міру з апошняй, улічваць саксонскія інтарэсы.

Мір са Швецыяй Аўгуст II заключыў тайна ад Расіі і ў той жа час тайна ад Карла XII імкнуўся захаваць саюз з Расіяй. Праз месяц пасля падпісання гэтага дагавора ў кастрычніку 1706 г. пад польскім г.Калішам адбылася бітва паміж шведамі і рускімі войскамі. На боку шведаў змагаліся войскі польскіх прыхільнікаў Карла XII, а баку рускіх саксонцы і патрыёты-палякі. Аб'яднанае саюзнае войска на чале з Меншыкавым атрымала пад Калішам бліскучую перамогу. Шведская пяхота была перабіта, выратавалася толькі частка шведскай конніцы. Пасля бітвы пад Калішам Карл XII абвясціў Альтранштацкі мірны дагавор. Расія засталася без саюзнікаў, Галоўныя шведскія войскі з Саксоніі накіраваліся на Беларусь, маючы намер праз Смалецск ісці на Маскву.

Пераправіўшыся праз Бярэзіну, 3 ліпеня 1708 г. Карл XII нечакана напаў на рускіх і вымусіў іх адступіць. Гэта была апошняя перамога шведаў у Паўночнай вайне.

Руская армія, адступаючы на Усход, размяшчалася непадалёк ад мяжы. Пры набліжэнні шведаў беларускае насельніцтва забірала збожжа, жывёлу і хаванася па лясах, а тое, што нельга было ўзяць з сабой, паліла. Шведскае войска галадала. Руская армія заняла важныя стратэгічныя рубяжы і рыхтавалася да бітвы, чакаючы шведаў на Смаленскім і Бранскім напрамках. Усё гэта, разам узятае, падштурхнула Карла XII не ўцягвацца ў барацьбу ў неспрыяльных умовах, а павярнуць на Украіну, дзе яго чакаў тайны прыхільнік польскай арыентацыі гетман Мазепа.

На дапамогу Карлу XII з Прыбалтыкі ішоў атрад на чале з Левенгаўптам з абозам зброі і харчу. Каб не дапусціць яго злучэння з галоўнымі сіламі шведаў, быў выдзелены атрад з конніцы і гвардыі ў 12 тыс. чалавек, які ўзначаліў Пётр I.

Бітва адбылася 28 верасня (10 кастрычніка) 1708 г. ля в.Лясной на паўднёвы ўсход ад Магілёва на р.Сож. Шведы пацярпелі паражэнне. 3 16 тыс. чалавек шведы згубілі 10 тыс., 17 пушак, 44 сцягі і абоз з 8 тыс. павозак. Пазней Пётр I назваў бітву паблізу Лясной "матерью полтавской победы".

Левенгаўпт прыйшоў да Карла XII без зброі і без харчу. Яшчэ горшыя навіны чакалі Карла XII на Украіне. Мазепа падманам прывёў да Карла XII 3-4 тыс. казакаў, а астатняя частка казацтва адмовілася ад Мазепы і выбрала гетманам Скарападскага. Украінскі народ падняўся на партызанскую барацьбу супраць іншаземных рабаўнікоў і сваіх здраднікаў.

3 цяжкасцю перазімаваўшы, Карл XII узяў у аблогу Палтаву, але, нягледзячы на неаднаразовыя спробы, скарыць крэпасць не ўдалося. Да Палтавы падцягнуліся і асноўныя рускія сілы.

Шведскія генералы раілі адступіць у Польшчу, Карл XII не згадзіўся.

Рускі ўрад вёў дальнабачную знешнюю палітыку, калі забяспечыў нейтралітэт Турцыі і крымскіх татар, не дапусціў Станіслава Ляшчынскага на дапамогу шведам і падкупіў частку польскіх магнатаў, прыхільнікаў Расіі.

Генеральная бітва Паўночнай вайны пачалася раніцай 27 чэрвеня 1709 г. наступленнем шведаў на земляныя рэдуты, што абаранялі рускія пазіцыі. Руская армія пад Палтавай не проста атрымала бліскучую перамогу, але і прадэманстравала сваё ваеннае майстэрства. Пётр I і яго паплечнікі забяспечылі колькасную перавагу рускіх войск, скарысталі новыя земляныя ўмацаванні-рэдуты, артылерыю і ўрэшце так прыкрылі магчымыя шляхі адступлення шведаў, што накіравалі іх да Дняпра. Рэшткі шведскай арміі, якія праз тры дні апынуліся на беразе Дняпра, амаль цалкам (пераправіцца здолелі толькі Карл XII з Мазепай і невялікім атрадам) здаліся ў палон Меншыкаву. Англійскі пасол у Маскве, даведаўшыся аб здачы ў палон шведскай арміі (каля 16 тыс. чалавек), пісаў: "Так вельмі праслаўленая на ўвесь свет шведская армія стала здабычай яго царскай вялікасці. Магчыма, ва ўсёй гісторыі не знойдзецца падобнага прыкладу пакорлівага падпарадкавання лёсу з боку такой колькасці рэгулярных войск".

Праз два тыдні руская армія зноў накіравалася ў Польшчу і Прыбалтыку, дзе атрымала шэраг бліскучых перамог. Станіслаў Ляшчынскі разам са шведскім корпусам уцёк у Памеранію. Аўгуст II 8 жніўня 1709 г. абвясціў Альтранштацкі мірны дагавор несапраўдным, аднавіў саюз з Расіяй і з дапамогай рускіх войск вярнуў сабе польскую карону. Праўда, мэты Аўгуста II у вайне дасягнуты не былі. Паводле міру, заключанаму ў фінскім г.Ніштаце, Эстляндыя, Ліфляндыя, як і Інгрыя і частка Карэліі, адышлі да Расіі. Беларусь у выніку вайны страціла каля 700 тыс. жыхароў, многія паветы былі спустошаны і ўяўлялі сабой край пустэчы, гора і слёз.

Такім чынам, войны Рэчы Паспалітай у другой палове XVI -XVIII стст., якія ў той ці іншай ступені закраналі Беларусь, не прынеслі і не маглі прынесці ёй якіх-небудзь здабыткаў. Наадварот, руйнаваліся гарады і вёскі, скарачалася насельніцтва. Але разам з тым трэба адзначыць і той факт, што вызваленчая барацьба беларускага народа ў сярэдзіне XVII ст., уз'яднанне Украіны з Расіяй засталіся ў народных марах і надзеях як рэальны шлях свайго вызвалення ад нацыянальна-рэлігійнага прыгнёту.

Літаратура: «Гісторыя Беларусі» I том, Мінск-99

«Гісторыя Беларусі. Навучальны Дапаможнік» Каханоўскі А.Г

і калектыў аўтараў. Мінск-98

4