- •CopyLeft by DiX ©
- •Глава 1 першабытнаабшчынны лад на тэрыторыі беларусі
- •§ 1. Засяленне беларускіх зямель. Фарміраванне этнічных супольнасцей
- •§ 2. Узнікненне Беларусі: розныя падыходы і канцэпцыі. Паходжанне назваў "Белая Русь", "Чорная Русь"
- •Глава 2 беларускія землі ў IX - першай палове хш ст.
- •§ 1. Старажытнаруская дзяржава (Кіеўская Русь) -агульная феадальная дзяржава ўсходніх славян. Палітычнае і эканамічнае становішча беларускіх зямель
- •§2. Беларускія землі ў перыяд феадальнай раздробленасці
- •§ 3. Барацьба супраць крыжакоў і татара-манголаў
- •§ 4. Культура. Увядзенне хрысціянства на беларускіх землях
- •Літаратура
- •1 Культурным развіцці
- •Утварэнне вялікага княства літоўскага: розныя падыходы 1 канцэпцыі
- •§ 1. Перадумовы і працэс утварэння Вялікага княства Літоўскага: розныя тэарэтычныя падыходы
- •§ 2. Канцэпцыя ўтварэння Вялікага княства Літоўскага ў кнізе мл.Ермаловіча "Па слядах аднаго міфа"
- •Глава 2 палітычнае развіццё беларускіх зямель у хіу-хуі стст.
- •§ 1. Беларускія землі ў грамадска-палітычным жыцці Вялікага княства Літоўскага
- •Глава 3 сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх зямель у складзе вялікага княства літоўскага
- •§ 1. Асаблівасці дзяржаўнага і саслоўнага ладу Вялікага княства Літоўскага
- •§ 2. Эканамічнае развіццё беларускіх зямель. Станаўленне фальварачна-паншчыннай гаспадаркі і масавае запрыгоньванне сялян. Беларускі феадальны горад
- •Глава 4 фарміраванне беларускай народнасці. Культура беларусі другой паловы XIII - першай паловы XVI ст.
- •§ 1. Фарміраванне беларускай народнасці
- •§ 2. Культура Беларусі другой паловы XIII - першай паловыХуІст.
- •Літаратура
- •Люблінская унія. Утварэнне рэчы паспалітай
- •Глава 2 грамадска-палітычнае жыццё вялікага княства літоўскага пасля любліна (другая палова XVI - першая палова XVII ст.)
- •§1. Грамадска-палітычны лад Рэчы Паспалітай. Дзяржаўна-прававое становішча княства ў складзе Рэчы Паспалітай
- •§ 2. Барацьба беларускага народа супраць польска-каталіцкай экспансіі
- •Глава 3 знешняя палітыка. Войны другой паловы XVI - XVIII ст.
- •Глава 4 сацыяльна-эканамічнае становішча беларусі (другая палова XVI - канец XVIII ст.)
- •Глава 5 паглыбленне палітычнага крызісу. Падзелы рэчы паспалітай
- •Глава 6 культура беларусі (другая палова XVI - канец XVIII ст.)
- •Літаратура
- •Глава1 уваходжанне беларусі ў склад расійскай імперыі. Палітычнае 1 сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх зямель
- •§ 1. Унутраная палітыка расійскага ўрада на Беларусі
- •§ 2. Крызіс прыгоннага ладу. Эканамічныя рэформы 30 - 50-х гадоў XIX ст.
- •§ 2. Крызіс прыгоннага ладу. Эканамічныя рэформы 30 - 50-х гадоў XIX ст.
- •Глава 2 культура беларусі канца XVIII -першай паловы XIX ст.
- •§ 1. Асаблівасці культурнага развіцця Беларусі. Адукацыя і навука. Беларусазнаўства - частка славістыкі
- •§ 2. Літаратура. Музычна-тэатральная культура. Выяўленчае мастацтва. Архітэктура
- •Глава1 буржуазныя рэформы. Пераход да капіталістычнай гаспадаркі
- •§ 1. Адмена прыгоннага права
- •§ 2. Буржуазныя рэформы 60 - 70-х гадоў і контррэформы 80 - 90-х гадоў
- •§ 3. Парэформеннае развіццё беларускіх губерняў. Сацыяльна-эканамічнае становішча на рубяжы XIX - XX стст.
- •§ 4. Беларусь напярэдадні першай сусветнай вайны. Сталыпінскія рэформы
- •Глава 2 грамадска-палітычнае жыццё беларусі
- •§ 1. Паўстанне 1863 - 1864 гг. У Польшчы, Літве і на Беларусі
- •§ 2. Сялянскі і рабочы рух. Народніцкія і сацыял-дэмакратычныя арганізацыі на Беларусі
- •§ 3. Фарміраванне палітычных партый. Нацыянальнае адраджэнне. Першыя палітычныя арганізацыі
- •§ 4. Рэвалюцыя 1905 - 1907 гг. Палітычнае становішча ў паслярэвалюцыйныя гады. "Нашаніўскі перыяд" беларускага нацыянальнага руху
- •Глава 3 беларусь у гады першай сусветнай вайны. Лютаўская буржуазна-дэмакратычная рэвалюцыя на беларусі
- •§ 1. Пачатак і прычыны першай сусветнай вайны. Адносіны да вайны розных класаў і партый
- •§ 2. Беларусь у гады першай сусветнай вайны
- •§ 3. Беларускі нацыянальны рух
- •§ 4. Лютаўская буржуазна-дэмакратычная рэвалюцыя. Перамога рэвалюцыі на Беларусі
- •Глава 4 фарміраванне беларускай нацыі. Культура беларусі другой паловы XIX - пачатку XX ст.
- •§ 1. Фарміраванне беларускай нацыі
- •§ 2. Развіццё адукацыі, навукі, друку
- •§ 3. Мастацтва і архітэктура
- •Раздзел 1
Глава 4 фарміраванне беларускай нацыі. Культура беларусі другой паловы XIX - пачатку XX ст.
§ 1. Фарміраванне беларускай нацыі
Нацыя (ад лац. паіііо — племя, народ) — гістарычная супольнасць людзей, якая характарызуецца ўстойлівымі эканамічнымі і тэрытарыяльнымі сувязямі, агульнасцю мовы, культуры, характару, побыту, традыцый, звычаяў, самасвядомасці. Нацыі ўзнікаюць на базе феадальных народнасцей у перыяд станаўлення капіталістычнага спосабу вытворчасці. Рашаючую ролю ў пераўтварэнні народнасцей у нацыі адыгрываюць капіталістычныя эканамічныя сувязі, фарміраванне ўнутранага рынку. Непасрэдна звязаны з эканамічным фактарам пры кансалідацыі нацый сацыяльны, палітычны,
дэмаграфічны.
У гісторыі фарміравання беларускай нацыі можна вылучыць два
перыяды. Першы ахоплівае канец XVIII — першую палову XIX ст. і з'яўляецца своеасаблівым пераходам ад феадальнай народнасці да пачатку станаўлення буржуазнай нацыі. Наступны перыяд пачынаецца з другой паловы XIX ст. і характарызуецца як час станаўлення і развіцця беларускай нацыі ў эпоху капіталізму.
Агульнасць эканамічнага жыцця. Пралетарыят і буржуазія. Адной з асноўных прыкмет нацыі з'яўляецца агульнасць эканамічнага жыцця насельніцтва адпаведнай этнічнай тэрыторыі. Развіццём капіталізму забяспечваецца больш высокі ўзровень гэтай агульнасці ў параўнанні з феадалізмам. Рэформа 1861 г., вызваліўшы сялян ад прыгоннай залежнасці, стварыла ўмовы для капіталістычнай перабу-довы памешчыцкай і сялянскай гаспадарак з арыентацыяй на рынак. Рабочая сіла стала таварам, пашырыліся магчымасці яе міграцыі. Прамысловасць атрымала неабходную рабочую сілу з ліку абеззяме-леных і пралетарызаваных сялян, а таксама рынак збыту прадукцыі, які пашыраўся ў ходзе разбурэння натуральнай і паўнатуральнай
памешчыцкай і сялянскай гаспадаркі.
Уцягванне гаспадаркі Беларусі ў рыначныя сувязі прывяло да змен у яе структуры. У сельскагаспадарчай вытворчасці пераважнае зна-чэнне набылі малочная жывёлагадоўля і вырошчванне тэхнічных
культур, што садзейнічала яе арыентацыі на ўнутраны і знешні рынак. У структуры прамысловасці асноўнае месца займалі галіны, якія выкарыстоўвалі мясцовую сыравіну (вінакурэнне, дрэваапрацоўка, сілікатна-цагельная і гарбарна-абутковая вытворчасці). Павелічэнню аб'ёму эканамічных сувязей паміж рознымі рэгіёнамі Беларусі спры-яла будаўніцтва чыгунак і іншых шляхоў зносін. Кансалідацыі бела-рускай нацыі садзейнічалі таксама рост гарадоў і павелічэнне гарадскога насельніцтва. Губернскія цэнтры Беларусі і іншыя яе буйныя гарады паступова станавіліся цэнтрамі лакальных мяс-цовых рынкаў, цесна звязаных паміж сабой і з агульнарасійскім рынкам.
На аснове зрухаў у станаўленні капіталістычнай рыначнай эканомікі адбывалася разлажэнне класаў - саслоўяў феадальнага грамадства -дваран-памешчыкаў, сялян, рамеснікаў, гандляроў, купцоў і фарміраванне асноўных класаў капіталістычнага грамадства — пра-летарыяту і буржуазіі. Сацыяльнай базай для фарміравання прале-тарыяту з'яўляліся сялянская бедната, якой на Беларусі ў канцы XIX ст. налічвалася 2,8 млн чалавек, дробныя рамеснікі і гандляры, збяднелыя мяшчане і шляхта. На рубяжы XIX - XX стст. у прамысловасці Беларусі працавала 237 тыс. рабочых, на чыгунцы -каля 25 тыс., у іншых сферах гаспадаркі (рачны і гужавы транспарт, будаўніцтва, гандаль, сельская і лясная гаспадарка і г.д.) - каля 200 тыс., усяго колькасць наёмных рабочых перавышала 460 тыс. чалавек. Прамысловы пралетарыят Беларусі характарызаваўся шмат-нацыянальнасцю і адносна невысокай канцэнтрацыяй.
Гандлёва-прамысловая буржуазія Беларусі была таксама шматна-цыянальнай, прычым большую яе частку складалі прадстаўнікі небе-ларускага этнічнага насельніцтва (яўрэйскія, польскія і рускія пра-мыслоўцы і купцы). Паводле перапісу насельніцтва 1897 г., 84,5 % купцоў 5 заходніх губерняў складалі яўрэі, 10,7 % — рускія і толькі 1,7 % былі беларусамі. Больш чым палова фабрык і заводаў (51 %) з'ўлялася ўласнасцю яўрэйскай буржуазіі.
Беларуская нацыянальная буржуазія амаль цалкам складалася з заможных сялян і выхадцаў з дробнай шляхты. Яна была нешматлікай (у канцы XIX ст. у беларускай вёсцы налічвалася толькі каля 50 тыс. заможных гаспадароў), асноўныя капіталы краю — прамысловы, зя-мельны, гандлёвы, банкаўскі — знаходзіліся не ў яе руках, а ва ўласнасці яўрэйскіх, польскіх і рускіх прамыслоўцаў, памешчыкаў і купцоў. Раскіданая па вясковай глухамані, расколатая паводле канфесійнай прыналежнасці (праваслаўныя і католікі), беларуская нацыянальная буржуазія не ўсведамляла сваёй ролі ў нацыянальна-культурным адраджэнні і абыякава, іншы раз варожа, ставілася да яго.
Слабасць нацыянальнай буржуазіі ў пэўнай ступені замаруджвала пра-цэс кансалідацыі беларускай нацьгі. Адмоўнае ўздзеянне на гэты працэс аказвала і тое, што ў шматгранным жыцці беларускага горада ў XIX ст. не выкарыстоўвалася, за нязначнымі выключэннямі, беларуская мова.
Тэрыторыя, насельніцтва. У канцы XIX ст, паступова стабілізавалася этнічная тэрыторыя беларусаў. Асновай утварэння тэрытарыяльнай супольнасці нацыі з'яўляецца наладжванне і развіццё гаспадарчых сувязей, якія пераадольваюць эканамічную замкнёнасць асобных раёнаў і сцягваюць іх у адно кампактнае цэлае. Этнічная тэрыторыя беларусаў уваходзіла ў межы 5 заходніх губерняў Расійскай імперыі. Яна ўключала поўнасцю Магілёўскую і Мінскую губерні;
Лідскі, Ашмянскі і паўднёвую частку Свянцянскага павета ў Віленскай губерні; Віцебскі, Гарадоцкі, Дрысенскі, Лепельскі і Полацкі паветы Віцебскай губерні; Брэсцкі, Ваўкавыскі, Пружанскі і Слонімскі па-веты Гродзенскай губерні. Гэтыя межы ў асноўным адпавядаюць су-
часным межам Беларусі.
Галоўным арэалам кансалідацыі беларускай нацыі былі цэнтральная
і паўночна-заходняя часткі Беларусі, найбольш развітыя ў эканамічных, сацыяльных, палітычных і культурных адносінах у параўнанні з іншымі раёнамі. Тут пражывала амаль палова пісьменных беларусаў, адсюль выйшла большасць дзеячаў беларускага нацыя-нальна-вызваленчага руху і культуры таго перыяду. Сярэднебеларускія гаворкі склалі дыялектную аснову беларускай літаратурнай мовы.
Працэс фарміравання беларускай нацыі закрануў і насельніцтва Палесся, якое, аднак, захоўвала моўныя і культурныя асаблівасці. На тэрыторыі ўсходняй часткі Беларусі працэсы нацыянальнай кансалідацыі ішлі больш замаруджана, яе насельніцтва было менш устойлівым перад пашырэннем там расійскага ўплыву.
Паводле перапісу 1897 г., на тэрыторыі 5 заходніх губерняў пра-жывала 5 млн 408 тыс. беларусаў, 3,1 млн рускіх, палякаў, украінцаў, яўрэяў, літоўцаў, латышоў. Польскае і літоўскае насельніцтва кан-цэнтравалася ў асноўным у заходніх паветах Гродзенскай і Віленскай губерняў, рускае і латышскае - у паўночных паветах Віцебскай губерні, украінскае — у Кобрынскім і Брэсцкім паветах Гродзенскай губерні. Яўрэйскае насельніцтва пражывала на ўсёй тэрыторыі Беларусі, у гарадах і мястэчках. Сярод гараджан 5 заходніх губерняў яўрэі складалі 53,5 %, а ва ўсім насельніцтве— 13,8 %.
Абсалютная большасць беларусаў жыла ў сельскай мясцовасці (больш за 90 %). Доля тых беларусаў-гараджан, якія гаварылі на роднай мове, складала ў сярэднім толькі 14,5 %. Асаблівасцю бела-русаў як этнасу быў падзел паводле канфесійнай прыналежнасці на праваслаўных і католікаў. Праваслаўная царква і каталіцкі касцёл не прызнавалі існавання беларускага этнасу, зыходзячы з таго, што праваслаўныя беларусы ёсць рускія, а беларусы-католікі — палякі. Пасля скасавання ў 1839 г. Брэсцкай уніі і далучэння уніятаў да дзяржаўнай царквы праваслаўныя сярод беларусаў сталі значнай боль-
шасцю (у 1897 г. - 81,2 %).
Развіццё капіталістычных рыначных адносін прывяло да хуткага росту насельніцтва, найболып інтэнсіўнага за ўсю гісторыю Беларусі.
За 40 паслярэформенных гадоў колькасць яе жыхароў падвоілася. У пачатку XX ст. прырост насельніцтва некалькі паменшыўся. Гэта было звязана з развіццём міграцыйных працэсаў у выніку класавай дыферэнцыяцыі і аграрнай перанаселенасці беларускай вёскі. Па-першае, меліся сезонныя перамяшчэнні збяднелых ся-лян у пошуках заробку на сплаве лесу, будаўніцтве чыгунак і шашэйных дарог, заводах, фабрыках, рудніках, шахтах і г.д. У 90-х гадах XIX ст. сялян-адыходнікаў на Беларусі налічвалася да 300 тыс. чалавек штогод. Яны накіроўваліся ў розныя раёны Беларусі, а таксама на прадпрыемствы цэнтральна-прамысловага раёна Расіі, шахты і руднікі Данбаса, порты Рыгі і Адэсы. Па-другое, сяляне перамяшчаліся за межы Беларусі: у Прыуралле, Сібір, на Далёкі Усхрд, перасяляліся беларусы ў ЗША, Канаду і іншыя замежныя краіны, што было абумоўлена попытам на танную рабочую сілу на Еўрапейскім і Амерыканскім кантынентах. На рубяжы XIX - XX стст. пачауся працэс фарміравання беларускай дыяспары за межамн сваёй радзімы. Трэці накірунак міграцыйных працэсаў быў звязаны з перасяленнямі сялян у гарады. У канцы 90-х гадоў выхадцы з сель-скай мясцовасці складалі амаль 1/5 усіх гараджан Беларусі. Аднак працэс урбанізацыі на Беларусі быў даволі абмежаваны, таму перася-ленцы часта накіроўваліся ў гарады Прыбалтыкі, Украіны, Расіі.
Развіццё нацыянальнай мовы. У другой палове ХІХ-пачатку XX ст. працягваўся працэс фарміравання мовы беларускай нацыі. Значныя змены адбыліся ў гутарковай мове. Ішло паступовае змеш-ванне мясцовых дыялектаў, адбываліся змены ў слоўнікавым запасе мовы. З'яўляліся новыя словы і тэрміны, паланізмы замяняліся русізмамі. Асабліва моцны ўплыў рускай мовы адчуваўся ў фанетыч-ным складзе паўночна-ўсходніх беларускіх гаворак.
На аснове жывой гутарковай народнай мовы фарміравалася новая беларуская літаратурная мова. Яна не магла развівацца на базе ста-рабеларускай мовы, якая з XVIII ст. фактычна стала мёртвай. Таму ў нрвых гістарычных абставінах крыніцай развіцця беларускай літаратурнай мовы з'явілася вусная паэтычная народная творчасць. Беларускія пісьменнікі і паэты ў сваіх літаратурных творах шырока выкарыстоўвалі народныя песні, казкі, прыказкі, прымаўкі, загадкі.
Беларуская літаратурная мова развівалася галоўным чынам як мова мастацкай літаратуры і часткова публіцыстыкі. У ёй пераважала бытавая лексіка, слаба была прадстаўлена вытворчая, юрыдычная, адміністрацыйна-канцылярская тэрміналогія. Істотнай перашкодай развіццю беларускай пісьмовай мовы з'яўлялася адсутнасць яе нар-матыўнай граматыкі. Але паступова ішоў працэс складвання графічнай сістэмы, правапісных і граматычных норм, узбагачэння лексікі бела-рускай літаратурнай мовы.
Фарміраванне беларускай літаратурнай мовы адбывалася павольна, што тлумачыцца цяжкасцямі ў друкаванні і распаўсюджанні бела-
рускамоўных твораў. Гэты працэс не завяршыўся да пачатку рэвалюцыі 1905 - 1907 гг.
Матэрыяльная і духоўная культура. У матэрыяльнай культуры беларусаў побач з традыцыйнымі элементамі ўзнікалі і новыя з'явы. У земляробстве асноўнае месца займалі збожжавыя культуры, лён, бульба. У жывёлагадоўлі пераважала вырошчванне буйной рагатай жывёлы, свіна-, коне-, авечкагадоўля. Займаліся беларусы і хатнімі промысламі, забяспечваючы сябе паўсядзённымі прадметамі ўжытку.
У перыяд фарміравання беларускай нацыі нязначна, але змяняліся сельскагаспадарчы інвентар, традыцыйная планіроўка сялянскага двара, народнае адзенне і харчаванне. 3 часам шматлікія традыцыйныя прылады працы і прадметы дамашняга вырабу замяніліся прадметамі стандартнай прамысловай вытворчасці. З'явіліся фабрычныя плугі, мэбля, посуд, тканіны, аднак імі карысталіся пераважна заможныя пласты насельніцтва.
У сувязі са слабым развіццём прафесійнага мастацтва галоўную сферу духоўнай культуры беларускай нацыі перыяду фарміравання капіталізму складалі народныя формы мастацтва, традыцыйныя абрады і звычаі. Працягвалі існаваць такія віды фальклору, як абрадавая паэзія каляндарна-вытворчага і сямейна-абрадавага цыклаў, апавядальны жанр, лірычная паэзія. Паступова трацілі сваё былое значэнне быліны, балады, рознага роду замовы і магічныя дзеянні. фальклор адлюстроўваў і становішча ў грамадстве, надаючы сацы-яльную вастрыню прыпеўкам, песням, казкам і апавяданням. Узнікаў т. зв. рабочы рэвалюцыйны фальклор. Развівалася народнае тэат-ральнае мастап.тва, захоўваючы традыцыі батлей^кі - народнага лялечнага тэатра. Працоўная дзейнасць народа знайшла сваё адлю-страванне ў танцах "Лянок", "Бульба", "Бычок", "Крыжачок" і інш. У тэатралізаваных прадстаўленнях і на абрадавых святах на-родныя музыкі на дудках, свірэлях, дудах, гуслях, цымбалах, скрыпках, бубнах выконвалі шматлікія песні і прыпеўкі.
Адметнасць беларускага этнасу адлюстроўвалася ў своеасаблівым народным выяўленчым і дэкаратыўна-прыкладным мастацтве. Па-мастацку аздобленыя рэчы з глыбокай даўніны шырока ўкараніліся ў побыт народа. Мелі распаўсюджанне ўзорыстае ткацтва, вышыўка, вязанне, пляценне з лазы, саломкі і карэнняў. Своеасаблівай рысай беларускіх тканін было выкарыстанне ў арнаменце пераважна геамет-рычных форм — чатырохвугольніка, ромба, квадрата і іх частак. Выдатныя ўзоры беларускага мастацкага ткацтва ўяўлялі паясы. У афармленні жылых памяшканняў таксама выкарыстоўвалася мас-тацкае аздабленне: набылі распаўсюджанне разьбяныя і размаляваныя ліштвы, фрызы, франтоны, канькі.
Кансалідацыя беларускага этнасу ў нацыю суправаджалася ростам нацыянальнай самасвядомасці. 3 другой паловы XIX ст. усё болып актыўна ўжываюцца назва "Беларусь" і этнонім "беларусы". Паводле
перапісу 1897 г., беларускую мову роднай лічыла 74 % насельніцтва Беларусі. Этнонім "беларусы" паступова выцясняў лакальныя тэрміны тыпу "літвіны", "чарнарусы". Аднак ён не меў яшчэ агульнаэтнічнага зместу. Існавалі рэгіянальныя назвы (палешукі), канфесіянізмы (рускія і палякі), жыхары некаторых частак Беларусі называлі сябе тутэйшымі.
Фарміраванню нацыянальнай самасвядомасці садзейнічалі публікацыі ў другой палове XIX - пачатку XX ст. фундаментальных навуковых прац, прысвечаных беларускаму народу, яго мове, куль-туры і гістарычнаму мінуламу. Працы І.І.Насовіча, М.А.Дзмітрыева, Ю.Ф.Крачкоўскага, А.М.Семянтоўскага, М.Я.Нікіфароўскага, Я.Ф.Карскага, Е.Р.Раманава і іншых аўтараў аб'ектыўна засведчылі факт існавання самастойнага беларускага этнасу. Важнае значэнне на шляху абуджэння нацыянальнай самасвядомасці беларусаў адыгралі працы В.Ластоўскага, асабліва яго "Кароткая гісторыя Беларусі", дзе ўпершыню беларускі этнас разглядаецца як суб'ект гістарычнага працэсу.
Такім чынам, у другой палове XIX - пачатку XX ст. працягваўся і ў асноўным завяршыўся працэс фарміравання беларускай нацыі як сялянскай у сваёй аснове. Адмоўнае ўздзеянне на гэты працэс аказвалі слабасць нацыянальнай буржуазіі, беднасць і непісьменнасць болыпасці беларусаў, рэлігійны раскол і антыбеларуская накіраванасць праваслаўнай царквы і каталіцкага касцёла, школы, друку, дзяр-жаўных устаноў, якія адмаўлялі існаванне беларускага этнасу і ўсіх беларусаў лічылі альбо рускімі, альбо палякамі. У працэсе фарміравання беларускай нацыі складванне нацыянальнай літаратурнай мовы цалкам не завяршылася. Нягледзячы на нека-торы рост нацыянальнай самасвядомасці беларусаў, і гэты працэс таксама поўнасцю не завяршыўся. Развіццё беларускай нацыі пра-цягвалася ў наступныя дзесяцігоддзі XX ст.