Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

spravazdacha

.docx
Скачиваний:
48
Добавлен:
18.03.2015
Размер:
19.58 Кб
Скачать

Справаздача аб ходзе і выніках педагагічнай практыкі:

Для праходжання педагагічнай практыкі я была накіравана педагагічную ў гімназію №1 імя Ф. Скарыны ў 7 "Б, В, Г" класы. Хацелася б сказаць, што ў мяне засталіся вельмі станоўчыя ўражанні ад школы. Навучальная ўстанова знаходзіцца ў вельмі добрым стане. Размяшчэнне кабінетаў правільна прадумана. На кожным паверсе чысціня і парадак. Нельга не звярнуць увагу на абсталяванне кабінетаў. У кожным з іх маецца камп'ютар, інтэрактыўная дошка, вялікая колькасць літаратуры па пэўным прадмеце і г.д. Усё абсталяванне, якое ёсць у кабінеце, знаходзіцца ў выдатным стане. Таксама ў школе маецца выдатная бібліятэка, у якой можна знайсці ўвесь неабходны для працы матэрыял.

Я б хацела сказаць некалькі слоў аб настаўніках. Усе яны высока кваліфікаваныя, кампетэнтныя, заўсёды гатовы табе дапамагчы. Таксама нельга пакінуць без ўвагі тое, як нас гасцінна сустрэў дырэктар школы. Нягледзячы на ​​шчыльны графік працы, нас не пакінулі без увагі. Дырэктар знайшоў для нас час і правёў экскурсію па гімназіі, расказаў некалькі цікавых фактаў пра гэтую навучальную ўстанову.На працягу ўсей практыкі і педагогі, і метадысты аказвалі мне значную дапамогу ў падрыхтоўцы ўрокаў, мерапрыемстваў, раілі, як лепш пабудаваць ўрокі.

За час правядзення практыкі я вяла ўрокі ў 7 "Б,В,Г" класах. Мной было праведзена 9 урокаў па літаратуры і 18 па беларускай мове.

За перыяд з 09.02. па 14.03. я наведала і прааналізавала не менш чым 25 урокаў па беларускай мове і літаратуры, што вельмі моцна адбілася на маім вопыце. З кожнага наведадага ўрока я заўсёды брала ўсё новыя і новыя веды, неабходныя мне ў далейшай педагагічнай працы.

Як ужо адзначыла крыху раней, за час практыкі я правяла 9 урокаў па літаратуры (з якіх 1 заліковы, тэма: «Максім Танк. Дрэвы паміраюць») і 18 урокаў па беларускай мове (з якіх 5 заліковых, тэмы: «Граматычныя асаблівасці службовых часцін мовы», «Прыназоўнікі як службовая часціна мова: агульнае значэнне, марфалагічныя прыметы, сінтаксічная роля», «Асноўныя значэнні прыназоўнікаў», «Невытворныя і вытворныя прыназоўнікі», «Прыназоўнікі простыя, складаныя і састаўныя, іх ужыванне і правапіс»). Неацэнную дапамогу мне аказаў настаўнік: яна рэдагавала ўсе планы-канспекты ўрокаў, уносіла неабходныя змены, шмат чаго расказала пра асаблівасці даручаных мне класаў.

Кожны свой урок я старалася старанна прадумаць. У асноўным працавала па падручніку. Але вядома ж не абмяжоўвалася толькі на выкарыстанні падручніка. Практычна на кожным уроку прысутнічаў раздатачны матэрыял, а таксама розныя заданні, якія школьнікі маглі б выконваць на дошцы.

Вядома ж шмат уменняў і навыкаў было набыта ў ходзе праходжання практыкі. Не хапала толькі вопыту працы, але гэты недахоп нам дапамагалі выправіць нашы метадысты і настаўнікі.

Пазакласная праца прадугледжвала не толькі падрыхтоўку, але і правядзенне розных мерапрыемстваў.

Дзякуючы педагагічнай практыцы ў гімназіі №1 імя Ф. Скарыны, я шмат чаму навучылася. А добразычлівая атмасфера ў калектыве школы дапамагла мне адчуць сябе вольна.Дзякуючы дапамозе метадыстаў і настаўніка мне ўдалося перамагчы скаванасць, страх выступу на вялікую аўдыторыю, быць больш уважлівай на ўроках.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]